📝 Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне праз Telegram-бот @viasna_bot
🔹Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

❤16👍3😁1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з памерлым палітзняволеным Дзмітрыем Шлетгаўэрам
Дзмітрый Шлетгаўэр — грамадзянін Расійскай Федэрацыі.
9 кастрычніка 2024 года яго этапавалі ў магілёўскую калонію № 15. Першага лістапада стала вядома, што 11 кастрычніка Дзмітрыя знайшлі памерлым у калоніі. Дакладная прычына смерці невядомая.
Як паведамляла «Зеркало» са спасылкай на знаёмага сям'і Дзмітрыя, у пасведчанні аб смерці пазначаная «механічная асфіксія». Паводле крыніцы выдання, сям'я не верыць у самазабойства, бо Дзмітрый меў планы і збіраўся пісаць прашэнне аб памілаванні.
✍️ Калі вы перасякаліся з Дзмітрыем у калоніі, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

🤬13💔11👎2😢2❤1😁1🕊1
🎉 Чатыры гады таму Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру
7 кастрычніка 2022 году Нобелеўскі камітэт уганараваў прэміяй міру праваабаронцаў з трох краін: Беларусі, Украіны і Расіі. Узнагароду атрымалі беларус Алесь Бяляцкі, украінскі Цэнтр грамадзянскіх свабодаў і расійскі праваабарончы цэнтр «Мемарыял».
«Бяляцкі быў адным з ініцыятараў дэмакратычнага руху, які ўзнік у Беларусі ў сярэдзіне 1980-х гадоў. Ён прысвяціў усё сваё жыццё справе дэмакратыі і міру ў сваёй краіне. Бяляцкі ў 1996 годзе стварыў праваабарончую арганізацыю «Вясна», у адказ на сумнеўныя змены ў Канстытуцыю, якія далі беларускаму прэзідэнту дыктатарскія паўнамоцтвы», — заявіла прадстаўнік Нобелеўскага камітэта.
Алесь стаў чацвёртым чалавекам, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, знаходзячыся ў турме або пад вартай.

🔥23❤13👍7💩2😐1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з памерлым палітзняволеным Дзмітрыем Шлетгаўэрам
Дзмітрый Шлетгаўэр — грамадзянін Расійскай Федэрацыі.
9 кастрычніка 2024 года яго этапавалі ў магілёўскую калонію № 15. Першага лістапада стала вядома, што 11 кастрычніка Дзмітрыя знайшлі памерлым у калоніі. Дакладная прычына смерці невядомая.
Як паведамляла «Зеркало» са спасылкай на знаёмага сям'і Дзмітрыя, у пасведчанні аб смерці пазначаная «механічная асфіксія». Паводле крыніцы выдання, сям'я не верыць у самазабойства, бо Дзмітрый меў планы і збіраўся пісаць прашэнне аб памілаванні.
✍️ Калі вы перасякаліся з Дзмітрыем у калоніі, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
Дзмітрый Шлетгаўэр — грамадзянін Расійскай Федэрацыі.
9 кастрычніка 2024 года яго этапавалі ў магілёўскую калонію № 15. Першага лістапада стала вядома, што 11 кастрычніка Дзмітрыя знайшлі памерлым у калоніі. Дакладная прычына смерці невядомая.
Як паведамляла «Зеркало» са спасылкай на знаёмага сям'і Дзмітрыя, у пасведчанні аб смерці пазначаная «механічная асфіксія». Паводле крыніцы выдання, сям'я не верыць у самазабойства, бо Дзмітрый меў планы і збіраўся пісаць прашэнне аб памілаванні.
✍️ Калі вы перасякаліся з Дзмітрыем у калоніі, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
💔17😢5❤1👍1😁1🙏1
📍 Смяротнае пакаранне: ад Беларусі да сусветнага правага павароту — сустрэча ў Варшаве
Сёння, 7 кастрычніка, а 19:00, у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў варшаўскім бары Karma Crew адбудзецца адкрытая дыскусія пра смяротнае пакаранне ў Беларусі і свеце.
Пра гэта будуць гаварыць Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі», і Валянцін Стэфановіч, праваабаронца «Вясны».
Падчас сустрэчы абмяркуюць:
• што сёння адбываецца са смяротным пакараннем у Беларусі і свеце;
• як у аўтарытарных рэжымах яно становіцца інструментам палітычнага ціску;
• як рост папулізму і правы паварот уплываюць на дыскусію вакол смяротнага пакарання;
• што адбываецца з сусветным рухам за яго адмену.
Пасля дыскусіі — адмысловы музычны сэт і мерч Тыдня супраць смяротнага пакарання.
З поўным спісам мерапрыемстваў можна азнаёміцца па спасылцы 👉 https://dp.spring96.org/be/news/121292

❤14🔥4👍3👎1🤡1
🗣 Андрэй Палуда: «За забойства караюць, але дзяржава сама захоўвае манаполію на забойства»
За апошнія дзесяць гадоў у Беларусі вынеслі 24 смяротныя прысуды. Пра новыя прысуды, вынесеныя ў 2025 годзе і за перыяд 2026 года, праваабаронцам невядома. Пры гэтым атрымаць поўную інфармацыю пра прымяненне смяротнага пакарання ў Беларусі складана праз закрытасць гэтай тэмы і абмежаваны доступ да афіцыйных звестак.
Пра гэта ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання "Польскаму Радыё" распавёў каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда.
Чытаць па спасылцы 👉 https://dp.spring96.org/be/news/121361

«Смяротнае пакаранне не вырашае ніякіх праблем, у прыватнасці, звязаных з прафілактыкай. Калі б наяўнасць смяротнага пакарання была б стрымліваючым фактарам, то ніякіх злачынстваў не было б»
Пра гэта ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання "Польскаму Радыё" распавёў каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда.
Чытаць па спасылцы 👉 https://dp.spring96.org/be/news/121361
💯23❤5👍1🕊1🤡1
⚠️ «Сігнал, што актыўнасць адсочваецца». Юрыстка «Вясны» — пра прызнанне старонак за мяжой «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Прызнанне старонак людзей, якія знаходзяцца за межамі Беларусі, «экстрэмісцкімі матэрыяламі» можа выглядаць менш сур’ёзнай мерай, чым крымінальныя справы, ператрусы ў родных ці ануляванне пашпартоў. Але, паводле юрысткі «Вясны» Святланы Галаўнёвай, гэта таксама форма ціску.
Яна адзначае, што нават адміністрацыйная справа паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўванне або перавозку інфармацыйнай прадукцыі, звязанай з экстрэмісцкай дзейнасцю) можа стварыць праблемы для родных у Беларусі — прывесці да ператрусаў, апытанняў і іншых форм ціску.
Паводле юрысткі, значная частка такіх выпадкаў адносіцца да трансгранічнага пераследу, бо чалавек церпіць за сваю дзейнасць ужо па-за межамі Беларусі.
📌 «Яны застаюцца пад ціскам беларускіх улад»: сацсеткі былых палітвязняў прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі"

«Гэта відавочна сігнал і для самога чалавека, што яго актыўнасць адсочваецца, і для тых, хто застаецца ў Беларусі, што зносіны з гэтым чалавекам небяспечныя».
Яна адзначае, што нават адміністрацыйная справа паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўванне або перавозку інфармацыйнай прадукцыі, звязанай з экстрэмісцкай дзейнасцю) можа стварыць праблемы для родных у Беларусі — прывесці да ператрусаў, апытанняў і іншых форм ціску.
Паводле юрысткі, значная частка такіх выпадкаў адносіцца да трансгранічнага пераследу, бо чалавек церпіць за сваю дзейнасць ужо па-за межамі Беларусі.
📌 «Яны застаюцца пад ціскам беларускіх улад»: сацсеткі былых палітвязняў прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі"
💯18❤4😱2⚡1👍1👎1🔥1😁1
6 кастрычніка прайшлі адкрытыя слуханні Каардынацыйнай Рады, прысвечаныя смяротнаму пакаранню ў Беларусі.
Да абмеркавання далучыліся эксперты кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі»:
▪️ Андрэй Палуда — каардынатар кампаніі;
▪️ Валянцін Стэфановіч — праваабаронца «Вясны», былы віцэ-прэзідэнт FIDH, эксперт кампаніі.
Правядзенне слуханняў дазволіла Каардынацыйнай Радзе далучыцца да міжнароднай дыскусіі пра смяротнае пакаранне, зрабіць беларускі досвед больш бачным і пачаць фармаванне ўласнай пазіцыі па гэтым пытанні на аснове прафесійнай экспертызы.
Паглядзець слуханні Каардынацыйнай Рады можна па спасылцы 👉 https://www.youtube.com/watch?v=har7yrZqRFY
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍27❤5⚡3😁2🤯1💯1😐1
📄 Генпракурор: За паўтара года ў Беларусі разгледзелі больш за 2 тысячы «экстрэмісцкіх» спраў
Генеральны пракурор Беларусі Дзмітрый Гара заявіў, што колькасць «экстрэмісцкіх» злачынстваў у краіне паступова змяншаецца. Пра гэта ён сказаў сёння падчас сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, паведамляе дзяржаўнае агенцтва «БелТА».
Пры гэтым за апошнія паўтара года, паводле слоў генпракурора, пракуроры падтрымалі дзяржаўнае абвінавачанне па больш чым 2 тысячах крымінальных спраў гэтай катэгорыі — у дачыненні да 2,5 тысячы чалавек.
Гара таксама заявіў, што праваахоўнікі прыцягваюць да адказнасці ўсіх, хто, паводле ўладаў, учыніў «экстрэмісцкія» і «тэрарыстычныя» злачынствы з 2020 года.
Асобна ён згадаў спецыяльную вытворчасць: з 2022 года ў суды накіравалі крымінальныя справы ў дачыненні да больш чым 150 чалавек, якія, паводле ўладаў, знаходзяцца за межамі Беларусі.

🤬34🤡9😱4👎2❤1👍1🙈1
⚖️ У Мінску пачнуць завочна судзіць заснавальнікаў Dissidentby
Суд Заводскага раёна Мінска выклікае на судовае пасяджэнне заснавальнікаў праваабарончай ініцыятывы Dissidentby Марыну і Вячаслава Касінеравых. Працэс адбудзецца 16 кастрычніка ў парадку спецыяльнай вытворчасці.
Ім ставяць у віну некалькі артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Вячаславу Касінераву інкрымінуюць «стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім», «распальванне іншай сацыяльнай варожасці», «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь», «абразу Лукашэнкі», а таксама «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Марые Касінеравай, акрамя гэтых абвінавачанняў, таксама ставяць у віну «паўторнае стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо кіраўніцтва ім».
Спецыяльная вытворчасць у дачыненні да Марыны і Вячаслава Касінеравых пачалася 28 жніўня 2026 года.

🖕39😡7👎3😁2👍1🤬1💔1
❗️ У Беларусі прыведзены ў выкананне смяротны прысуд у адносінах да Аляксандра Таратуты
Жыхар Слуцка Аляксандр Таратута быў пакараны смерцю паводле прысуда Мінскага абласнога суда 19 кастрычніка 2023 года. Пра тое, што прысуд ужо быў прыведзены ў выкананне, праваабаронцам стала вядома толькі вясной 2026 года. Гэта адбылося 9 кастрычніка 2024 года.
Мужчыну расстралялі менш чым праз год пасля таго, як смяротны прысуд уступіў у сілу.
Пасля закрыцця СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску таксама няма афіцыйнай інфармацыі пра тое, дзе цяпер знаходзіцца месца, дзе ў Беларусі прыводзяць у выкананне смяротныя прысуды.
Чытаць па спасылцы 👉 https://dp.spring96.org/be/news/121360

😱15👎5🕊3👍2💔2❤1🤬1😐1
❗️ Палітвязняў рыхтавалі да вызвалення, але перадумалі: гэта каментуюць праваабаронцы і псіхатэрапеўт
16 верасня больш за 10 палітвязняў у адной з беларускіх калоній падрыхтавалі да вызвалення, але ў выніку яны так і не выйшлі на волю.
Паводле інфармацыі, якую атрымалі праваабаронцы «Вясны», палітвязням паведамілі, што іх вызваляюць, падрыхтавалі дакументы, сабралі разам з рэчамі ў актавай зале і загадалі чакаць транспарт. Некаторыя мужчыны нават паспелі раздаць частку сваіх рэчаў іншым вязням.
Аднак пасля абеду ім паведамілі, што вызвалення не будзе, і вярнулі ў атрады. Прычыны такога рашэння не патлумачылі.
Паводле крыніцы, пасля гэтага псіхалагічны стан вязняў пагоршыўся, а некаторым спатрэбілася медыцынская дапамога.
Разам з праваабаронцамі і псіхатэрапеўтам разбіраемся, як такая сітуацыя можа паўплываць на псіхалагічны стан палітвязняў і іх блізкіх, а таксама ці можа яна разглядацца як жорсткае, бесчалавечнае або зневажальнае абыходжанне паводле міжнароднага права.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121371
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

🤬45😢7💔3😁1😡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📹 Гісторыі смяротнага пакарання на беларускіх землях — ад часоў Вялікага Княства Літоўскага да сучаснасці
Праваабарончы цэнтр "Вясна" адказвае на складанае пытанне: як так здарылася, што на беларускіх землях існаваў найбольш прагрэсіўны прававы кодэкс у гісторыі, а пасля нашая краіна ператварылася ў апошні куток Еўропы, дзе чалавека забіваюць ад імя дзяржавы?
Глядзіце выпуск цалкам на YouTube-канале "Вясны" і дзяліцеся думкамі ў каментарах — вядома, калі гэта для вас бяспечна.
👉 https://www.youtube.com/watch?v=o7-ylhTU4GI&t=14s

🤬17👍1🤡1😐1
🗣 Універсальная юрысдыкцыя супраць беспакаранасці: Андрэа Хубер пра расследаванне злачынстваў у Беларусі
Кіраўніца Міжнароднай платформы для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (International Accountability Platform for Belarus) Андрэа Хубер выступіла на канферэнцыі АБСЕ ў Варшаве. Яна распавяла пра магчымасці ўніверсальнай юрысдыкцыі ў расследаванні міжнародных злачынстваў, звязаных з Беларуссю.
Прыцягнуць вінаватых да адказнасці за міжнародныя злачынствы можна праз Міжнародны крымінальны суд (МКС) і механізм універсальнай юрысдыкцыі. МКС ужо пачаў расследаванне сітуацыі Літва/Беларусь, аднак яго магчымасці абмежаваныя.
Таму, паводле Андрэа Хубер, універсальная юрысдыкцыя можа дапоўніць працу МКС і стаць яшчэ адным механізмам для прыцягнення вінаватых да адказнасці.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121372
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Кіраўніца Міжнароднай платформы для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (International Accountability Platform for Belarus) Андрэа Хубер выступіла на канферэнцыі АБСЕ ў Варшаве. Яна распавяла пра магчымасці ўніверсальнай юрысдыкцыі ў расследаванні міжнародных злачынстваў, звязаных з Беларуссю.
«У Беларусі не дзейнічаюць механізмы прыцягнення да адказнасці, бо сам рэжым здзяйсняе гэтыя злачынствы. [...] Таму ў Беларусі іх расследаваць не будуць, і таму ахвярам і пацярпелым даводзіцца спадзявацца на міжнароднае правасуддзе», — адзначыла экспертка.
Прыцягнуць вінаватых да адказнасці за міжнародныя злачынствы можна праз Міжнародны крымінальны суд (МКС) і механізм універсальнай юрысдыкцыі. МКС ужо пачаў расследаванне сітуацыі Літва/Беларусь, аднак яго магчымасці абмежаваныя.
Таму, паводле Андрэа Хубер, універсальная юрысдыкцыя можа дапоўніць працу МКС і стаць яшчэ адным механізмам для прыцягнення вінаватых да адказнасці.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121372
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤25🗿6🤡2👍1😁1
🟨 «Напамін пра выкраслены час з майго жыцця». Былая палітзняволеная Таццяна Біруля — пра фота з калоніі
Салігарчанка Таццяна Біруля была затрымана ў 2021 годзе разам з мужам і асуджана па шэрагу пратэсных артыкулаў да шасці гадоў зняволення. У верасні 2024 года яе вызвалілі па памілаванні. Жанчына падзялілася фотаздымкам з калоніі са спраўкі аб вызваленні.
Паводле былой палітзняволенай, супрацоўнік калоніі рабіў гэта фота на "каранціне" каля сцяны.
Жанчына кажа, што цяпер, ужо ў бяспецы, стараецца ўвогуле не думаць ні пра гэта фота, ні пра тое, праз што ёй прыйшлося прайсці ў сувязі з палітычным пераследам.
📌 «Не разбураць ні муры, ні турмы». Гісторыя кахання і змагання сям'і палітвязняў Бірулёў

«Я адчувала ў той момант, што гэта канец, і што ў гэтым месцы мне прыйдзецца правесці чатыры года», – узгадвае свае пачуцці Таццяна.
Жанчына кажа, што цяпер, ужо ў бяспецы, стараецца ўвогуле не думаць ні пра гэта фота, ні пра тое, праз што ёй прыйшлося прайсці ў сувязі з палітычным пераследам.
«Гэта фота — напамін пра выкраслены час з майго жыцця. Фота захоўваецца ў мяне толькі як дакумент, і ўсё».
📌 «Не разбураць ні муры, ні турмы». Гісторыя кахання і змагання сям'і палітвязняў Бірулёў
💔27🙏6❤4😢1🤡1
🗣 «Людзі не павінны забіваць людзей»: праваабаронцы распавялі пра смяротнае пакаранне на слуханнях Каардынацыйнай рады
Праваабаронцы "Вясны" Валянцін Стэфановіч і Андрэй Палуда выступілі на анлайн-слуханнях Каардынацыйнай рады, прысвечаных праблеме смяротнага пакарання. Эксперты прадставілі глыбокі аналіз сусветных тэндэнцый і беларускага заканадаўства, нагадалі пра незваротнасць судовых памылак, пашырэнне расстрэльных артыкулаў і татальную таямнічасць вакол выканання прысудаў.
Публічнае абмеркаванне прайшло шостага кастрычніка 2026 года ў межах штогадовага Тыдня супраць смяротнага пакарання.
Паглядзець слуханні Каардынацыйнай Рады можна па спасылцы 👉 https://www.youtube.com/watch?v=har7yrZqRFY
Праваабаронцы "Вясны" Валянцін Стэфановіч і Андрэй Палуда выступілі на анлайн-слуханнях Каардынацыйнай рады, прысвечаных праблеме смяротнага пакарання. Эксперты прадставілі глыбокі аналіз сусветных тэндэнцый і беларускага заканадаўства, нагадалі пра незваротнасць судовых памылак, пашырэнне расстрэльных артыкулаў і татальную таямнічасць вакол выканання прысудаў.
«У свеце зараз назіраюцца дзве супярэчлівыя тэндэнцыі: доўгатэрмінова свет рухаецца да адмены смяротнага пакарання, але ў той невялікай групе краін, якія яго выкарыстоўваюць, колькасць пакаранняў смерцю рэзка вырасла. А ў такіх краінах, як Іран, смяротнае пакаранне прымяняецца ў тым ліку ў палітычных мэтах — для помсты і расправы над тымі, хто выступаў супраць рэжыму, і запалохвання грамадства», — падкрэсліў Валянцін Стэфановіч.
Публічнае абмеркаванне прайшло шостага кастрычніка 2026 года ў межах штогадовага Тыдня супраць смяротнага пакарання.
Паглядзець слуханні Каардынацыйнай Рады можна па спасылцы 👉 https://www.youtube.com/watch?v=har7yrZqRFY
💯25❤5🔥2🤡1🙈1
✊ Зварот да былых палітвязняў
Дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі.
🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1
Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей.
Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам.
📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на @Viasnainfo.

❤24👍1😁1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з памерлым палітзняволеным Дзмітрыем Шлетгаўэрам
Дзмітрый Шлетгаўэр — грамадзянін Расійскай Федэрацыі.
9 кастрычніка 2024 года яго этапавалі ў магілёўскую калонію № 15. Першага лістапада стала вядома, што 11 кастрычніка Дзмітрыя знайшлі памерлым у калоніі. Дакладная прычына смерці невядомая.
Як паведамляла «Зеркало» са спасылкай на знаёмага сям'і Дзмітрыя, у пасведчанні аб смерці пазначаная «механічная асфіксія». Паводле крыніцы выдання, сям'я не верыць у самазабойства, бо Дзмітрый меў планы і збіраўся пісаць прашэнне аб памілаванні.
✍️ Калі вы перасякаліся з Дзмітрыем у калоніі, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
Дзмітрый Шлетгаўэр — грамадзянін Расійскай Федэрацыі.
9 кастрычніка 2024 года яго этапавалі ў магілёўскую калонію № 15. Першага лістапада стала вядома, што 11 кастрычніка Дзмітрыя знайшлі памерлым у калоніі. Дакладная прычына смерці невядомая.
Як паведамляла «Зеркало» са спасылкай на знаёмага сям'і Дзмітрыя, у пасведчанні аб смерці пазначаная «механічная асфіксія». Паводле крыніцы выдання, сям'я не верыць у самазабойства, бо Дзмітрый меў планы і збіраўся пісаць прашэнне аб памілаванні.
✍️ Калі вы перасякаліся з Дзмітрыем у калоніі, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
❤20💔3👍2😁1😢1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎙 «А ці спыняе расстрэл злачыннасць?». Леанід Судаленка — пра чацвёртую прычыну супраць смяротнага пакарання
Да Тыдня супраць смяротнага пакарання праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка распавядае пра 10 прычын, чаму смяротнае пакаранне ў Беларусі павінна быць адменена.
Прычына № 4 — ці спыняе расстрэл злачыннасць?

«Ёсць просты аргумент: будзем расстрэльваць — людзі будуць баяцца забіваць. Але калі смяротнае пакаранне сапраўды з'яўляецца надзейным сродкам супраць цяжкіх злачынстваў, то чаму яны працягваюць адбывацца там, дзе яно існуе?», — кажа Леанід.
👍24😁6❤1

😢15💔6❤1😁1🤬1