Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.54K subscribers
30.4K photos
639 videos
188 files
26.2K links
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Download Telegram
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Андрэем Сяргеевым

60-гадовы Андрэй быў затрыманы ў жніўні 2025 года, калі ўжо выязджаў з Беларусі ў Польшчу (па словах крыніцы, у гэтай краіне мужчына працаваў кіроўцам-дальнабойшчыкам). Пасля ўдзелу ў пратэстах 2020 года ён разам з сям’ёй выехаў з Беларусі.

Яго затрымалі на памежным пункце ў Брэсце. У дачыненні да яго была распачата крымінальная справа, самога Сяргеева адправілі ў следчы ізалятар у Калядзічах.

Прыкладна ў лютым 2026 года следства было завершанае і справу перадалі ў суд. У віну Сяргееву паставілі «ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы», а таксама «справу Гаюна».

✍️Калі вы перасякаліся з Андрэем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤22💔9👍1
Уладзімір Гарох распавёў пра катаванні ў шклоўскай калоніі

Калі ў СІЗА стаўленне было больш-менш нейтральным, то ў Шклове палітычных пачалі ламаць з першых дзён, распавядае суразмоўца.

«Яшчэ нават пераапрануцца не паспелі, як нас па адным пачалі выклікаць у кабінет. Там вярзіла накінуўся на мяне: "Ды вы фашысты! Ды вас страляць трэба!". Ужо на другі дзень маёр Сазонаў склаў на мяне рапарт нібыта за мацюкі. У траўні мяне кінулі ў ШІЗА.

ШІЗА — гэта найперш катаванне холадам. Акно пастаянна адкрытае, нават у мароз, суцэльны скразняк. Спіш на голых дошках у майцы і тонкай куртцы з сінтэтычнага матэрыялу. Надыхаеш унутр курткі, сагрэешся на гадзіну, потым прачынаешся ад холаду, прысядаеш, зноў дыхаеш. Каб неяк спаць, я рабіў падушку: устаўляў адзін тапак у другі і засоўваў туды рулон туалетнай паперы. Лекі не давалі, і я лячыў раны звычайным гаспадарчым мылам».


🔹«Смерць Вітольда паказала, што адтуль можна не выйсці»: экс-палітвязень пра шклоўскую калонію, падполле і «карэліцкую справу»
🤬35😢11💯1
🌿Дапамога шматдзетнай былой палітзняволенай у эміграцыі

Ганне 46 гадоў. У яе трое дзяцей. За данаты яе прысудзілі да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі. Яна прайшла праз СІЗА і калонію №4 у Гомелі, а ў снежні 2025 года апынулася сярод палітвязняў, якіх пасля вызвалення вывезлі з Беларусі ў Польшчу.

Цяпер Ганна жыве ў Варшаве. Працуе ў пякарні, пячэ круасаны і робіць тарты на замову. Новае жыццё даводзіцца пачынаць амаль з нуля.

«Людзі часта пытаюцца: “Як ты без дзяцей? Сумуеш?” Я не разумею, навошта задаваць такія пытанні. Мне неверагодна цяжка быць тут без іх. Сэрца літаральна крывёю абліваецца. Калі праходжу міма школы ці дзіцячага садка, кожны раз думаю пра тое, што мае сыны таксама маглі б хадзіць у гэтую школу, кожны дзень вяртацца дадому. Але я пазбаўленая гэтага. Яны растуць без мяне.

Гэта самае страшнае – разлука з дзецьмі. Таму не пытайцеся ў мам у эміграцыі, як ім без дзяцей. Ім настолькі цяжка, што вам не трэба гэтага ведаць».


Падтрымаць жанчыну на BYSOL
❤31💔24👍1
🔗Шукаем людзей, якія ў апошні час вызваліліся з ваўкавыскай калоніі № 11

Калі гэта вы ці ваш блізкі чалавек, калі ласка, напішыце на @Viasnainfo

🌿У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой
❤19👍1
❗️Больш за 1065 дзён у ШІЗА і ПКТ: што вядома пра палітвязня Івана Вярбіцкага

60-гадовы палітзняволены жыхар Гальшанаў Іван Вярбіцкі ўтрымліваецца за кратамі ўжо шосты год — з кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі па цяжкіх артыкулах і прызначылі восем гадоў калоніі. У зняволенні ён сутыкнуўся з ціскам: яго пераводзілі на турэмны рэжым, тры разы судзілі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

Вядома, што з моманту затрымання Іван правёў у штрафных ізалятарах і памяшканні камернага тыпу болей за 1065 дзён.

«Вясна» даведалася пра актуальны стан палітзняволенага. 

«На ягонай бірцы напісана дата выхада з улікам новых тэрмінаў — 2032 год. Калі яго выклікалі да начальніка калоніі, то той запытваў, якая дата вызвалення. На гэта Іван адказаў, што афіцыйна — 2032 год, але ведае, што гэта можа быць ніколі».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120637

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬46😢6❤1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Васілём Арэшкам

28-гадовы Васіль жыў у Польшчы, працаваў спецыялістам па кадрах. Ён перыядычна прыязджаў у Беларусь. Яго затрымалі ў 2024 годзе.

Яго асудзілі паводле «фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-2 КК), а таксама за «ўдзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўку асоб да такога ўдзелу» (ч. 2 арт. 361-3 КК).

✍️Калі вы перасякаліся з Васілём, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
😢24❤6🙏2👍1🤬1
🗣Паведамляйце праваабронцам прозвішчы вызваленых па памілаванні палітвязняў

Учора з'явілася інфармацыя пра тое, што па памілаванні на волю павінны выйсці 32 чалавекі, сярод якіх і 28 палітычных зняволеных.

🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі ці павінны выйсці на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤30👍1
📍Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

У Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.

✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org
❤18👍3
📝«Схаваныя рэпрэсіі ў Беларусі 2020–2026»: «Вясна» прэзентавала новы даклад

«Вясна» прэзентавала выніковы даклад «Схаваныя рэпрэсіі ў Беларусі 2020–2026», які аналізуе, як за апошнія шэсць гадоў кардынальна змяніўся характар пераследу ў краіне. Рост крымінальных спраў на фоне маўчання, інфармацыйная блакада і пагроза цывілізацыйнага адкату — галоўныя тэмы дакумента.

У 2020–2021 гадах улады дзейнічалі максімальна паказальна, але ў апошнія гады тактыка рэжыму змянілася. Знешні спакой у краіне — гэта ілюзія, за якой хаваецца жорсткі і глыбокі ціск.

«Вымушаная адаптацыя людзей да інфармацыйнага вакууму і схаванага ціску можа прывесці да глыбокага каштоўнаснага расколу паміж беларусамі ўнутры краіны і дэмакратычным светам, “нармалізацыі” рэпрэсій».


Даклад па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120612

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤21💯15😢2
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволенай Ірынай Шумейка

36-гадовая Ірына была асуджаная Мінскім гарадскім судом паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да захадаў абмежавальнага характару) да пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

✍️Калі вы перасякаліся з Ірынай, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤18💔3👍1
«Як рэакцыя на спёку сталі апухаць ногі» — Наста Лойка

Былая палітзняволеная і праваабаронца Наста Лойка распавядае, што ў жаночай калоніі № 4 спёка вельмі цяжка пераносілася. Апошняе лета ў калоніі Наста ўзгадвае асабліва, бо падчас спёкі яе ўтрымлівалі ў ШІЗА:

«Там я правяла 17 дзён, калі была самая спёка, але ў ШІЗА, як і заўсёды, было прахалодна. Але праз такое надвор'е прылятала вельмі шмат камароў. Гэта было вялікай складанасцю, бо там жа ты не можаш выкарыстаць нейкія сродкі супраць іх ці неяк па-іншаму абараніцца. Калі мяне выпусцілі з ШІЗА, то ў мяне як рэакцыя на спёку сталі апухаць ногі. Я не магла з гэтым нічога зрабіць, у тым ліку пайсці да лекара. А калі мяне адправілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ), то гэта прайшло. Не ведаю, ці праз тое, што там было прахалодна, ці праз тое, што паветра на фабрыцы так на мяне ўплывала».


🔹«Спякота ў калоніях з'яўляецца сапраўдным выпрабаваннем». Пяць былых палітвязняў распавялі пра лета ў месцах няволі
🤬36😢9
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Валерыем Раманоўскім

47-гадовы Валерый —былы начальнік службы паветранай выведкі.

Асуджаны судовай калегіяй па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда па арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Справу разглядаў у закрытым фармаце суддзя Буруноў Яўген з 28 сакавіка па 15 траўня 2023 года.

✍️Калі вы перасякаліся з Валерыем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤21💔2👍1
«Мянты казалі, што там "мора крыві"» — былы палітвязень пра смерць Вітольда Ашурка

«14 траўня мяне ўпершыню закрылі ў ШІЗА. А ўжо на другі дзень раніцай да мяне заляцеў начальнік рэжымнага аддзелу Сяргей Уладзіміравіч Карчэўскі. А з ім яшчэ некалькі мянтоў. Калі я даваў яму даклад, я троху павярнуў галаву. "Чаго галаву паварочваеш?!" – ударыў маёй галавой аб сцяну так, што набіў шышку. Расцягнуў мне ногі і пачаў малаціць дубінкай. Я паваліўся на падлогу, але яны працягвалі збіваць.

Я сядзеў у суседняй камеры з Вітольдам. Я чуў нейкія грукат і рух, здавалася, што ён там не адзін, што яму кагосьці падсадзілі. Аднойчы чуў, як Сазонаў зайшоў да яго і збіваў. 19 траўня я чуў словы: "Памый морду, недаразвіты!". А 21 траўня ў абед Вітольд перастаў адгукацца. Радыё-кропку ўрубілі на ўсю гучнасць, каб заглушыць гукі, але я чуў, як бегалі мянты і казалі, што там "мора крыві". Потым прыйшоў опер і паведаміў, што Ашурак памёр».


🔹Экс-палітвязень пра шклоўскую калонію, падполле і «карэліцкую справу»
🤬54😢11❤1🙏1
❗️Грамадскага актывіста з Калінкавічаў асудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі

Быў вынесены прысуд грамадскаму актывісту з Калінкавічаў, былому чальцу Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандру Елісееву. Яго абвінавачвалі ў «здрадзе дзяржаве» (арт. 356 КК) і «абразе Лукашэнкі» (арт. 368 КК).

Суд адбываўся ў закрытым рэжыме, піша «Гомельская Вясна».

Пакуль прысуд не набыў моц, Елісеева працягваюць утрымліваць у следчых камерах турмы № 4 у Магілёве.

У 2020 годзе і пазней улады затрымлівалі Аляксандра і прызначалі працяглыя адміністрацыйныя арышты. Падчас аднаго з іх ён абвяшчаў галадоўку.
🤬67❤3😢2
Частка каталіцкіх ксяндзоў, якіх збіраюцца выслаць з краіны, хочуць атрымаць беларускае грамадзянства

Пра гэта паведамляе katolik.lifе.

Вясной стала вядома, што як мінімум пяць польскіх святароў і аднаго манаха высылаюць з Беларусі. Гэтыя людзі маюць польскага грамадзянства і сёлета беларускія ўлады адмовілі ім у працягу дазволу на далейшае служэнне ў Беларусі.

Аднак вернікі даведаліся, што некалькі польскіх святароў маюць намер скарыстаць усе магчымасці, каб застацца ў Беларусі – падаць заяву на атрыманне беларускага грамадзянства.

Менавіта такую ўмову, наколькі было вядома вернікам, ставілі прадстаўнікі ўладаў польскім ксяндзам, якія служаць у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Калі святары стануць грамадзянамі Беларусі, атрымліваць дазвол на служэнне больш не будзе неабходнасці. Аднак вядомыя выпадкі, калі некаторым польскім святарам, якія таксама шмат гадоў служылі ў Беларусі і рэалізавалі тут важныя сацыяльныя праекты, у атрыманні грамадзянства было адмоўлена.
❤22🤔8👍3
💔«Казаў, што цяжка без падтрымкі» — у якіх умовах сядзіць палітзняволены Іван Вярбіцкі

Мужчыну за гэтыя пяць з паловай гады ўтрымлівалі ў некалькіх турмах, калоніях і следчых ізалятарах. Іван параўноваў умовы ўтрымання ў розных ШІЗА ды ПКТ па ўсёй Беларусі:

«Гэта было трохі з гумарам. Іван казаў, што адзін з лепшых рамонтаў у ШІЗА быў у мазырскай калоніі № 20. Там жа нармалёвыя побытавыя ўмовы. А самыя кепскія ўмовы былі ў ШІЗА ў калоніі № 14 у Навасадах».


Івана фактычна ўтрымліваюць у рэжыме інкамунікада — ужо другі год у яго няма сувязі са сваякамі, а яны не атрымліваюць інфармацыю пра яго. Апроч гэтага, мужчына ўвесь гэты час без дапамогі — без перадач і грашовых пераводаў, бо знаходзіцца ў так званым «спісе тэрарыстаў».

«Яму цяжка без падтрымкі. Калі раней была салідарнасць паміж вязнямі, то цяпер яе амаль няма, бо ўсе баяцца, а таксама праз збядненне людзей у Беларусі».


🔹Больш за 1065 дзён у ШІЗА і ПКТ: што вядома пра палітвязня Івана Вярбіцкага
🤬48💔11❤2😢1🙏1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Іванам Войнавым

30-гадовы Іван — былы міліцыянт.

Фармулёўкі абвінавачвання сведчаць пра тое, што ён хацеў далучыцца да Палка Каліноўскага, але не паспеў: яго асудзілі за «падрыхтоўку да найміцтва» (ч. 1 арт. 13 КК і ч. 1 арт. 361-3 КК), «падрыхтоўку да ўдзелу ў тэрарыстычнай арганізацыі» (ч. 1 арт. 13 КК і ч. 2 арт. 290-5 КК) і «замаху на здраду дзяржаве» (ч. 1 арт. 14 КК і ч. 1 арт. 356 КК).

✍️Калі вы перасякаліся з Іванам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
💔31❤8👍1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволенай Наталляй Раманенка

44-гадовая Наталля была асуджаная ў Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 1 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 6 арт. 16 ст. 361-2 КК (інансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання), ч. 2 арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).

✍️Калі вы перасякаліся з Наталляй, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤21🙏8👍1💔1
Аўтазаводца з Міханавічаў асудзілі за «распальванне варожасці»

Вадзіму Жыдзісу 39 гадоў. Доўгі час мужчына працаваў на Мінскім аўтамабільным заводзе. Раней гуляў у аматарскі футбол. У яго ёсць жонка і двое дзяцей.

У вольны час Жыдзіс цікавіўся аўтамабілямі і быў заўзятым аматарам пошуку з металашукальнікам. У тэлеграм-чатах Міханавічаў, дзе ён жыў, Вадзім быў вельмі актыўным карыстальнікам: шмат абмяркоўваў бытавыя праблемы ЖКГ, рамонт дарог і асартымент у мясцовых крамах, а таксама дзяліўся фотаздымкамі сваіх гістарычных знаходак з ваколіц і расказваў пра ўраджайныя грыбныя месцы.

Вадзіма арыштавалі ў канцы сакавіка 2026 года і змясцілі ў СІЗА. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці). Жыдзіса судзілі ў Мінскім гарадскім судзе. Дакладны прысуд невядомы, але, падобна, гэта калонія — анлайн ён так і не з'явіўся, піша «Наша Ніва».
🤬36😢7👎1🙏1
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹«Схаваныя рэпрэсіі ў Беларусі 2020–2026»: «Вясна» прэзентавала новы даклад

🔹Рэпрэсіі ў рэгіёнах Беларусі ў чэрвені: агляд «Вясны»

🔹Жорсткія прысуды, ціск і праблемы са здароўем: агляд навінаў пра палітвязняў за чэрвень

🔹Больш за 1065 дзён у ШІЗА і ПКТ: што вядома пра палітвязня Івана Вярбіцкага

🔹Трансгранічны пераслед: спіс небяспечных краінаў, гучныя затрыманні і парады юрысткі

🔹«У спёку этап ператвараецца ў жах». Былыя палітзняволеныя распавялі пра этапаванне ўлетку

🔹Грамадзяніна Украіны амаль два месяцы ўтрымліваюць у гродзенскім ІЧУ. Родныя не ведаюць, у чым яго абвінавачваюць

🔹«Смерць Вітольда паказала, што адтуль можна не выйсці»: экс-палітвязень пра шклоўскую калонію, падполле і «карэліцкую справу»

🔹«Спякота ў калоніях з'яўляецца сапраўдным выпрабаваннем» Пяць былых палітвязняў распавялі пра лета ў месцах няволі

💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org
❤18👍1