Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.55K subscribers
30.4K photos
639 videos
188 files
26.2K links
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Download Telegram
💔«Я вельмі ўдзячная яму за яго грамадзянскі подзвіг» — былыя палітвязні пра Віталя Чопіка

17 ліпеня палітзняволены праваабаронца Віталь Чопік сустракае свой Дзень Народзінаў за кратамі. Яму прызначылі 7 гадоў калоніі за тое, ён назіраў за палітычна матываванымі судамі.

@viasna_brest паразмаўляла з некалькімі экс-палітвязнямі, да якіх Віталь Чопік прыходзіў на іх суд.

«Я вельмі ўдзячна Віталю і вельмі ўражана яго грамадзянскім подзвігам. Бо, напэўна, ён разумеў, што яму пагражае - і, нягледзячы на ​​гэта, хадзіў і падтрымліваў людзей. Можа, менавіта ён быў тым сувязным звяном, праз якое можна было неяк агалошваць нашы лёсы».


https://brestspring.org/tpost/2omzl9k0o1-ya-velm-dzyachnaya-yamu-za-yago-gramadzy
💔20❤12😢4😁1🤬1
Невядомыя людзі спрабуюць выйсці на кантакт з дэлегатам КР Мікітам Семяненкам

Актывіст атрымлівае паведамленні пра «неабходнасць паразмаўляць» ад невядомых акаўнтаў, зарэгістраваных на беларускія нумары, пасля чаго гэтыя акаўнты спрабуюць датэлефанавацца да Мікіты.

Год таму беларускія журналісты з Freelance Journalist Group пры падтрымцы праваабаронцаў год таму склалі парады для людзей, якіх спецслужбы Беларусі прымушаюць да супрацоўніцтва. Для гэтага аўтары правялі даследаванне вярбоўкі КДБ. У працы таксама ўдзельнічалі праваабаронцы — у тым ліку, прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра «Вясна».

• Як сябе паводзіць, калі вас вярбуюць?
• Што рабіць, калі вас завербавалі?


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118031
🤬18✍10❤1👎1😁1🤡1
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У яго трапілі старонкі ў Facebook «Іншыя / The Others», «Nikolay Maminov (Nikolodion)», «Гражданская инициатива "Гародня"», старонка ў Instagram «v.vita26», YouTube-каналы «Маrtin Kram», «Беларуская гадзiна», старонка ў «Аднакласніках» «Виталия Вишнякова».
🤬17👍1👎1😁1🤡1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Андрэем Крывашэем

Андрэй быў затрыманы ў траўні 2025 году паводле арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэксу па «справе Гаюна». Ён асуджаны да пазбаўлення волі, але дакладны тэрмін невядомы.

✍️ Калі вы перасякаліся з Андрэем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤15👍1😁1😡1
Жыхара Мазыра асудзілі за «замах на здраду дзяржаве»

У Магілёўскім абласным судзе вынесены прысуд 58-гадоваму жыхару Мазыра Аляксандру Яжэўскаму. Яго абвясцілі вінаватым паводле часткі 1 артыкула 356 праз частку 1 артыкула 14 Крымінальнага кодэкса (замаху на здраду дзяржаве).

Дакладны тэрмін, які прызначылі Аляксандру — невядомы, але найхутчэй за ўсё ён звязаны з пазбаўленнем волі, піша «Гомельская Вясна».

✍️Калі вам вядомыя падрабязнасці справы ці інфармацыя пра Аляксандра — калі ласка, пішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
🤬33💔2👍1👎1
⁉️Правілы Нэльсана Мандэлы: ці прытрымліваюцца іх у Беларусі?

Сёння па ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень Нэльсана Мандэлы. Дзень быў запачаткаваны ААН, каб прызнаць унёсак змагара з апартэідам, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, былога прэзідэнта Паўднёвай Афрыкі ў справу міру і свабоды.

Імем Мандэлы, які за адданасць сваім ідэям правёў за кратамі амаль тры дзесяцігоддзі, названыя правілы, якія фіксуюць стандарты абыходжання з людзьмі ў месцах зняволення. Нагадвае наш архіўны тэкст, у якім з юрысткай «Вясны» Вікай Рудзянковай разбіраемся, што гэта такое і ці прытрымліваюцца іх у Беларусі.

• Што такое Правілы Нэльсана Мандэлы? Чаму яны названыя ў гонар гэтага праваабаронцы?
• У якіх краінах яны дзейнічаюць? Ці абавязковыя Правілы для выканання?
• Як і калі Беларусь іх прыняла?
• Наколькі беларускія месцы зняволення адпавядаюць гэтым Правілам?
• Каму можна скардзіцца, калі нейкія з Правілаў не выконваюцца? Ці прадугледжаныя нейкія санкцыі?


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118318
❤19🙈4😐1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Максімам Мысліўцам

Максім быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Адбывае тэрмін у ПК № 17.

✍️ Калі вы перасякаліся з Максімам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤22👍1👏1😁1
Ці варта пісаць пра палітвязняў у СМІ? Меркаванне былога палітвязня ПК-15

«Ці варта пісаць пра палітвязняў — пытанне індывідуальнае. Але лічу, што пісаць пра палітвязняў трэба. Адміністрацыі хацелася бы, каб грамадства нічога не ведала пра тое, што насамрэч адбываецца ў такіх закрытых установах. Хоць мы не можам кантраляваць гэтую сістэму, кожная такая публікацыя становіцца нагодай для праверкі ў калоніі. І менавіта праз гэта можна хаця б мінімальна паўплываць на змяненне сітуацыі.

Мы гэта абмяркоўвалі ў калоніі з Валянцінам Стэфановічам, якога закрывалі ў ШІЗА за кожную публікацыю "Вясны". Я запытваў, можа перадаць неяк на волю, каб не пісалі нічога на "Вясне"? На што Валянцін адказаў: "Не, наадварот, чым больш публікацый пра тое, што тут адбываецца — тым лепш, я ператрываю».


🔹«Можна хаця б мінімальна паўплываць на змяненне сітуацыі», — былы палітвязень магілёўскай калоніі
❤33👍4👏1😁1😐1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Аляксандрам Рудчыкам

Аляксандра прызналі вінаватым па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх «стварэнне злачыннай арганізацыі» (ч. 2 арт. 285), «удзел у тэрарыстычнай дзейнасці» (арт. 290-3, ч. 2 арт. 290-4) і «ўдзел ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы» (ч. 1 арт. 361-3). Дакладна прысуд невядомы, але цяпер мужчына ў калоніі.

✍️ Калі вы перасякаліся з Аляксандрам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤14😢6👍2😁1
❗️«Думаў, што завязуць у лес і расстраляюць»: украінец, які прайшоў праз беларускія турмы і апынуўся ў спісах на абмен

Гісторыя ўкраінца Іллі — гэта аповед пра тое, як звычайнае сямейнае жыццё ў Беларусі ператварылася ў кашмар пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны. За каментары ў інтэрнэце і перадачу даных у «Беларускі Гаюн» аб перасоўванні расійскіх войсках ён прайшоў праз здзекі сілавікоў, адмову ў медыцынскай дапамозе ў СІЗА і пагрозы смяротным пакараннем. У снежні 2025 года Іллю пасярод ночы вывезлі ў лес, а затым прымусова выдварылі з Беларусі, перадаўшы ўкраінскаму боку.

Ілля распавёў «Вясне», як адгаворваў расійскіх вайскоўцаў ехаць ва Украіну, як яго спрабавалі вербаваць КДБ, а сілавікі тым часам пагражалі яго жонцы. А таксама пра раптоўную сустрэчу з Кірылам Буданавым.

«Следчы адразу прыпужаў: “Ты ж разумееш, што за тое, што ты зрабіў – гэта смяротнае пакаранне?”».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120740

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤21🙈5👍4🤯4💔2😁1😐1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Сяргеем Пяткевічам

Сяргея арыштавалі прыкладна ў красавіку 2025 года — менавіта тады ён апошні раз выходзіў у сетку. Яго асудзілі паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да санкцый ці іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі). Цяпер палітвязень знаходзіцца за кратамі.

✍️ Калі вы перасякаліся з Сяргеем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤21👍1😁1😢1
20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Ангеліне Грузінскай 20 гадоў. Яна нарадзілася ў аграгарадку Макраны Маларыцкага раёна, які знаходзіцца ўсяго за тры кіламетры ад мяжы з Украінай. Там яна вучылася ў мясцовай школе, якую скончыла ў 2023 годзе. Падчас вучобы дзяўчына ўдзельнічала ў школьных спаборніцтвах і алімпіядах.

Пасля Ангеліна пераехала ў Брэст на вучобу, піша «Наша Ніва».

Нядаўна дзяўчыну асудзілі паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Верагодна, Грузінскай прысудзілі «хатнюю хімію».
🤬67❤2👎2👍1