✍️ Сярод прызнаных сёння палітвязняў — грамадзянін Чэхіі Віталь Дзямідчык
Віталь Дзямідчык — ураджэнец Гродна (нарадзіўся 5 траўня 1974 года), які пастаянна пражываў у Чэхіі з 2006 года. Мае два грамадзянствы — Беларусі і Чэхіі.
Ён быў затрыманы 30 чэрвеня 2026 года пасля таго, як прыехаў у Беларусь наведаць хворую маці. Падставай для яго крымінальнага пераследу сталі данаты на падтрымку беларускай апазіцыі.
У цяперашні час Віталь утрымліваецца пад вартай у СІЗА № 1 у чаканні суда.

🤬37😡5👎3❤2😁1😢1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Леанідам Козырам
Леанід Козыр быў асуджаны ў судзе Цэнтральнага раёна горада Міска па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021) і ч. 2 арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).
Вынік суда невядомы. Зараз месцазнаходжанне Леаніда высвятляецца.
✍️ Калі вы перасякаліся з Леанідам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

❤21💔5👍1
📉 У верасні ў Беларусі прымусова ліквідавалі яшчэ як мінімум тры НКА
Праваабарончая арганізацыя Lawtrend апублікавала штомесячны маніторынг сітуацыі са свабодай аб’яднанняў і становішчам арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.
У верасні арганізацыя выявіла інфармацыю пра раней прынятыя рашэнні аб прымусовай ліквідацыі як мінімум двух грамадскіх аб’яднанняў і аднаго фонду. Рашэнні вынеслі Мінскі гарадскі і Гродзенскі абласны суды.
Як адзначае Lawtrend, усе тры арганізацыі падавалі прадугледжаную заканадаўствам справаздачнасць. Адно аб’яднанне адчыталася за 2023 год, другое — за 2023 і 2024 гады, фонд — за 2024 і 2025 гады.
Гэта важна ў кантэксце практыкі, калі НКА выключаюць з рэестра за працяглую непадачу справаздачнасці.

😡23🤬12😱3❤2👍1👎1
📸 Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць "жоўтыя біркі" і "спраўкі аб вызваленні"
Магшоты (фота пад арыштам) — асобны кірунак фотаздымкі. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых паводле палітычных прычынах.
Праваабаронцы «Вясны» сабралі ўжо больш за 60 сведчанняў і магшотаў ад былых палітвязняў — фота з "жоўтых бірак" ды справак аб вызваленні.
«Гэтыя магшоты — каштоўныя дакументы памяці, якія зафіксавалі эмоцыі і стан чалавека за кратамі. Для некаторых з палітвязняў гэта адзіны фотаздымак за пяць гадоў жыцця», — кажа аўтарка праекту.
Чытаць па спасылцы 👉 mugshots.spring96.org
🌿 Былыя палітвязні могуць прыняць удзел у праекце. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму.

❤22🤷♂3👍2🤯1😢1🤡1
💔 Дапаможам былому палітзняволенаму Антону Сотнікаву пачаць жыццё нанова
Былы палітзняволены Антон Сотнікаў пасля зняволення быў вымушаны з’ехаць у Польшчу. Праз праблемы са здароўем ён пакуль не можа паўнавартасна працаваць і мае патрэбу ў падтрымцы на час аднаўлення і пошуку працы.
Антона затрымалі 8 лютага 2021 года. Яго судзілі па так званай «брэсцкай справе» — за падзеі 10 жніўня 2020 года ў Берасці. Больш за паўгода ён утрымліваўся ў СІЗА. У выніку мужчыну асудзілі да 4 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У 2025 годз былы палітвязень выехаў з Беларусі ў Польшчу і ўжо атрымаў статус уцекача.
🤝 Падтрымаць Антона можна па спасылцы BYSOL.

❤28😢10👍2😁1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Яўгенам Неварам
Яўген быў асуджаны паводле ч. 2 арт. 293 (удзел у масавых беспарадках) Крымінальнага кодэксу.
Утрымліваўся ў СІЗА № 7.
✍️Калі вы перасякаліся з Яўгенам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤26⚡1👍1😁1😢1💔1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Арцёмам Сямёнавым
Арцём — малады супрацоўнік «Пеленга», якога асудзілі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Невядома, калі Сямёнаў быў арыштаваны, але апошні раз ён быў анлайн у сацсетках у лістападзе 2024-га.
✍️Калі вы перасякаліся з Арцёмам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤21😢6💔3👍1😁1
⚖️ 46-гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах
Яўген Балтоўскі працаваў кіраўніком каманды інжынераў у міжнародным праекце Mobalytics. Апошняя актыўнасць у яго акаўнце была ў чэрвені 2025 года, пасля чаго мужчына знік. Верагодна, неўзабаве яго затрымалі. Пра гэта раней паведамляла "Гомельская Вясна".
Справу разглядаў Гомельскі абласны суд. Яўгена прызналі вінаватым у «распальванні варожасці», «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні», «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», а таксама «паклёпе» і «абразе Лукашэнкі».
Дакладны тэрмін пакарання невядомы, але, меркавана, Яўгену прызначылі калонію.

🤬38😢10❤2👍1👎1💔1😡1
💔 Настаўнікі за кратамі: замест кветак і віншаванняў — калоніі і "хімія"
Штогадовы Дзень настаўніка ў першую нядзелю кастрычніка — гэта час, калі святочныя залы напаўняюцца кветкамі, а педагогам выказваюць падзяку за іх працу і выхаванне новых пакаленняў.
Аднак у сучаснай Беларусі таленавітыя выкладчыкі ўніверсітэтаў, школьныя настаўнікі, навукоўцы і выхавацелі дзіцячых садкоў сустракаюць гэтае свята не ў навучальных аўдыторыях, а ў следчых ізалятарах і калоніях.
Замест павагі педагогі сутыкаюцца з жорсткім ціскам, пазбаўленнем неабходных лекаў, штрафамі і шматгадовымі тэрмінамі зняволення.
Да Дня настаўніка мы публікуем матэрыял пра тых выхавацеляў, настаўнікаў і выкладчыкаў, якія праходзяць праз палітычы пераслед.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121328
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

🤬28😢3💔3😡3😐2❤1😁1
💔 У наваполацкай ПК № 1 памёр віцебскі лекар-псіхіятр Ігар Пасноў
Пра гэта ў Facebook са спасылкай на свае крыніцы паведаміў праваабаронца Павел Левінаў.
Ігар Пасноў нарадзіўся ў Віцебску ў 1968 годзе. Ён з «чырвоным» дыпломам скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут, шмат гадоў працаваў педыятрам, а пазней атрымаў дадатковую адукацыю па спецыяльнасці «псіхіятрыя».
Як паведамляе «Віцебская Вясна», у наваполацкую ПК № 1 Пасноў трапіў, паводле некаторых крыніц, пасля канфлікту з уладамі Докшыцкага раёна. Паведамлялася, што яму пагражалі «адпомсціць» за прынцыповы прафесійны падыход.
Калі адбыўся суд, у чым менавіта абвінавацілі Ігара Паснова і якое пакаранне яму прызначылі, застаецца невядомым. Былыя зняволеныя ПК № 1 раней распавядалі пра здзекі з боку адміністрацыі і цяжкае становішча мужчыны за кратамі.

«У зняволенні ён падвяргаўся зневажальнаму абыходжанню і працягламу ўтрыманню ў ШІЗА. Паводле наяўнай інфармацыі, у 2023 годзе ён правёў там каля 150 сутак. Ігар памёр у зняволенні».
Ігар Пасноў нарадзіўся ў Віцебску ў 1968 годзе. Ён з «чырвоным» дыпломам скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут, шмат гадоў працаваў педыятрам, а пазней атрымаў дадатковую адукацыю па спецыяльнасці «псіхіятрыя».
Як паведамляе «Віцебская Вясна», у наваполацкую ПК № 1 Пасноў трапіў, паводле некаторых крыніц, пасля канфлікту з уладамі Докшыцкага раёна. Паведамлялася, што яму пагражалі «адпомсціць» за прынцыповы прафесійны падыход.
Калі адбыўся суд, у чым менавіта абвінавацілі Ігара Паснова і якое пакаранне яму прызначылі, застаецца невядомым. Былыя зняволеныя ПК № 1 раней распавядалі пра здзекі з боку адміністрацыі і цяжкае становішча мужчыны за кратамі.
💔40🤬25😢14😁2😐2🙏1
🤬 «Адзін каментар — 50 дзён катаванняў і два гады турмы». Былая палітзняволеная — пра «справу Зельцэра»
Былая палітзняволеная Вольга Скрашчук распавяла пра затрыманне пасля «справы Зельцэра» восенню 2021 года і ўмовы, у якіх утрымлівалі жанчын. Пра гэта яна напісала ў сваёй сацсетцы Threads.
Першыя дзесяць дзён Вольга правяла на Акрэсціна. Паводле яе, допыты ў КДБ маглі цягнуцца па шэсць гадзін без ежы, вады і магчымасці схадзіць у прыбіральню.
Пасля быў каранцін у Жодзіне, які яна называе «50 днямі канцэнтраванага пекла». Жанчын прымушалі доўга стаяць на каленях, не давалі нармальна спаць, а таксама пазбаўлялі сродкаў гігіены і неабходных лекаў.
Паводле Вольгі, выжыць ім дапамагалі толькі ўзаемная падтрымка і вера.
«У двухмеснай камеры нас было 15. Без матрацаў і цёплых рэчаў. Жанчыны спалі штабялямі на ледзяной падлозе, прыціснуўшыся адна да адной, каб не замерзнуць».
Былая палітзняволеная Вольга Скрашчук распавяла пра затрыманне пасля «справы Зельцэра» восенню 2021 года і ўмовы, у якіх утрымлівалі жанчын. Пра гэта яна напісала ў сваёй сацсетцы Threads.
Першыя дзесяць дзён Вольга правяла на Акрэсціна. Паводле яе, допыты ў КДБ маглі цягнуцца па шэсць гадзін без ежы, вады і магчымасці схадзіць у прыбіральню.
Пасля быў каранцін у Жодзіне, які яна называе «50 днямі канцэнтраванага пекла». Жанчын прымушалі доўга стаяць на каленях, не давалі нармальна спаць, а таксама пазбаўлялі сродкаў гігіены і неабходных лекаў.
«Тры разы за ноч трэба было ўставаць да вакенца і называць сябе “экстрэмісткамі”. Жанчыны гублялі памяць і забывалі свае імёны».
Паводле Вольгі, выжыць ім дапамагалі толькі ўзаемная падтрымка і вера.
🤬59😡7🤔2👎1🤮1🙏1
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹 Пяцярых беларускіх добраахвотнікаў палка Кастуся Каліноўскага завочна асудзілі на 12 і 20 гадоў калоніі
🔹 «Страх праз межы». Эксперты ААН выказаліся аб транснацыянальных рэпрэсіях
🔹 «Каля святлафора спыняўся і не ведаў, як рэагаваць». Былы палітвязень — пра першыя крокі на волі
🔹 Пяць гадоў "справе Зельцэра": двое палітзняволеных па-ранейшаму застаюцца ў няволі
🔹 Тыдзень супраць смяротнага пакарання 2026: што адбудзецца 5–10 кастрычніка
🔹 «Ціск не скончваецца з вызваленнем»: як беларускія ўлады пераследуюць былых палітвязняў
🔹 Гісторыя Беларускага Хельсінкскага Камітэта: новы выпуск "Прававых летапісаў"
🔹 «Хоча даведацца пра сувязі і чым можаш дапамагчы органам». Былыя палітвязні пра спробы вярбоўкі
🔹 У Турцыі судзяць праваабаронцаў, якія некалькі месяцаў знаходзіліся пад вартай
🔹 "ААН на зразумелай мове". Група незалежных экспертаў па Беларусі — новы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"
🔹 Ішоў пешшу ва Украіну – асудзілі як "каліноўца". Экс-палітвязень пра 100 сутак ШІЗА і эміграцыю праз 6 краін
🔹 «Лютыя ватнікі» і стукацтва: былы палітвязень — пра жыццё ў наваполацкай ПК-1
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

❤16😢7👍2💩1
✊ Зварот да былых палітвязняў
Дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі.
🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1
Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей.
Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам.
📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на @Viasnainfo.

❤25👍7😁1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Апанасам Афанасенкавым
Апанаса Афанасенкава судзілі ў судзе Гомельскага раёна паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Вынік суда невядомы. Палітвязень адбывае прысуд у ПК № 14.
10 верасня 2024 года ў судзе Барысаўскага раёна супраць Апанаса разгледзелі яшчэ адну крымінальную справу — паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).
✍️ Калі вы перасякаліся з Апанасам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

❤16💔3👍1😁1😢1
⚖️ 26-гадовую жыхарку Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
Галіне Федаровіч 26 гадоў. Яна родам з Горак, а пасля замужжа пераехала з сям’ёй у Пінск. Пра гэта паведамляе "Наша Ніва".
Справу жанчыны разглядаў Брэсцкі абласны суд. Яе прызналі вінаватай паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).
Верагодна, Галіне прысудзілі «хатнюю хімію».
У сакавіку 2026 года жанчына знікла з сацсетак — магчыма, менавіта тады яе затрымалі. Ці знаходзілася яна ў СІЗА да суда, невядома.

🤬40😢6👍1👎1
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤23👍3🔥2🤡1😐1
🎧 Плач у зале суда: як змагаюцца з "вышэйшай мерай пакарання" — падкаст "Вясна прыйдзе"
У новым выпуску падкаста «Вясна прыйдзе» гаворым пра смяротнае пакаранне ў Беларусі — пра людзей, якія апынуліся пад пагрозай расстрэлу, іх блізкіх і праваабаронцаў, хто змагаецца за іх жыццё.
У свой час Валянцін Стэфановіч наведваў Сусветныя кангрэсы супраць смяротнага пакарання і нават сустракаў там людзей, якія правялі ў камеры смяротнікаў доўгі час, але потым былі вызваленыя. А пазней Валянцін сам за сваю праваабарончую дзейнасць трапіў за краты, падчас чаго знаходзіўся ў камерах разам з тымі, каго маглі асудзіць на смерць.
Праваабаронцы "Вясны" таксама прысутнічалі і на вынясенні смяротных прысудаў у залах судоў. Пра ўсё гэта слухайце ў новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе".
Слухаць па спасылцы 👉 https://youtu.be/nsu9KazRSp0

"Я перакананы, што калі ў Беларусі больш не будзе дыктатуры, яна будзе і вольная ад смяротнага пакарання... Я думаю, што ў свабодным грамадстве мы адмовімся ад смяротнага пакарання", — адзначае праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч.
У свой час Валянцін Стэфановіч наведваў Сусветныя кангрэсы супраць смяротнага пакарання і нават сустракаў там людзей, якія правялі ў камеры смяротнікаў доўгі час, але потым былі вызваленыя. А пазней Валянцін сам за сваю праваабарончую дзейнасць трапіў за краты, падчас чаго знаходзіўся ў камерах разам з тымі, каго маглі асудзіць на смерць.
Праваабаронцы "Вясны" таксама прысутнічалі і на вынясенні смяротных прысудаў у залах судоў. Пра ўсё гэта слухайце ў новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе".
Слухаць па спасылцы 👉 https://youtu.be/nsu9KazRSp0
❤19🕊3🤡2😐1
🚗 У Беларусі працягваюць прадаваць арыштаваную маёмасць палітвязняў
На аўкцыён выставілі два аўтамабілі, якія, верагодна, належаць палітвязням Святлане Пазняк і Аляксандру Карнееву, раней асуджаным па палітычна матываваных крымінальных справах. На гэта звярнула ўвагу «Люстэрка».
У Мінску прадаюць Peugeot 307 2001 года выпуску. Сярод абцяжаранняў пазначаная забарона на рэгістрацыйныя дзеянні з боку судовага выканаўцы. Уладальніцай аўтамабіля пазначаная Святлана Ігараўна Пазняк.
Другі аўтамабіль — Volkswagen Passat 2008 года. На яго накладзены арышт следчых органаў і судовага выканаўцы. Уладальнікам пазначаны Аляксандр Вадзімавіч Карнееў.
📌 Нагадаем пра інструкцыю Юрыдычнай службы «Вясны» — што рабіць, калі арыштоўваюць маёмасць.

🤬39👍1👎1
🗣 Андрэй Палуда: выпадкі памылак паказваюць, што смяротнае пакаранне не можа быць беспамылковым
Праваабаронца "Вясны" і каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда ў сваёй размове з "Белсатам" звярнуў увагу на рызыку непапраўнай памылкі пры выкананні смяротных прысудаў пасля няўдалай экзекуцыі Крысты Пайк у ЗША.
Паводле яго, памылка можа адбыцца не толькі падчас самога выканання пакарання, але і на любой папярэдняй стадыі — ад следства да судовага разгляду і апеляцыі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://dp.spring96.org/be/news/121343

«Мы хочам яшчэ раз падкрэсліваць і нагадваць пра тое, што смяротнае пакаранне не павінна станавіцца звыклым. Каб грамадства не прызвычайвалася да думкі, што дзяржава можа законна пазбаўляць чалавека жыцця. Пра гэта ўвесь час трэба гаварыць, пра гэта трэба нагадваць», – падкрэслівае праваабаронца.
Чытаць па спасылцы 👉 https://dp.spring96.org/be/news/121343
💯25👍9🤣2❤1😐1
💔 «Вывалаклі голага на лесвіцу». Выдавец Зміцер Колас пра сваё затрыманне
Выдаўца і былога палітвязня Змітра Коласа памілавалі і прымусова дэпартавалі 16 верасня 2026 года. Гэта адбылося пасля перамоваў спецпасланніка ЗША Джона Коўла з Лукашэнкам. Кнігара затрымалі сёлета ў лютым падчас масавай хвалі ператрусаў у выдавецтвах і абвінавацілі паводле арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Да вызвалення Зміцер утрымліваўся ў СІЗА № 1 у чаканні суда.
У інтэрв’ю "Белсат" Зміцер распавёў пра абставіны свайго затрымання і тое, што давялося перажыць за кратамі. Паводле слоў выдаўца, візіт сілавікоў стаў для яго поўнай нечаканасцю.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121344
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
«Пайшоў у ванны пакой. Раптам чую жудасны грукат. Падумаў, што, можа, нешта ў суседзяў здарылася, можа, нейкую трубу прарвала. А гэта, аказваецца, па маю персону – можа, з 15 сілавікоў».

💔20🤬16❤6😢6😁1