Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.54K subscribers
30.4K photos
639 videos
188 files
26.2K links
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Download Telegram
Стартапера з Гомеля асудзілі па «справе Гаюна»

Праваабаронцам «Гомельскай Вясны» стала вядома, што затрыманага ў снежні 2025 года 29-гадовага гомельскага стартапера Міхаіла Вагу асудзілі ў Гомельскім абласным судзе. Яго абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК) і прызначылі чатыры гады «хатняй хіміі».

Міхаіл Вага пасля сканчэння гомельскай гімназіі № 71 паехаў ў Мінск, дзе вучыўся на факультэце інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі ў БНТУ. Пазней ён стварыў свой стартап у вытворчасці прыдуманага ім яшчэ ў юнацтве HandEnergy — зараднага прыстасавання для смартфонаў, якое выпрацоўвае электрычную энергію праз хістанне яго ў руцэ і дазваляе, напрыклад, такім чынам зараджаць смартфоны.

У 2017 годзе пра ягонае вынаходніцтва і запуск у вытворчасць напісалі многія СМІ ў Беларусі. Сярод іншых і праўладная газета «СБ», якая паведамляла, што пакупнікамі прыстасавання сталі шматлікія замоўнікі з Кітая, Нямеччыны і Беларусі.
🤬37😢7👎6
У Беларусі адмянілі найстарэйшы фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Наш Грунвальд»

Мерапрыемства, якое мелася адбыцца ў канцы ліпеня ў музейным комплексе «Дудуткі», не адбудзецца, піша @zerkalo_io.

«Наш Грунвальд» — найстарэйшы і найбуйнейшы фестываль гістарычнай рэканструкцыі ў Беларусі, які праводзіцца з 2008 года. Ён прысвечаны Грунвальдскай бітве 15 ліпеня 1410 года, у якой аб'яднаныя войскі Польшчы і Вялікага княства Літоўскага атрымалі перамогу над Тэўтонскім ордэнам. Штогод у яго рамках праходзілі маштабныя рэканструкцыі сярэдневяковых бітваў, рыцарскія турніры і гістарычныя майстар-класы.

Нагадаем, раней у Беларусі адмянілі адразу некалькі фестываляў, якія мусілі адбыцца ў 2026 годзе.
🤬48😭12😢2❤1👍1👎1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Арцёмам Сямёнавым

Арцём — малады супрацоўнік «Пеленга», якога асудзілі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Невядома, калі Сямёнаў быў арыштаваны, але апошні раз ён быў анлайн у сацсетках у лістападзе 2024-га.

✍️Калі вы перасякаліся з Арцёмам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
😢18❤8👍1😁1
📸«Гледзячы на фота, разумею тых, хто ставіцца да нас, як да ахвяр». Былыя палітвязні — пра фотаздымкі для «жоўтых бірак»

Фотаздымкі, якія ў беларускіх калоніях робяць для так званых «жоўтых бірак», сёння становяцца не проста турэмнымі дакументамі, а сведчаннямі палітычных рэпрэсій. У межах праекта «Магшоты палітвязняў» былыя палітвязні распавядаюць, што адчувалі перад камерай, чаму гэтыя кадры не саромеюцца захоўваць і як з часам яны ператварыліся ў сімвалы перажытага і нязломнасці.

«Вясна» публікуе новыя сведчанні і паказвае дакументы памяці.

«Я не саромеюся гэтага фота. Якім бы нягеглым і недарэчным яно не выглядала. Гэта жывы напамін аб трох гадах за кратамі ў цэлым. Гэта частка майго жыцця, і я яе не хаваю. Я ганаруся, што перанёс гэта з гонарам, не здрадзіў сваім прынцыпам і прыстойнасці ды не зламаўся. Як пасміхаўся, так і пасміхаюся цяпер».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120693

🌿Былыя палітвязні могуць прыняць удзел у праекце. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму
❤32😐2👍1😢1🤡1
Спыняе працу крама сучаснага беларускага адзення «Honar»

Пра гэта стала вядома ў сацсетках брэнду.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
😢34🤬10👍2😱2
У Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму» асудзілі ўраджэнку Расіі

У Гомельскім абласным судзе быў вынесены прысуд 56-гадовай жыхарцы Мазыра Жанне Серада. Яе абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса). Верагодна, жанчыне прысудзілі абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову («хатнюю хімію»).

Жанна Серада нарадзілася ў Расіі, там атрымала адукацыю ў сферы паліграфіі. Але доўгі час жыве ў Мазыры, маючы там сям’ю. Яна захапляецца падарожжамі, аб’ехала шмат якія краіны свету, піша «Гомельская Вясна».
🤬35👍1👎1
🇺🇳Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вялікая колькасць спраў у КПЧ кажа як пра рэпрэсіі, так і пра прафесіяналізм праваабаронцаў»

Старэйшы навуковы супрацоўнік па прававых пытаннях Columbia Global Freedom of Expression Лаўтара Фурфара ўзяў інтэрв'ю ў Спецыяльнага дакладчыка ААН Нільса Муйжніекса пра задушэнне іншадумства ў краіне, якое не спыняецца.

Гэта інтэрв'ю прысвечана свабодзе выказвання меркаванняў у Беларусі ў святле апошніх дакладаў Спецыяльнага дакладчыка і працы CGFoE ў дачыненні да рашэнняў Камітэта ААН па правах чалавека, якія тычацца артыкула 19 МПГПП.

«Да 2020 года ў Беларусі быў адносна мяккі аўтарытарны рэжым са значнай цэнзурай, але з лёгкадаступнымі незалежнымі медыя, адносна свабодным доступам да заходняй прэсы і разнастайнасцю анлайн-СМІ. Масавыя пратэсты супраць фальсіфікацый на выбарах у тым годзе прывялі да маштабных рэпрэсій супраць усіх нязгодных, якія працягваюцца і па гэты дзень».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120698

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
👍23💯6😢3😁1
💔«Я цябе вельмі люблю!»: развітальны ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў

Падчас утрымання ў былым мінскім СІЗА №1 на Валадарцы праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч атрымаў турэмную «маляву» ад выбітнага мастака і палітвязня Алеся Пушкіна, які загінуў у гродзенскай турме № 1 у 2023 годзе.

Гэты невялікі ліст, напісаны мастаком у карцары напярэдадні выраку, стаў не толькі сведчаннем салідарнасці за кратамі, але і дакументам таго часу.

«Гэты ліст перадалі мне хлопцы з маёй камеры №53, якія ездзілі на суды. Пушкін таксама ў гэты ж перыяд ездзіў на пасяджэнні. Яны перасякаліся ў так званых "адстойніках" – памяшканнях, дзе асобы пад вартай чакаюць канвоя ў суд ці размеркавання па камерах пасля судоў. Там можна правесці пэўны час разам з людзьмі з іншых камер. Такім чынам Алесь перадаў гэты ліст праз маіх сукамернікаў».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120699

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
💔71❤20😢3🤮2
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Віталём Красновым

Віталь быў асуджаны паводле арт. ч. 2 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).

✍️Калі вы перасякаліся з Віталём, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤26👍2🤔2💔2😁1
Стала вядома пра закрыццё мінскай этнакрамы «Рагна»

Яна 13 гадоў працавала на вуліцы Сухой у сталіцы. Прычыны такога рашэння не называюцца.

Інтэрнэт-крама пакуль працягвае працаваць.
🤬51😢14❤1👍1👎1💯1💔1
Асудзілі жыхарку Жлобіна, якая ўдзельнічала ў акцыях пратэсту і ратавала жывёл

Марыі Пашкоўскай 34 гады. Яна родам са Жлобіна. Жанчына заўсёды захаплялася прыродай: яна любіць птушак і па магчымасці займаецца выратаваннем жывёл.

Марыя заўсёды мела цвёрдую грамадзянскую пазіцыю. Яшчэ падчас пратэстаў супраць інтэграцыі з Расіяй у 2019‑м яна казала: «Вельмі лёгка страціць незалежнасць, але адваяваць яе будзе немагчыма. Дрэнна, што выйшлі адзінкі, але адзінкі ратуюць свет, а не масавасць».

У ліпені 2020 года Марыя прыйшла на перадвыбарчы мітынг Святланы Ціханоўскай у Жлобіне з плакатам, каб выказаць пратэст супраць «выбараў без выбару», піша «Наша Ніва».

У ліпені стала вядома пра прысуд Пашкоўскай. Гомельскі абласны суд прызнаў Марыю вінаватай паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэміцскай дзейнасці), а таксама паводле частак 1 і 2 артыкула 367 КК (паклёп на Лукашэнку). 

Верагодна, ёй прысудзілі «хімію» з накіраваннем.
🤬70❤1👍1👎1😢1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Іллём Валвенкіным

Ілля родам з Баранавічаў, у 2005 годзе скончыў БарДу (факультэт эканомікі і права). Яго асудзілі паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі), арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці)

✍️Калі вы перасякаліся з Іллём, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤19👍1😁1
Як гады прымусовай працы ў беларускіх калоніях могуць ператварыцца ўсяго ў некалькі дзён страхавога стажу

Страхавы стаж у Беларусі залічваюцца перыяды працы, за якія выплачваліся абавязковыя страхавыя ўзносы ў ФСАН. Аднак калі сярэднямесячны фактычны заробак быў ніжэйшы за ўстаноўленую мінімальную заработную плату, адпаведны перыяд працы ўлічваецца ў стажы не ў поўным аб’ёме, а з прымяненнем паправачнага каэфіцыента.

Гэты каэфіцыент вызначаецца як суадносіны сярэднямесячнага фактычнага заробку да сярэдняй велічыні мінімальнай заработнай платы за адпаведны перыяд выплаты абавязковых страхавых узносаў.

На практыцы гэта азначае, што чалавек, які працяглы час атрымлівае нізкі заробак, назапашвае страхавы стаж значна павольней за работніка, чый заробак дасягае мінімальнага ўзроўню або перавышае яго. Таму надзвычай нізкая аплата працы ў месцах пазбаўлення волі ўплывае не толькі на бягучы матэрыяльны стан зняволеных, але і на іх будучыя пенсійныя правы.

🔹Пенсіі для беларускіх зняволеных – рэальнасць або міф?
🤬38❤1
🥀Тры гады таму памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін

Алесь — вядомы беларускі мастак, быў асуджаны да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Яго абвінавацілі ў «здзеку з дзяржаўных сімвалаў» (арт. 370 КК) і ў «распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы» (ч. 3 арт. 130 КК).

Прысуд яму вынесла суддзя Алена Шылько, пракурорам па справе быў Аляксандр Кароль.

У ноч з 10 на 11 ліпеня 2023-га году Алесь памёр у рэанімацыі, куды ён трапіў з гродзенскай турмы. Як пазней высветлілася, у яго была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў турме. Мастака ўжо ў непрытомным стане прывезлі ў бальніцу, на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца.
💔56🤬6❤4😁1😢1🙏1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Яўгенам Пяргаевым

Яўген — будаўнік з Брэста. Ён быў затрыманы ў лютым 2025 году. Мужчыну абвінавачвалі паводле ч. 3 арт. 361 (заклік да санкцый) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса.

✍️Калі вы перасякаліся з Яўгенам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤26👍1😁1💔1
У «спіс экстрэмістаў» дадалі жыхара Віцебска Дзмітрыя Літвіна, які раней падтрымліваў апазіцыю, а пасля здымаў абразлівыя відэа пра яе

Яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці). Верагодна, яму прызначылі «хатнюю хімію».

Пасля службы ў войску і працы канваірам у калоніі «Віцьба-3» ён далучыўся да прэзідэнцкай кампаніі Таццяны Караткевіч: збіраў подпісы ў рамках кампаніі «Гавары праўду», быў назіральнікам на выбарах, публічна падтрымліваў апазіцыйны рух.

Праз некаторы час Літвін стаў адкрытым крытыкам апазіцыі. Ён публікаваў відэа і тэксты з абразамі на адрас віцебскіх актывістаў БХД, а таксама распаўсюджваў рэзкія выказванні супраць каталіцкай царквы. Тады прадстаўнікі БХД звярталіся ў пракуратуру з просьбай даць прававую ацэнку ягоным публікацыям, аднак гэта не прывяло да крымінальнага пераследу.

Пазней Літвін пачаў публічна выступаць за праваслаўную манархію, публікаваць матэрыялы пра тэорыі змовы і хуткі апакаліпсіс, а таксама крытыкаваць дзяржаўны лад, піша @vicspring.
😁35🤬7👏4👎2🎉1
За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі — Наша Ніва

Беларусаў, якія трапілі на ўлік за ўдзел у акцыях пратэсту ці іншую палітычную актыўнасць, а таксама ўсіх, хто доўгі час быў за мяжою, педантычна правяраюць на мяжы па вяртанні ў Беларусь. Але цяпер за «экстрэмісцкія» падпіскі звычайна не адпраўляюць на суткі — прынамсі, калі чалавек на такім трапіўся ўпершыню.

Падыход змяніўся каля двух месяцаў таму. «Нашай Ніве» вядома пра некалькі выпадкаў, калі ў людзей знаходзілі ў мабільніках выпадкова пакінутыя падпіскі на незалежныя медыярэсурсы ці акаўнты палітычных актывістаў, прызнаныя «экстрэмісцкімі», адвозілі ў РУУС — і там выпісвалі папярэджанне, дый гэтым абмяжоўваліся.

«Калі б вы раней ехалі, адправілі б на суткі, а цяпер такое распараджэнне», — казалі спецслужбісты на мяжы.

Пры гэтым невядома, ці абмяжоўваюцца папярэджаннем, калі ў чалавека знайшлі забароненыя падпіскі паўторна.
👍22🤔14🦄3🥴1🤝1
У вёсцы Лятохі пад Віцебскам вывесілі аб'яву пра забарону Купалля

Людзям пагражаюць штрафамі і суткамі, піша @vicspring.
🤬52🤯11😁5💊4❤1
🌿Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі

13 ліпеня Музей Вольнай Беларусі запрашае на вечар, прысвечаны сіле слова, памяці і салідарнасці.

У праграме:
18:00 — вітальныя прамовы прадстаўнікоў Музея Вольнай Беларусі, Генеральнага прадстаўніцтва Фландрыі, PEN Belarus і PEN Flanders.
18:15 — экскурсія па выставе «Кропка ўваходу».
19:30 — панэльная дыскусія «Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі».

Удзельнікі:
• Алесь Бяляцкі — праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру;
• Кацярына Андрэева — журналістка, былая палітычная зняволеная;
• Таццяна Нядбай — старшыня PEN Belarus.

• Якую ролю адыгрываюць слова, літаратура і культура ў абароне свабоды і чалавечай годнасці?
• Як гаварыць пра досвед рэпрэсій і захоўваць памяць пра людзей, якія зазналі пераслед?
• Пагаворым пра сучасную Беларусь, свабоду слова, правы чалавека і салідарнасць, што не ведае межаў.

📍Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11/1, Warszawa)
✍️Удзел вольны па папярэдняй рэгістрацыі
❤28👍3😁1😐1
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹Як улады штучна павялічваюць колькасць «экстрэмістаў»

🔹«Наша салідарнасць мацней за іх рэпрэсіўную машыну». Былыя палітвязні — пра падтрымку за кратамі

🔹«Мы ў турме былі больш свабоднымі, чым людзі ў Беларусі цяпер». Былы медык, які прайшоў праз пекла беларускіх калоній

🔹Рэйв, пікнік, дрыфт: чаму ў Беларусі пераследуюць нават апалітычныя сустрэчы людзей

🔹«Для дзяржавы яна стала злачынцай. Для мяне — чалавекам, які не адвярнуўся». Ліст Вікторыі Кульшы пра Наталлю Малец

🔹Пенсіі для беларускіх зняволеных – рэальнасць або міф?

🔹Палітзняволеную Таццяну Корсакаву змяшчалі ў «мяккі пакой» і пакідалі без пітной вады

🔹Развітальны ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў

🔹«Гледзячы на фота, разумею тых, хто ставіцца да нас, як да ахвяр». Былыя палітвязні — пра фотаздымкі для «жоўтых бірак»

🔹У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі анкалагічнае захворванне

💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org
❤14👍3