Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎙 «А калі суд незалежны толькі на паперы?» Леанід Судаленка — пра пятую прычыну супраць смяротнага пакарання
Да Тыдня супраць смяротнага пакарання праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка распавядае пра 10 прычын, чаму смяротнае пакаранне ў Беларусі павінна быць адменена.
Прычына № 5 — ці можа суд вынесці справядлівы прысуд?
Судовую памылку яшчэ можна выправіць: прысуд можна адмяніць, справу перагледзець. Але калі смяротны прысуд ужо выкананы, выпраўляць няма чаго.
Чым слабейшыя гарантыі справядлівага суда, тым страшней даваць дзяржаве права на незваротнае рашэнне.

«Каму мы гатовыя даць права вырашаць: гэтаму чалавеку жыць, а гэтаму — памерці? Суддзі? Следчаму? Пракурору? Дзяржаве? Смяротнае пакаранне асабліва небяспечнае там, дзе ёсць праблемы са справядлівым судом, незалежнасцю суддзяў і правам чалавека на абарону»? — кажа Леанід.
Судовую памылку яшчэ можна выправіць: прысуд можна адмяніць, справу перагледзець. Але калі смяротны прысуд ужо выкананы, выпраўляць няма чаго.
Чым слабейшыя гарантыі справядлівага суда, тым страшней даваць дзяржаве права на незваротнае рашэнне.
❤17👍7👎2💯2🤡1
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍19💯6😁1
🧬 У Беларусі ў палітвязняў і сваякоў эмігрантаў патрабуюць здаваць ДНК. Ці можна адмовіцца?
Пра гэта юрысты «Вясны» распавялі ў каментары Deutsche Welle (DW).
Таму ад добраахвотнай здачы біяматэрыялу, напрыклад сліны, можна адмовіцца — вусна або пісьмова.
Аднак ёсць выключэнне. Калі ўзор бяруць у падазраванага або абвінавачанага ў межах канкрэтнай крымінальнай справы, такая працэдура можа быць абавязковай. У гэтым выпадку следчы павінен вынесці адпаведную пастанову.
📌 Нагадаем пра гайд «Вясны» «Здаць адбіткі ды біяматэрыялы: ці можна адмовіцца?» У ім тлумачым, у якіх выпадках такое патрабаванне законнае, а калі ад працэдуры можна адмовіцца.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117178

«Паколькі ў Беларусі на дадзены момант не прыняты закон аб геномнай рэгістрацыі, працэдура абавязковай здачы біяматэрыялаў не прадугледжаная», — тлумачаць юрысты.
Таму ад добраахвотнай здачы біяматэрыялу, напрыклад сліны, можна адмовіцца — вусна або пісьмова.
Аднак ёсць выключэнне. Калі ўзор бяруць у падазраванага або абвінавачанага ў межах канкрэтнай крымінальнай справы, такая працэдура можа быць абавязковай. У гэтым выпадку следчы павінен вынесці адпаведную пастанову.
📌 Нагадаем пра гайд «Вясны» «Здаць адбіткі ды біяматэрыялы: ці можна адмовіцца?» У ім тлумачым, у якіх выпадках такое патрабаванне законнае, а калі ад працэдуры можна адмовіцца.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117178
🤬31😐3❤1👍1
🤬 «Гэта можа стварыць непатрэбныя складанасці»: беларуска пра пошук працы на «хатняй хіміі»
Беларуска, якая адбывае пакаранне ў выглядзе «дамашняй хіміі» за падзеі 2020 года, распавяла ў Threads пра пошук працы і складанасці, з якімі яна сутыкнулася.
Аднаму з патэнцыйных працадаўцаў яна паведаміла пра свае ўмовы. У адказ атрымала:
Паводле жанчыны, гэта не адзіны выпадак, калі падчас пошуку працы людзі па-свойму трактуюць умовы яе пакарання. Некаторыя, напрыклад, пераконваюць яе, што яна не можа працаваць у офісе.
✍️ Калі вы былі ці знаходзіцеся на «хатняй хіміі» і можаце распавесці, з якімі складанасцямі сутыкаецеся, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
🔹«Яшчэ ні адзін "хатні хімік" спакойна не дасядзеў свой тэрмін». Чаму «хатняя хімія» — не квіток на волю?

«Добры дзень! Гэта можа стварыць непатрэбныя складанасці. Таму — наўрад ці. Дзякуй за водгук. Жадаю поспехаў!»
Паводле жанчыны, гэта не адзіны выпадак, калі падчас пошуку працы людзі па-свойму трактуюць умовы яе пакарання. Некаторыя, напрыклад, пераконваюць яе, што яна не можа працаваць у офісе.
✍️ Калі вы былі ці знаходзіцеся на «хатняй хіміі» і можаце распавесці, з якімі складанасцямі сутыкаецеся, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
🔹«Яшчэ ні адзін "хатні хімік" спакойна не дасядзеў свой тэрмін». Чаму «хатняя хімія» — не квіток на волю?
🤬26👍3❤2👎1😡1
🟨 «Гэта гісторыя». Былы палітзняволены Антон Сотнікаў — пра фота з калоніі
Сваім магшотам са спраўкі аб вызваленні таксама падзяліўся Антон Сотнікаў, які быў затрыманы ў 2021 годзе за ўдзел у акцыях пратэста ў Брэсце і асуджаны да чатырох з паловай гады зняволення.
Свой тэрмін ён адбываў у шклоўскай калоніі № 17. На волю па сканчэнні тэрміну мужчына выйшаў толькі ў красавіку 2025 года.
Калі ён цяпер глядзіць на сваё фота з калоніі, то думае пра пройдзены шлях:
Антон адзначае, што будзе захоўваць гэты фотаздымак, бо "гэта гісторыя".
🤝 Падтрымаць Антона можна па спасылцы BYSOL.

«Тое, што я выжыў у тых умовах і змог застацца чалавекам. І што, самае важнае, я яшчэ больш стаў любіць і шанаваць сваю краіну — Беларусь».
Антон адзначае, што будзе захоўваць гэты фотаздымак, бо "гэта гісторыя".
🤝 Падтрымаць Антона можна па спасылцы BYSOL.
❤23🔥12🤷♂1🤡1💔1
⚖️ «Замест актаў прававой дзяржавы мы бачым тактыку захопу і фрагментарнага абмену закладнікамі»
Праваабаронца і юрыст «Вясны» Павел Сапелка лічыць, што памілаванне ў Беларусі ўсё больш выкарыстоўваецца як інструмент палітычнага шантажу, а не як гуманітарны механізм. Ён таксама пракаментаваў сітуацыю з палітвязнямі, якіх 16 верасня рыхтавалі да вызвалення, але пасля вярнулі ў калоніі.
Паводле праваабаронцы, такія дзеянні могуць разглядацца ў кантэксце забароны жорсткага і бесчалавечнага абыходжання.
Павел заклікае дакументаваць такія выпадкі і перадаваць іх для ацэнкі міжнародным праваабарончым механізмам.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121371
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

«Стварэнне і рэзкае разбурэнне надзеі на вызваленне выклікае найцяжэйшыя псіхічныя пакуты, стрэс і дэзарыентацыю як у зняволенага, так і ў яго блізкіх».
Павел заклікае дакументаваць такія выпадкі і перадаваць іх для ацэнкі міжнародным праваабарончым механізмам.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121371
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🔥21❤6😱2😢1🤡1😐1🙈1
❗️ Палітзняволены Вячаслаў Арэшка канчаткова страціў зрок у калоніі
Беларускі палітолаг, грамадскі дзеяч і актывіст прафсаюза РЭП Вячаслаў Арэшка стаў цалкам невідушчым. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла сваячка палітвязня, якая атрымлівае інфармацыю пра ягоны стан у калоніі.
Тры дні таму Вячаслаў даслаў ліст і павіншаваў унукаў з днямі народзінаў. Некалькі словаў ён нават напісаў сваёй рукой, але амаль нічога з напісанага немагчыма было прачытаць.
Паводле крыніцы, адміністрацыя калёніі № 22, дзе трымаюць палітвязьня, прапаноўвала яму этапам адправіцца ў шпіталь, але ён адмовіўся.
📌 «Ён аслеп, цалкам аслеп чалавек», — журналіст Дзмітрый Семчанка пра стан Вячаслава Арэшкі
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 8 кастрычніка

«Раней бачыў свет і цень, цяпер ужо і гэтага няма. А пра тое, як гэтаму дае рады, нічога не расказвае, абыходзіць гэтую цяжкую тэму».
Тры дні таму Вячаслаў даслаў ліст і павіншаваў унукаў з днямі народзінаў. Некалькі словаў ён нават напісаў сваёй рукой, але амаль нічога з напісанага немагчыма было прачытаць.
Паводле крыніцы, адміністрацыя калёніі № 22, дзе трымаюць палітвязьня, прапаноўвала яму этапам адправіцца ў шпіталь, але ён адмовіўся.
«Наколькі ведаю, баіцца ехаць у шпіталь, бо можа ня вытрымаць этапу. Тое, што распавядаў пра Вацлава журналіст Семчанка — усё так і ёсьць», — дадала крыніца.
📌 «Ён аслеп, цалкам аслеп чалавек», — журналіст Дзмітрый Семчанка пра стан Вячаслава Арэшкі
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 8 кастрычніка
💔32😢24🤬20😭9❤1😁1
🫂 «Я не прашу сабе галівудскую ўсмешку, проста хачу есці як звычайны чалавек». Былай палітзняволенай патрэбная дапамога
Былая палітзняволеная Таццяна Шымко пасля прымусовага вывазу з Беларусі мае патрэбу ў жыццёва неабходным пратэзаванні зубоў, каб мець магчымасць нармальна харчавацца.
У снежні 2025 года Таццяну разам з групай палітвязняў прымусова вывезлі з Беларусі. Цяпер яна знаходзіцца ў Польшчы, атрымала міжнародную ахову і спрабуе пачаць жыццё наноў.
У 2024 годзе Таццяну асудзілі ў Брэсцкім абласным судзе да 2 гадоў і 6 месяцаў калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім».
💙 Дапамагчы Таццяне можна па спасылцы BYSOL

«Мне цяжка прасіць аб дапамозе, але без яе я не спраўлюся. Гэтая аперацыя і пратэзаванне патрэбныя не дзеля прыгажосці, а каб вярнуць базавую функцыю: магчымасць нармальна харчавацца, падтрымліваць здароўе, працаваць і жыць без штодзённых пакутаў».
У 2024 годзе Таццяну асудзілі ў Брэсцкім абласным судзе да 2 гадоў і 6 месяцаў калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім».
💙 Дапамагчы Таццяне можна па спасылцы BYSOL
💔31❤11😢7👍3😁1
🔎 Беларускага выдаўца Яраслава Іванюка абвясцілі ў вышук
Беларускага выдаўца і заснавальніка інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org Яраслава Іванюка, які жыве ў Польшчы, дадалі ў расійскую базу вышуку. Паводле інфармацыі "Нашай Нівы", яго пераследуюць беларускія сілавікі.
У сакавіку 2026 года КДБ прызнаў "экстрэмісцкім фармаваннем" так званую "кааліцыю друкаваных выдавецтваў". У яе ўключылі фонд Kamunikat.org, Lohvinau Publishing House і Andrei Yanushkevich Publishing. У пераліку асобаў, звязаных з гэтым фармаваннем, згадваецца і Яраслаў Іванюк.
Сам выдавец заяўляў, што ніякай кааліцыі паміж гэтымі выдавецтвамі не існуе.

🤬31🖕9👎2💊2👍1
🤬 Прыціснулі шыю да асфальту і сталі каленам на спіну: АМАП затрымаў 60-гадовага мужчыну ў Гродне
МУС паказала відэа затрымання 60-гадовага намесніка дырэктара філіяла прадпрыемства ў Гродзенскай вобласці. На гэта звярнула ўвагу «Наша Ніва».
На кадрах двое сілавікоў у шлемах і тактычным рыштунку прыціскаюць мужчыну тварам да асфальту і заводзяць рукі за спіну. Супраціву з яго боку на відэа не відаць. Пры гэтым адзін з сілавікоў прыціскае шыю затрыманага да асфальту рукой, а пасля становіцца каленам на спіну.
Паводле МУС, мужчыну падазраюць у рэгулярным атрыманні хабару за лабіраванне падрадчыка для рамонтных работ. Паводле ведамства, з пачатку 2024 года ён атрымаў больш за 70 тысяч рублёў.
Відэа з ужываннем сілы МУС апублікавала разам з паведамленнем пра затрыманне.

«Правы, калі іх парушаюць, больш не працуюць ні для каго», — пракаментаваў юрыст "Вясны" Павел Сапелка.
Паводле МУС, мужчыну падазраюць у рэгулярным атрыманні хабару за лабіраванне падрадчыка для рамонтных работ. Паводле ведамства, з пачатку 2024 года ён атрымаў больш за 70 тысяч рублёў.
Відэа з ужываннем сілы МУС апублікавала разам з паведамленнем пра затрыманне.
🤬37❤3👍3
🎬 Валанцёрская служба «Вясны» прэзентуе кароткі фільм пра смяротнае пакаранне
Да Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі валанцёры і валанцёркі «Вясны» знялі кароткі фільм. Каманда вырашыла выкарыстаць кіно як спосаб гаварыць пра складаныя тэмы.
Хутка адбудзецца закрыты паказ фільма ў Варшаве.
🎥 А пакуль можна паглядзець цізер па спасылцы.

«Мы хацелі звярнуць увагу на тых, хто непасрэдна прыводзіць смяротны прысуд у выкананне. На чалавека, для якога пазбаўленне жыцця іншага становіцца прафесійным абавязкам».
Хутка адбудзецца закрыты паказ фільма ў Варшаве.
🎥 А пакуль можна паглядзець цізер па спасылцы.
❤21👍3🤡1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎙 «Памыліцца можа не толькі суддзя». Леанід Судаленка — пра шостую прычыну супраць смяротнага пакарання
Да Тыдня супраць смяротнага пакарання праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка распавядае пра 10 прычын, чаму смяротнае пакаранне ў Беларусі павінна быць адменена.
Прычына № 6 — памыліцца можа не толькі суддзя.
Памыліцца можа следчы, эксперт або сведка. Чалавек можа прызнаць віну пад ціскам, а суд — паверыць абвінавачанню. Праз некалькі гадоў могуць з'явіцца новыя доказы.

«Калі чалавек жывы, справу яшчэ можна перагледзець, несправядлівы прысуд адмяніць. Калі чалавека ўжо расстралялі — позна», — кажа Леанід.
❤15👍5🤡1💯1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з памерлым палітзняволеным Дзмітрыем Шлетгаўэрам
Дзмітрый Шлетгаўэр — грамадзянін Расійскай Федэрацыі.
9 кастрычніка 2024 года яго этапавалі ў магілёўскую калонію № 15. Першага лістапада стала вядома, што 11 кастрычніка Дзмітрыя знайшлі памерлым у калоніі. Дакладная прычына смерці невядомая.
Як паведамляла «Зеркало» са спасылкай на знаёмага сям'і Дзмітрыя, у пасведчанні аб смерці пазначаная «механічная асфіксія». Паводле крыніцы выдання, сям'я не верыць у самазабойства, бо Дзмітрый меў планы і збіраўся пісаць прашэнне аб памілаванні.
✍️ Калі вы перасякаліся з Дзмітрыем у калоніі, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

💔18❤8👍2😁1🎉1
Дабраахвотніцкае аб'яднанне беларусаў у Літве «Klub "Apora"» і 240 стыкераў дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі:
📍 Telegram-каналы: «РОЗОЧКА НОВОСТИ», «roskvitKUS/ росквітKUS», «Klub "Apora"»;
📍 Threads-акаўнт: «Анатолий Самович»;
📍 Telegram-стыкерпакі: «Sanek & Adolf», «The third reich by», «Grogermanischesreich Reich».

❤20🖕11👎4👍2😁2🤬1🤮1😡1
📌 Воркшоп у Кракаве "Ад Ірана да Беларусі: як смяротнае пакаранне становіцца палітычным інструментам"
Смяротнае пакаранне ў аўтарытарных рэжымах можа быць не толькі мерай крымінальнага пакарання, але і інструментам палітычнага ціску на апанентаў, журналістаў і актывістаў.
Сёння, 9 кастрычніка, у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання пра гэта пагаворыць Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».
У праграме:
🔹 кароткая лекцыя пра выкарыстанне смяротнага пакарання супраць палітычных апанентаў у розных краінах;
🔹 адкрытая дыскусія пра сітуацыю ў Беларусі і рызыкі выкарыстання смяротнага пакарання як інструмента рэпрэсій;
🔹 квіз пра смяротнае пакаранне ў Беларусі і свеце з прызамі — мерчам кампаніі.
🕖 Пачатак: 19:00
📍 Адрас: Кракаў, ul. Mikołajska 4/6
З поўным спісам мерапрыемстваў можна азнаёміцца па спасылцы 👉 https://dp.spring96.org/be/news/121292

❤20👍9💯2👎1🤡1
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥13❤12👍2😁1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎙 «Расстралялі сына. А дзе магіла?» Леанід Судаленка — пра сёмую прычыну супраць смяротнага пакарання
Да Тыдня супраць смяротнага пакарання праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка распавядае пра 10 прычын, чаму смяротнае пакаранне ў Беларусі павінна быць адменена.
Прычына № 7 — смяротны прысуд закранае не толькі асуджанага.

«Смяротнае пакаранне забірае жыццё аднаго чалавека, але пакідае яго блізкіх без магчымасці развітацца і годна развітаць роднага чалавека», — кажа Леанід.
❤15💯8🤡3😐2
🏆 Нобелеўскую прэмію міру 2026 года прысудзілі праваабаронцы з ПАР Наванетхем «Наві» Пілей
Паўднёваафрыканская юрыстка Наванетхем «Наві» Пілей атрымала прэмію за ўклад у барацьбу з ваеннымі злачынствамі, злачынствамі супраць чалавечнасці і генацыдам.
У розныя гады Пілей займала пасаду Вярхоўнай камісаркі ААН па правах чалавека, была суддзёй Міжнароднага крымінальнага суда і старшынёй Міжнароднага трыбунала па Руандзе.
Сёлета на Нобелеўскую прэмію міру вылучылі 287 кандыдатаў, у тым ліку 79 арганізацый.

❤23👍11🔥3🤮3😐2
🗣 «Такая палітыка адміністрацыі і ўладаў носіць форму псіхалагічнага здзеку». Валянцін Стэфановіч — пра палітвязняў, якіх рыхтавалі да вызвалення, але пакінулі за кратамі
Як мы пісалі раней, 16 верасня да вызвалення рыхтавалі яшчэ некалькі дзясяткаў палітвязняў, аднак у выніку яны засталіся ў калоніях. Паводле праваабаронцы «Вясны» Валянціна Стэфановіча, гэтая сітуацыя, верагодна, звязаная з вынікамі перамоваў, у выніку якіх 25 палітвязняў вызвалілі і прымусова вывезлі ў Літву.
Валянцін таксама звяртае ўвагу, што ў зняволенні палітвязні фактычна не маюць доступу да незалежнай прафесійнай псіхалагічнай дапамогі. Пасля моцнага стрэсу, звязанага з сарваным вызваленнем, яны застаюцца сам-насам са сваімі перажываннямі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121371
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Як мы пісалі раней, 16 верасня да вызвалення рыхтавалі яшчэ некалькі дзясяткаў палітвязняў, аднак у выніку яны засталіся ў калоніях. Паводле праваабаронцы «Вясны» Валянціна Стэфановіча, гэтая сітуацыя, верагодна, звязаная з вынікамі перамоваў, у выніку якіх 25 палітвязняў вызвалілі і прымусова вывезлі ў Літву.
«Гэта сітуацыя вельмі моцна б'е па палітвязнях. Бо ўсе там чакаюць вызвалення. Памілаванні заўсёды спараджаюць вельмі шмат актывізацыі: людзі пачынаюць абмяркоўваць гэта, спадзявацца».
Валянцін таксама звяртае ўвагу, што ў зняволенні палітвязні фактычна не маюць доступу да незалежнай прафесійнай псіхалагічнай дапамогі. Пасля моцнага стрэсу, звязанага з сарваным вызваленнем, яны застаюцца сам-насам са сваімі перажываннямі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121371
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
💔21👍6😢3😁1😡1
🎧 Плач у зале суда: як змагаюцца з "вышэйшай мерай пакарання" — падкаст "Вясна прыйдзе"
У новым выпуску падкаста «Вясна прыйдзе» гаворым пра смяротнае пакаранне ў Беларусі — пра людзей, якія апынуліся пад пагрозай расстрэлу, іх блізкіх і праваабаронцаў, хто змагаецца за іх жыццё.
Слухаць па спасылцы 👉 https://youtu.be/nsu9KazRSp0

"Я перакананы, што калі ў Беларусі больш не будзе дыктатуры, яна будзе і вольная ад смяротнага пакарання... Я думаю, што ў свабодным грамадстве мы адмовімся ад смяротнага пакарання", — адзначае праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч.

😢21🤔3😐3👎1🤡1