⚠️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода прайшлі праз допыты і затрыманні па палітычных матывах на мяжы з Беларуссю
Калі гэта вы ці вашыя блізкія, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❗️У мэтах бяспекі раім звязвацца з намі праз людзей, што знаходзяцца за мяжой.

❤27🤬7👍1😁1
Кіраўніка «Рускай праваслаўнай царквы Царскай Імперыі» будуць судзіць за «экстрэмізм»
Генеральная пракуратура перадала ў суд справу 51-гадовага мужчыны. Яго абвінавачваюць у кіраўніцтве незарэгістраванай рэлігійнай арганізацыяй і «экстрэмісцкім фармаваннем».
Паводле версіі следства, абвінавачаны ў складзе арганізаванай групы кіраваў рэлігійнай арганізацыяй «Руская праваслаўная царква Царскай Імперыі». Акрамя таго, ён ачольваў аднайменнае «экстрэмісцкае фармаванне», дзейнасць якога нібыта была накіраваная на «распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці».
Дзеянні мужчыны кваліфікаваныя паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 193 (арганізацыя дзейнасці незарэгістраванага аб'яднання ці рэлігійнай арганізацыі) і ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або кіраўніцтва ім).

😁24👍14🙈5🤣3👎1👌1
❗️ Падлеткаў, якія вучацца ў Польшчы, пачалі выклікаць на размовы ў КДБ
Праваабаронцы «Вясны» атрымалі звесткі, што ў Беларусі студэнтаў, якія вучацца ў Польшчы або афармляюць дакументы для выезду на навучанне, пачалі выклікаць на размовы ў КДБ.
Размовы праводзяць у тым ліку з непаўналетнімі, але ў прысутнасці бацькоў. Супрацоўнікаў цікавіць інфармацыя пра навучальныя ўстановы (кошт навучання, прычыны бясплатных месцаў для замежнікаў), планы на будучыню, выбар спецыяльнасці і кола знаёмых у Польшчы.
Асобная ўвага надаецца кантактам з іншымі беларусамі. Падчас сустрэч могуць пытацца пра аднагрупнікаў, аднакласнікаў, тэлеграм-чаты, прозвішчы, нумары тэлефонаў і людзей, якія знаходзяцца за мяжой. Таксама супрацоўнікі могуць праглядаць або фатаграфаваць змест тэлефона і Telegram. Пры гэтым размаўляюць яны без ціску.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120766
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

🤬62😱4🙉4❤1👍1
«Архіпелаг Беларусь». У Польшчы выйшаў зборнік успамінаў былых палітвязняў
Зборнік "Архіпелаг Беларусь. Аповеды былых палітвязняў" ("Archipelag Białoruś. Relacje byłych więźniów politycznych") выпусціў польскі Цэнтр усходніх даследаванняў (OSW). У кнігу ўвайшлі шчырыя і цяжкія ўспаміны тых, хто прайшоў праз беларускую пенітэнцыярную сістэму — у тым ліку гісторыі пра праваабаронцаў "Вясны" Алеся Бяляцкага і Марфу Рабкову.
Сярод гераінь зборніка — Антаніна Канавалава. Яна ўзгадала, як знаходзілася ў СІЗА № 1 (на “Валадарцы”).
Яшчэ адзін герой, Дзмітрый Кучук. Ён успомніў, як у калоніі раптоўна сустрэў Алеся Бяляцкага.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120764

«Памятаю, як мы цешыліся кожнай перадачы, якую хтосьці прыносіў. І справа была нават не ў ежы. Справа была ў тым, што калі хтосьці прынёс перадачу, гэта азначала, што з гэтым чалавекам усё ў парадку».
Яшчэ адзін герой, Дзмітрый Кучук. Ён успомніў, як у калоніі раптоўна сустрэў Алеся Бяляцкага.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120764
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤37👍11💔7😁1🤮1😐1
У жніўні пачнецца завочны суд у дачыненні да пяці «каліноўцаў»
Мінскі гарадскі суд прызначыў дату разгляду крымінальнай справы ў парадку спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да пяці прадстаўнікоў і ўдзельнікаў «Палка Каліноўскага». Пасяджэнне распачнецца 20 жніўня 2026 года.
Завочна будуць судзіць 37-гадовага Мікалая Бойку, 31-гадовага Юрыя Макітава, 56-гадовую былую палітзняволеную Наталлю Нікіціну, 28-гадовую Крысціну Станкевіч і 41-гадовага Міхаіла Чупрынскага.
Ім інкрымінаваныя: арт. 285 КК (удзел у злачыннай арганізацыі), арт. 357 КК (змова з мэтай захопу ўлады), арт.361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні ці ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асобаў да такога ўдзелу), арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), арт. 361-5 КК (праходжанне навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці ), арт. 290-5 КК (удзел у тэрарыстычнай арганізацыі).

🤬32🖕11👍2👎2❤1
‼️ У ПК-1 памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за "шпіянаж"
Праваабаронцам стала вядома пра смерць у наваполацкай калоніі № 1 былога высокапастаўленага супрацоўніка КДБ Мікалая Варапая. Ён не быў палітвязнем: паводле афіцыйнай версіі, Варапая затрымалі ў 2017 годзе пры спробе перадаць украінскім спецслужбам сакрэтныя дакументы, звязаныя з вучэннямі "Захад-2017".
У студзені 2024 года дзяржаўнае тэлебачанне паказала прапагандысцкі фільм пра яго справу. У ім Варапай прызнаваў віну, заяўляў, што лічыць прысуд справядлівым і не збіраецца яго абскарджваць. Пры гэтым ён казаў, што найбольш баіцца памерці ў калоніі.
Паводле інфармацыі "Вясны", у перыяд, калі палітвязням актыўна прапаноўвалі падпісваць прашэнні аб памілаванні, такую магчымасць атрымаў і Варапай. Пасля адмовы на мужчыну пачаўся ціск: супрацоўнікі КДБ нібыта рэгулярна прыязджалі да яго ў калонію, патрабуючы падпісаць адпаведныя дакументы. Паведамляецца, што пасля гэтага яго змясцілі ў штрафным ізалятар, дзе гэтыя візіты працягваліся.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Варапай памёр у 2024 годзе падчас знаходжання ў ШІЗА. Магчымай прычынай смерці крыніцы "Вясны" называюць інсульт. Незалежнага пацверджання гэтых звестак пакуль няма. У зняволенні Варапай меў белую бірку, якая апошнія гады выкарыстоўваецца для асуджаных па непалітычных артыкулах.
Праваабаронцы неаднаразова звярталі ўвагу, што ўмовы ўтрымання ў ШІЗА носяць жорсткі і бесчалавечны характар, а працяглае знаходжанне там істотна пагаршае фізічны і псіхічны стан вязняў.
✍️Калі вам вядомыя падрабязнасці пра Мікалая — калі ласка, пішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

🤬57😢27❤2👎2👍1👏1
У «спіс тэрарыстаў» дадалі яшчэ 14 чалавека — сярод іх 3 жанчыны
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы чатырнаццаці чалавек.
Гэта Аляксандр Зубрык, Станіслаў Прыгодзіч, Арцём Сабалеўскі, Яўген Пергаеў, Алена Жылачкіна, Зарына Сарокіна, Алег Давыдчык, Цімафей Малахоўскі, Аксана Вальвачова, Сяргей Пако, Валерый Рынкевіч, Данат Дашкоўскі, Анатоль Вайцяхоўскі, Уладзімір Карчэўны.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1471 чалавек, з іх 719 — беларусы.
⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»

🤬39👍1👎1
Spis_ekstremistau.pdf
23.5 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 12 прозвішчаў — цяпер у ім 6806 чалавекі
24 ліпеня МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іх адзін грамадзянін Украіны Віктар Келлер, асуджаны за «садзейнічанне экстрэмізму».
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»

🤬34🖕2👍1👎1
💬 «Гэта не адліга — проста ўзровень рэпрэсій не небывалы»: Павел Сапелка пра "схаваныя" рэпрэсіі ў Беларусі
Юрыст Праваабарончага цэнтру «Вясна» Павел Сапелка патлумачыў «Белсату»: тое, што ўлады Беларусі пачалі старанна хаваць рэпрэсіі ад насельніцтва Беларусі і беларусаў за межамі, ад праваабаронцаў і міжнародных арганізацыяў, гэта незвычайная з’ява.
Праваабаронца зазначае, што калі ў 2022 годзе казалі пра «небывалы» крызіс правоў чалавека, то цяпер ён проста «не небывалы». Лічба палітвязняў зменшылася, але для ўсіх беларусаў працягваецца «гульня на мінным полі».

«Улады з аднаго боку нагнятаюць страх перад рэпрэсіямі ў грамадстве, а з другога боку хаваюць дакладныя звесткі, — тлумачыць Павел Сапелка. — Гэта працуе часам на карысць дзяржаве, таму што з'яўляюцца такія выказванні, быццам там паменшала рэпрэсій і гэтак далей. Калі мы пачынаем параўноўваць нейкія аб'ектыўныя даныя, нават тыя нешматлікія, якія ў нас ёсць, то бачым: так, можа, па нейкіх там крытэрах і паменшылі гэтыя рэпрэсіі, але яны па-ранейшаму засталіся на крытычна вялікім узроўні».
Праваабаронца зазначае, што калі ў 2022 годзе казалі пра «небывалы» крызіс правоў чалавека, то цяпер ён проста «не небывалы». Лічба палітвязняў зменшылася, але для ўсіх беларусаў працягваецца «гульня на мінным полі».
💯56🤬5👍1👏1😁1🙈1
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
📍 Старонкі ў сацсетках Instagram, Threads і YouTube «Alexandr Rudenok»;
📍 Старонка ва «Укантакце» «История Беларуси»;
📍 Старонкі ў сацсетках Instagram, Facebook і Х «Kolegium Europy Wschodnej»;
🔗Хроніка палітычнага пераследу

🤬21🖕10👍1👎1
❗️ Палітвязня, які атрымаў інваліднасць пасля збіцця падчас затрымання, прымушаюць працаваць у калоніі і змяшчаюць у ШІЗА
Былы супрацоўнік мытнай службы Яўген Гурыновіч знаходзіцца пад вартай прыкладна з вясны 2022. Ініцыятыва dissidentBY раней распавяла, што пры затрыманні палітвязня жорстка збілі да такога стану, што ён доўгі час не мог хадзіць, быў вымушаны карыстацца інвалідным вазком і мыліцамі. Па інфармацыі ад крыніцы "Вясны", падчас збівання Яўгену зламалі пазванок.
У 2024 годзе яму прызначылі 13,5 гадоў калоніі паводле шасці крымінальных артыкулаў. Праз праблемы са здароўем Гурыновіча судзілі наўпрост у СІЗА-1 на "Валадарцы".
Паводле звестак "Вясны", у магілёўскай калоніі № 15 Яўгена ўтрымліваюць ў гаспадарчым атрадзе асобна ад іншых асуджаных. Нягледзячы на інваліднасць, яго пачалі выводзіць на працу на прамзону, куды ён вымушаны дабірацца на мыліцах. Таксама паведамляецца, што яму перыядычна выпісваюць спагнанні і ў тым ліку змяшчаюць у ШІЗА, прычым, як адзначаюць крыніцы, без істотных прычын.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120769

🤬65😢7👎2😡2😁1🙏1💔1
⚖️ Палітзняволеную актывістку Валянціну Навумаву асудзілі да 7 гадоў калоніі
Гродзенскі абласны суд 24 ліпеня агучыў прысуд грамадскай актывістцы Валянціне Навумавай — сем гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша "Гарадзенская Праваабарона". Менавіта столькі патрабаваў пракурор.
Палітзняволеную прызналі вінаватай паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" і "распальванні іншай сацыяльнай варожасці".
Нагадаем, жанчына доўгі час была сябрам партыі левых "Справядлівы свет". У 2017 годзе яна была аштрафаваная на 15 базавых велічынь па адміністрацыйнай справе за ўдзел у акцыі "недармаедаў".
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120770

🤬60😱4👍1👎1
Пінскаму святару і шматдзетнаму бацьку далі два гады «хатняй хіміі» за «садзейнічанне экстрэмізму»
Праваслаўнага святара Аляксея Пыцько асудзілі да 2 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову («хатняя хімія»). 24 ліпеня яго імя з'явілася ў «спісе экстрэмістаў» ад МУС.
Брэсцкі абласны суд прызнаў Пыцько вінаватым па частках 1 і 2 артыкула 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Як піша @christianvision, магчыма, ягоны пераслед звязаны са «справай Гаюна».
Аляксею Пыцько 43 гады. Ён родам з Лепеля, скончыў гістарычны факультэт ВДУ па спецыяльнасці «Тэалогія», пазней вучыўся ў Мінскай духоўнай акадэміі і атрымаў пасвячэнне ў Віцебску. Цяпер служыць у Пінскай дыяцэзіі.
Разам з жонкай выхоўвае пецярых дзяцей.

🤬52❤1👍1👎1
У «спіс тэрарыстаў» дадалі мужчыну, які вярнуўся ў Беларусь праз «камісію» па вяртанні
КДБ абнавіў пералік асоб, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці» — у яго дадалі Анатоля Вайцяхоўскага.
Раней актывіст вярнуўся ў Беларусь з эміграцыі праз «камісію па вяртанні». Перад гэтым ён разам са сваім суседам Уладзімірам Усерам зняўся ў прапагандысцкім фільме БТ, а пасля смерці Усера напісаў зварот у «камісію» і даў яшчэ адно інтэрв’ю на мяжы.
Нягледзячы на супрацоўніцтва з прапагандай, Вайцяхоўскага ўсё роўна асудзілі па чатырох палітычных артыкулах: заклікі да санкцый (ч. 3 арт. 361 КК), паклёп на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК), абраза Лукашэнкі (ч. 2 арт. 368 КК) і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК). Раней яго імя з'явілася ў «спісе экстрэмістаў».

😁41😐14🤬6🤣4👍1👎1👏1
Уладзімір Лабковіч — пра тое, чаму падставы для адмоваў у прытулку беларусам у Польшчы не адпавядаюць рэальнасці
У чэрвені 2026 года доля адмовіў беларусам у міжнароднай абароне ў Польшчы скакнула да 58% (раней гэта было 4–5%). У адмовах з'явіліся новыя аргументы польскіх уладаў — у тым ліку заканчэнне тэрмінаў даўнасці па «пратэсных» артыкулах і указы Лукашэнкі пра памілаванне.
Праваабаронца «Вясны» Уладзімір Лабковіч у каментары «Люстэрку» падкрэслівае, што казаць пра зніжэнне рэпрэсій у Беларусі не даводзіцца.
Паводле яго слоў, рэпрэсіі проста перайшлі ў схаваную форму: улады максімальна засакрэцілі інфармацыю пра крымінальныя справы і абрываюць каналы сувязі з судоў і калоній. Мэта гэтых схаваных рэпрэсій — паказаць Захаду, нібыта іх узровень зніжаецца.

«На дадзены момант за кратамі знаходзяцца 865 палітвязняў, і гэты спіс будзе папаўняцца. У 2025–2026 гадах рэпрэсіўная сістэма ў Беларусі дасягае якасна новага ўзроўню», — тлумачыць Лабковіч.
Паводле яго слоў, рэпрэсіі проста перайшлі ў схаваную форму: улады максімальна засакрэцілі інфармацыю пра крымінальныя справы і абрываюць каналы сувязі з судоў і калоній. Мэта гэтых схаваных рэпрэсій — паказаць Захаду, нібыта іх узровень зніжаецца.
«Але мы як праваабаронцы фіксуем адваротнае», — адзначае Уладзімір Лабковіч.
😢37❤6💯6🤬3😁1
❗️ Журналістку Яўгенію Курловіч схілялі да супрацоўніцтва з КДБ. Яна адмовілася
Яўгенія супрацоўнічае з выданнем Malanka Media. Нядаўна невядомы, які назваўся супрацоўнікам КДБ, патэлефанаваў ёй праз Telegram з нумара яе брата. Размаўляць з ім Яўгенія адмовілася, таму камунікацыя працягнулася ў перапісцы. Пра гэта распавяла Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Ёй прапаноўвалі «дапамогу» з вяртаннем у Беларусь, адкуль яна з'ехала 6 гадоў таму, у абмен на перадачу звестак праз Telegram. Спробу выхаду на сувязь праз сваякоў суразмоўца патлумачыў «клопатам пра здароўе маці», што сама журналістка расцэньвае як элемент маральнага ціску.
Нагадаем, Malanka Media прызнана ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем», а асабісты TikTok-канал Яўгеніі — «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
🔗 Хроніка палітычнага пераследу

«З чым звязаны інтарэс да мяне зараз, я не ведаю — я не палітык, не актывістка, не публічная асоба. А па сваёй працы мне няма чаго дадаць: мы ўсё публікуем, усе ахвотныя могуць проста падпісацца і чытаць. Размаўляць з КДБ я не хачу і не буду», — заявіла Курловіч.
Нагадаем, Malanka Media прызнана ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем», а асабісты TikTok-канал Яўгеніі — «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
🔗 Хроніка палітычнага пераследу
❤34🤬11👍4😁1😐1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Яўгенам Гурыновічам
У 2024 годзе яму прызначылі 13,5 гадоў калоніі паводле шасці крымінальных артыкулаў. Праз праблемы са здароўем Гурыновіча судзілі наўпрост у СІЗА-1 на «Валадарцы».
Ініцыятыва dissidentBY раней распавяла, што пры затрыманні палітвязня жорстка збілі да такога стану, што ён доўгі час не мог хадзіць, быў вымушаны карыстацца інвалідным вазком і мыліцамі. Па інфармацыі ад крыніцы «Вясны», падчас збівання Яўгену зламалі пазванок.
✍️Калі вы перасякаліся з Яўгенам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤28😁1😐1
Сілавікі пачалі праверку ў дачыненні да беларуса за відэа ў TikTok
Паводле МУС, 39-гадовы ўраджэнец Ваўкавыска, які ўжо некалькі гадоў жыве ў Польшчы, распаўсюджваў у TikTok інфармацыю пра наркапрытоны ў родным горадзе, якія нібыта пакрывае міліцыя.
Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка. Змест відэа могуць кваліфікаваць як «паклёп», «абразу прадстаўнікоў улады» і «распальванне варожасці», а таксама сілавікі пагражаюць прыцягнуць мужчыну да адказнасці.
У 2024 годзе яго абвясцілі ў міждзяржаўны вышук. Агулам у дачыненні да беларуса ўжо распачата 13 крымінальных спраў за «экстрэмісцкую дзейнасць».

🤣26🥴13😁4❤3🤡2👍1😐1
❗️Вакалістку гурта Dymna Lotva хутка пачнуць судзіць завочна
Справу 37-гадовай Кацярыны Манкевіч 14 жніўня пачне разглядаць Мінскі гарадскі суд.
Ёй інкрымінаваныя ч. 1 арт. 289-1 КК (прапаганда тэрарызму), ч. 1 арт. 290-1 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), арт. 366-1 КК (пагроза гвалту ў дачыненні да Лукашэнкі), ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).
🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў

🖕35🤬15😢5❤3👻2👍1👎1
📸Instagram-старонку незалежнага беларускага фотаагенцтва «LookByMedia» прызналі «экстрэмісцкай»
Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Горацкага раёну 22 ліпеня.
У «экстрэмісцкі пералік» таксама трапілі:
📍Старонкі ў сацыяльнай сетцы Instagram «Адраджэнне», «kalinouski.shоp» і «ales_minau»;
📍Старонка ў сетцы Facebook «Revival Belarus».

🤬32🤡4😢2👍1👎1