Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.54K subscribers
30.4K photos
639 videos
188 files
26.2K links
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Download Telegram
Медыцынскія праблемы ў ПК-15: прыпадкі на прамзоне і дэфіцыт лекаў

Асобнаю праблемай у ПК-15 з’яўляецца стан здароўя зняволеных і стаўленне Дэпартамента выканання пакаранняў да хранічна хворых людзей. У калоніі было шмат вязняў з эпілепсіяй, якія часам вымушаныя жыць і працаваць на агульных падставах з іншымі здаровымі вязнямі:

«За нейралептыкамі, якія выдаюцца ў медсанчастцы, проста натоўпамі ходзяць хворыя людзі. Але яны жывуць у тых жа ўмовах і па тых жа правілах, што астатнія вязні. Быў час, калі эпілептыкаў не выводзілі на працу на прамзону, але пасля пэўных праверак Дэпартамента выканання пакаранняў з'явілася прэтэнзія да адміністрацыі, што шмат людзей застаецца ў атрадах і мала выходзіць на промзону. Тады пачалі на працу выводзіць і эпілептыкаў, і іншых, у каго розныя абмежаванні і асаблівасці па здароўі. Здараліся сітуацыі, асабліва ў спёку, калі наўпрост на промзоне пачалі здарацца выпадкі эпілептычных прыпадкаў».


🔹"Можна хаця б мінімальна паўплываць на змяненне сітуацыі", — былы палітвязень ПК-15
🤬34😁1😡1
🎉Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч стаў лаўрэатам Франка-нямецкай прэміі

Узнагароджанне правабаронцы «Вясны» Валянціна Стэфановіча Франка-нямецкай прэміяй за правы чалавека і вярхоўнасці права адбылося яшчэ 10 снежня 2025 года, аднак у мэтах бяспекі імя праваабаронцы тады не было афіцыйна апублікавана сярод 15 уганараваных праваабаронцаў з усяго свету.

Варта адзначыць, што раней гэтай прэстыжнай узнагародай ужо былі адзначаныя беларусы: старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі (2019 год) і былы старшыня Беларускага хельсінскага камітэту, нябожчык Алег Гулак (2016 год).

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120725

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
👍38❤17🔥5🤮1
🫶🏻 1200 галасоў за свабоду: у Амстэрдаме рыхтуюць маштабную акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

19 верасня 2026 года на знакамітай верфі NDSM у Амстэрдаме адбудзецца маштабны перформанс саўдзелу пад назвай «A Percussion Piece» («Удар па цішыні»). Арганізатары плануюць сабраць каля 1200 чалавек, каб супольна выступіць у падтрымку людзей, якія застаюцца за кратамі ў Беларусі па палітычных матывах.

Аўтар праекта, медыямастак і куратар Максім Тымінька, прапануе ўдзельнікам апрануць кардонныя маскі з тварамі рэальных беларускіх палітвязняў. Выкарыстоўваючы простыя бытавыя прадметы — каструлі, вядры, бляшанкі ці вечкі — як імправізаваныя ўдарныя інструменты, людзі створаць супольны гукавы ландшафт.

Гэта стане сімвалічным «голасам» для тых, каго спрабуюць змусіць маўчаць у турмах.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120727

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤52👍1😁1😐1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволенай Марынай Мазоўка

Марына была арыштаваная 16 верасня 2024 году і асуджаная ў Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцый). Верагодней за ўсё была асуджаная ў сярэдзіне 2025 года да пазбаўлення волі.

✍️Калі вы перасякаліся з Марынай, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤24👍1😁1
👨‍🦳Старасць у Беларусі — гэта не заўсёды спакойны адпачынак у коле сям'і, а часта ператрусы, суды і турэмныя камеры

Рэжым не шкадуе нават цяжкахворых пенсіянераў, ператвараючы іх апошнія гады жыцця ў невыносныя пакуты.

Гартайце карткі, каб паглядзець, як выглядае гэтая трагедыя ў лічбах.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120723

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬34💯3😁1
Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыю па чарговай завочнай справе

25 жніўня калегія Вярхоўнага суда разгледзіць апеляцыйную скаргу на завочны прысуд Міхаілу Куцко паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве).

Нагадаем, 12 чэрвеня Гродзенскі абласны суд ў межах спецыяльнай вытворчасці агучыў прысуд па справе былога міліцыянта з Гродна. Суд прызначыў Міхаілу Куцко 15 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму са штрафам у памеры 500 базавых велічыняў (22 500 рублёў).

Летам 2020 года Міхаіл запісаў зварот да сваіх былых калегаў, у якім заклікаў іх быць «на баку народа». Пазней ён быў вымушаны з'ехаць з Беларусі.
😁16❤2🗿2👎1
⚡️Instagram-старонку выдання Blizko.bу, офіс якога ў Мінску, прызналі «экстрэмісцкай»

Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Цэнтральнага раёну Мінска 13 ліпеня.

На старонку выдання падпісаныя больш за 23 тысячы чалавек.

Адзначым, што старонка Blizko.bу ў Instagram не абнаўляецца ўжо 5 дзён, там закрылі магчымасць пакідаць каментары.
🤬20😡18😁3👍1👎1
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У яго трапілі:

📍Telegram-каналы «Лига Свободных Наций», NORD Karjalan Heimoryhmӓ», Василина Орлова: Записки антрополога»;
📍Instagram старонкі «paru.bok», «Зухвалий Парубок»;
📍Старонкі ў Facebook «Вольны Беларус», «Міхаiл Бойка»;
📍Сайт «jam-news.nеt»;
📍Сайт і старонкі ў сацсетках арганізацыі «Fundacja OKNO NA WSCHÓD»;
📍YouTube-канал «В'ячеслав Сікора» і відэа на ім «Как нас предали. Беларусь 2020 (режиссер Вячеслав Сикора, сценарий В.Кондратенко и В.Сикора)»;
📍Старонка ў Dzen «ANTECC TYPLY»;
📍Старонка ў Threads «i.m._yan_belarus»;
📍Старонкі ў TikTok «Disident», «Рада БНР», aquaheadhoe», «Lilith Smith».
🤬24😱2❤1👍1👎1🤡1😭1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволенай Святланай Ангелейка (Хлышчанковай)

Святлана — жыхарка Мінску, якую асудзілі адразу па чатырох палітычных артыкулах: ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да прычынення шкоды Беларусі), ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці), ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), а таксама па ч. 1 і 2 арт. 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

✍️Калі вы перасякаліся са Святланай, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤24😁2
Дэпутат-прапагандыст Гігін паабяцаў працягваць зачыстку беларускай культуры

Нядаўнюю хвалю закрыцця этна-крамаў Ragna, HONAR, LSTR Adzieńnie, пра якую мы пісалі раней, і адмену легендарнага фэсту «Наш Грунвальд» пракаментаваў у эфіры ў прапагандыста Рыгора Азаронка дэпутат і кіраўнік Нацыянальнай бібліятэкі Вадзім Гігін, піша @zerkalo_io.

«Гэтыя спробы сказаць: „Ну калі ж ужо ўлада супакоіцца... Ці будзе адліга?“ Будзе вам па галаве адліга. Будзем выкараняць да канца. <...> Калі вы думаеце, што мы нюх страцілі, калі вы думаеце, што не бачым тое, што вы спрабуеце тут укараніць, то ўсё мы бачым», — заявіў Гігін і прыгадаў, як сілавікі раней «выпалілі» кнігарню «Кнігаўка».


Азаронак у сваю чаргу дадаў, што асабіста маніторыць інтэрнэт у пошуках «крамолы»: глядзіць, дзе што прадаюць і «дзе якія паэткі збіраюцца выступаць».

Нагадаем, што фэст «Наш Грунвальд» сёлета быў адменены арганізатарамі. Адначасова з гэтым пад ціскам сілавікоў спынілі працу знакавыя крамы з беларускім мерчам і сімволікай.
🤬59🖕14👎3🤡2❤1
📔 Выйшаў зборнік турэмных эсэ былога палітвязня Мікалая Статкевіча

У беластоцкім выдавецтве «Камунікат» пабачыла свет кніга палітыка Мікалая Статкевіча «І гэта ўсё ў табе. Зборнік турэмных эсэ». У выданні аўтар разважае пра чалавечую псіхалогію, інстынкты і тое, чаму людзі па-рознаму паводзяць сябе ў экстрэмальных умовах.

«Як людзі робяць маральны выбар у складаных сітуацыях, як яны робяцца героямі ці здраднікамі, як ператвараюцца ў падонкаў ці застаюцца сумленнымі людзьмі? <...> Спадзяюся, што разуменне гэтага дапаможа чытачу лепей зразумець чалавечую сутнасць, сябе і ўсё, што адбылося і адбываецца з нашай краінай і намі», — апісвае палітык змест кнігі.


Нагадаем, Статкевіч тройчы быў асуджаны па палітычных прычынах (за пратэсты ў 2006 і 2010 гадах, а таксама перад выбарамі 2020-га, калі атрымаў 14 гадоў калоніі). У верасні 2025 года яго спрабавалі выслаць у Літву, але ён адмовіўся перасякаць мяжу і быў вернуты за краты. Канчаткова Статкевіча вызвалілі ў лютым 2026 года пасля перанесенага ім інсульту.
❤31👍11🤮1
Былога спецназаўца і ўдзельніка «Армейскіх гульняў» асудзілі па пяці палітычных артыкулах

Гродзенскі абласны суд адправіў за краты 34-гадовага жыхара Бакштаў Аляксандра Аўдзевіча, пра гэта паведамляе «Наша Ніва».

Яго асудзілі адразу па пяці крымінальных артыкулах: «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК), «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130), «арганізацыю дзеянняў, што парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342), паклёп і абразу Лукашэнкі (ч. 1 і ч. 2 арт. 367 і ч. 1 арт. 368).

Згодна з інфармацыяй «Нашай Нівы», мужчыне пагражала да сямі гадоў зняволення. Дакладны тэрмін прысуду пасля закрытага суда не агучваўся, але вядома, што Аўдзевіч ужо адбывае пакаранне ў калоніі. Яго затрымалі пры канцы мінулага ці на пачатку гэтага года.
🤬36😨4❤2👍1
👨‍🦳Як беларускія ўлады рэпрэсуюць пенсіянераў?

Па стане на 14 ліпеня, у Беларусі налічваецца мінімум 42 палітвязні, якія ўжо дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту. Сярод іх — 24 мужчыны і 18 жанчын. Большасць з іх — 32 чалавекі — маюць 60 гадоў і больш, у тым ліку дзевяць — 70 гадоў і больш. Многія з іх маюць сур'ёзныя праблемы са здароўем.

Яшчэ 10 чалавек не дасягнулі 60 гадоў — гэта жанчыны, якія ўжо маюць права на пенсію паводле ўзросту, а таксама былыя супрацоўнікі сілавых структур, што атрымліваюць пенсію за выслугу гадоў.

Акрамя таго, яшчэ 15 палітвязняў — мужчыны ва ўзросце ад 60 да 62 гадоў. Паводле беларускага заканадаўства, яны пакуль не дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, які для мужчын складае 63 гады. Такім чынам, агулам за кратамі ўтрымліваюцца 57 палітвязняў пенсійнага і перадпенсійнага ўзросту.

🔹За кратамі ў пенсійным узросце: гісторыі беларускіх палітвязняў
🤬34🙈2😁1