Для азербайджанскага праваабаронцы Анара Мамедлі, які падтрымлівае беларусаў, запрасілі 14 гадоў калоніі
Два гады таму ў Азербайджане затрымалі кіраўніка Цэнтра маніторынгу выбараў і вывучэння дэмакратыі (EMDS) і сябру Human Rights House Анара Мамедлі.
Сёння для яго запрасілі 14 гадоў пазбаўлення волі — праваабронцу абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Затрыманне Анара рушыла ўслед за мэтанакіраванай паклёпніцкай кампаніяй супраць яго з боку дзяржаўных СМІ і з'яўляецца адплатай за яго незалежную і жыццёва важную дзейнасць па назіранні за выбарамі.
2 сакавіка 2023 года Мамедлі запісаў зварот напярэдадні вынясення прысуду па справе «Вясны» — ён заклікаў вызваліць усіх беларускіх палітвязняў, у тым ліку праваабаронцаў «Вясны».

🤬67❤12😱10😢7👍1👎1😁1
У Гродне прадаюць кватэру экс- следчага і былога ўдзельніка BYPOL Ігара Лобана
Трохпакаёвую кватэру плошчай 68,3 кв. м па Індурскай шашы ў Гродне выстаўляюць на аўкцыён. Зараз маёмасць знаходзіцца пад арыштам і забаронай на здзяйсненне рэгістрацыйных дзеянняў, а ў самой кватэры зарэгістраваныя 5 чалавек, у тым ліку двое непаўналетніх.
Нагадаем, Ігара Лобана завочна асудзілі да 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў 200 000 рублёў паводле артыкулаў пра «распальванне варожасці», «змову з мэтай захопу улады» і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання».

🤬59👎6👍1🖕1
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬38🙈2👍1👎1
Былы палітзняволены Ігар Лосік распавёў пра бунт у Наваполацкай калоніі
Прычынай пратэсту стала сістэма ўсёдазволенасці касты «актывістаў» — зняволеных, якія супрацоўнічаюць з адміністрацыяй калоніі, даносяць на іншых вязняў і здзекуюцца з палітвязняў. Пра гэта былы палітзняволены распавёў у сваім Telegram-канале.
Паводле яго слоў, трыгерам для бунту стаў інцыдэнт з адным з найбольш ненавісных «актывістаў» па прозвішчы Іваноў, якога аблілі мачой. Паводле турэмных правіл гэта азначала аўтаматычны перавод у «нізкі статус», аднак адміністрацыя адмовілася прымяняць гэтыя правілы да свайго даносчыка і проста схавала яго ў санчастцы.
Для падаўлення бунту, паводле слоў Лосіка, у ПК-1 увялі сілавікоў, а таксама прыехала вялікая камісія з Дэпартамента выканання пакаранняў (ДВП). Самых актыўных удзельнікаў выступлення збілі і развезлі па іншых установах, прызначыўшы ім па тры гады турэмнага зняволення (крытага рэжыму), а імавернаму арганізатару дадалі тэрмін паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса.
Пры гэтым адміністрацыі давялося пайсці на саступкі: у ШІЗА ўпершыню закрылі вокны, праз якія зняволеных гадамі мардавалі холадам — і ўзімку, і ўлетку.

«Напружанасць паміж усёдазволенасцю актывістаў і такой атмасферай пастаяннага закручвання гаек толькі нарастала... У сталовай пачалася буча, зняволеныя пачалі крычаць, што не будуць сядзець з ім за адным сталом, адмаўляліся ад ежы. З гэтага ўсё і пачалося».
Для падаўлення бунту, паводле слоў Лосіка, у ПК-1 увялі сілавікоў, а таксама прыехала вялікая камісія з Дэпартамента выканання пакаранняў (ДВП). Самых актыўных удзельнікаў выступлення збілі і развезлі па іншых установах, прызначыўшы ім па тры гады турэмнага зняволення (крытага рэжыму), а імавернаму арганізатару дадалі тэрмін паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса.
Пры гэтым адміністрацыі давялося пайсці на саступкі: у ШІЗА ўпершыню закрылі вокны, праз якія зняволеных гадамі мардавалі холадам — і ўзімку, і ўлетку.
❤28👍6😱5😁2😐2
🌿«Голас пакалення свабоды»: абвешчаны другі сезон прэміі для выбітных беларусаў 65+
Прэмія створана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65+, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года.
Намінаваць можна да 31 ліпеня 2026 года ўключна. Вылучыць кандыдатаў/кандыдатак на прэмію можна праз зварот да арганізацый-партнёраў:
• Беларускі ПЭН svaboda@penbelarus.org
• Беларуская асацыяцыя журналістаў padtrymka60@baj.media
• Праваабарончы цэнтр «Вясна» viasna@spring96.org
• Прэс-клуб Беларусь pressclub@solidarityby.eu
• Фонд «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы» info@fpee.eu
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120732
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

❤24🤮3🤷♂2👍2🔥1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Уладзімірам Журомскім
Уладзімір — супрацоўнік дзяржаўнага мытнага камітэта. Яго асудзілі да 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 20 тысячаў рублёў.
Верагодна, мужчына адбывае тэрмін у калоніі № 3.
✍️Калі вы перасякаліся з Уладзімірам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤30👍1😁1
🌿Падтрымайце «Вясну» ў два клікі
Мы абараняем правы чалавека ў Беларусі ўжо больш за 30 гадоў. Нягледзячы на ўсе перашкоды і цяжкасці, «Вясна» працягвае працу на карысць людзей. Нам патрэбная вашая падтрымка!
Мы сабралі ўсе магчымыя спосабы дапамогі на адной старонцы: donate.spring96.org.
Не заставайся ў баку — ахвяруй на дзейнасць праваабаронцаў!

❤33👍1😁1😐1
🥵«Спякота ў калоніях з'яўляецца сапраўдным выпрабаваннем». Пяць былых палітвязняў распавялі пра лета ў месцах няволі
Спякотнае надвор'е за кратамі ператвараецца ў дадатковае пакаранне. Сінтэтычная чорная вопратка з доўгім рукавом у +25, заблакаваныя вокны ў перапоўненых камерах, праца каля распаленых станкоў і млявасць на доўгіх праверках пад сонцам — гэта рэчаіснасць, з якой сёння сутыкаюцца зняволеныя.
Пяць былых палітвязняў, сярод якіх Павел Севярынец, Наста Лойка, Кірыл Казей і Уладзь Лабковіч, распавялі пра ўмовы ўтрымання ў беларускіх турмах, СІЗА і калоніях падчас анамальнага летняга надвор'я, а таксама падзяліліся тым, як выжывалі ў складаных умовах.
Узгадваем наш архіўны тэкст па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120604

«Праца ў спёку на пілараме — проста дзіч. Там жа забаронена здымаць лагерную вопратку, хто распранаўся да пояса — маглі трапіць у ШІЗА. Гэта правяралі кантралёры».
Узгадваем наш архіўны тэкст па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120604
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬32😢11❤2😡2👎1😁1
27‑гадовага тэсціроўшчыка з Кобрына асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» па вяртанні з Польшчы
Вадзім Багданаў нарадзіўся ў 1999 годзе на Брэстчыне, у вёсцы Тэўлі на Кобрыншчыне. Пасля жыў у Кобрыне.
Па сканчэнні школы пайшоў у каледж на манцёра пуці. Пасля атрымаў дыплом бакалаўра тэхнікі і тэхналогіі па кірунку наземных транспартных сістэм.
Некаторы час Багданаў працаваў у Расіі таксістам. Але, мяркуючы па аб'явах пра пошук працы, пасля перайшоў у IT-сферу і пачаў працаваць тэсціроўшчыкам праграмнага забеспячэння. Мяркуючы па яго сацсетках, у 2024 годзе ён пераехаў у Польшчу. Апошнія паведамленні пра яго знаходжанне ў Польшчы датуюцца другой паловай 2025 года, піша «Наша Ніва».
Яго затрымалі напрыканцы мінулага года па вяртанні з-за мяжы і змясцілі ў СІЗА. Брэсцкі абласны суд вынес Вадзіму Багданаву прысуд паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці)/
Верагодна, хлопцу прысудзілі пазбаўленне волі.

🤬40😢13👍1👎1😡1
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹Палітзняволеную актывістку Валянціну Навумаву асудзілі да 7 гадоў калоніі
🔹Стаў вядомы прысуд экс-вайскоўцу Антону Чарамных, якога абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве»
🔹Максім Знак зняў свой партрэт з «Варты Святла» ў Вільні
🔹Суд адмовіўся прыняць апеляцыю Леаніда Судаленкі па справе аб прызнанні TikTok-старонкі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
🔹Мінімум 29 палітвязняў у Беларусі асуджаныя на 20 і больш гадоў зняволення
🔹«Архіпелаг Беларусь». У Польшчы выйшаў зборнік успамінаў былых палітвязняў
🔹Падлеткаў, якія вучацца ў Польшчы, пачалі выклікаць на размовы ў КДБ
🔹Палітвязня, які атрымаў інваліднасць пасля збіцця падчас затрымання, прымушаюць працаваць у калоніі і змяшчаюць у ШІЗА
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

❤18👍3😢2😁1
Рэжысёр Андрэй Кудзіненка быў вымушаны пакінуць Беларусь праз пераслед сілавікоў
Пра гэта ў Facebook паведаміў ягоны сябар, арт-менеджар і рэжысёр Януш Гаўрылюк.
Паводле ягоных слоў, беларускія ўлады абвінавацілі Кудзіненку ў «экстрэмізме». У кватэры рэжысёра і ў ягонай кінашколе прайшлі ператрусы, якія працягваліся 15 гадзін. У іх бралі ўдзел 8 супрацоўнікаў АМАПу і 2 прадстаўнікі КДБ. У Андрэя канфіскавалі пашпарт і тэлефон, а таксама заявілі, што яму пагражае ад 8 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

«Увага: усе мэсэнджары і акаўнты Андрэя ў сацыяльных сетках цяпер знаходзяцца пад кантролем КДБ», — напісаў Януш.
Паводле ягоных слоў, беларускія ўлады абвінавацілі Кудзіненку ў «экстрэмізме». У кватэры рэжысёра і ў ягонай кінашколе прайшлі ператрусы, якія працягваліся 15 гадзін. У іх бралі ўдзел 8 супрацоўнікаў АМАПу і 2 прадстаўнікі КДБ. У Андрэя канфіскавалі пашпарт і тэлефон, а таксама заявілі, што яму пагражае ад 8 да 12 гадоў пазбаўлення волі.
🤬48😢7🙏7🙈3❤2😁1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
✊Беларусы і беларускі Беластока працягваюць віншаваць палітвязняў з Днём народзінаў
«Кожны месяц мы выходзім каб павіншаваць з народзінамі палітзняволеных, каб хоць трошкі падтрымаць іх і іх сваякоў. Нажаль, з часам, што месяц, іх колькасць менш не становіцца. Свабоду усім палітвязням!».
❤53👌4💔3👍1😁1
Шукаем людзей, якія за кратамі перасякаліся з вядомым адвакатам Андрэем Балмаковым
Андрэй быў затрыманы ў сакавіку 2025 года паводле арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Вядома, што справа звязаная з BYPOL. Да лютага 2026 года ён знаходзіўся ў СІЗА КДБ, пасля быў пераведзены ў СІЗА-1.
Верагодна, адваката асудзілі разам з Яўгеніяй Тачыцкай, Кацярынай Востравай, Антанінай Найдовіч — 8 траўня ім быў вынесены завочны прысуд. 24 ліпеня Вярхоўны суд пакінуў прысуд у дачыненні Балмакова без зменаў, а апеляцыйную скаргу — без задавальнення.
Падрабязнасці пераследу Андрэя, а таксама вынесены яму прысуд — невядомыя.
✍️Калі вам нешта вядома пра адваката, калі ласка, пішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤28👍1😁1
⚠️ Сілавікі стварылі фэйкавы бот рэдакцыі «Флагшток»
Пра гэта заявілі ў рэдакцыі выдання. Паводле іх слоў, спецслужбы стварылі фальшывага бота, каб атрымоўваць персанальныя даныя карыстальнікаў і чытачоў.
У рэдакцыі падкрэсліваюць, што «Флагшток» ніколі не выкарыстоўвае ботаў.
Адзіны афіцыйны кантакт указаны ў апісанні канала — @fuckshtok. Не давярайце іншым акаўнтам і не перадавайце ім ніякай інфармацыі.

Пасля першага паведамлення бот фіксуе ваш ID, а затым да перапіскі далучаецца супрацоўнік спецслужб, які пад выглядам дапамогі Украіне спрабуе атрымаць асабістую інфармацыю, — паведаміў «Флагшток».
У рэдакцыі падкрэсліваюць, што «Флагшток» ніколі не выкарыстоўвае ботаў.
Адзіны афіцыйны кантакт указаны ў апісанні канала — @fuckshtok. Не давярайце іншым акаўнтам і не перадавайце ім ніякай інфармацыі.
🤬39👍3❤1👎1
❗️ Палітвязням па справе "Green Network" прызначылі па 6 гадоў зняволення
Вынесены прысуд палітвязням Глебу Герасімовічу і Аляксандру Мількамановічу. Суд прызначыў ім па шэсць гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 500 базавых велічынь кожнаму. Мужчын абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).
Затрыманне і крымінальны пераслед фігурантаў звязаныя з рашэннем Камітэта дзяржаўнай бяспекі ад 30 ліпеня 2025 года аб прызнанні кааліцыі ініцыятыў "Green Network" "экстрэмісцкім фармаваннем". У спіс праектаў, аб'яднаных гэтай назвай, улады ўключылі ініцыятывы "Belarus Beehive", "Зялёны Партал" і грамадскае аб'яднанне "Экадом". Пра Герасімовіча і Мількамановіча таксама вядома, што яны з’яўляюцца заснавальнікамі беларускай стартап-школы "Malimon".
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120780
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

🤬58😢7❤1👍1👎1
За паўгода ў Беларусі за «злачынствы супраць дзяржавы» асудзілі 12 непаўналетніх
Паводле афіцыйнай судовай статыстыкі Вярхоўнага Суда Беларусі, за першае паўгоддзе 2026 года суды вынеслі прысуды 239 падлеткам, з якіх 12чалавек былі асуджаныя па палітычна матываваных артыкулах.
Як вынікае са справаздачы Вярхоўнага Суда, сярод іх дзевяць непаўналетніх асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Таксама непаўнагадовых судзілі за «заклікі да шкоды нацбяспецы» і «здзек з дзяржаўных сімвалаў».
Паводле агульных даных Вярхоўнага Суда аб прызначаных пакараннях для непаўналетніх, 22 падлеткі атрымалі рэальныя тэрміны зняволення.

🤬45😢5🤯2👍1👎1
«Нас вывезлі з краіны, а дзеці засталіся» — дапамога Алене і Сяргею Маўшукам
Мужа і жонку асудзілі да 6,5 і 6 гадоў пазбаўлення волі адпаведна за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах. Пазней іх прымусова вывезлі з краіны. Пара хоча перавезці сваіх дзяцей у Літву і просіць пра падтрымку.
Падтрымаць сям'ю на BYSOL

«Як і многія іншыя былыя палітзняволеныя, мы патрапілі ў чужую краіну без ашчаджэнняў і маёмасці. Даводзіцца пачынаць усё з нуля. І зараз нам патрэбна ваша дапамога. У тым ліку і на перыяд, калі прыедуць дзеці, бо нам трэба будзе зняць большую кватэру і закупіць для іх усё неабходнае да школы.
Для таго, каб устаць на ногі, нам вельмі патрэбна ваша дапамога. Мы ўдзячныя кожнаму цэнту, які вы пералічыце для нас. Гэта дапаможа нам хутчэй адаптавацца, аднавіць здароўе і засяродзіцца на самым важным: захаванні сям'і і будучыні нашых дзяцей».
Падтрымаць сям'ю на BYSOL
❤28😢8😁1
Айцішніка з вялікім досведам асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму» і зброю
Мікалай Буры працуе ў IT-сферы больш за дзесяць гадоў, пачынаў з EPAM. Сёлета яго асудзілі па палітычнай справе. Пра гэта паведамляе "Наша Ніва".
Паводле звестак выдання, Бурага затрымалі ў верасні 2025 года і змясцілі ў СІЗА. Праз больш чым паўгода яго асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле двух артыкулаў: ч. 1 арт. 361‑2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 295 (незаконныя дзеянні са зброяй ці выбухоўкай).
Дакладны прысуд невядомы, верагодна, гэта "хатняя хімія".

🤬51🙏2👎1😁1
Жыццё ў "эканомным рэжыме": як зняволенне трансфармуе ўспрыманне часу і штодзённы побыт
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае цыкл матэрыялаў пра тое, як палітвязням ды іх блізкім адаптавацца да жыцця пасля несвабоды.
Гэты шлях заўсёды пачынаецца з выкліку. Чалавеку трэба перажыць наступствы турэмнага кантролю і справіцца з сацыяльным шокам ад сустрэчы з рэальнасцю, што за гады стала зусім іншай. У гэтых тэкстах мы абапіраемся на інтэрв'ю з псіхолагамі ды падрабязна разбіраем, якія перашкоды ўзнікаюць перад людзьмі на шляху аднаўлення.
У гэтым матэрыяле мы абмяркуем, чаму пасля выхаду на волю час становіцца выпрабаваннем. Мы разбяром, чаму ўзнікае трывога ад свабоды, як турэмныя звычкі забяспечваюць ілюзорную бяспеку і як праз новую руціну вярнуцца да жыцця.
Для гэтага мы пагутарылі з Сяргеем Паповым — псіхіятрам, псіхааналітыкам (Фінская псіхааналітычная суполка, Міжнародная псіхааналітычная асацыяцыя).
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120783

😢20❤4😁1😐1
⚖️ Завочна асудзілі Паўла Міцкевіча — беларуса, які ўжо больш за 20 гадоў жыве ў Польшчы
Шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім, суд прызначыў яму завочна пяць гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама Міцкевіч абавязаны выплаціць штраф у памеры 22 500 рублёў (500 базавых велічынь).
Павел — заснавальнік, старшыня Праўлення і кіраўнік праектаў у фондзе «Okno na Wschód». Да 2020 года фонд займаўся трансмежавымі польска-беларускімі і польска-ўкраінскімі праектамі, звязанымі з адукацыяй і культурай. Апошнія гады адзін з асноўных кірункаў яго дзейнасці — дапамога перасяленцам з Беларусі, Украіны і Расіі ў Беластоку і іх інтэграцыя.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120785

🤬36🖕8👍1👎1