🔗Што рабіць пры затрыманні на мяжы
Калі вас затрымліваюць на памежным кантролі або ў аэрапорце іншай краіны, юрыстка раіць прытрымлівацца некалькіх строгіх правілаў у першыя хвіліны камунікацыі з мясцовымі праваахоўнікамі:
• Неабходна паведаміць толькі базавыя ідэнтыфікуючыя даныя (імя, грамадзянства, падставу для ўезду). Абавязкова трэба заявіць пра свой статус міжнароднай абароны;
• Не варта адразу ж выдаваць мясцовай паліцыі ці памежнікам усе падрабязнасці сваёй палітычнай дзейнасці і дэталі пераследу ў Беларусі. Гэтую інфармацыю трэба пакінуць да прыезду і кансультацыі з адвакатам;
• Ні ў якім разе не падпісвайце дакументы на незразумелай вам мове, нават калі прадстаўнікі ўлады вусна патлумачылі або пераклалі вам іх змест.
🔹Трансгранічны пераслед: спіс небяспечных краінаў, гучныя затрыманні і парады юрысткі

👍32❤10🔥2
🔗Пераслед беларускіх вайскоўцаў па палітычных прычынах у лічбах
Паводле звестак «Вясны», з 2020 года пад крымінальны пераслед трапілі не менш за 68 беларускіх вайскоўцаў. На момант публікацыі 27 з іх утрымліваюцца ў месцах няволі: 24 чалавекі адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, двое знаходзяцца на «хіміі», яшчэ адзін чалавек утрымліваецца пад вартай і чакае суда.
Прынамсі дзесяць вайскоўцаў былі асуджаныя паводле арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве).
Найбольшы вядомы тэрмін, прызначаны судом вайскоўцу, складае 21 год пазбаўлення волі. Праваабаронцам таксама вядома пра выпадкі катаванняў, жорсткага абыходжання і збівання затрыманых вайскоўцаў. Апроч гэтага, у зняволенні на іх аказваюць розным чынам ціск, у тым ліку праз сваякоў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120569
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

🤬36👎1🙏1🙈1
Алесь Бяляцкі стаў адным з галоўных спікераў Lindau Nobel Peace Dialogue ў Германіі
27 чэрвеня ў гарадскім тэатры Ліндау (Германія) адбыўся Lindau Nobel Peace Dialogue — дыскусія, прысвечаная свабодзе, адказнасці і цане чалавечай прынцыповасці.
Адным з галоўных удзельнікаў сустрэчы стаў беларускі праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі. Разам з ім у дыскусіі ўдзельнічалі былы прэзідэнт Еўракамісіі і экс-прэм'ер-міністр Партугаліі Жазэ Мануэл Барозу, а таксама былы прэм'ер-міністр Паўднёвай Карэі Хан Сын Су.
Падчас размовы ўдзельнікі абмеркавалі выклікі, з якімі сёння сутыкаюцца дэмакратыя, міжнародныя інстытуты і правы чалавека, а таксама ролю асабістай мужнасці і салідарнасці ў абароне свабоды.
Арганізатары адзначылі, што гісторыя Алеся Бяляцкага — які правёў гады ў беларускіх турмах за сваю дзейнасць, — стала важным напамінам пра высокую цану барацьбы за чалавечую годнасць і правы чалавека.

❤37👍4
57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»
Аксана Вальвачова нарадзілася ва ўкраінскай Вінніцы, але жыве ў Беларусі больш за 30 гадоў.
Жанчына мае актыўную грамадзянскую пазіцыю і шмат камунікавала ў палітычных тэлеграм-чатах, асабліва пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ў 2022 годзе. З адкрытых даных вынікае, што сілавікі пераследавалі яе менавіта за каментары ў сеціве. Першы раз мінчанку затрымлівалі яшчэ ў студзені 2024 года менавіта за каментары, піша «Наша Ніва».
Сябе Вальвачова называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска». Жанчына расказвала, што павесіла сцяг Украіны на сваім прылаўку пасля пачатку вайны, аж пакуль начальства не змусіла яго зняць.
Аксану асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе. Яе прызналі вінаватай паводле двух артыкулаў: ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) і ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).
Цяпер жанчына ў калоніі — дакладны прысуд ёй невядомы.

🤬51😡3👎1🙏1
Пад Уздой міліцыя разагнала выставу дрыфт-аўтамабіляў
Як паведамілі ў МУС, у раённы аддзел міліцыі паступілі шматлікія паведамленні ад кіроўцаў аб заторы на дарозе. Па дадзеных міліцыі, падставай для сустрэчы стала выстава дрыфт-аўтамабіляў. Арганізатары анансавалі мерапрыемства ў сацыяльных сетках, аднак яго правядзенне афіцыйна не было ўзгоднена.
Па ацэнцы сілавікоў, на месцы знаходзіліся каля 600 чалавек і больш за 250 аўтамабіляў. Супрацоўнікі міліцыі запатрабавалі спыніць несанкцыянаванае мерапрыемства, а інспектары ДАІ прынялі меры для аднаўлення нармальнага руху на трасе.
Адміністрацыйныя матэрыялы ў дачыненні да арганізатараў і найбольш актыўных удзельнікаў накіраваны ў суд.

🤬23😁6👎4🗿2👍1👏1
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹Трансгранічны пераслед: спіс небяспечных краінаў, гучныя затрыманні і парады юрысткі
🔹Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
🔹За кратамі знаходзяцца 18 актывістаў незалежнага прафсаюзнага і рабочага руху Беларусі
🔹Палітвязень Васіль Верамейчык, верагодна, перанёс інфаркт у зняволенні
🔹Мінімум 27 беларускіх вайскоўцаў утрымліваюцца ў месцах няволі
🔹Журналіста Кірыла Пазняка і ягоную дачку Яніну пакаралі пазбаўленнем волі
🔹Блог Валянціна Стэфановіча: Ліст без адказу да Алега Гулака
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

❤17👍4
Беларуса, які доўгі час жыў у Расіі і гандляваў запчасткамі, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
Раман Булыга нарадзіўся ў 1982 годзе ў Баранавічах. Пасля школы скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
Вядома, што доўгі час Булыга жыў і працаваў у Расіі, у Люберцах і Паўлаўскім Пасадзе Маскоўскай вобласці. Там мужчына будаваў кар'еру ў сферы B2B-продажаў: ён працаваў менеджарам і кіраўніком аддзелаў у кампаніях, якія гандлююць аўтазапчасткамі — «Аўта-Альянс» і «Аўта Майстар».
Па-за працай Раман мае шмат інтарэсаў: сочыць за спаборніцтвамі па парапланерызме, ралі-рэйдамі, піша «Наша Ніва».
У гэтым годзе мужчыну асудзілі ў Брэсцкім абласным судзе па ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Раману прысудзілі «хатнюю хімію».

🤬38🤯4😢4👎1
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» больш за 50 Telegram-стыкераў
Адпаведнае рашэнне за адно пасяджэнне 24 чэрвеня прыняў суд Партызанскага раёну Мінска.
Гаворка пра стыкеры «Zhyve Belarus», «Luka», «plakaty», «Дзякуй!», «Кнiжны Воз», «Кастусёк», «Кусь за Беларусь», «Перасека», «Жыве Беларусь!», «Беларусь перадусiм!», «Беларусь БЧБ», «Беларусь», «Жыве Беларусь», «Беларусь Мемная (БМ)», «Беларусь:) by»)», «Мая Краiна Беларусь», «Belarus gang», «-zashkvarka», «baranovichi», «INeedHelpBy», «Страна Для Жизни», «tut_bay», «Народная Грамада», «CatFree_pack», «vybory2020», «хлопотное дельце», «freebelarus», «ягуляю», «людирб», «by», «Politzekme», «Belarus️», «Серебрянка Партизанская», «Byarm», «BelUkr by», «Простыя словы», «kara_bel», «Belarus Symbols», «Flags», «razam», «Жыве беларусiк», «Conversations in», «basta_bel», «Жыве Беларусь!», «Погоня», «Беларусь головного мозга», «Miron», «Malawanycz», «Rebels!», «Belsat», «Сцяг Беларусi», «Беларускiя сымбалi», «Чай з малиновым варэннем», «belball», «Саша 3%, «Nexta»

😁28💊28🤡11🤬4💩3🤣1🖕1
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
У яго трапілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Sampo», «Фасция», «Коласа-Восточная-Белинского-Мележа», «ГАИ Поставы», «BelarusWithUkraine», «Стачком Гродно Химволокно», «Хор вольных беларусаў»;
📍Instagram старонкі «bulbamovie», «беларускi варушняк», «unidby», «soncau.d», «polackija_labirynty», «dignityinstitute», «alexandrrudenok76097», «freeebelarus_1»;
📍Старонкі ў Facebook «Алесь Солiк», «Stefan Kulčanka», «Alena Dziadziulia», «Michaеl Kucherov», «Белсат по-русски», «Вячеслав Голик», «Pavel Marinich», «Anton Motolko», «Владимир Жигарь», «Katarzyna Jerusalimskaja», «Aleksandra Herasimenia», «Палiтвязнi Беларусi»;
📍Сайт «pinsk.lifе»;
📍Старонка ва «Укантакце» «Вячаслаў Голiк»;
📍Старонкі ў сацсетках праекту «Либертарианское Движение Беларуси»;
📍Старонкі ў «Аднакласніках» «Раман Мiшчанка», «Мы против Декрета №3»;
📍YouTube-каналы «Рацыя», «ПЕРШЫ ГАЛАСЫ рэгiёнаў Беларусі»;
📍Старонкі ў Threads «pekar_andrej», «Franak Viacorka», «Valery Babaian», «in_victus_1863tattoo», «Зеркало. Новости», «Andjei Caffete», «Viktoriya Voloshchenko», «amplitudal 8», «Вольга Агеева», «UkrBel»;
📍TikTok-старонкі «Христиане против войны», «Alexandr Rudenok», «alexandrrudenok», «Жека Победа», «p3_benjamin_2010», «Maks_by».

🤡19🖕10🤬3👎2
Алімпіядніка з Рэчыцы, які вучыўся ў БДУІР, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»
20‑гадовы Данііл Брыкун родам з Рэчыцы, вучыўся там у раённай гімназіі. У школе паказваў выдатныя вынікі, удзельнічаў у абласных алімпіядах па праграмаванні, прайшоў складаны адбор у Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк і ў 2023 годзе скончыў гімназію з залатым медалём.
Пасля школы Брыкун паступіў у БДУІР на факультэт камп'ютарных сістэм і сетак. Мяркуючы па звестках з сацсетак, хлопец са школы шмат часу прысвячаў праграмаванню і тэхналогіям, піша «Наша Ніва».
Данііл любіць відэагульні. Таксама абмяркоўваў тэхнічныя навіны ў тэматычных суполках.
Нядаўна стала вядома пра крымінальны пераслед маладога чалавека. Яго судзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Верагодна, яму прысудзілі «хатнюю хімію».

🤬47👎4❤1🙏1💊1
Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыю па чарговай завочнай справе
24 ліпеня калегія Вярхоўнага суда разгледзіць апеляцыйную скаргу на завочны прысуд Яўгеніі Тачыцкай, Кацярыне Востравай паводле ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), Антаніне Найдовіч – паводле ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
Нагадаем, жанчынам прызначылі ад 5 да 17 гадоў калоніі.
Таксама па гэтай справе быў асуджаны Андрэй Балмакоў — верагодна, гаворка вядзецца пра вядомага адваката, які пасля пратэстаў 2020 года абараняў беларусаў па палітычных справах. Яго затрымалі вясной 2025 году. Які прысуд вынеслі Балмакову — невядома.
✍️Калі вам вядомыя акалічнасці справы ці інфармацыя пра фігурантаў, калі ласка, пішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

🤬12👎8❤2👍1🥴1
🇺🇳Гендарнае вымярэнне рэпрэсій: чаму размова пра жанчын-праваабаронцаў важная сёння
У межах 62 сесіі Рады ААН па правах чалавека ў Жэневе адбыўся сайд-івэнт «Criminalising Courage: Gendered Repression of Women Human Rights Defenders», прысвечаны гендарна-абумоўленым рэпрэсіям у дачыненні да жанчын-праваабаронцаў.
Праваабаронца «Вясны» Наталля Сацункевіч узяла ўдзел у мерапрыемстве і падзялілася сваімі думкамі пра сітуацыю ў Беларусі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120591

«Рэпрэсіі супраць жанчын-праваабаронцаў накіраваныя не толькі супраць канкрэтных людзей. Іх мэта — прымусіць замаўчаць тых, хто дакументуе парушэнні, падтрымлівае палітвязняў і дапамагае людзям абараняць свае правы».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120591
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤25👍4🙈1
🧳«У спёку этап ператвараецца ў жах». Былыя палітзняволеныя распавялі пра этапаванне ўлетку
Гэтымі днямі Беларусь накрыла хваля анамальнай спёкі, якую многія з нас цяжкасцю пераносяць. Але ёсць месцы, дзе перажыць гэтае надвор'е ў разы цяжэй — беларускія месцы няволі і спецтранспарт. Умовы ўтрымання і перавозкі вязняў не адаптуюцца пад тэмпературныя рэкорды, таму часта становяцца катаваннем.
У межах спецпраекта «Вясны» «Этапы: нябачная дарога палітвязняў Беларусі» былыя палітзняволеныя ўзгадалі, як улетку этапаванне ў перапоўненых вагонах і распаленых аўтазаках ператвараецца для людзей у сапраўднае выпрабаванне.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120592
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
✍️Больш гісторый пра этапы палітвязняў — у спецпраекце «Этапы: нябачная дарога палітвязняў Беларусі»

«У бусіку такая сістэма, што калі горача, то яшчэ і печка ўключаецца. Некалькі разоў я памятаю дарогу, як у сне, я быў у трызненні нейкім. Было цяжка дыхаць, бо вельмі горача».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120592
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
✍️Больш гісторый пра этапы палітвязняў — у спецпраекце «Этапы: нябачная дарога палітвязняў Беларусі»
😢25🤬13🤯3
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Антонам Чарамных
Антон Чарамных — падпалкоўнік, намеснік камандзіра 310-й групы артылерыі па ідэалагічнай рабоце 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады гвардыі. Яго абвінавачвалі ў «здрадзе дзяржаве асобай, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага» (ч. 2 арт. 356 КК) і «распальванні іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК).
Яго справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Сяргей Кацэр у лютым 2024 года. Які менавіта тэрмін ён вынес Чарамных — пакуль невядома.
✍️Калі вы перасякаліся з Антонам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

💔22😢12❤4👍1
🌡«Улетку спёка — галоўная праблема на этапе»
Былы палітвязень і блогер Мікола Дзядок звярнуў увагу на цяжкія ўмовы ўтрымання ў аўтазаку і «сталыпінскім» вагоне на этапах улетку:
🌿Гэта і іншыя гісторыі былі задукаментаваныя ў межах спецпраекта «Вясны» «Этапы: нябачная дарога палітвязняў Беларусі»

«Увесь час ціснуць і не хапае месца. З двума-трыма здаравеннымі торбамі цябе запіхваюць у "стакан" у аўтазаку 80х80 сантыметраў — ты сам туды не змяшчаешся, не кажучы ўжо пра торбы. У адзін большы "стакан" яны могуць так напхаць некалькі вязняў з іх торбамі. Тое самае у "сталыпіне": у чатырохмясцовае купэ могуць змясціць да 12 чалавек.
Старыя вязні распавядалі, што падганялі пажарныя машыны і палівалі гэтыя "сталыпінскія" вагоны вадой, бо вязні там літаральна паміралі ад спёкі. У спякоту гэты вагон распальваецца. Там жа няма ніякай вентыляцыі, няма вокнаў у самім “купэ”. Ёсць у калідоры — яны закратаваныя. Канваіры могуць адкрыць іх, а могуць і не. Улетку спёка — галоўная праблема на этапе».
🌿Гэта і іншыя гісторыі былі задукаментаваныя ў межах спецпраекта «Вясны» «Этапы: нябачная дарога палітвязняў Беларусі»
😢18🤬11💔8❤1
Дзяніса Івашына вярнулі з турмы ў магілёўскую калонію № 15
Сваякі ўжо атрымалі першыя лісты з калоніі. З ліста да маці ад 18 чэрвеня вынікае, што на той момант Дзяніс знаходзіўся ў каранціне, паведаміла ў Facebook жонка журналіста Вольга Івашына. Яшчэ праз некалькі дзён паштоўка ад мужа дайшла і да яе, піша БАЖ.
Вольга адзначае, што яе непакоіць фраза пра тое, што ён пакуль не займаецца фізкультурай і «захоўвае сябе ў ашчадным рэжыме».
Паводле яе, перавод назад у магілёўскую калонію, куды Дзяніса першапачаткова накіравалі адбываць прысуд, наўрад ці можна расцэнваць як палёгку ў параўнанні з турмой, дзе журналіст адбыў мінулыя тры гады.
Са слоў Вольгі, маці журналіста днямі атрымала ад адміністрацыі калоніі афіцыйны ліст пра тое, што зняволены Дзяніс Івашын прыбыў туды 18 чэрвеня 2026 года, і што пасля 13 лютага 2030 года ён будзе мець права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне. Але для гэтага ён мусіць сваімі паводзінамі «даказаць уласнае выпраўленне».

🙏21❤9😢4👎1
📝Звяртаемся да былых палітвязняў — калі ласка, паведамляйце пра людзей, з якімі вы былі за кратамі
Па стане на сёння ў Беларусі прызнаны палітычным вязняем 851 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра амаль 10 000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.
Звяртаемся да вызваленых палітвязняў — калі ласка, паведамляйце пра фігурантаў палітычных справаў, з якімі вы перасякаліся за кратамі. Ваша інфармацыя можа дапамагчы даведацца пра людзей, пра якіх не ведаюць праваабаронцы.
Калі вы былі за кратамі разам з палітвязнямі — вы можаце распавесці пра тое, у якім стане яны знаходзяцца. Родныя гэтых людзей будуць удзячныя вам за любыя навіны пра сваіх блізкіх.
📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.
@ViasnaSOS | @Viasnainfo

❤25👍1
Арыштаваныя некалькі ўдзельнікаў музычнага рэйву пад Стоўбцамі
Некалькі чалавек былі затрыманыя падчас закрытага музычнага рэйву, які праходзіў непадалёку ад Стоўбцаў у ноч з 21 на 22 чэрвеня. Суды прысудзілі ім ад 10 да 15 сутак арышту, паведамляюць крыніцы «Белсату».
Мерапрыемства праходзіла пад Стоўбцамі, за 85 км ад Мінску. Яно сабрала музыкантаў, мастакоў, дызайнераў і іншых прадстаўнікоў творчых прафесій, і не мела палітычнага падтэксту, распавёў суразмоўца.
Падчас канцэрту да месца яго правядзення прыехалі сілавікі. З імі была група са службовымі сабакамі.
Сілавікі адразу пачалі хапаць кожнага, хто трапляўся ім пад руку. АМАПаўцы патрабавалі спыніць музыку і спевы, распавяла крыніца «Белсату». Калі машыны з затрыманымі ад'ехалі, канцэрт працягнуўся.
Сярод затрыманых аказаліся музыканты, выканаўцы аўтарскіх песень, а таксама некалькі непаўналетніх. Пасля допыту на ўсіх затрыманых склалі адміністрацыйныя пратаколы. Пакуль невядома па якіх канкрэтна артыкулах.

🤬57👎1😁1💊1