Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.54K subscribers
30.4K photos
639 videos
188 files
26.2K links
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Download Telegram
Украінскі праект «Фабрика Новин» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

Адпаведнае рашэнне было прынятае КДБ.

Паводле ведамства, дачыненне да праекту маюць Расціслаў Буняк, Юрый Бібік, Яўгенія Кутнова.
🤬22🤡14🖕2👎1
👮 Рэйв, пікнік, дрыфт: чаму ў Беларусі пераследуюць нават апалітычныя сустрэчы людзей

За апошні месяц у Беларусі сілавікі ўмяшаліся як мінімум у тры масавыя сустрэчы, якія не мелі палітычнага характару: музычны рэйв пад Стоўбцамі, пікнік у мінскім парку і сустрэчу аматараў дрыфту пад Уздой.

Праваабаронца «Вясны» Наталля Сацункевіч тлумачыць, чаму ўлады ўсё часцей успрымаюць нават самаарганізацыю для адпачынку як пагрозу.

«Беларускім уладам у прынцыпе не падабаецца, калі людзі самастойна збіраюцца, арганізуюць нешта без удзелу дзяржавы і будуюць гарызантальныя сувязі паміж сабой.

На маю думку, гэта звязана з недаверам уладаў да грамадства. Падзеі 2020 года паказалі, што ўлады не адчуваюць дастатковай грамадскай падтрымкі, таму імкнуцца кантраляваць нават тыя формы актыўнасці, якія не маюць палітычнага характару».


Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/120664

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
💯27🤬5❤1
✍️«Для дзяржавы яна стала злачынцай. Для мяне — чалавекам, які не адвярнуўся». Ліст Вікторыі Кульшы пра Наталлю Малец

65-гадовая Наталля Малец атрымала 3,5 гады калоніі за дапамогу і грашовыя пераводы палітвязням. Адной з тых, каму яна дапамагала, была Вікторыя Кульша — палітзняволеная, якая правяла за кратамі амаль 5 гадоў, перажыўшы чатыры новыя прысуды ўжо ў зняволенні. Пасля вызвалення жанчыны пазнаёміліся і сталі сяброўкамі.

Вікторыя напісала пра Наталлю — жанчыну, якая заплаціла свабодай за салідарнасць з іншымі.

«Пра рэпрэсіі часта гавораць мовай лічбаў. Але за кожнай лічбай стаіць канкрэтны чалавек. Часам — жанчына, якая аднойчы вырашыла дапамагчы тым, пра каго грамадства спрабавала не забыцца. І менавіта за гэта апынулася за кратамі. Такія людзі не трапляюць у падручнікі пры жыцці. Яны рэдка называюць сябе героямі. Але менавіта на іх трымаецца салідарнасць. І менавіта дзякуючы ім у Беларусі ўсё яшчэ ёсць будучыня».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120668
❤46👍2
👵Пенсіі для беларускіх зняволеных – рэальнасць або міф?

Гады прымусовай працы ў беларускіх калоніях могуць ператварыцца ўсяго ў некалькі дзён страхавога стажу. Да такой высновы прыйшоў праваабаронца «Вясны» Алег Мацкевіч у новым даследаванні, заснаваным на 22 сведчаннях былых палітвязняў, аналізе заканадаўства і дакументаў аб налічанай заработнай плаце ў калоніі.

Даследаванне паказвае, што дзейная сістэма фактычна пазбаўляе многіх былых зняволеных магчымасці назапасіць пенсійныя правы на роўных умовах з іншымі работнікамі.

«У беларускіх калоніях праца з’яўляецца абавязковым элементам адбывання пакарання, аднак памер аплаты такой працы застаецца вельмі нізкім. У выніку чалавек можа гадамі працаваць у месцах пазбаўлення волі, але не назапашваць страхавы стаж у тым аб’ёме, які неабходны для атрымання паўнавартаснай працоўнай пенсіі».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120669

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬25😢5👎1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Уладзімірам Магронавым

Уладзімір быў асуджаны ў Мінскім абласным судзе па ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Раней сілавікі сцвярджалі, што мужчына нібыта датычны да «экстрэмісцкага фармавання» «СОЛИГОРСК ЧАТ».

✍️Калі вы перасякаліся з Уладзімірам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤20👍1
❗️Патрабуем рэабілітацыі: праваабаронцы надалі статус «былы палітвязень» 40 беларусам

Праваабарончая супольнасць Беларусі сёння прыняла заяву, у якой запатрабавала поўную рэабілітацыю 40 чалавек, пазбаўленых волі за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў.

Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але, негледзячы на гэта, праваабаронцы ў заяве надаюць ім статус «былых палітвязняў».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120673

🔹«Мы аднаўляем справядлівасць». Праваабаронцы растлумачылі вялікую заяву аб наданні статусаў «былых палітвязняў»

⁉️Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс «былых палітвязняў», яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў «Вясну» (@ViasnaSOS, @Viasnainfo) і распавесці пра сваю справу
❤32🤡1😐1
Супраць Андрэя Сушы распачалі спецвытворчасць — яго збіраюцца судзіць завочна

48-гадоваму Андрэю інкрымінаваныя ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 371 КК (наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, здзейсненае арганізаванай групай), арт. 391 КК (абраза суддзі), ч.1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 366 КК (гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да службовай асобы), арт. 364 КК (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).

Сушу запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва ўпраўленне Следчага камітэту па Мінску.

🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў
🤬25🖕7😁4👎1
У гомельскім СІЗА-3 у ліпені на два тыдні закрыецца крама

Адпаведная аб'ява вывешана ў папраўчай установе.

Крама не будзе працаваць з 17 па 31 ліпеня. Прычыны закрыцця адміністрацыя каментаваць адмовілася, піша @MAYDAYMog.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬33😢4👎1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з Мікалаем Варапаем

17 кастрычніка 2017 года афіцэр запасу Мікалай Варапай быў затрыманы ў Мінску з дакументам пад грыфам «Зусім сакрэтна», які ён нібыта меў намер перадаць Галоўнаму ўпраўленню разведкі Мінабароны Украіны.

Варапай быў паважаным чалавекам сярод сілавікоў, а таксама адным з аўтараў першай канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Беларусі.

У 2024 годзе прапагандысты выпусцілі фільм пра яго затрыманне.

✍️Калі вы перасякаліся з Мікалаем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
😢29❤6👍1
📝«Узмацняць санкцыі да таго часу, пакуль не будуць дасягнутыя рэальныя змены». У ПА АБСЕ прынялі рэзалюцыю па Беларусі

Парламенцкая Асамблея Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе асуджае выкарыстанне тэрыторыі Беларусі як плацдарма для гібрыдных пагроз дзяржавам — удзельніцам АБСЕ. Пра гэта гаворыцца ў Гаагскай дэкларацыі арганізацыі, якую яна прыняла 8 ліпеня па выніках сваёй 33-й штогадовай сесіі. 

У дакуменце парламентарыі адзначылі, што Беларусь пры Аляксандру Лукашэнку «больш не з'яўляецца фактарам стабільнасці ў рэгіёне, а, наадварот, уяўляе сабой крыніцу пагроз рэгіянальнай бяспекі ў прасторы АБСЕ».

Пры гэтым парламентарыі павіталі вызваленне палітычных зняволеных. Але падкрэслілі неабходнасць поўнага і безумоўнага вызвалення ўсіх затрыманых без іх прымусовай дэпартацыі за мяжу і без выкарыстання гэтага працэсу як інструмента палітычнага ціску ці прадмета гандлю.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120677

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
👍33🔥3❤1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Васілём Клімовічам

Васіль быў затрыманы па «справе Гаюна». Яго абвінавачвалі паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). У мужчыны трое непаўнагадовых дзяцей.

✍️Калі вы перасякаліся з Васілём, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤25👍1
Пракуратура Магілёўскай вобласці з пачатку года абмежавала доступ да дзевяці інтэрнет-рэсурсаў

Сцвярджаецца, што там размяшчалася інфармацыя, «здольная нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам», а таксама «не адпаведныя рэчаіснасці звесткі, накіраваныя на прапаганду экстрэмісцкай дзейнасці і дыскрэдытацыю органаў улады і праваахоўнай сістэмы».
🤬27💩9👎1
🌿Падтрымайце лагер «Зубровыя сцежкі» — летнік для беларускіх дзяцей у эміграцыі!

90 дзяцей, чые сем'і пацярпелі ад рэпрэсій, ужо рыхтуюцца да летняга адпачынку ў Белавежскай пушчы. Наперадзе — новыя сяброўствы, прыгоды, сустрэчы з беларускай культурай. Усё амаль гатова. Засталося толькі сабраць частку неабходных сродкаў, каб зладзіць усе 5 змен.

«Большая частка фінансавання ажыццяўляецца праз дапамогу дабрачыннага фонду «Краіна для Жыцця» на сродкі Міжнароднага гуманітарнага фонду. Частку выдаткаў пакрываюць і бацькі ўдзельнікаў. Аднак для правядзення ўсіх пяці змен не стае яшчэ 10 000 еўра».


Падтрымаць збор на сайце «Краіна для Жыцця»
❤23👍12👎1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Аляксеем Чарэшнявым

Аляксей быў асуджаны ў Мінскім абласным судзе па ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Раней сілавікі сцвярджалі, што мужчына нібыта мае дачыненні да «экстрэмісцкага фармавання» «СОЛИГОРСК ЧАТ».

✍️Калі вы перасякаліся з Аляксеем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤19👍2
У дачыненні да былой палітзняволенай Ганны Вішняк распачалі спецвытворчасць — яе збіраюцца судзіць завочна

33-гадовай Ганне інкрымінаваныя ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).

Вішняк запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Першамайкі РУУС Мінска.

🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў
🤬34🖕4👎2❤1
📝«Выказваем занепакоенасць у сувязі з новымі арыштамі». ЕС выказаўся пра памілаваных да 3 ліпеня палітвязняў

Еўрасаюз прывітаў нядаўняе вызваленне 28 палітвязняў у Беларусі, але яго турбуе лёс як мінімум 863 чалавек, якія ўсё яшчэ несправядліва ўтрымліваюцца пад вартай у жахлівых умовах.

«Нас па-ранейшаму турбуе лёс як мінімум 863 палітычных зняволеных, якія ўсё яшчэ несправядліва ўтрымліваюцца пад вартай у жахлівых умовах, ізаляваныя ад сваіх сем'яў і адвакатаў, зазнаюць жорсткае абыходжанне і катаванні, а таксама пазбаўленыя доступу да неабходнай медычнай дапамогі. Мы таксама выказваем занепакоенасць у сувязі з новымі арыштамі і паўторнымі затрыманнямі, а таксама абмежаваннямі правоў і свабод людзей, што ўжо былі вызваленыя».


Да заявы далучыліся Албанія, Андора, Боснія і Герцагавіна, Ліхтэнштэйн, Малдова, Манака, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Нарвегія, Сан-Марына, Украіна і Вялікабрытанія.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120681

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤30👍8🙈3
Супраць Вячаслава Русіна распачалі спецвытворчасць — яго збіраюцца судзіць завочна

41-гадоваму Вячаславу інкрымінаваны артыкул 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).

Русіна запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва ўпраўленне Следчага камітэту па Мінску.

🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў
🤬33👎1💊1
📝Ці спыніліся рэпрэсіі ў Беларусі?

Як паведамляе «Белсат», нядаўна беларуска атрымала адмову ў міжнароднай абароне ў Польшчы. Упраўленне ў справах замежнікаў абгрунтавала рашэнне ў тым ліку тым, што ў Беларусі змяншаецца маштаб рэпрэсіяў.

«Вясна» нядаўна прэзентавала даклад «Схаваныя рэпрэсіі ў Беларусі 2020–2026», які аналізуе, як за апошнія шэсць гадоў кардынальна змяніўся характар пераследу ў краіне. Рост крымінальных спраў на фоне маўчання, інфармацыйная блакада і пагроза цывілізацыйнага адкату — галоўныя тэмы дакумента.

У 2020–2021 гадах улады дзейнічалі максімальна паказальна, але ў апошнія гады тактыка рэжыму змянілася. Знешні спакой у краіне — гэта ілюзія, за якой хаваецца жорсткі і глыбокі ціск.

Паводле звестак праваабаронцаў, крымінальны масіў не проста не змяншаецца, а расце: штогод у Беларусі фіксуецца каля 5 000 новых палітычных крымінальных спраў. Гэта гіганцкі «рэзерв», які дазваляе рэжыму трымаць краіну ў татальным страху.

Даклад па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120612
🤬37😡4
🔎Шукаем людзей, якія за апошні год выйшлі на волю па памілаванні, а пасля з'ехалі ў бяспечныя краіны

Калі гэта вы ці вашыя родныя, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤22👍1
Алесь Бяляцкі расказаў польскаму выданню Gość Niedzielny пра ціск уладаў на рэлігійныя супольнасці ў Беларусі

«Gość Niedzielny», найбуйнейшы каталіцкі грамадска-палітычны штотыднёвік у Польшчы, апублікаваў інтэрв’ю з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, беларускім праваабаронцай Алесем Бяляцкім, паведамляе @christianvision.

Праваабаронца нагадаў, што сітуацыю ўскладняе тое, што з 2020 года частка беларускіх святароў таксама была вымушаная пакінуць краіну і не можа працягваць служэнне на радзіме. На пытанне пра ксяндза Анатоля Парахневіча, які быў затрыманы ў сакавіку гэтага года і за кратамі перажыў інсульт, Бяляцкі адказаў, што святар застаецца ў ізаляцыі ад знешняга свету.

«Ніякай сувязі з ім няма. Дакладная інфармацыя даступная толькі адвакату, але той нічога не паведамляе, бо баіцца страціць ліцэнзію і падвергнуцца рэпрэсіям. Адсутнасць блізкіх сваякоў у ксяндза яшчэ больш паглыбляе ізаляцыю. Карэспандэнцыя і доступ да інфармацыі практычна заблакаваныя».
❤28😢11👍2🙈2