«Нас вывезлі з краіны, а дзеці засталіся» — дапамога Алене і Сяргею Маўшукам
Мужа і жонку асудзілі да 6,5 і 6 гадоў пазбаўлення волі адпаведна за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах. Пазней іх прымусова вывезлі з краіны. Пара хоча перавезці сваіх дзяцей у Літву і просіць пра падтрымку.
Падтрымаць сям'ю на BYSOL

«Як і многія іншыя былыя палітзняволеныя, мы патрапілі ў чужую краіну без ашчаджэнняў і маёмасці. Даводзіцца пачынаць усё з нуля. І зараз нам патрэбна ваша дапамога. У тым ліку і на перыяд, калі прыедуць дзеці, бо нам трэба будзе зняць большую кватэру і закупіць для іх усё неабходнае да школы.
Для таго, каб устаць на ногі, нам вельмі патрэбна ваша дапамога. Мы ўдзячныя кожнаму цэнту, які вы пералічыце для нас. Гэта дапаможа нам хутчэй адаптавацца, аднавіць здароўе і засяродзіцца на самым важным: захаванні сям'і і будучыні нашых дзяцей».
Падтрымаць сям'ю на BYSOL
💔31❤9😢8
❗️Грамадзяніна Украіны амаль два месяцы ўтрымліваюць у гродзенскім ІЧУ. Родныя не ведаюць, у чым яго абвінавачваюць
Украінец Багдан Герыш ужо амаль два месяцы знаходзіцца пад вартай у Беларусі. Яго затрымалі 6 траўня на мяжы пры выездзе з Беларусі, аднак прычыны ўтрымання пад вартай дагэтуль невядомыя.
29-гадовы Багдан пастаянна пражывае і зарэгістраваны ў Рыме (Італія), дзе афіцыйна працуе. Па словах родных украінца, яго затрымалі 6 траўня пры перасячэнні беларускай мяжы з Польшчай у раёне Гродна. Апошні раз сваякі размаўлялі з ім 8 траўня. Тады Багдан патэлефанаваў з ізалятара і паведаміў, што яго арыштавалі на 15 сутак — да 22 траўня. Пасля гэтага сувязь з ім перапынілася.
Паводле інфармацыі, якую сям'і ўдалося атрымаць, цяпер Багдан утрымліваецца ў Кастрычніцкім ІЧУ Гродна. Пры гэтым адвакатка пакуль не змагла атрымаць дазвол на наведванне падабароннага і высветліць, з чым звязана яго зняволенне.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120596
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

🤬57👎2🙏1
❗️«Смерць Вітольда паказала, што адтуль можна не выйсці»: экс-палітвязень пра шклоўскую калонію, падполле і «карэліцкую справу»
Уладзімір Гарох пісаў хрысціянскія песні, працаваў у псіханеўралагічным інтэрнаце і на ўласныя вочы бачыў, як гніе дзяржаўная сістэма. У 2020 годзе ён вырашыў рашуча дзейнічаць і пачаў рыхтаваць сілавы адпор міліцыі.
Былы палітвязень распавядае пра «карэліцкую справу», пра тое, як цудам пазбег арышту падчас уцёкаў, як сядзеў у суседняй камеры з Вітольдам Ашуркам у апошнія дні яго жыцця і чаму нават пасля турмы, вымушанай эміграцыі і страты маёмасці адмаўляецца лічыць сябе ахвярай.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120597

«Я ведаў, што калі мы збяромся, мянты пачнуць пакаваць людзей. Таму я рыхтаваў групу моцных хлопцаў: як толькі пачнецца затрыманне, мая група ўступае і малоціць мянтоў, каб даць людзям магчымасць разбегчыся. Я яшчэ тады сказаў: добраахвотна Лукашэнка ўладу не аддасць. Толькі сілавое ўздзеянне».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120597
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤43💔13😢3
У Гродне з аўкцыёну прадаюць аўтамабіль палітвязня, які вярнуўся ў Беларусь памяняць пашпарт
Lada Vesta 2019 года, якая належыць Аркадзю Кайчурэнку, прадаюць з аўкцыёну. Аўкцыён пройдзе 7 ліпеня, піша @nebovkletku.
Аркадзь у 2024 годзе вярнуўся дадому з-за мяжы памяняць пашпарт. Яго абвінавацілі ў «наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай, рэлігійнай і іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК), «распаўсюджванні матэрыялаў, якія змяшчаюць публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, ..., здзяйсненні іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы» (ч. 3 арт. 361 КК), «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) а таксама «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК).
13 кастрычніка 2025 году Аркадзю прысудзілі пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у 500 базавых велічыняў. Таксама яму трэба выплаціць «кампенсацыю маральнай шкоды» ў памеры 5.000 рублёў на карысць Швеца Андрэя Іванавіча.

🤬56👎1🙏1
🥵«Спякота ў калоніях з'яўляецца сапраўдным выпрабаваннем». Пяць былых палітвязняў распавялі пра лета ў месцах няволі
Спякотнае надвор'е за кратамі ператвараецца ў дадатковае пакаранне. Сінтэтычная чорная вопратка з доўгім рукавом у +25, заблакаваныя вокны ў перапоўненых камерах, праца каля распаленых станкоў і млявасць на доўгіх праверках пад сонцам — гэта рэчаіснасць, з якой сёння сутыкаюцца зняволеныя.
Пяць былых палітвязняў, сярод якіх Павел Севярынец, Наста Лойка, Кірыл Казей і Уладзь Лабковіч, распавялі пра ўмовы ўтрымання ў беларускіх турмах, СІЗА і калоніях падчас анамальнага летняга надвор'я, а таксама падзяліліся тым, як выжывалі ў складаных умовах.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120604

«Праца ў спёку на пілараме — проста дзіч. Там жа забаронена здымаць лагерную вопратку, хто распранаўся да пояса — маглі трапіць у ШІЗА. Гэта правяралі кантралёры».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120604
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬24😢17😡4❤3
❗️У Беларусі +8 новых палітвязняў
Гэта Дзмітрый Вялаў, Андрэй Сяргееў, Алег Стэфановіч, Андрэй Латышэвіч, Варвара Латышэвіч, Ігар Сутырка, Таццяна Корсакава і Дзмітрыя Корсакаў.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/120605
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

🤬22😢15❤1👎1😁1
🇺🇳«Катаванні застаюцца дзяржпалітыкай Беларусі». На 62 сесіі РПЧ ААН абмеркавалі новы даклад па сітуацыі ў краіне
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс прадставіў свой другі даклад Радзе па правах чалавека ААН. Гэта адбылося 29 чэрвеня падчас 62 сесіі РПЧ. У інтэрактыўным дыялогу са Спецдакладчыкам паўдзельнічалі розныя краіны, а таксама прадстаўнікі няўрадавых арганізацый.
«Вясна» распавядае, як гэта было.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120606

«Выкарыстанне беларускай мовы часта разглядаецца як прыкмета палітычнай нелаяльнасці. У сферы адукацыі ўлады прасоўваюць мілітарызацыю, што таксама адлюстроўвае падзеі ў Расеі. Вялікая колькасць культурных дзеячаў сталі мэтай пераследу ў рамках шырокай хвалі рэпрэсій, якая ахапіла Беларусь з 2020 года».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120606
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
💯32❤10😐2
«Немагчыма было дыхаць, аж да болю ў грудзях» — Павел Севярынец пра ўмовы летам за кратамі
Палітык Павел Севярынец узгадвае, што ў жніўні 2020 года ў СІЗА-1, якое раней месцілася на Валадарскага ў Мінску, было вельмі душна:
Павел звяртае ўвагу на праблему так званых «раснічак» (жалезных пласцін) на вокнах у магілёўскай турме № 4:
🔹«Спякота ў калоніях з'яўляецца сапраўдным выпрабаваннем». Пяць былых палітвязняў распавялі пра лета ў месцах няволі

«Мы проста млелі ў перанаселенай камеры ў так званым "Шанхаі" — у камеры № 60 у падвале. Немагчыма было дыхаць некалькі дзён, аж да болю ў грудзях, бо там папросту не было паветра. На прагулках людзі падалі, хапнуўшы кіслароду».
Павел звяртае ўвагу на праблему так званых «раснічак» (жалезных пласцін) на вокнах у магілёўскай турме № 4:
«У спёку пры 30+ яны награюцца на сонцы і працуюць як батарэі цэнтральнага ацяплення — ад іх валіць жар. У такую спёку мы абліваліся вадой, а калі ваду адключалі ў сувязі з перабоямі з электрычнасцю, то мы ляжалі на агульных нарах, як дохлыя рыбы».
🔹«Спякота ў калоніях з'яўляецца сапраўдным выпрабаваннем». Пяць былых палітвязняў распавялі пра лета ў месцах няволі
😢37🤬15🕊2
«Працягваецца практыка катаванняў» — Валянцін Стэфановіч падчас сесіі Рады па правах чалавека ААН
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс прадставіў свой даклад Радзе па правах чалавека ААН. Сярод іншых на мерапрыемстве з заявай ад імя FIDH і «Вясны» выступіў Валянцін Стэфановіч:
🔹«Катаванні застаюцца дзяржпалітыкай Беларусі». На 62 сесіі РПЧ ААН абмеркавалі новы даклад па сітуацыі ў краіне

«Працягваецца практыка катаванняў ды іншых формаў жорсткага абыходжання, што сведчыць аб вострай неабходнасці ў дзейсных міжнародных механізмах прыцягнення да адказнасці, здольных гарантаваць судовы пераслед вінаватых у грубых парушэннях правоў чалавека.
Мы заклікаем міжнародную супольнасць працягваць ціск на беларускія ўлады, падтрымліваць намаганні па прыцягненні да адказнасці вінаватых і падтрымліваць ахвяр рэпрэсій.
Вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, спыненне рэпрэсій і забеспячэнне справядлівасці для ахвяр павінны заставацца безумоўнымі патрабаваннямі»
🔹«Катаванні застаюцца дзяржпалітыкай Беларусі». На 62 сесіі РПЧ ААН абмеркавалі новы даклад па сітуацыі ў краіне
😢31🤬9💯1
📊У Глабальным індэксе катаванняў 2026 года Беларусь ацэньваецца як краіна, што знаходзіцца ў зоне вельмі высокай рызыкі
Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў сумесна з больш чым 200 мясцовымі групамі сеткі SOS-Torture Network распрацавала Глабальны індэкс катаванняў — унікальны інструмент, заснаваны на даных, прызначаны для штогадовай ацэнкі рызыкі катаванняў і жорсткага абыходжання ў кожнай краіне. Запушчаны падчас Глабальнага тыдня барацьбы з катаваннямі OMCT у чэрвені 2025 года, Індэкс у 2026 годзе будзе ахопліваць 39 краін у пяці рэгіёнах, плануецца яго пашырэнне ў наступныя гады.
У Глабальным індэксе катаванняў 2026 года Беларусь ацэньваецца як краіна, што знаходзіцца ў зоне вельмі высокай рызыкі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120611

«Крызіс у галіне правоў чалавека, выкліканы спрэчнымі прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года, паглыбіўся і ператварыўся ва ўкаранелую сістэму рэпрэсій».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120611
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬32💯14❤1
📝«Схаваныя рэпрэсіі ў Беларусі 2020–2026»: «Вясна» прэзентавала новы даклад
Праваабарончы цэнтр «Вясна» прэзентаваў выніковы даклад «Схаваныя рэпрэсіі ў Беларусі 2020–2026», які аналізуе, як за апошнія шэсць гадоў кардынальна змяніўся характар пераследу ў краіне. Рост крымінальных спраў на фоне маўчання, інфармацыйная блакада і пагроза цывілізацыйнага адкату — галоўныя тэмы дакумента.
Пра тое, чаму рэпрэсіі сталі «нябачнымі» і чым гэта пагражае беларускаму грамадству, распавядае праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка.
Даклад па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120612

«Маўчанне і нават удзел у фармальных практыках падтрымкі рэжыму ўнутры краіны больш не трактуюцца як баязлівасць або грамадзянская няспеласць, прызнаецца цалкам рацыянальнай і адзінай стратэгіяй бяспекі чалавека».
Даклад па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120612
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬26😢10❤2👍1
У Гродне пачалі судзіць палітзняволеную актывістку Валянціну Навумаву
29 чэрвеня ў абласным судзе Гродна пачалі судзіць Валянціну Навумаву. Працэс вядзе суддзя Мікалай Рачынскі, піша «Гарадзенская Праваабарона».
Жанчыне прад'явілі абвінавачванні паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і «распальванні іншай сацыяльнай варожасці».
Нагадаем, Валянціна Навумава доўгі час была сябрам партыі левых «Справядлівы свет». У 2017 годзе яна была аштрафаваная на 15 базавых велічынь па адміністрацыйнай справе за ўдзел у акцыі «недармаедаў».
🔹Палітзняволеную актывістку Валянціну Навумаву будуць судзіць па 9 крымінальных артыкулах

🤬49👎1🙏1
«Штэрмер упаў, дык яму нагой далі ў грудзі — маўляў, уставай, што ты прыкідваешся»
Былы палітвязень Антон Сотнікаў распавёў «Нашай Ніве» пра Валянціна Штэрмера, які памёр за кратамі.
Валянцін Штэрмер памёр, калі яму было 50 гадоў. Але Антон успамінае, што выглядаў ён на 20 гадоў старэйшым — згорблены, знясілены і з патрэбай у шпіталізацыі. Штэрмера пастаянна падстаўлялі, нагаворвалі на яго і стваралі ўмовы, каб мужчына трапіў у ШІЗА.
Паводле слоў Антона, Штэрмер быў мішэнню стукачоў. Напрыклад, вязня па прозвішчы Скавыш, які сядзіць за забойства, ці іншага крымінальніка-стукача, Палянскага.

«Яго выганялі на прамзону, а ён ледзь хадзіў, на яго пастаянна псіхалагічна ціснулі. Неяк нас з ім вялі ў ШІЗА — ён ішоў наперадзе, а мяне за ім выводзілі ластаўкай. Ён упаў, дык яму нагой далі ў грудзі — маўляў, уставай, што ты прыкідваешся. Бяскрыўдны чалавек, нікому не мог зрабіць нічога дрэннага».
Валянцін Штэрмер памёр, калі яму было 50 гадоў. Але Антон успамінае, што выглядаў ён на 20 гадоў старэйшым — згорблены, знясілены і з патрэбай у шпіталізацыі. Штэрмера пастаянна падстаўлялі, нагаворвалі на яго і стваралі ўмовы, каб мужчына трапіў у ШІЗА.
Паводле слоў Антона, Штэрмер быў мішэнню стукачоў. Напрыклад, вязня па прозвішчы Скавыш, які сядзіць за забойства, ці іншага крымінальніка-стукача, Палянскага.
🤬45😢18🙏1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Віталём Абадзенкам
Віталь быў асуджаны ў Мінскім гарадскім суддзе. Яго абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 13 КК ч. 2 арт. 290-5 КК (падрыхтоўка да ўдзелу ў дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі), а таксама ч. 1 арт. 13 КК ч. 1 арт. 361-3 КК (падрыхтоўка да ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).
✍️Калі вы перасякаліся з Віталём, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤21💔7👍1
Улады прадалі канфіскаваную кватэру журналіста і праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча
30 чэрвеня, з другой спробы, на аўкцыёне ўлады прадалі кватэру завочна асуджанага журналіста і праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча. Яшчэ раней улады прадалі ўсю бытавую тэхніку сям’і, а таксама лецішча праваабаронцы ў Мастоўскім раёне, піша «Гарадзенская Праваабарона».
Нагадаем, 19 жніўня 2024 году Гродзенскі абласны суд завочна прызначыў Хільмановічу пазбаўленне волі тэрмінам на 5 гадоў у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і вялізны штраф — 40 тысяч беларускіх рублёў.

🤬56👎1
🗣«У Еўропе вырасла пакаленне, якое не ведае смяротнага пакарання». У Парыжы адкрыўся Сусветны кангрэс, дзе абмяркуюць Беларусь
Дзявяты Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання пачаўся 30 чэрвеня ў Парыжы. Сярод мерапрыемстваў — сустрэча, прысвечаная Беларусі.
На Сусветным кангрэсе супраць смяротнага пакарання выступіў генеральны сакратар Ален Берсэ. Ён назваў адмену смяротнага пакарання адным з найвялікшых дасягненняў Рады Еўропы. Выступаючы на кангрэсе ў Парыжы, ён сказаў, што «ў нашых дзяржавах-чальцах не прыводзілася ніводнага пакарання смерцю з 1997 года; у Еўропе вырасла цэлае пакаленне, якое не ведае смяротнага пакарання».
Тым часам Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, якая па-ранейшаму ўжывае смяротнае пакаранне.
Падрабязнасці 👉 dp.spring96.org/be/news/120615

❤24👍2👎1😐1
Як супрацоўнікі Валадаркі выкарыстоўвалі доступ да паветра як інструмент калектыўнага пакарання
Закрыццё «кармушак» у дзвярах выклікала хвалю адчаю і вымусіла вязняў пайсці на крайнія меры пратэсту, распавядае Уладзь Лабковіч:
🔹«Спякота ў калоніях з'яўляецца сапраўдным выпрабаваннем». Пяць былых палітвязняў распавялі пра лета ў месцах няволі
Закрыццё «кармушак» у дзвярах выклікала хвалю адчаю і вымусіла вязняў пайсці на крайнія меры пратэсту, распавядае Уладзь Лабковіч:
«Нейкі час нам адчынялі "кармушкі", і тады была хоць нейкая цыркуляцыя паветра. Але аднойчы супрацоўнік вырашыў за нешта пакараць суседнюю камеру і зачыніў "кармушкі" ўсяму корпусу. Тады стала проста невыносна там знаходзіцца. Мы сталі грукаць у дзверы і казаць, што людзям кепска. Але на гэта не было ніякай рэакцыі. Тады ўвесь корпус пачаў бразгаць у дзверы і патрабаваць адчыніць "кармушкі". Калі гэтага не адбылося, то тады адзін з вязняў камеры № 68 на знак пратэсту ўскрыў сабе вены. На гэта адміністрацыя вельмі панічна пачала выпраўляць сітуацыю».
🔹«Спякота ў калоніях з'яўляецца сапраўдным выпрабаваннем». Пяць былых палітвязняў распавялі пра лета ў месцах няволі
🤬36😱14
⚡️У Беларусі памілаваныя 32 чалавекі
З якіх 28 — палітвязні.
Вызвалена 20 жанчын і 12 мужчын.
Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/120619
✍️Калі вам вядомыя прозвішчы вызваленых — калі ласка, пішыце на @Viasnainfo

🙏68❤23👍6🤡1😐1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволенай Ірынай Шумейка
36-гадовая Ірына была асуджаная Мінскім гарадскім судом паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да захадаў абмежавальнага характару) да пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
✍️Калі вы перасякаліся з Ірынай, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤19💔5🤬2👍1
«Я крычу: "Газуй!"». Уладзімір Гарох распавёў пра свае ўцёкі, падполле і арышт у 2020-ым годзе
Калі кола вакол Уладзіміра пачало звужацца, ён быў вымушаны ісці ў падполле. Мужчына апісвае, як літаральна ўцякаў з-пад носа ў міліцыі.
Наступныя 12 дзён ператварыліся ў сапраўднае выпрабаванне па выжыванні. Уладзімір спаў на зямлі, хаваўся ў сваякоў і актывістаў, пазбягаючы шматлікіх міліцэйскіх хапуноў.
🔹Экс-палітвязень пра шклоўскую калонію, падполле і «карэліцкую справу»

«Калі мы ад’язджалі ад хаты і паварочвалі на суседнюю вуліцу, там стаяла машына гэтага мянта і маёра, які затрымліваў мяне з улёткамі. Я крычу: "Газуй!". Мы заляцелі ў іншы квартал, я выскачыў, лёг за прыпаркаванымі машынамі і назіраў, як яны мяне шукаюць».
Наступныя 12 дзён ператварыліся ў сапраўднае выпрабаванне па выжыванні. Уладзімір спаў на зямлі, хаваўся ў сваякоў і актывістаў, пазбягаючы шматлікіх міліцэйскіх хапуноў.
«Пасля мяне перавезлі ў Бярозаўку, дзе некалькімі днямі раней я пазнаёміўся з Вітольдам Ашуркам. Мы прагаварылі некалькі гадзін, я выклаў яму сваю праграму дзеянняў. Ён тады сказаў: "Мы гэтых слоў чакалі дзесяць гадоў". Мы адразу зразумелі, што браты па зброі».

👍21❤8😢4🙏1