Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.55K subscribers
30.4K photos
639 videos
188 files
26.2K links
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Download Telegram
👨‍🦳Як беларускія ўлады рэпрэсуюць пенсіянераў?

Па стане на 14 ліпеня, у Беларусі налічваецца мінімум 42 палітвязні, якія ўжо дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту. Сярод іх — 24 мужчыны і 18 жанчын. Большасць з іх — 32 чалавекі — маюць 60 гадоў і больш, у тым ліку дзевяць — 70 гадоў і больш. Многія з іх маюць сур'ёзныя праблемы са здароўем.

Яшчэ 10 чалавек не дасягнулі 60 гадоў — гэта жанчыны, якія ўжо маюць права на пенсію паводле ўзросту, а таксама былыя супрацоўнікі сілавых структур, што атрымліваюць пенсію за выслугу гадоў.

Акрамя таго, яшчэ 15 палітвязняў — мужчыны ва ўзросце ад 60 да 62 гадоў. Паводле беларускага заканадаўства, яны пакуль не дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, які для мужчын складае 63 гады. Такім чынам, агулам за кратамі ўтрымліваюцца 57 палітвязняў пенсійнага і перадпенсійнага ўзросту.

🔹За кратамі ў пенсійным узросце: гісторыі беларускіх палітвязняў
🤬34🙈2😁1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволенай Аленай Лабанавай

Алена была асуджана ў судзе Заводскага раёна горада Мінска паводле ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў), ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

✍️Калі вы перасякаліся з Аленай, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤22❤‍🔥4😁1
🌿Падтрымайце лагер «Зубровыя сцежкі» — летнік для беларускіх дзяцей у эміграцыі!

90 дзяцей, чые сем'і пацярпелі ад рэпрэсій, ужо рыхтуюцца да летняга адпачынку ў Белавежскай пушчы. Наперадзе — новыя сяброўствы, прыгоды, сустрэчы з беларускай культурай. Усё амаль гатова. Засталося толькі сабраць частку неабходных сродкаў, каб зладзіць усе 5 змен.

«Большая частка фінансавання ажыццяўляецца праз дапамогу дабрачыннага фонду «Краіна для Жыцця» на сродкі Міжнароднага гуманітарнага фонду. Частку выдаткаў пакрываюць і бацькі ўдзельнікаў. Аднак для правядзення ўсіх пяці змен не стае яшчэ 10 000 еўра».


Падтрымаць збор на сайце «Краіна для Жыцця»
❤34👍3😁1
Фізічны гвалт у ПК-15 і куратарства ГУБАЗіКа

Што тычыцца прамога фізічнага гвалту, то, паводле назіранняў былога палітвязня, сітуацыя змянілася ў параўнанні з мінулымі гадамі, дзякуючы ў тым ліку паўсюднаму ўвядзенню відэакамер, хоць выключэнні застаюцца.

Аднак стаўленне да палітвязняў застаецца пад жорсткім кантролем знешніх сілавых структур, а менавіта ГУБАЗіКа.

«Стаўленне да палітзняволеных вельмі залежыла ад асобы вязня. Калі зверху ёсць нейкае мэтавае ўказанне, то ў ШІЗА, напрыклад, яго часта адпраўляюць. То бок адбываецца мэтанакіраваны ціск. Але як мне тлумачыў былы супрацоўнік, які сядзеў з намі, указанні пра ціск на палітвязняў ідзе ад ГУБАЗіКа, бо фактычна гэтая структура курыруе ўсіх палітычных. Яны таксама адсочваюць усе публікацыі ў інтэрнэце, датычна тых, хто знаходзіцца ў турмах альбо калоніях. За кожную публікацыю палітвязняў адпраўляюць у ШІЗА».


🔹«Можна хаця б мінімальна паўплываць на змяненне сітуацыі», — былы палітвязень магілёўскай калоніі
🤬41❤1😁1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволенай Наталляй Уласавай

Наталля — пенсіянерка з Мінску, якую асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

✍️Калі вы перасякаліся з Наталляй, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤28😁1
«Госпадзе, як надакучыла „Вясна“ гэтая твая пісаць пра цябе!»: як Марфа Рабкова сутыкнулася з хлуснёй сілавікоў у калоніі

Сілавікі ў калоніі заўсёды спрабуюць пераканаць палітзняволеных, што пра іх усе забыліся. Пра гэта «Вясне» распавяла праваабаронца Марфа Рабкова. Яны сцвярджалі, што падтрымка — гэта марафон, які скончыцца праз год-два, і палітвязні нікому не будуць патрэбныя.

Аднак рэальнасць і абмежаваны доступ да інфармацыі пастаянна выкрывалі хлусню адміністрацыі. Марфа згадвае, як тыя ж сілавікі прыязджалі і раптам пачыналі абурацца: «Як ні зойдзеш, там кожны дзень пра Марфу напісана». Гэта станавілася для дзяўчыны найлепшым пацверджаннем таго, што хваля салідарнасці на волі не спыняецца.

Яшчэ адным доказам стаў мясцовы аператыўнік, які неяк прыйшоў да Марфы з пытаннем: «Вы мне растлумачыце, як гэта так трэба жыць, каб старонка на Вікіпедыі была?».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120704

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤37🤮1😐1
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У яго трапілі старонкі ў Facebook «Алла Колесникович», «Дмитро Король», «Міхаiл Бойка», Telegram-стыкеры «TORGASH.1», старонка ў Threads «Навіны Магілеўскага рэгіёну», старонка ў TikTok «Belultras. Ультрас Беларуси».
🤬20👎2🖕2👍1🤡1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволенай Марыяй Барысенка

Марыя была асуджаная ў Мінскім гарадскім судзе да пазбаўлення волі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы)

✍️Калі вы перасякаліся з Марыяй, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤17🙏5👍1😁1
На метызным заводзе ў Рэчыцы выклікаюць на размовы з КДБшнікамі супрацоўнікаў, якія ў 2020 годзе падпісваліся за Бабарыку

Як стала вядома праваабаронцам «Гомельскай Вясны», у Рэчыцы на адным з асноўным прадпрыемстваў горада – метызным заводзе – раптам пачалі масава выклікаць супрацоўнікаў, якія ўлетку 2020 года ставілі подпісы за Віктара Бабарыку. Прычым, датычна іншых альтэрнатыўных кандыдатаў, нават Святланы Ціханоўскай, не пытаюць.

Паведамляецца, што людзей апытваюць пра тое, што іх не задавальняе ва ўладзе. Некаторых прымушаюць пад дыктоўку пісаць «пакаяльныя» цыдулкі, дзе прызнаваць, што «памыляўся, што не зарыентаваўся ў грамадска-палітычнай сітуацыі, у чым цяпер моцна раскайваюся і абавязваюся надалей не здзяйсняць падобных правапарушэнняў». Таксама ў людзей правяраюць тэлефоны.

Ужо вядома пра звальненне некаторых супрацоўнікаў, нібы паводле пагаднення бакоў, пасля вяртання з «размовы».

Падчас гутаркі абавязкова прысутнічае намеснік дырэктара заводу ў бяспецы, рэжыме і кадрах Аляксандр Сыцько.
🤬43🖕8👎2😱2👍1
🗣«Не лічу сябе героем…» Валянцін Стэфановіч – пра адвыканне ад турмы і будучую кнігу «Радыё Магілёў»

Журналісты «Белсату» сустрэліся з Валянцінам у варшаўскай кавярні, каб паразмаўляць з ім пра турэмную памяць і пра будучыя рэформы пенітэнцыярнай сістэмы ў Беларусі.

«Ці зрабіў бы я зноў тое, што я зрабіў? Цяжка адказаць, таму што для маёй сямʼі гэта было моцнае выпрабаванне. Страчаны час. Я яго не вярну. Дзеці выраслі без мяне. Малодшай дачцэ чатыры гадкі было… Зараз ёй дзевяць. Яна мяне не зусім добра памятала. Мне нанова даводзіцца наладжваць стасункі і з ёй, і з жонкай – з усімі…

Гэта, ведаеш, як медаль, які мае два бакі. Як мёртвыя героі. Мёртвых герояў усе любяць – гэта помнік. Але ў іх ёсць сваякі, і для сваякоў яны не помнікі, а блізкія людзі. І яны могуць зусім па-іншаму ацэньваць тое, што зрабілі тыя людзі».
❤41👍3🤮1
24-гадовую мінчанку асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Аляксандра Чаховіч родам з Асіповічаў. Апошнія гады дзяўчына жыла ў Мінску: з яе сацсетак вядома, што яна працавала ў медыцынскай сферы і ўвосень 2025 года шукала здымны пакой, піша «Наша Ніва».

У ліпені 2026 года Мінскі абласны суд вынес Аляксандры прысуд паводле часткі 1 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Верагодна, ёй прысудзілі «хатнюю хімію».
🤬46👍1👎1
🌿«Голас пакалення свабоды»: абвешчаны другі сезон прэміі для выбітных беларусаў 65+

Беларускі ПЭН у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Прэс-клубам Беларусь, фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы» і Фондам Алеся Бяляцкага абвяшчае старт прэміі «Голас пакалення свабоды 2026».

Прэмія створана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65+, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года.

Намінаваць можна да 31 ліпеня 2026 года ўключна. Абвяшчэнне лаўрэатаў/лаўрэатак адбудзецца восенню 2026 года.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120732

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤20👀4👍1😁1🤷1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Андрэем Лаўрыновічам

Андрэй быў асуджаны 15 верасня 2023 году ў Магілёўскім абласным судзе суддзём Кічыгіным паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы).

✍️Калі вы перасякаліся з Андрэем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤18👍1😁1
❗️У Беларусі +10 новых палітвязняў

Гэта Валянцін Бярэзін, Марына Далматава, Сяргей Жукоўскі, Сяргей Заруба, Алексей Кахановіч, Міхаіл Кароль, Вікторыя Паташкіна, Анатоль Рыбак, Аляксандр Сасноўскі, Антон Целеш.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/120736

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
😡28😢6🤬5❤2👍2
Spis_ekstremistau.pdf
23.3 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 22 прозвішчы — цяпер у ім 6794 чалавекі

17 ліпеня МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іх грамадзянін Расіі Дзмітрый Карчэўны, асуджаны па шэрагу палітычных артыкулах.

Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
🤬22😱9👍1👎1
За «садзейнічанне экстрэмізму» асудзілі адразу траіх маладзёнаў 2006 года нараджэння

Сілавікі сёння абнавілі «спіс экстрэмістаў» — там з'явіліся прозвішчы адразу траіх чалавек 2006 года нараджэння.

Гэта Арцём Астратаў з Віцебску, Матвей Сіняўскі з Оршы і Ангеліна Грузінская з Брэста. Усе яны былі асуджаныя, верагодна, да «хатняй хіміі» за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК).
🤬42👍1👎1
У «спіс экстрэмістаў» дадалі 20-гадовага аршанскага хакеіста

Імя і прозвішча Матвея Сіняўскага з’явілася сёння ў «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Паводле інфармацыі МУС, Матвей асуджаны Віцебскім абласным судом паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Верагодна, яму прызначылі «хатнюю хімію».

Матвей Сіняўскі вядомы як гулец хакейнай каманды «Лакаматыў-Орша», выступаў пад нумарам 24, пазней — 67. У 2019 годзе хлопец выступаў за зборную Віцебскай вобласці, піша @vicspring.
🤬37😱3❤1👍1👎1
Беластоцкага актывіста, які цішком вярнуўся ў Беларусь праз «камісію па вяртанні» і стаў героем прапаганды, усё роўна асудзілі

У міліцэйскім «спісе экстрэмістаў» з’явілася імя актывіста Анатоля Вайцяхоўскага, які ў пачатку года вярнуўся ў Беларусь з палітычнай эміграцыі. Перад гэтым ён разам са сваім суседам Уладзімірам Усерам зняўся ў прапагандысцкім фільме БТ. А пасля смерці Усера Вайцяхоўскі напісаў у «камісію па вяртанні». Проста на мяжы ён даў яшчэ адно інтэрв’ю БТ, піша «Наша Ніва».

Як аказалася, Вайцяхоўскага ўсё ж асудзілі — адразу па чатырох палітычных артыкулах: ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый), ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку), ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Мінімум, які ён мог атрымаць па гэтых артыкулах — чатыры гады калоніі. Аднак Вайцяхоўскаму, верагодна, далі «хатнюю хімію».

Тым не менш ён застаецца «экстрэмістам» з усімі абмежаваннямі, якія вынікаюць з гэтага статусу.
😁33🎉13🤡10😢5❤2👍2👎2🤔2
«Экстрэмістам» абвясцілі хлопца з Віцебску, які перамагаў у юрыдычных алімпіядах і марыў стаць настаўнікам

20-гадовы Арцём Астратаў быў асуджаны Віцебскім абласным судом паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзенйасці). Сёння яго імя і прозвішча з’явіліся ў «спісе экстрэмістаў» ад МУС. Верагодна, яму прызначылі «хатнюю хімію».

Арцём — выпускнік віцебскай школы №4. У школьныя гады ён паглыблена вывучаў замежныя мовы, у малодшых класах быў удзельнікам алімпіяды па беларускай мове, у старэйшых — стаў пераможцам юрыдычнай алімпіяды, арганізаванай у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Тады ў Астратава неаднаразова бралі інтэрв’ю дзяржаўныя выданні, дзе ён казаў, што марыць паступіць у Віцебскі ўніверсітэт і стаць настаўнікам, піша @vicspring.
🤬53👍2👎2
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Аляксандрам Нядведскім

Аляксандр быў затрыманы ў красавіку 2025 года па «справе Гаюна». Яго абвінавачваюць паводле арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. 15 кастрычніка 2025 года яго асудзілі да пазбаўлення волі: дакладны тэрмін невядомы.

✍️ Калі вы перасякаліся з Аляксандрам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤22👎1😁1