✊«Наша салідарнасць мацней за іх рэпрэсіўную машыну». Былыя палітвязні — пра падтрымку за кратамі
26-гадовы анархіст і фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяння» Акіхіра Гаеўскі-Ханада і 65-гадовая Наталля Малец прайшлі праз суровыя прысуды і калонію. Наталлю асудзілі за падтрымку палітвязняў, у тым ліку Акіхіра, калі той знаходзіўся ў зняволенні. З розніцай у паўгода абодвух палітвязняў вызвалілі ды выправадзілі з Беларусі.
«Вясна» паразмаўляла з Акіхіра і Наталляй пра пераслед за ўзаемадапамогу, досвед перажытага і пра тое, чаму салідарнасць немагчыма знішчыць рэпрэсіямі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120652
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

«Падчас азнаямлення са сваёй крымінальнай справай я звярнула ўвагу на дакладную запіску начальніка брэсцкага ГУБАЗіК, які напісаў, што сваімі дзеяннямі я ўмацоўвала перакананні [палітвязняў], што яны рабілі ўсё правільна, і пры вызваленні яны могуць паўтарыць усё нанова».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120652
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤39
🇺🇳Эксперты ААН занепакоеныя ануляваннем пашпартоў выправаджаных з Беларусі былых палітвязняў
Эксперты ААН 6 ліпеня выказалі сур'ёзную занепакоенасць у сувязі з адвольным прызнаннем несапраўднымі пашпартоў васьмі былых беларускіх палітычных зняволеных, якія былі прымусова выправаджаныя з Беларусі пасля вызвалення з месцаў пазбаўлення волі. Эксперты лічаць, што гэтыя захады могуць уяўляць сабой форму транснацыянальных рэпрэсій, што працягваюцца.
Нагадаем, вясной стала вядома, што беларускія ўлады анулявалі пашпарты некаторым палітвязням, якіх пасля вызвалення дэпартавалі з Беларусі ў верасні і снежні мінулага года.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120653

«Шэраг падзей, такіх як палітычна матываванае пазбаўленне волі, прымусовае выправаджэнне і наступнае ануляванне пашпартоў, сведчыць аб эскалацыі практыкі транснацыянальных рэпрэсій».
Нагадаем, вясной стала вядома, што беларускія ўлады анулявалі пашпарты некаторым палітвязням, якіх пасля вызвалення дэпартавалі з Беларусі ў верасні і снежні мінулага года.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120653
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🙈18🤬8🤡7👍5❤3👏1🤣1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Андрэем Андронавым
Андрэй быў асуджаны ў судзе Ленінскага раёна Магілёва па ч. 1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі). Верагодней за ўсё, суд адбыўся ў 2025 годзе.
✍️Калі вы перасякаліся з Андрэем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤23👍1💔1
💔26 гадоў таму знік журналіст Дзмітрый Завадскі
7 ліпеня 2000 году Дзмітрый Завадскі быў выкрадзены, калі накіроўваўся ў аэрапорт «Мінск-2» на аўтамабілі, каб сустракаць свайго калегу Паўла Шарамета. Аўтамабіль быў знойдзены ў аэрапорце, але самога Дзмітрыя з тых часоў ніхто не бачыў.
Знікненне Завадскага ўстала ў адзін шэраг са знікненнямі вядомых апазіцыйных палітыкаў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі, расследаванне якіх таксама не дало вынікаў і адказаў на ўсе пытанні.
📸На фотаздымку снежань 2000-га году, акцыя з нагоды знікнення апазіцыйных палітыкаў і журналістаў.

💔54😢22👍1
Жыхарку Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»
У Гомельскім абласным судзе вынеслі яшчэ адзін палітычна матываваны прысуд. 46-гадовую жыхарку Рэчыцы Таццяну Шарак абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле частак 1 і 2 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса.
Верагодна, ёй вынеслі прысуд, не звязаны з пазбаўленнем волі — меркавана, жанчыне прызначылі «хатнюю хімію».
Як піша «Гомельская Вясна», Таццяна мае спецыяльнасць эканаміста і працавала па спецыяльнасці ў адным з падраздзяленняў аб’яднання «Беларусьнафта» ў Рэчыцы. Яе фота нават змяшчалі на календары, выпушчаным да юбілею прадпрыемства.
Таксама жанчына спрабавала сябе ў спевах — была салісткаю кавер-гурта «3-й регион». Акрамя гэтага яна цікавілася беларускай мовай і нацыянальнай культурай.

🤬45😢5🙏4👎1
«Калі вас пасадзяць, то вам будуць дапамагаць і пісаць?» — як былую палітзняволеную пераследвалі за салідарнасць з палітвязнямі
Наталля Малец адзначае, што пра рызыкі пераследу за дапамогу палітвязням нават не задумвалася, бо гэта не было забаронена законам.
Падчас ператрусу ў Наталлі знайшлі чэкі аб адпраўцы грашовых пераводаў палітвязням:
🔹«Наша салідарнасць мацней за іх рэпрэсіўную машыну». Былыя палітвязні — пра падтрымку за кратамі

«Усе грошы, якія я адпраўляла палітвязням, былі асабістыя, мае — пенсія і зберажэнні. Супрацоўнікі — ад ІЧУ да калоніі — не верылі гэтаму факту. У іх светапоглядзе не ўкладаецца, што можна проста так аказваць дапамогу незнаёмаму чалавеку. Усе задавалі адно і тое ж пытанне: "Хто вам даваў грошы на гэта?"».
Падчас ператрусу ў Наталлі знайшлі чэкі аб адпраўцы грашовых пераводаў палітвязням:
«Яны іх не забралі, але вельмі абураліся. Казалі: "Паглядзі, што яна творыць!" Калі мяне завезлі ў ГУБАЗіК, то першае пытанне, якое мне задаў дзяжурны: "Як вы думаеце, калі вас пасадзяць, то вам будуць дапамагаць і пісаць?"».
🔹«Наша салідарнасць мацней за іх рэпрэсіўную машыну». Былыя палітвязні — пра падтрымку за кратамі
🤬39❤4👎1
📝Пенсіянеры, журналісты, замежнікі: каго дадалі ў «спіс экстрэмістаў» у чэрвені
З 2022 году Міністэрства ўнутраных справаў увяло рэгулярную практыку: абнаўленне «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» (Спіс экстрэмістаў).
Цяпер у яго ўключаны 6754 чалавек, якіх асудзілі па палітычных справах. Цягам чэрвеня ў Спіс дадалі 95 чалавек, сярод іх — 19 жанчыны. Сярод асуджаных — пяць чалавек, старэйшыя за 60 гадоў, у тым ліку дзве жанчыны 75 і 65 гадоў.
«Вясна» прааналізавала абнаўленні ў мінулым месяцы і распавядае, хто трапіў у «Спіс экстрэмістаў».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120655

🤬29❤2😢2👎1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Вячаславам Дземянчонкам
Вячаслаў — былы праграміст Полацкага выканкама. У ягоных сацсетках былі пазнакі, што хлопец жыў у Гродне і ў Варшаве. Апошні раз Дземянчонак быў анлайн у канцы 2023 года. Пасля гэтага, хутчэй за ўсё, і быў арыштаваны.
✍️Калі вы перасякаліся з Вячаславам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤18😢8👍1
«Мы ў турме былі больш свабоднымі, чым людзі ў Беларусі цяпер». Былы медык, які прайшоў праз пекла беларускіх калоній
Аляксей (імя зменена ў мэтах бяспекі) да 2020 года быў паспяховым чалавекам: змяніў некалькі прафесій, працаваў у медыцыне, меў уласны прыватны бізнэс. Але пандэмія каранавіруса і жнівеньскія падзеі перавярнулі ягонае жыццё. За сваю грамадзянскую пазіцыю ён прайшоў праз жорсткія затрыманні, катаванні холадам у ШІЗА і здзекі адміністрацыі.
У інтэрв’ю «Вясне» Аляксей расказвае пра тое, як выжываў у нечалавечых умовах, чаму адмовіўся стаць даносчыкам і што думае пра сённяшнюю Беларусь.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120657

«Апранулі кайданкі, павезлі ў Следчы камітэт, потым да операў. Прышпілілі кайданкамі да крэсла. Думаю: зараз будуць біць. Адзін дастае тэлефон: "Нас ГУБАЗІК прасіў цябе збіць за супраціўленне, але яны нас дасталі. Давай мы проста напішам відэа, што супраціўленне – гэта дрэнна"».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120657
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤28👍6💔2
🌿Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі
13 ліпеня Музей Вольнай Беларусі запрашае на вечар, прысвечаны сіле слова, памяці і салідарнасці.
У праграме:
18:00 — вітальныя прамовы прадстаўнікоў Музея Вольнай Беларусі, Генеральнага прадстаўніцтва Фландрыі, PEN Belarus і PEN Flanders.
18:15 — экскурсія па выставе «Кропка ўваходу».
19:30 — панэльная дыскусія «Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі».
Удзельнікі:
• Алесь Бяляцкі — праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру;
• Кацярына Андрэева — журналістка, былая палітычная зняволеная;
• Таццяна Нядбай — старшыня PEN Belarus.
• Якую ролю адыгрываюць слова, літаратура і культура ў абароне свабоды і чалавечай годнасці?
• Як гаварыць пра досвед рэпрэсій і захоўваць памяць пра людзей, якія зазналі пераслед?
• Пагаворым пра сучасную Беларусь, свабоду слова, правы чалавека і салідарнасць, што не ведае межаў.
📍Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11/1, Warszawa)
✍️Удзел вольны па папярэдняй рэгістрацыі

❤23👍2
Як сілавікі правакуюць затрыманых, каб завесці новыя крымінальныя справы
Праваабаронцам стала вядома пра выпадак з мужчынам, які раней ужо неаднаразова адбываў пакаранне за крадзеж. Яго зноў затрымалі за дробны крадзеж алкаголю і закускі ў краме. Сума скрадзенага не дацягвала да крымінальнай адказнасці і падпадала толькі пад адміністрацыйнае правапарушэнне. Аднак з-за правакацыі міліцыянтаў сітуацыя змянілася.
У выніку мужчыну асудзілі паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), адправілі ў калонію і ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў». У калоніі яго паставілі на прафілактычны ўлік як «схільнага да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці». Самі супрацоўнікі адміністрацыі калоніі пры гэтым ставіліся да сітуацыі з цынізмам: «Ну ты, дзед, даеш, на старасці гадоў экстрэмістам стаў!».
🔹Як улады штучна павялічваюць колькасць «экстрэмістаў»

«Міліцыянты нібы наўмысна правакуюць пры затрыманні, каб людзі негатыўна выказваліся пра іх ці пра ўладу. Я такое чую ўжо не першы раз».
У выніку мужчыну асудзілі паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), адправілі ў калонію і ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў». У калоніі яго паставілі на прафілактычны ўлік як «схільнага да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці». Самі супрацоўнікі адміністрацыі калоніі пры гэтым ставіліся да сітуацыі з цынізмам: «Ну ты, дзед, даеш, на старасці гадоў экстрэмістам стаў!».
🔹Як улады штучна павялічваюць колькасць «экстрэмістаў»
🤬40😡2
📝Вебінар пра ПТСР і наступствы інстытуцыйнага гвалту
@dissidentBY разам з Вольнымі пачынае серыю вебінараў пра тое, што адбываецца з псіхікай пасля цяжкага досведу і як паступова аднаўляцца.
1️⃣Першы эфір – пра посттраўматычны стрэсавы разлад (ПТСР) і наступствы інстытуцыйнага гвалту.
Лекцыю правядзе Артур Удріс – псіхолаг Volnyja, псіхааналітык і гештальт-тэрапеўт, сертыфікаваны EMDR-практык, які працуе з самаацэнкай, асабістымі межамі і адносінамі з сабой і навакольнымі.
Калі вы самі прайшлі праз зняволенне ці пераслед, перажываеце за блізкага чалавека ці проста хочаце лепш разумець, што адбываецца з тымі, хто побач, – гэтая сустрэча для вас.
↪️ Каб далучыцца, дастаткова пакінуць кантакт у кароткай форме рэгістрацыі.
Дата: 8 ліпеня
Час: 18:00 па Варшаве
Фармат: анлайн

❤24👍1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Леанідам Козырам
Леанід мае вышэйшую адукацыю, яго апошняе месца працы — прыватнае прадпрыемства «Гомельстальстандарт». У 2022 годзе яго асудзілі за «абразу прадстаўніка ўлады», а ў 2024 пачаўся разгляд новай крымінальнай справы ў дачыненні да мужчыны.
✍️Калі вы перасякаліся з Леанідам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

😢18❤8👍1
«Нас вывезлі з краіны, а дзеці засталіся» — дапамога Алене і Сяргею Маўшукам
Мужа і жонку асудзілі да 6,5 і 6 гадоў пазбаўлення волі адпаведна за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах. Пазней іх прымусова вывезлі з краіны. Пара хоча перавезці сваіх дзяцей у Літву і просіць пра падтрымку.
Падтрымаць сям'ю на BYSOL

«Як і многія іншыя былыя палітзняволеныя, мы патрапілі ў чужую краіну без ашчаджэнняў і маёмасці. Даводзіцца пачынаць усё з нуля. І зараз нам патрэбна ваша дапамога. У тым ліку і на перыяд, калі прыедуць дзеці, бо нам трэба будзе зняць большую кватэру і закупіць для іх усё неабходнае да школы.
Для таго, каб устаць на ногі, нам вельмі патрэбна ваша дапамога. Мы ўдзячныя кожнаму цэнту, які вы пералічыце для нас. Гэта дапаможа нам хутчэй адаптавацца, аднавіць здароўе і засяродзіцца на самым важным: захаванні сям'і і будучыні нашых дзяцей».
Падтрымаць сям'ю на BYSOL
😢35❤10👍1
⚠️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода прайшлі праз допыты і затрыманні па палітычных матывах на мяжы з Беларуссю
Калі гэта вы ці вашыя блізкія, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❗️У мэтах бяспекі раім звязвацца з намі праз людзей, што знаходзяцца за мяжой.

❤🔥18😢11👍2
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Іванам Петраневічам
Іван быў асуджаны ў Мінскім абласным судзе па ч. 1, 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) да пазбаўлення волі.
✍️Калі вы перасякаліся з Іванам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

🙏15❤8👍2
Спыніў працу «Зялёны тэлефон» — адна з самых вядомых экалагічных ініцыятываў Беларусі
Інфалінія працавала амаль 10 гадоў — з 12-га кастрычніка 2016-га.
І працавала б далей, калі б яе сацсеткі не былі абвешчаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі», піша @euroradio.
На «Зялёны тэлефон» звярталіся людзі, якія сутыкаліся з экалагічнымі праблемамі — па дапамогу, парады ці падтрымку. Ініцыятыва дапамагла сотням актывістаў.
«Дзякуй за тое, што былі з намі, званілі, пісалі, вучыліся на вэбінарах і шчыра клапаціліся пра кожнае дрэва, чыстае паветра і правільную сартыроўку смецця, — піша каманда «Зялёнага тэлефона» ў развітальным лісце. — Тое, што ў Беларусі так шмат людзей, якія шчыра цікавяцца экалогіяй, неімаверна натхняе».

😢47🤬13👎3❤1😁1
«Жонку пасадзяць, а дзяцей у інтэрнат» — як палітвязня ў калоніі схілялі да супрацоўніцтва
Былы медык, які прайшоў праз пекла беларускіх калоній, распавёў, як яго прасілі пісаць даносы на палітвязняў.
🔹«Мы ў турме былі больш свабоднымі, чым людзі ў Беларусі цяпер». Былы медык, які прайшоў праз пекла беларускіх калоній

«Аператыўнік пачаў мяне схіляць да супрацоўніцтва – пісаць даносы на сваіх палітычных. Я яму кажу: "Мы з вамі ворагі, але ворагаў трэба паважаць. Я маю гонар і словы маюць вагу. Такой паперы не з'явіцца". Ён паказвае мне смартфон і кажа: "Зараз набяру нумар зондэркаманды, прыйдуць, абшукаюць кватэру, жонку пасадзяць, а дзяцей у інтэрнат". Я яму кажу: "Ты хто пасля гэтага? Ты жонцы і дзецям пагражаеш. Ты не Юрый, ты Юля, ты наогул фу!". Праз тыдзень нас з іншымі вязнямі кінулі ў ШІЗА, а потым ціхенька вывезлі этапам».
🔹«Мы ў турме былі больш свабоднымі, чым людзі ў Беларусі цяпер». Былы медык, які прайшоў праз пекла беларускіх калоній
🤬49👎1
📝ПА АБСЕ ў Гаазе: праваабаронцы заклікаюць ставіць людзей вышэй за палітыку
7 ліпеня ў Гаазе (Нідэрланды) падчас Штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ адбылося паралельнае мерапрыемства на тэму «People First» («Людзі перш за ўсё»). Яно было прысвечана прыярытызацыі чалавечага вымярэння на будучых мірных перамовах па Украіне.
На сустрэчы выступіў старшыня «Вясны» і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі. Ён заклікаў дадаць у фокус кампаніі беларусаў, якія падвергліся жорсткім рэпрэсіям за антываенную пазіцыю і салідарнасць з Украінай:
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120662

З першых дзён поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну беларусы выходзілі на вуліцы на пратэст. Арышты, прастрэленыя калені, жорсткія катаванні і збіццё, невыносныя ўмовы ўтрымання пад вартай і працяглыя турэмныя тэрміны – гэта тое, з чым сутыкнуліся сотні людзей у Беларусі за сваё супрацьстаянне расійскай агрэсіі супраць Украіны».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120662
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤31👍4😐1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Дзмітрыем Каліноўскім
Дзмітрый — сістэмны адміністратар Беларускай чыгункі і былы спецназавец. Яго асудзілі за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім».
✍️Калі вы перасякаліся з Дзмітрыем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤23🤬5👍1