З аўкцыёна хочуць прадаць аўтамабіль былога палітвязня, якога памілавалі ў сакавіку
На таргі выставілі аўтамабіль жыхара Ваўкавыска Цынкеля Віталя Мікалаевіча. Верагодна, гэта палітвязень Віталь Цынкель, якога судзілі ў 2024 годзе і памілавалі гэтай вясной. Нягледзячы на памілаванне, маёмасць усё роўна прадаюць.
Opel Vectra 1998 года, якая належала Цынкелю, прададуць праз «БелЮрЗабеспячэнне» 30 чэрвеня. За яе хочуць 2600 рублёў, піша Hrodna.life.
Віталя затрымалі ў Ваўкавыску ў кастрычніку 2024 года па справе «дваровых чатаў». Яму прызначылі 2 гады і 10 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а таксама штраф у памеры 800 базавых велічыняў.
Нагадаем, 19 сакавіка ў Мінск прыехаў з візітам Джон Коўл, спецпасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. У выніку перамоваў рэжым Лукашэнкі памілаваў 250 палітвязняў: 235 з іх былі вызваленыя ўнутры краіны, а 15 адправілі ў Літву. Сярод вызваленых у Беларусі быў і Віталь Цынкель.

🤬40❤1👍1👎1👏1
Беларуску аштрафавалі за падпіску на «Хартыю'97» у «Аднакласніках»
Паведамляецца, што з улікам наяўнасці змякчальных абставін (чыстасардэчнага раскаяння ў зробленым і поўнага прызнання віны), на жанчыну накладзена адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры 15 базавых велічынь.
🔗Хроніка палітычнага пераследу

🤬27💊12👎5👍1🤔1
Завочна будуць судзіць беларуса, які ўжо больш за 20 гадоў жыве ў Польшчы
Гродзенскі абласны суд 6 ліпеня пачне разгляд завочнай крымінальнай справы ў дачыненні да Паўла Міцкевіча. Яму інкрымінаваныя ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Беларусі).
Павел — заснавальнік, старшыня Праўлення і кіраўнік праектаў у фондзе «Okno na Wschód». Да 2020 года фонд займаўся трансмежавымі польска-беларускімі і польска-ўкраінскімі праектамі, звязанымі з адукацыяй і культурай. Апошнія гады адзін з асноўных кірункаў яго дзейнасці — дапамога перасяленцам з Беларусі, Украіны і Расіі ў Беластоку і іх інтэграцыя
Павел жыве за мяжой ужо больш за 20 гадоў.

🤬45🤡4👎3😁3👍1🖕1
Новыя падрабязнасці пра затрыманага «каліноўца» Андрэя Сяргеева
@MAYDAYMog удалося высветліць некаторыя дэталі крымінальнага пераследу мужчыны.
Вядома, што Андрэй Сяргееў быў затрыманы ў жніўні 2025 года, калі ўжо выязджаў з Беларусі ў Польшчу (па словах крыніцы, у гэтай краіне мужчына працаваў кіроўцам-дальнабойшчыкам). Яго затрымалі на памежным пункце ў Брэсце. У дачыненні да яго была распачата крымінальная справа, самога Сяргеева адправілі ў следчы ізалятар у Калядзічах.
Прыкладна ў лютым 2026 года следства было завершанае і справу перадалі ў суд. Па словах крыніцы, у віну Сяргееву паставілі «ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы», а таксама «справу Гаюна».
Як сцвярджае суразмоўца, Сяргееў баяўся, што яму дадуць настолькі вялікі тэрмін, што «жывым ён з калоніі не выйдзе».
Колькі менавіта гадоў пазбаўлення волі прызначылі мужчыну — невядома.
🔹Выйшаў прапагандысцкі сюжэт пра полк Каліноўскага з удзелам палітвязняў

🤬33😢9😱2🙏2❤1😐1
🗺Трансгранічны пераслед: спіс небяспечных краінаў, гучныя затрыманні і парады юрысткі
Эміграцыя больш не гарантуе поўнай бяспекі. Беларускія ўлады навучыліся абыходзіць правілы Інтэрпола: каб дастаць сваіх палітычных апанентаў з-за мяжы, ім «малююць» эканамічныя злачынствы. Прыехаўшы ў камандзіроўку ці ў адпачынак у «сяброўскую» для рэжыму краіну, беларус можа раптоўна апынуцца ў ізалятары пад пагрозай экстрадыцыі на радзіму.
Расказваем, як працуюць пасткі міжнароднага вышуку, узгадваем самыя гучныя кейсы затрыманняў і публікуем спіс краінаў, куды беларусам ездзіць катэгарычна нельга. А юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва тлумачыць, што дакладна нельга казаць пры затрыманні на мяжы.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120547
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

👍24🤯3🙏3🙈1
У «спіс тэрарыстаў» дадалі яшчэ 21 чалавека — сярод іх 8 жанчын
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы дваццаці аднаго чалавека.
Гэта Ганна Струкава, Галіна Фралова, Вольга Байкоўская, Вольга Вошчанка, Дзмітрый Барысевіч, Руслан Зубкоў, Юрый Очкас, Людміла Пракапеня, Наталля Чубоўская, Вольга Строева, Надзея Сычугова, Аляксандр Чарняковіч, Віктар Яўмененка, Арыстарх Крукоўскі, Аляксандр Катлянік, Андрэй Мацюк, Сяргей Стасенка, Вадзім Крывашэеў, Максім Шабуцкі, Мікалай Тарасенка, Аляксандр Любячнук.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1458 чалавек, з іх 714 — беларусы.
⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»

🤬40❤1👎1
📝Старшыня ПАСЕ заклікала дэлегатаў «не забываць пра Беларусь»
На адкрыцці летняй сесіі старшыня Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Пятра Байр заклікала яе членаў «не забываць пра Беларусь, хоць увага сусветнай супольнасці справядліва засяроджаная на Украіне».
«Аўтарытарызм разлічвае на тое, што наша ўвага вычарпаецца. Мы не павінны дазволіць яму дамагчыся поспеху», — сказала Байр.
Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл, паводле яе, актыўна ўдзельнічаюць у працы ПАСЕ, «нягледзячы на ўсе намаганні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі падарваць іх аўтарытэт і знізіць эфектыўнасць іх дзейнасці».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120550

👍40❤9
❗️Спецслужбы спрабуюць шантажаваць актывістаў беларускай дыяспары
Актывістка беларускай дыяспары ў Чэхіі, дэлегатка Каардынайцыйнай Рады ад кааліцыі «Латушка і Рух "За Свабоду"» Рыта Гаціх атрымала ліст са спробай шантажу.
Пра гэта жанчына напісала на сваёй старонцы ў Facebook.
Адрас адпраўніка: AnonimBel1861@proton.mе
✍️Калі вам апошнім часам пісалі з прапановамі «аб супрацы», калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
📝«Важна ацэньваць уласныя рызыкі»: нагадваем матэрыял пра тое, як абараніць сябе ад вярбоўкі

🤬50🤡5🖕4😁3👎1
Справаздача спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі будзе разгледжана 29 чэрвеня
Інтэрактыўная дыскусія па справаздачы спецыяльнага дакладчыка ААН аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нілса Муйжніекса адбудзецца 29 чэрвеня ў рамках 62-й сесіі Савета ААН па правах чалавека.
Гэта вынікае з раскладу сесіі, якая праходзіць у Жэневе (Швейцарыя) з 15 чэрвеня па 7 ліпеня, піша @pozirkonline.
Зацвярджэнне справаздачы павінна традыцыйна прайсці ў адзін з апошніх дзён яе працы.
Раней паведамлялася, што ў дакуменце Муйжніекс рэкамендуе беларускім уладам «забяспечыць паўнавартаснае супрацоўніцтва з мандатарыямі спецыяльных працэдур», у тым ліку шляхам «прадастаўлення змястоўных адказаў і забеспячэння абароны ад рэпрэсій».
🔹«Русіфікацыя-савецізацыя» мінулага. Спецдакладчык ААН выпусціў новы даклад па Беларусі

❤36👍2😐1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
✊Беларусы і беларускі Беластока працягваюць віншаваць палітвязняў з Днём народзінаў
❤55👍6🔥6
У Беларусі спыняць вяшчанне каналы Discovery і Eurosport
Белтэлекам паведаміў, што з 1 ліпеня з сеткі вяшчання ZALA IPTV знікне тэматычны пакет Discovery разам з яго галоўным каналам Discovery Channel. Акрамя таго, гледачы застануцца без спартыўных каналаў Eurosport 1 і Eurosport 2.
У Белтэлекаме патлумачылі прычыну: тэрмін дзеяння дамовы з праваўладальнікам падыходзіць да завяршэння.
Каналы Discovery і Eurosport спыняюць вяшчанне пасля шматгадовай прысутнасці на беларускім рынку. Упершыню беларускаму гледачу гэтыя каналы сталі даступнымі напрыканцы 90‑х гадоў, з запускам іх вяшчання на постсавецкай прасторы, піша @bajmedia.

😢39🤷♂8👍5🤡3❤1👎1👏1
Жыхарку Гомеля асудзілі па «справе Гаюна»
У Гомельскім абласным судзе вынеслі прысуд 30-гадовай жыхарцы Гомеля Вользе Марчанка. Яе абвінавацілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Жанчыне прысудзілі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову («хатняя хімія»).
Як паведамляе «Гомельская Вясна», пераслед Вольгі звязаны са «справай Гаюна».

🤬52👎5
❗️У Беларусі +11 новых палітвязняў
Гэта Павел Станіслаўчык, Вадзім Даўгучыц, Марат Бушэнка, Дзмітрый Левы, Аляксандр Карнацкі, Дар’я Калінава, Радзівон Курцараў, Павел Чарняк, Аляксандр Ванчанка, Аляксандр Каваленка, Аляксандр Катлянік.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/120552
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

🤬27😱8😢2❤1👎1😡1
🛂Як у тэорыі працуюць міжнародныя механізмы трансгранічнага пераследу
Каб дастаць сваіх палітычных апанентаў з-за мяжы, беларускія ўлады выкарыстоўваюць цэлы арсенал міжнародных інструментаў: ад маніпуляцый з базамі Інтэрпола да ценявой дыпламатыі і кааперацыі спецслужбаў.
Галоўны інструмент у глабальным маштабе — Red Notice («чырвонае апавяшчэнне») Інтэрпола, якое азначае міжнародны вышук і запыт на экстрадыцыю. Згодна з правіламі, спецыяльная камісія Інтэрпола правярае такія запыты і павінна блакаваць іх, калі бачыць палітычны матыў пераследу.
Аднак беларускія ўлады знайшлі шчыліну: супраць палітычных мігрантаў пачынаюць крымінальныя справы выключна па эканамічных артыкулах – «ухіленне ад сплаты падаткаў», «растрата» ці «махлярства». Калі камісія Інтэрпола не бачыць за эканамічным артыкулам відавочнага палітычнага кантэксту, чалавек трапляе ў міжнародны вышук.
Гэта стварае велізарныя праблемы нават у краінах ЕС.
🔹Трансгранічны пераслед: спіс небяспечных краінаў, гучныя затрыманні і парады юрысткі

🤬27🗿2❤1
📝Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Пасля 2020 года беларускі экалагічны рух, які раней уплываў на дзяржаўныя рашэнні, сутыкнуўся з сістэматычным разгромам: у краіне ліквідавалі больш за 140 тэматычных НДА, дзясяткі актывістаў прайшлі праз крымінальныя справы, а дзяржава афіцыйна выйшла з ключавых міжнародных пагадненняў па ахове прыроды.
Экадом у супрацоўніцтве з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
Нягледзячы на ціск, экалагічная супольнасць здолела рэарганізавацца. Унутры Беларусі актывісты працягваюць адстойваць свае правы. За мяжой эксперты засяродзіліся на міжнароднай адвакацыі, экспертнай аналітыцы і асвеце.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120554

❤20😐1🙈1
Былога вайскоўца ўнутраных войскаў асудзілі па палітычнай справе
У Гомельскім абласным судзе вынеслі прысуд 34-гадоваму жыхару Светлагорска Ягору Бойку. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Беларусі). Верагодна, яму прызначылі «хатнюю хімію».
Як паведамляе «Гомельская Вясна», Ягор скончыў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь і з 2014 да 2020 года служыў ва Унутраных войсках, прайшоўшы пасады ад камандзіра ўзвода да старшага афіцэра службы штаба.
З 2020 года па 2023 год Бойка працаваў на аб’яднанні «Светлагорск-Хімвалакно» адмыслоўцам ў арганізацыі закупак і вядучым адмыслоўцам бюро эканамічнай ды інфармацыйнай бяспекі, таксама ён паралельна быў індывідуальным прадпрымальнікам.
Цяпер месцам ягонай працы пазначана прадпрыемства «Shacman-bel», якое з'яўляецца дылерам кітайскага вытворцы грузавых аўтамабіляў.

🤬30🤯3⚡1👎1🙏1😡1
Маладога школьнага настаўніка з Мазыра асудзілі па палітычным артыкуле
Аляксандру Пархоменку 23 гады. Ён родам з вёскі Дуброва Ельскага раёна. У 2020 годзе паступіў у Mазырскі ўніверсітэт на бюджэт па спецыяльнасці «Тэхнічная праца і прадпрымальніцтва». Паралельна адкрыў ІП і падпрацоўваў у таксі.
Пасля заканчэння ўніверсітэта хлопец размеркаваўся ў сярэднюю школу №6 Мазыра, дзе працаваў настаўнікам працоўнага навучання.
На працы яго цанілі як перспектыўнага спецыяліста. У 2025 годзе Аляксандр стаў пераможцам раённага этапу рэспубліканскага конкурсу сярод працуючай моладзі «SuperПРОФІ» ў намінацыі «SuperПРОФІ ў сферы адукацыі і навукі» і прадстаўляў Мазыршчыну на абласным этапе.
Нядаўна Гомельскі абласны суд прызнаў Аляксандра вінаватым паводле ч. 1 і 2 арт. 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэміцскай дзейнасці). Хлопцу прысудзілі «хімію» з накіраваннем ці калонію — анлайн ён так і не з'явіўся, піша «Наша Ніва».

🤬46😢7👎3❤2😡1
⚠️Шукаем людзей, які за апошнія паўгода прайшлі праз допыты і затрыманні па палітычных матывах на мяжы з Беларуссю
Калі гэта вы ці вашыя блізкія, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❗️У мэтах бяспекі раім звязвацца з намі праз людзей, што знаходзяцца за мяжой.

😢20🤬11😁1
У «Дукорскім маёнтку» нечакана адмянілі Купалле
У музейным комплексе «Дукорскі маёнтак» пад Мінскам адмянілі тэматычны выхадны «Купалле», які быў запланаваны на 28 чэрвеня. Пра гэта адміністрацыя паведаміла ў сваіх сацсетках, піша CityDog.
Прычыны адмены мерапрыемства ў паведамленні не называюцца.
«28.06.2026 “Дукорскі маёнтак” па-ранейшаму чакае ўсіх у госці на аглядныя экскурсіі, прагулкі па 200-гадовым парку і вясёлае баўленне часу на 25 га комплексу з 10:00 да 19:00», – напісала каманда комплексу.

🤬34😢11👎4😁2🤯2❤1🎉1
👷За кратамі знаходзяцца 18 актывістаў незалежнага прафсаюзнага і рабочага руху Беларусі
Пасля падзей 2020 года беларускія ўлады фактычна знішчылі незалежны прафсаюзны рух у краіне: незалежныя прафсаюзы былі ліквідаваныя па рашэнні суда, а іх лідары і актывісты сталі аб'ектамі рэпрэсій.
Паводле даных Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў, за шэсць гадоў праз крымінальны пераслед прайшлі больш за 50 прадстаўнікоў і актывістаў незалежнага прафсаюзнага і рабочага руху. На сённяшні дзень за кратамі застаюцца 18 з іх. Некаторыя з актывістаў утрымліваюцца ў няволі ўжо больш за чатыры гады, а прызначаныя ім тэрміны зняволення дасягаюць 15 гадоў.
«Вясна» сабрала гісторыі актывістаў, пазбаўленых волі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120560

🤬39😢10👎1