«Гэта чарговы крок па русіфікацыі Беларусі» — Алесь Бяляцкі пра закрыццё культавых беларускіх праектаў
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120715
«Гэта сумныя і трывожныя звесткі, якія паказваюць, што наступ на беларускую культуру працягваецца ва ўсіх праяўленнях. Гэтым разам чарга дайшла да нацыянальнага адзення і сімволікі. У гэты ж час працягваюць знішчацца беларускія кнігарні і выдавецтвы, беларускія кніжкі пастаянна ўносяцца ў экстрэмісцкія спісы — яны фактычна забароненыя на тэрыторыі Беларусі. Цяпер справа дайшла да адзення і прыкладнога мастацтва.
Гэта чарговы крок па русіфікацыі Беларусі, які праводзіцца рукамі беларускіх уладаў. Вядома, гэта праграма знішчэння ўсяго беларускага, якая працягваецца больш за 200 гадоў. Так рэжым паказвае сваю несамастойнасць і поўную залежнасць ад імперскіх наратываў, як у галіне прыкладнога мастацтва, так і ўсяго, што звязана з візуалізацыяй беларускай культуры.
У такіх умовах варта супраціўляцца гэтаму і бараніць сваё ўсімі магчымымі формамі».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120715
😢22💯11🤬4🤮1
🌿«"Вясна" засталася верная сваёй місіі». Пяць гадоў са дня арышту вясноўцаў
Роўна 5 гадоў таму — 14 ліпеня 2021 года — у Беларусі адбылася хваля жорсткіх ператрусаў, у выніку якой за кратамі апынуліся Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч і іншыя вясноўцы. Пазней Алеся, Валянціна і Уладзя асудзілі ў межах крымінальнай справы. Па выстаўленых абвінавачваннях у «кандрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» вясноўцы сваёй віны не прызналі.
Сёння, калі ўсе яны нарэшце знаходзяцца ў бяспецы і працягваюць сваю дзейнасць, мы публікуем унікальны дакумент — вытрымкі з ліста Валянціна, які па яго просьбе быў вынесены іншым вязнем з «Валадаркі» ў снежні 2022 года і перададзены паплечнікам-вясноўцам.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120718
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

«Нашыя гады зняволення — сумны перыяд нашага жыцця, але мы вытрымалі тыя выпрабаваннні, якія выпалі на нашую долю. Цяпер мы крочым наперад».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120718
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤32👍1🤮1
ШІЗА ў ПК-15: халодная плітка і «віды выхавання» адміністрацыі
Палітвязня ў ПК-15 неаднаразова змяшчаюць у ШІЗА. Фармальныя прычыны часта адрозніваліся ад рэальных:
Умовы ў самім ізалятары мужчына апісвае як вельмі цяжкія для здароўя праз холад і вільгаць:
🔹«Можна хаця б мінімальна паўплываць на змяненне сітуацыі», — былы палітвязень магілёўскай калоніі

«Вядома, што ў калоніях распаўсюджаная практыка змяшчэння ў ШІЗА праз публікацыю ў інтэрнэце, але фармальна ў рапарце звычайна пішуць іншую падставу — даклад па форме, ці “неахайны знешні выгляд”, ці незашпілены верхні гузік».
Умовы ў самім ізалятары мужчына апісвае як вельмі цяжкія для здароўя праз холад і вільгаць:
«У ШІЗА на падлозе, часам і на сценах, была плітка — гэта праблема, бо плітка ў любы сезон вельмі халодная. Праз плітачную падлогу таксама ў камеры з'яўляецца вільгаць. Камеры з драўлянымі падлогамі, лічацца "элітнымі", бо ў іх цяплей, і за кошт гіграскапічнасці дрэва ствараецца лепшы мікраклімат у камеры. Але ў Беларусі амаль ва ўсіх установах пенетэнцыярнай сістэмы, дзе робяцца рамонты, дрэва на падлозе замяняецца пліткай».
🔹«Можна хаця б мінімальна паўплываць на змяненне сітуацыі», — былы палітвязень магілёўскай калоніі
🤬31😁1
❗️ «Рэпрэсіі ў Беларусі спыніліся або аціхлі» — чаму гэта не так?
Апошнім часам усё часцей гучаць думкі, нібыта хваля рэпрэсій у краіне пайшла на спад. Але гэта ілюзія. Ціск на палітычных апанентаў, грамадзянскую супольнасць і ўсё беларускае не супыняецца ні на дзень.
Вось толькі некалькі фактаў і навін літаральна за апошнія 5 дзён, якія паказваюць рэальны стан рэчаў у Беларусі:
📌 Палітзняволеную Таццяну Корсакаву, якая мае дыябет, у СІЗА КДБ змяшчалі ў «мяккі пакой», прымушалі стаяць па 12 гадзін і пакідалі без пітной вады.
📌 За «абразу Лукашэнкі» асудзілі 70-гадовую жанчыну.
📌 У Дзярэчыне затрымалі каталіцкага святара — яму прызначылі 15 сутак арышту.
📌 Сілавікі прыходзілі дадому да пісьменніка Сашы Філіпенкі па «справе ЕГУ», а таксама правялі ператрус у кватэры даследчыка сталінскіх рэпрэсій Ігара Станкевіча.
📌 Адзін за адным у краіне зачыняюцца культавыя нацыянальныя праекты (крамы «Honar», «LSTR Adziennie», «Rаgnа»), а таксама ліквідавалі «Школу стылю Святланы Буцькавец», якая працавала каля 15 гадоў.
📌 У Беларусі адмянілі найстарэйшы фэст гістарычнай рэканструкцыі «Наш Грунвальд», а пад Віцебскам нават забаранілі святкаваць Купалле.
📌 Экстрэмісцкай прызналі кнігу Станіслава Шушкевіча, цытаты Святланы Алексіевіч і песні на вершы Ларысы Геніюш. Таксама гэты «статус» атрымалі сацсеткі гурта NAVIBAND.
✍️Паведаміць праваабаронцам пра палітычны пераслед 👉 @ViasnaSOS

❤17💯13👍2😱2😡1
Алесь Бяляцкі і Святлана Алексіевіч сустрэліся ў Варшаве
Сумесны здымак двух нобелеўскіх лаўрэатаў апублікаваў Алесь на сваёй старонцы ў Facebook.
«14 ліпеня. Варшава. Ле-шана хабаа бі Мінск!!» — падпісаў фота праваабаронца.
У перакладзе з іўрыта: «У наступным годзе ў Мінску». Гэта адсылка да традыцыйнага яўрэйскага тоста «У наступным годзе ў Іерусаліме».

❤53👍4💩4
❗️Зноў затрымлівалі Ніну Багінскую
Вядомую грамадскую актывістку Ніну Багінскую сілавікі затрымалі на вуліцы. Без усялякіх тлумачэнняў яны правялі дагляд асабістых рэчаў жанчыны і забралі з яе сумкі кніжку.
Пра гэта паведамілі «Белсату» відавочцы інцыдэнту. Невядома, якая менавіта кніжка была ў сумцы Багінскай. Гэтым разам абышлося без дастаўкі пенсіянеркі ў дзяжурную частку РУУС, але кніжку міліцыянты вярнуць адмовіліся.

🤬52😡29👍2🔥1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Артурам Сыракваша
Артур — малады зампаліт пагранічнай заставы з Хойнікаў, якога асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму».
✍️Калі вы перасякаліся з Артурам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤23😁1🤬1
💔«Калі пайду да гэтай шыбеніцы, буду трымаць галаву высока»
Сёння, калі ўсе вясноўцы нарэшце знаходзяцца ў бяспецы і працягваюць сваю дзейнасць, мы публікуем унікальны дакумент — вытрымкі з ліста Валянціна Стэфановіча, які па яго просьбе быў вынесены іншым вязнем з «Валадаркі» ў снежні 2022 года і перададзены паплечнікам.
🔹«"Вясна" засталася верная сваёй місіі». Пяць гадоў са дня арышту

«Канешне, часам робіцца мне невыносна цяжка, ахоплівае сум і адчай, вельмі сумую па сваіх дзетачках, па сям'і. Здаецца, што ўжо больш ніколі не будзе ў мяне такога шчаслівага жыцця, якое было; што маё жыццё ўжо скончылася. Але нельга падаць духам, бо гэта першы крок да пагібелі.
Веру, што мы ўсё адно пабачымся і будзем крочыць далей разам па нашым нялёгкім шляху. Усіх вас люблю, моцна абдымаю і ганаруся вамі. І калі пайду да гэтай шыбеніцы, буду трымаць галаву высока, бо "Вясну" яны не зломяць і не замкнуць нам раты. Мы заўсёды былі з нашым народам, з тымі, каму была патрэбна наша дапамога, і мы застаемся з імі».
🔹«"Вясна" засталася верная сваёй місіі». Пяць гадоў са дня арышту
❤41😢5👍2🤮1🙏1
🌿У Музеі Вольнай Беларусі адбыўся вечар «Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі»
Ён сабраў праваабаронцаў, журналістаў, пісьменнікаў і ўсіх, каму неабыякавыя свабода, чалавечая годнасць і будучыня Беларусі.
Госці імпрэзы наведалі выставу «Кропка ўваходу» і прынялі ўдзел у дыскусіі пра ролю слова і культуры ва ўмовах рэпрэсій, пра важнасць захавання памяці і падтрымкі тых, хто зазнаў пераслед.
У размове ўдзельнічалі праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, журналістка і былая палітзняволеная Кацярына Андрэева, а таксама старшыня PEN Belarus Таццяна Нядбай. Мадэратаркай дыскусіі была Аліцыя Гэнсцінска.

👍20❤16🔥1😁1
❗️У Беларусі з'явіліся новыя «экстрэмісцкія фармаванні»
Гэта «Белорусское подразделение специального назначения 1514» і «Kamarouka».
Паводле МУС і КДБ дачыненне да гэтых праектаў маюць:
• Трацэўскі Андрэй, Шашко Станіслаў і былы палітвязень Балахонаў Кірыл («Белорусское подразделение специального назначения «1514»)
• Завадскі Дзмітрый, Касянчук Вольга і Каменка Ксенія («Kamarouka»)

🤬23🤡6👍1🖕1
🍀«Ты ходзіш з расплюшчанымі вачыма і атрымліваеш задавальненне ад усяго» — Марфа Рабкова пра адаптацыю на волі
Праваабаронца Марфа Рабкова пасля вызвалення і дэпартацыі ў Літву падзялілася тым, як праходзіць яе адаптацыя да вольнага жыцця. Яна прызнаецца, што ў калоніі рабіла ўсё магчымае, каб у думках заставацца на волі і развівацца, каб пасля выхаду адаптацыйны перыяд прайшоў хутчэй.
Першы час пасля выхаду Марфа апісвае як абсалютны эндарфінавы шок. Гэта стан, калі чалавек радуецца як дзіця, якое пасля доўгай хваробы выпусцілі гуляць на луг. Задавальненне прыносіла літаральна ўсё: магчымасць самой выбіраць маршрут, вольна хадзіць, глядзець на сабак, птушак, апранацца як хочаш ці проста слухаць музыку.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120704

«Зараз жа я цвяроза ацэньваю, што адбываецца, не стаўлю сабе глабальных мэтаў, а паступова і акуратна гляджу, дзе магу быць карысная, дзе магу нешта выправіць, дапамагчы, і гэта будзе дарэчы і трэба».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120704
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤53🤮1🐳1
🎧«Мы ўсе жывём надзеяй». Беларускія мастакі ў выгнанні — падкаст «Вясна прыйдзе»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пряцягвае даследаваць досвед тых, хто апынуўся ў выгнанні. І новы выпуск прысвечаны беларускім мастакам, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму пасля падзей 2020 года.
Слухайце выпуск на розных падкаст-пляцоўках:
Apple podcasts | Spotify | Castbox | Youtube

YouTube
«Мы ўсе жывём надзеяй». Беларускія мастакі ў выгнанні
Падкаст «Вясна прыйдзе» пряцягвае даследаваць досвед тых, хто апынуўся ў выгнанні. І новы выпуск прысвечаны беларускім мастакам, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму пасля падзей 2020 года.
• Мастачка Кацярына Еўдакімава ўспамінае, як у Беларусі існавалі…

❤27😁1😐1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Андрэем Астапенка
Андрэй быў асуджаны ў судзе Савецкага раёна Мінска паводле арт. 391 КК (абраза суддзі ці народнага заседацеля), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 364 КК (гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). З 29 жніўня па 20 верасня 2024 года справу разгледзела суддзя Вольга Емельянчанка.
✍️Калі вы перасякаліся з Андрэем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤21👍1😁1
👵За кратамі ў пенсійным узросце: гісторыі беларускіх палітвязняў
За гады паслявыбарчых рэпрэсій беларускія ўлады не спыняліся перад пераследам найбольш уразлівых груп. За кратамі апынуліся людзі з інваліднасцю, адзінокія бацькі, шматдзетныя маці, цяжкахворыя, а таксама людзі сталага ўзросту. Цяжкі стан здароўя і ўзрост не сталі для іх абаронай ад крымінальнага пераследу.
Па стане на 14 ліпеня ў Беларусі ў няволі ўтрымліваюцца як мінімум 57 палітвязняў пенсійнага і перадпенсійнага ўзросту. Дзевяці з іх ужо споўнілася 70 гадоў.
«Вясна» распавядае гісторыі палітвязняў, якія апынуліся за кратамі ў пенсійным узросце.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120723

❤19😢7😡5😁1😐1
Сталі вядомыя падрабязнасці ператрусу ў вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій
Учора ў Ігара Станкевіча, вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій на Аршаншчыне, прайшоў ператрус у яго мінскай кватэры. Ператрус праводзілі 5-6 чалавек, сярод якіх — супрацоўнікі КДБ. У знаёмых Станкевіча распытвалі пра ініцыятыву «Нацыя лідараў», якая ладзіць анлайн-курсы па розных накірунках: ад грамадскага актывізму да складання ўласнага радаводу, піша «Віцебская Вясна».
Пазней Ігар Станкевіч даведаўся, што ператрусы ў Мінску прайшлі мінімум у яшчэ трох чалавек, прычым супрацоўнікі КДБ пабывалі не толькі ў іхных кватэрах, але і ў кватэрах іх сваякоў ці блізкіх. Іх цікавіла тое самае: датычнасць да ініцыятывы «Нацыя лідараў».
У кастрычніку 2024 года КДБ унёс рэсурсы «Нацыі лідараў» і некалькі дваравых чатаў у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» пад агульнай назвай «Ордэн».

🤬36❤7👍1👎1😢1
🌿Дапамога шматдзетнай былой палітзняволенай у эміграцыі
Ганне 46 гадоў. У яе трое дзяцей. За данаты яе прысудзілі да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі. Яна прайшла праз СІЗА і калонію №4 у Гомелі, а ў снежні 2025 года апынулася сярод палітвязняў, якіх пасля вызвалення вывезлі з Беларусі ў Польшчу.
Цяпер Ганна жыве ў Варшаве. Працуе ў пякарні, пячэ круасаны і робіць тарты на замову. Новае жыццё даводзіцца пачынаць амаль з нуля.
Падтрымаць жанчыну на BYSOL

«Людзі часта пытаюцца: “Як ты без дзяцей? Сумуеш?” Я не разумею, навошта задаваць такія пытанні. Мне неверагодна цяжка быць тут без іх. Сэрца літаральна крывёю абліваецца. Калі праходжу міма школы ці дзіцячага садка, кожны раз думаю пра тое, што мае сыны таксама маглі б хадзіць у гэтую школу, кожны дзень вяртацца дадому. Але я пазбаўленая гэтага. Яны растуць без мяне.
Гэта самае страшнае – разлука з дзецьмі. Таму не пытайцеся ў мам у эміграцыі, як ім без дзяцей. Ім настолькі цяжка, што вам не трэба гэтага ведаць».
Падтрымаць жанчыну на BYSOL
❤38😢8👍1😁1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Максімам Вайцяховічам
Максім — інструктара пошукавага атрада «Анёл», якога асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму». Максім таксама захапляўся роварамі і займаўся дабрачыннасцю. У 2023 годзе ён арганізаваў велапрабег па маршруце «Еўравела 2» ад Заслаўя да Уселюба. Падчас гэтага заезду на 145 кіламетраў ён збіраў сродкі на лячэнне хворых на рак дзяцей.
✍️Калі вы перасякаліся з Максімам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤29👍1😁1