🔐 ARTICLE 19: актывістаў у выгнанні працягваюць пераследаваць праз фішынг, узломы і шпіёнскія праграмы
Міжнародная арганізацыя ARTICLE 19 Europe апублікавала справаздачу «404: Бяспека не знойдзена?», прысвечаную лічбавым формам трансгранічных рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці ў выгнанні.
Даследаванне ў значнай ступені грунтуецца на досведзе беларускіх і расійскамоўных праваабаронцаў, журналістаў і актывістаў, якія жывуць у Літве, Польшчы, Украіне і Грузіі.
У матэрыяле — пра тое:
▪️ як беларусаў у выгнанні пераследуюць праз інтэрнэт;
▪️ як выкарыстоўваюцца фішынг, узломы і шпіёнскія праграмы;
▪️ якім чынам атрымліваюць доступ да тэлефонаў;
▪️ чаму дзяржаўныя ўлады называюцца сярод асноўных крыніц пагроз;
▪️ чаму «выгнанне не азначае бяспекі».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121318
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

❤17😁2😐2🤬1🙈1
🫂 «Білі нават электрашокерам для жывёл». Беларусу, які адбыў пяць гадоў калоніі, патрэбная дапамога
38-гадовага Івана Супрунчыка асудзілі да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за супрацоўніцтва з праектам «Чорная кніга Беларусі». Ён перадаваў туды звесткі пра сваяка тагачаснага намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова.
У калоніі Іван атрымаў «жоўтую бірку» і, паводле яго, сутыкнуўся з дадатковым ціскам з боку адміністрацыі.
22 чэрвеня 2026 года мужчына вызваліўся з калоніі. Цяпер былы палітвязень знаходзіцца за мяжой і чакае рашэння па міжнароднай абароне. Пакуль ён не можа афіцыйна працаваць і вымушаны звяртацца па дапамогу.
❗️ Падтрымаць мужчыну на BYSOL

«Яны [сілавікі] закінулі мяне ў мікрааўтобус і пачалі збіваць — рукамі і нагамі. Неўзабаве я страціў прытомнасць. Калі апрытомнеў, збіццё працягнулася, у тым ліку электрашокерам для жывёл. Іх было не менш за сем чалавек разам з кіроўцам».
У калоніі Іван атрымаў «жоўтую бірку» і, паводле яго, сутыкнуўся з дадатковым ціскам з боку адміністрацыі.
22 чэрвеня 2026 года мужчына вызваліўся з калоніі. Цяпер былы палітвязень знаходзіцца за мяжой і чакае рашэння па міжнароднай абароне. Пакуль ён не можа афіцыйна працаваць і вымушаны звяртацца па дапамогу.
❗️ Падтрымаць мужчыну на BYSOL
😢27❤12💔9🤬8😁1
📸 «Найбольш вядомы сімвал палітвязня». Былыя палітзняволеныя — пра свае магшоты
У межах праекта "Магшоты палітвязняў" праваабаронцы "Вясны" працягваюць збіраць фотаздымкі палітзняволеных, якія ў беларускіх калоніях робяць для "жоўтых бірак".
Былыя палітзняволеныя Мікіта Слепянок, Таццяна Біруля і Антон Сотнікаў распавялі, як рабіліся іх магшоты ў засценках калоній, пра што цяпер нагадваюць гэтыя фотаздымкі і чаму захоўваюць да гэтага часу.
"Вясна" публікуе новыя сведчанні і паказвае дакументы памяці.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121347

❤21🤡2🤷♂1😐1
🤬 «Калі адмоўлю — усё роўна праз крымінальны вышук знойдуць». У Гомелі міліцыя патрабуе здаваць ДНК
Беларуска распавяла ў Threads, што ёй патэлефанаваў участковы і запатрабаваў здаць ДНК. На пытанне, з чым гэта звязана, ён адказаў: «Гэта як раней здымалі пальчыкі ва ўсіх».
Паводле жанчыны, ёй таксама сказалі, што ў выпадку адмовы складуць рапарт і яе ўсё роўна знойдуць праз крымінальны вышук. У выніку яна пагадзілася. На гэта звярнула ўвагу «Гомельская Вясна».
У каментарах іншая жанчына распавяла, што ў яе таксама бралі ДНК у Новабеліцы — падчас праверкі жанчын дзетароднага ўзросту пасля выяўлення дзіцяці ў сметніцы.
Раней Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз прапаноўваў увесці абавязковую геномную рэгістрацыю грамадзян, аднак такі закон дагэтуль не прыняты.
📌 Нагадаем пра гайд «Вясны» «Здаць адбіткі ды біяматэрыялы: ці можна адмовіцца?» У ім тлумачым, у якіх выпадках такое патрабаванне законнае, а калі ад працэдуры можна адмовіцца.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117178

🤬42😱3❤2👍1
🎧 «Архіпэляг БЕЛАГ-2». Як беларускіх палітвязьняў вывозілі ва Ўкраіну
У чацьвертай частцы другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» «Радыё Свабода» раскажа ў дэталях, як 13 сьнежня 2025 году беларускіх палітвязьняў вывозілі ва Ўкраіну і як адбывалася вызваленьне нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага.
Новы выпуск па спасылцы 👉 https://youtu.be/JZAO7hncnA8?si=5vJD_3s6yKV1LAYC

«Калі мы пад’ехалі да беларускай мяжы, то пераселі ў іншы мікрааўтобус. На літоўскай тэрыторыі дыпляматы сустракалі нас. Пляскалі нам», — кажа Алесь Бяляцкі.
Новы выпуск па спасылцы 👉 https://youtu.be/JZAO7hncnA8?si=5vJD_3s6yKV1LAYC
🤬20⚡4💔2❤1👍1😁1😐1😡1
🎥 «Віцебская справа»: калі судовую памылку ўжо немагчыма выправіць
Да Тыдня супраць смяротнага пакарання далучылася «Прававая ініцыятыва» з новым гістарычным true crime-выпускам пра адну з самых страшных судовых памылак у гісторыі Беларусі.
У цэнтры выпуску — «Віцебская справа» і Генадзь Міхасевіч, серыйны забойца, якога гадамі не маглі знайсці. Пакуль ён заставаўся на волі і працягваў забіваць, следства затрымлівала і асуджала невінаватых людзей.
У выпуску разбіраюць, як прызнанні, атрыманыя пад ціскам, памылкі следства і фальсіфікацыя матэрыялаў прывялі да цэлага шэрагу зламаных лёсаў — і дазволілі сапраўднаму забойцу заставацца на волі.
Глядзець па спасылцы 👉 https://youtu.be/G68TuX-TxZQ?si=zjGmsftPTyVCfSuI

❤19💯3😐2👍1😁1🤔1
📝 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2026
• Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі па-ранейшаму крытычная. Сістэмныя рэпрэсіі не слабеюць, носяць палітычна матываваны характар, накіраваныя супраць іншадумцаў, палітычных апанентаў, нелаяльных;
• праваабаронцы па-ранейшаму адзначаюць адсутнасць прагрэсу ў сітуацыі з правамі чалавека на ўзроўні захавання асноўных правоў і свабод, удасканаленне ранейшых і з'яўленне новых рэпрэсіўных практык;
• па-ранейшаму фіксуюцца катаванні, жорсткае, бесчалавечнае і прыніжаючае абыходжанне;
• на канец верасня 2026 года ў Беларусі ў месцах пазбаўлення волі знаходзіліся 876 палітычных зняволеных, уключаючы 113 жанчыны; колькасць людзей, прызнаных палітвязнямі з пачатку прэзідэнцкай кампаніі 2020 года, складае 4 815 чалавек, уключаючы 905 жанчын;
• агулам з ліпеня 2024 года, калі пачаўся працэс вызвалення палітвязняў у парадку памілавання і абменаў, на волю датэрмінова выйшла каля 900 чалавек. У той жа час спіс вядомых "Вясне" асуджаных па палітычна матываваных крымінальных справах павялічыўся на 3 500 чалавек, пералік "экстрэмістаў" – на 2 700 чалавек. Палітвязнямі былі прызнаныя 1 044 чалавекі і 346-постфактум;
Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/121350
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

🤬22😢2❤1👍1🤡1🙈1😡1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎙 «А што, калі расстралялі невінаватага?» Леанід Судаленка — пра першую прычыну супраць смяротнага пакарання
Да Тыдня супраць смяротнага пакарання праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка распавядае пра 10 прычын, чаму смяротнае пакаранне ў Беларусі павінна быць адменена.
Прычына № 1 — ці можа суд памыліцца?
Судовую памылку можна выправіць. Але калі чалавека ўжо расстралялі, вярнуць жыццё немагчыма.

«Памыліцца можа следчы. Эксперт. Сведка. Суд», — кажа Леанід.
Судовую памылку можна выправіць. Але калі чалавека ўжо расстралялі, вярнуць жыццё немагчыма.
💯26😢10❤1👍1🔥1🤡1😐1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Юрыем Маісеенкам
Юрыя Маісеенку асудзілі 24 студзеня 2024 года ў судзе Савецкага раёна Гомеля паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 2 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі).
Вядома, што Юрыя асудзілі да пазбаўлення волі.
✍️ Калі вы перасякаліся з Юрыем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

❤22💔3😢2👍1😁1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎙 «Калі чалавеку забіваць нельга, чаму гэта можна дзяржаве?» Леанід Судаленка — пра другую прычыну супраць смяротнага пакарання
Да Тыдня супраць смяротнага пакарання праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка распавядае пра 10 прычын, чаму смяротнае пакаранне ў Беларусі павінна быць адменена.
Прычына № 2 — ці мае дзяржава права забіваць?
Нават за самае цяжкае злачынства чалавека можна пазбавіць волі і ізаляваць ад грамадства — нават на ўсё жыццё.
Дзяржава можа караць. Але дзяржава не павінна забіваць.

«Але ці павінна дзяржава, якая карае за забойства, сама наўмысна пазбаўляць чалавека жыцця?» — кажа Леанід.
Дзяржава можа караць. Але дзяржава не павінна забіваць.
👍24💯7🙈2💩1
🕵️ «Трэба будзе дапамагчы краіне». 23-гадовы былы палітзняволены з Жлобіна заявіў пра вярбоўку КДБ
23-гадовы Вадзім Пашкоўскі, якога раней асудзілі паводле арт. 342 КК ( удзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак ) за ўдзел у пратэстнай акцыі ў Жлобіне ў 2020 годзе, распавёў «Гомельскай Вясне» пра вярбоўку з боку КДБ.
Паводле яго слоў, у КДБ яму пагражалі новай крымінальнай справай і паставілі перад выбарам: 15 гадоў зняволення або супрацоўніцтва са спецслужбай.
Пасля гэтага Вадзіму сказалі выехаць у Польшчу, жыць там, кантактаваць з людзьмі і перыядычна паведамляць, з кім ён стасуецца.
Цяпер былы палітзняволены зрабіў публічную заяву, каб спыніць супрацоўніцтва з КДБ.
Чытаць гісторыю цалкам па спасылцы 👉 https://gomelspring.org/be/news/12153

🤬31👏9❤3😁1😐1
🟨 «Захоўваць буду заўсёды, пакуль тыя, хто судзіў мяне, не атрымаюць справядлівы вырак». Мікіта Слепянок — пра «жоўтую бірку» з калоніі
Гамяльчук Мікіта Слепянок, асуджаны да трох гадоў калоніі за культурніцка-гістарычны тэлеграм-канал Rezystans, паказаў адну з апошніх бірак, выдадзеных яму ў магілёўскай калоніі № 15, дзе ён цалкам адбыў тэрмін. На волю ён выйшаў у снежні 2024 года.
Мікіта распавядае, што «жоўтая бірка» фактычна была яго «пашпартам» на працягу двух гадоў. На ёй былі пазначаныя яго дадзеныя, тэрмін зняволення і інфармацыя, паводле якой у калоніі адразу было відаць, хто перад імі.
📌 «Беларусь значыць для мяне больш, чым нават я сам». Вялікае інтэрв’ю з былым палітзняволеным Мікітам Слепянком

«Бачачы самога сябе столькі гадоў таму, хочацца сказаць гэтаму хлопцу, што ўсміхаецца ён недарэмна, бо ўрэшце зможа вытрымаць усё, зноў стаць вольным чалавекам і зноў мець магчымасць рабіць штосьці для Беларусі».
Мікіта распавядае, што «жоўтая бірка» фактычна была яго «пашпартам» на працягу двух гадоў. На ёй былі пазначаныя яго дадзеныя, тэрмін зняволення і інфармацыя, паводле якой у калоніі адразу было відаць, хто перад імі.
«Гэта бадай што найбольш вядомы сімвал палітвязня і найяскравейшы доказ таго, што гэта ўсё сапраўды адбывалася са мною».
📌 «Беларусь значыць для мяне больш, чым нават я сам». Вялікае інтэрв’ю з былым палітзняволеным Мікітам Слепянком
❤34👍4🕊3😢1🤡1
📝 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2026
• 16 верасня спецпасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джон Коўл паведаміў аб вызваленні 25 чалавек па памілаванні; усе яны дэпартаваныя на тэрыторыю Літвы. 24 верасня ў Беларусі вызваленыя па ўказе аб памілаванні 13 чалавек, асуджаных па палітычных матывах;
• мінімум 170 палітвязняў знаходзяцца ў асабліва ўразлівым становішчы праз свой стан здароўя, узрост або абставіны зняволення – гэты паказчык застаецца стабільна высокім, нягледзячы на перыядычнае вызваленне людзей з гэтай групы ў парадку памілавання і пасля заканчэння тэрміну пазбаўлення волі;
• за месяц праваабаронцы прызналі палітвязнямі 25 чалавек;
• працягваюцца трансгранічныя рэпрэсіі – у выглядзе адвольнага крымінальнага пераследу, унясення ў пералікі "экстрэмістаў", прымусу да сакрэтнага супрацоўніцтва, сачэння і ціску наўпрост ці праз родных і блізкіх, якія засталіся ў Беларусі, канфіскацыі маёмасці тых, хто з'ехаў;
• статыстыка прызнання арганізацый і груп грамадзян экстрэмісцкімі арганізацыямі і фарміраваннямі кажа аб ўзрастанні патэнцыялу для працягу крымінальных рэпрэсій;

🤬20😢4😡3👍2😁1
🌍 Беларусь на міжнародным узроўні
Сёння працягваецца праграма Тыдня супраць смяротнага пакарання.
Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда выступіць у Варшаве на канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні.
А ў 19:00 адбудуцца анлайн-слуханні ў Каардынацыйнай Радзе, прысвечаныя смяротнаму пакаранню ў Беларусі.
Экспертамі выступяць Андрэй Палуда і Валянцін Стэфановіч — прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».
З поўным спісам мерапрыемстваў можна азнаёміцца па спасылцы 👉 https://dp.spring96.org/be/news/121292

❤17🔥3😐3👍1🤡1
🤬 Палітвязня з інваліднасцю Ўладзімера Гундара перавялі з турмы ў калонію
Як стала вядома «Радыё Свабода», у пачатку кастрычніка палітвязня Ўладзімера Гундара перавезлі для адбыцьця далейшага пакарання з магілёўскай турмы № 4 у бабруйскую калёнію № 2.
У гэтай калоніі Ўладзімер ужо адбываў пакаранне раней, але ў кастрычніку 2023 году суд прызначыў палітвязню стражэйшы, турэмны рэжым, і яго адправілі ў магілёўскую вязніцу. Цяпер трохгадовы тэрмін скончыўся. Але паводле прысуду за кратамі мужчыне заставацца яшчэ 13 гадоў.
Актывіста і краязнаўцу з Баранавічаў Уладзімера Гундара затрымалі 30 снежня 2020 году ў «справе Аўтуховіча» — нібыта за рыхтаванне тэрарыстычнага акту. У 2023 годзе ў выніку двух судоў паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу палітвязня асудзілі агулам на 20 гадоў зняволення.

😡24🤬13👍2❤1🙏1
⛪️ У Мінску судзяць 66-гадовага палітзняволенага ксяндза Анатоля Парахневіча
На гэтым тыдні ў Мінску праходзіць суд па крымінальнай справе палітзняволенага ксяндза Анатоля Парахневіча, пробашча парафіі ў Альковічах Вілейскага раёна. Пра гэта паведамляюць каталіцкія вернікі Беларусі.
Суд праходзіць у закрытым рэжыме. Афіцыйнай інфармацыі пра справу няма.
Святара затрымалі ў сярэдзіне сакавіка. За кратамі ён правёў ужо больш за 200 дзён. За гэты час ксёндз адзначыў 66-годдзе і 31-ю гадавіну святарскага пасвячэння.
Паводле звестак вернікаў, Анатоля Парахневіча ўтрымліваюць у СІЗА КДБ і абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве». Падрабязнасці справы невядомыя.
✍️ Калі вы перасякаліся за кратамі з Анатолем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

🤬37😡4😢3❤1👍1👎1🙏1
📱 Instagram-старонку Кастанціна Каверына і 250 стыкераў дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі:
📍 Instagram-старонка: шоўмена і тэлевядоўцы Кастанціна Каверына («Konstantin_kaverin»);
📍 Threads-акаўнты: медыяменеджара Кірыла Валошына («kirill.voloshin _»), а таксама старонка «This Minsk Media»;
📍 Telegram-стыкерпакі: «White Power» і «The Third Reich».

🤡24🖕10💊5😡3👍1👎1🤬1
🗣 «Смяротнае пакаранне — гэта перажытак мінулага». Алесь Бяляцкі выступіў на канферэнцыі АБСЕ
Відэазварот праваабаронцы Алеся Бяляцкага паказалі на сайд-івэнце ў межах канферэнцыі АБСЕ. Мерапрыемства было прысвечана смяротнаму пакаранню і абароне асноўных правоў чалавека.
У сувязі з Тыднем супраць смяротнага пакарання Алесь выступаў у цішотцы кампаніі.

«Смяротнае пакаранне заўсёды звязанае з парушэннем правоў чалавека. Яго адмена — не паблажлівасць да злачынцаў, а выбар гуманнага грамадства. Смяротнае пакаранне павінна быць адменена ўсюды, без выключэнняў», — сказаў Алесь Бяляцкі.
У сувязі з Тыднем супраць смяротнага пакарання Алесь выступаў у цішотцы кампаніі.
🙏18👍8❤5💯3🤮1😐1
📌 «Яны застаюцца пад ціскам беларускіх улад»: сацсеткі былых палітвязняў прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі"
Беларускія ўлады працягваюць пераследаваць людзей і пасля іх вызвалення з месцаў зняволення. Адзін з такіх спосабаў — прызнанне іх старонак і іншых рэсурсаў у сацыяльных сетках "экстрэмісцкімі матэрыяламі".
З чэрвеня па верасень 2026 года стала вядома як мінімум пра 13 такіх выпадкаў у дачыненні да былых палітвязняў.
Юрыстка праваабарончага цэнтра "Вясна" Святлана Галаўнёва адзначае, што такія меры могуць прынесці шмат турбот родным і блізкім, якія застаюцца ў Беларусі, нават калі сам чалавек ужо пакінуў краіну.
"Вясна" распавядае, чые старонкі і рэсурсы трапілі ў Рэспубліканскі спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў"за апошнія чатыры месяцы і як працягваецца пераслед людзей пасля вызвалення.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121358

🤬19🙏11❤2🙈2😁1😐1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎙 «Смяротнае пакаранне — гэта не толькі момант расстрэлу». Леанід Судаленка — пра трэцюю прычыну супраць смяротнага пакарання
Да Тыдня супраць смяротнага пакарання праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка распавядае пра 10 прычын, чаму смяротнае пакаранне ў Беларусі павінна быць адменена.
Прычына № 3 — чаканне расстрэлу
Чалавек ведае, што яго заб'юць, але не ведае калі: заўтра, праз тыдзень ці праз месяц.

«Смяротнае пакаранне — гэта не толькі момант расстрэлу, гэта яшчэ і чаканне смерці. Кожную раніцу чалавек не ведае, ці не стане гэты дзень апошнім. Чаканне смерці само становіцца часткай пакарання.», — кажа Леанід.
💯18❤7👍4😐2🤡1