⚖️ "Канвеер" спецвытворчасці: як судзяць беларусаў у эміграцыі
Інстытут "спецыяльнай вытворчасці" ў Беларусі працягвае быць ключавым інструментам пераследу апанентаў рэжыму, якія былі вымушаныя пакінуць краіну. Гэты механізм, уведзены дзяржавай у 2022 годзе, дазваляе сілавікам завяршаць расследаванні і выносіць суровыя прысуды без прысутнасці абвінавачаных, а таксама канфіскаваць іхную маёмасць.
Паводле даных праваабаронцаў, за ўвесь час існавання гэтай практыкі з 2022 году зафіксавана як мінімум 229 завочных судоў, і прынамсі 24 з гэтых працэсаў адбыліся ўжо ў 2026 годзе.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121384
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

🤬28👎3❤1👍1
📍Паведамляйце «Вясне» пра затрыманні, ператрусы і «выклікі на размову»
Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах.
Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай. Вы таксама можаце перадаць такія звесткі праз вашых сяброў, што жывуць за мяжой.
@ViasnaSOS | @viasnainfo | @viasna_bot

❤22👍1😁1
🗣 Алесь Бяляцкі пракаментаваў Нобелеўскую прэмію міру Наві Пілай
Нагадаем, Нобелеўскую прэмію міру за 2026 год прысудзілі паўднёваафрыканскай юрыстцы Наві Пілай за яе працу дзеля ўмацавання міру і міжнароднага права. Яна абараняла праціўнікаў апартэіду, выкрывала катаванні і рэпрэсіі, а таксама займала высокія пасады ў міжнародных судовых інстытуцыях і ААН.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121387
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
«Я, вядома, рады таму, што спадарыня Наві Пілай атрымала гэтую прэмію, бо яе атрымала праваабаронца — чалавек, якая за сваё доўгае жыццё не раз перасягала, здавалася б, неперасягальныя бар’еры. Гэты сігнал, мне падаецца, пасланы ў падтрымку яе асабістай заслугі і ў падтрымку працы праваабаронцаў, людзей, якія змагаюцца за міжнародную справядлівасць, за правы чалавека ва ўсім свеце», — пракаментаваў Алесь Бяляцкі.
Нагадаем, Нобелеўскую прэмію міру за 2026 год прысудзілі паўднёваафрыканскай юрыстцы Наві Пілай за яе працу дзеля ўмацавання міру і міжнароднага права. Яна абараняла праціўнікаў апартэіду, выкрывала катаванні і рэпрэсіі, а таксама займала высокія пасады ў міжнародных судовых інстытуцыях і ААН.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121387
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤38🥴4👍1🤮1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎥 «Гучыць, як жарт, але гэта наша рэальнасць»
Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч распавядае, ці наступіла ў Беларусі сапраўдная адліга, пакуль улады гавораць пра памілаванні, а затрыманні і суды працягваюцца.
📝 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2026

«Толькі за верасень з'явілася яшчэ 25 новых палітвязняў. Агулам за кратамі застаюцца 885 палітзняволеных. Больш за 170 з іх знаходзяцца ў крытычным стане здароўя — з анкалогіяй, пасля інфарктаў і без належнай медычнай дапамогі».
📝 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2026
❤23😢6😁4🔥1💯1🙈1😡1
🫂 «Білі нават электрашокерам для жывёл». Беларусу, які адбыў пяць гадоў калоніі, патрэбная дапамога
38-гадовага Івана Супрунчыка асудзілі да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за супрацоўніцтва з праектам «Чорная кніга Беларусі». Ён перадаваў туды звесткі пра сваяка тагачаснага намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова.
У калоніі Іван атрымаў «жоўтую бірку» і, паводле яго, сутыкнуўся з дадатковым ціскам з боку адміністрацыі.
22 чэрвеня 2026 года мужчына вызваліўся з калоніі. Цяпер былы палітвязень знаходзіцца за мяжой і чакае рашэння па міжнароднай абароне. Пакуль ён не можа афіцыйна працаваць і вымушаны звяртацца па дапамогу.
❗️ Падтрымаць мужчыну на BYSOL

«Яны [сілавікі] закінулі мяне ў мікрааўтобус і пачалі збіваць — рукамі і нагамі. Неўзабаве я страціў прытомнасць. Калі апрытомнеў, збіццё працягнулася, у тым ліку электрашокерам для жывёл. Іх было не менш за сем чалавек разам з кіроўцам».
У калоніі Іван атрымаў «жоўтую бірку» і, паводле яго, сутыкнуўся з дадатковым ціскам з боку адміністрацыі.
22 чэрвеня 2026 года мужчына вызваліўся з калоніі. Цяпер былы палітвязень знаходзіцца за мяжой і чакае рашэння па міжнароднай абароне. Пакуль ён не можа афіцыйна працаваць і вымушаны звяртацца па дапамогу.
❗️ Падтрымаць мужчыну на BYSOL
❤28🤬7😡2👎1😁1
❗️ "Былі думкі пра суіцыд". Палітзнявленая Марына Леановіч у цяжкім псіхалагічным стане
Марыну Леановіч затрымалі 9 кастрычніка 2023 года.
Ад былых палітзняволеных стала вядома, што 18 снежня 2025 г. Марына выйшла замуж у зняволенні.
У Марыны вельмі цяжкі псіхалагічны стан: маецца псіхіятрычны дыягназ, таму ёй асабліва вельмі цяжка ў калоніі.
«Марына і я былі разам да майго памілавання. У яе вельмі нестабільны псіхалагічны стан, і яна знаходзілася ў бяспечным памяшканні, бо яе пераследавалі думкі пра самагубства», — напісала Яна Пінчук у сацыяльных сетках.
Марыну Леановіч затрымалі 9 кастрычніка 2023 года.
Ад былых палітзняволеных стала вядома, што 18 снежня 2025 г. Марына выйшла замуж у зняволенні.
У Марыны вельмі цяжкі псіхалагічны стан: маецца псіхіятрычны дыягназ, таму ёй асабліва вельмі цяжка ў калоніі.
🤬36😢22🙏5❤4🙈2👎1😁1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Васілём Прохаравым
Васіль Прохараў быў асуджаны ў судзе Ленінскага раёна Гродна паводле ч. 1 арт. 342 і ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Вынік суда — невядомы. Утрымліваўся ў турме № 1.
✍️ Калі вы перасякаліся з Васілём за кратамі, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

❤18👍2😁1😢1
🗣 «Ведаю выпадкі, калі сваякі лічаць, што чалавек жывы». Размова з праваабаронцам пра смяротнае пакаранне
Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне. За гады незалежнасці ў краіне расстралялі каля 400 чалавек, памілавалі толькі чацвярых.
Напярэдадні Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка, "Медыязона" паразмаўляла з праваабаронцам Андрэем Палудам, які шмат гадоў каардынуе кампанію "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання", пра судовыя памылкі, умовы ўтрымання асуджаных і перспектывы адмены вышэйшай меры ў Беларусі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://dp.spring96.org/be/news/121391

❤19😢9🔥5😐2👀2🥰1😁1
⚽️ «Футбол за жыццё»: у Варшаве завершаць Тыдзень супраць смяротнага пакарання
Сёння ў Варшаве адбудзецца першы турнір «Футбол за жыццё», арганізаваны кампаніяй «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».
Размову пра права на жыццё працягнуць на футбольным полі — разам з камандамі, заўзятарамі і ўсімі, хто падзяляе просты прынцып: дзяржава не павінна забіваць.
Фармат турніру — 6×6. Прыходзьце гуляць або заўзець, падтрымліваць удзельнікаў і ўдзельніц і далучыцца да кампаніі супраць смяротнага пакарання. Для ўдзельнікаў і ўдзельніц падрыхтавалі памятныя прызы.
🕛 Час: 12:15–15:30
📍 Месца: Centrum Futbolu Warszawianka, Варшава, поле № 4

❤22👎3🏆3👍2😐2🤡1
🎨 Сёння ва Уроцлаве пачынаецца выстава «Сны палітвязня» беларускага мастака Алеся Папковіча
З 10 па 24 кастрычніка ва Уроцлаве можна будзе пабачыць працы беларускага мастака і былога палітвязня Алеся Папковіча, створаныя падчас зняволення і пасля яго, а таксама новыя творы, якія працягваюць гэты цыкл.
Афіцыйнае адкрыццё выставы:
🗓 17 кастрычніка, субота
🕕 18:00
📍 Domek Miedziorytnika, ul. Świętego Mikołaja 1, Wrocław

«Самым складаным для мяне ў зняволенні была не адсутнасць свабоды, а немагчымасць тварыць. Нібыта я страціў частку самога сябе. І мне было важна нават у такіх умовах знайсці спосабы займацца творчасцю. Я пісаў вершы, маляваў на кавалачках паперы, марыў пра новыя праекты», — распавядаў Алесь.
Афіцыйнае адкрыццё выставы:
🗓 17 кастрычніка, субота
🕕 18:00
📍 Domek Miedziorytnika, ul. Świętego Mikołaja 1, Wrocław
❤32👍9🤮1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎙 «Правасуддзе можа быць строгім, не становячыся смяротным». Леанід Судаленка — пра восьмую прычыну супраць смяротнага пакарання
Да Тыдня супраць смяротнага пакарання праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка распавядае пра 10 прычын, чаму смяротнае пакаранне ў Беларусі павінна быць адменена.
Прычына № 8 — навошта дзяржаве захоўваць права забіваць?

«Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе смяротныя прысуды ўсё яшчэ прыводзяцца ў выкананне. Але небяспечнага чалавека можна ізаляваць ад грамадства пажыццёва. Адмена смяротнага пакарання не азначае, што злачынец не павінен адказваць за зробленае. Але паміж пакараннем і забойствам чалавека дзяржавай ёсць мяжа», — кажа Леанід.
💯23🔥5🙈2👍1🤡1
📌 «Чырвоная пляма на карце Европы»: Беларусь у Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання
Штогод 10 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. У той час як у свеце паступальна расце колькасць краін, якія адмяняюць смяротнае пакаранне, Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і адной з дзвюх у рэгіёне АБСЕ, якая выкарыстоўвае такі від "выключнай меры пакарання".
Сёння "Вясна" разбірае, як пытанне смяротнага пакарання ў Беларусі выглядае ў міжнародна-прававой плоскасці.
Чытаць па спасылцы 👉 https://dp.spring96.org/be/news/121393

👎13🙈6🔥3❤1👍1😁1😐1
✊ Зварот да былых палітвязняў
Дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі.
🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1
Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей.
Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам.
📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на @Viasnainfo.

❤21👍3😁1
💔 Два гады са дня смерці палітзняволенага Дзмітрыя Шлетгаўэра: што кажуць пра трагедыю вязні магілёўскай калоніі
Два гады таму, 11 кастрычніка, у магілёўскай калоніі № 15 загінуў 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр, асуджаны да 12 гадоў за "шпіянаж" і "садзейнічанні экстрэмізму".
У пасведчанні аб яго смерці пазначана "механічная асфіксія", што азначае ўдушэнне. Самагубства здарылася ў штрафным ізалятары неўзабаве пасля этапу ў калонію.
"Вясна" паразмаўляла з былымі палітзняволенымі калоніі № 15 і сабрала ўсё, што вядома пра смерць маладога палітвязня.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121394

💔27🤬13❤3😢2⚡1😁1😱1
📸 Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць "жоўтыя біркі" і "спраўкі аб вызваленні"
Магшоты (фота пад арыштам) — асобны кірунак фотаздымкі. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых паводле палітычных прычынах.
Праваабаронцы «Вясны» сабралі ўжо больш за 60 сведчанняў і магшотаў ад былых палітвязняў — фота з "жоўтых бірак" ды справак аб вызваленні.
«Гэтыя магшоты — каштоўныя дакументы памяці, якія зафіксавалі эмоцыі і стан чалавека за кратамі. Для некаторых з палітвязняў гэта адзіны фотаздымак за пяць гадоў жыцця», — кажа аўтарка праекту.
Чытаць па спасылцы 👉 mugshots.spring96.org
🌿 Былыя палітвязні могуць прыняць удзел у праекце. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму.

❤21😢6🔥2🤷♂1👍1🤡1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤬 Два гады таму ў магілёўскай калоніі № 15 памёр палітвязень Дзмітрый Шлетгаўэр
22-гадовага грамадзяніна Расіі асудзілі на 12 гадоў нібыта за “шпіянаж” і “садзейнічанне экстрэмізму”.
"Вясна" паразмаўляла з былымі палітзняволенымі калоніі № 15 і сабрала ўсё, што вядома пра смерць маладога палітвязня.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121394
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
22-гадовага грамадзяніна Расіі асудзілі на 12 гадоў нібыта за “шпіянаж” і “садзейнічанне экстрэмізму”.
"Вясна" паразмаўляла з былымі палітзняволенымі калоніі № 15 і сабрала ўсё, што вядома пра смерць маладога палітвязня.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121394
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
😢36❤5🤬4💔3😁2
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹 Плач у зале суда: як змагаюцца з "вышэйшай мерай пакарання" — падкаст "Вясна прыйдзе"
🔹 У Беларусі працягваюць прадаваць арыштаваную маёмасць палітвязняў
🔹 Андрэй Палуда: выпадкі памылак паказваюць, што смяротнае пакаранне не можа быць беспамылковым
🔹 «Вывалаклі голага на лесвіцу». Выдавец Зміцер Колас пра сваё затрыманне
🔹 ARTICLE 19: актывістаў у выгнанні працягваюць пераследаваць праз фішынг, узломы і шпіёнскія праграмы
🔹 «Найбольш вядомы сімвал палітвязня». Былыя палітзняволеныя — пра свае магшоты
🔹 «Калі адмоўлю — усё роўна праз крымінальны вышук знойдуць». У Гомелі міліцыя патрабуе здаваць ДНК
🔹 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2026
🔹 «Трэба будзе дапамагчы краіне». 23-гадовы былы палітзняволены з Жлобіна заявіў пра вярбоўку КДБ
🔹 «Яны застаюцца пад ціскам беларускіх улад»: сацсеткі былых палітвязняў прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі"
🔹 «Сігнал, што актыўнасць адсочваецца». Юрыстка «Вясны» — пра прызнанне старонак за мяжой «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
🔹 У Беларусі прыведзены ў выкананне смяротны прысуд у адносінах да Аляксандра Таратуты
🔹 "Канвеер" спецвытворчасці: як судзяць беларусаў у эміграцыі
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

❤16👍2🤮1
🗣 Валянцін Стэфановіч: «Пасля смерці Дзмітрыя нам забаранілі тэлефанаваць родным»
Палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр загінуў у штрафным ізалятары калоніі № 15, куды яго змясцілі адразу з каранціну. Знаёмых з ім зняволеных, якія маглі б расказаць пра абставіны, не знайшлося.
Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч, які ў той час адбываў пакаранне ў ПК-15, успамінае, што пасля смерці Дзмітрыя зняволеным на некалькі тыдняў забаранілі тэлефанаваць родным, каб інфармацыя не выйшла за межы калоніі.
Паводле праваабаронцы, падчас такіх сустрэч з адміністрацыяй зняволеным пагражаюць і абражаюць іх.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121394
Палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр загінуў у штрафным ізалятары калоніі № 15, куды яго змясцілі адразу з каранціну. Знаёмых з ім зняволеных, якія маглі б расказаць пра абставіны, не знайшлося.
Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч, які ў той час адбываў пакаранне ў ПК-15, успамінае, што пасля смерці Дзмітрыя зняволеным на некалькі тыдняў забаранілі тэлефанаваць родным, каб інфармацыя не выйшла за межы калоніі.
«Мы не ведаем абставінаў смерці, апроч таго, што гэта быў суіцыд. Але магу меркаваць, што Дзмітрый вырашыў накласці на сябе рукі пасля прыёму ў начальніка Аляксея Лазарэнкі».
Паводле праваабаронцы, падчас такіх сустрэч з адміністрацыяй зняволеным пагражаюць і абражаюць іх.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121394
🤬23😡10💔7❤2👎1
🎧 "ААН на зразумелай мове". Група незалежных экспертаў па Беларусі — новы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"
У новым выпуску спецсезона "ААН на зразумелай мове" у падкасце "Вясна прыйдзе" вядучая Кацярына і юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва разбіраюць складаныя юрыдычныя баталіі на трыбуне ААН простай і даступнай мовай.
Хто такая Група незалежных экспертаў па Беларусі і чым яна займаецца?
Створаная ў 2024 годзе (але мае важную перадгісторыю), Група закліканая фіксаваць парушэнні правоў чалавека ў Беларусі з 1 траўня 2020 года. Прычым гэтыя парушэнні, згодна з высновамі ААН,"могуць з'яўляцца злачынствамі супраць чалавечнасці".
Ужо некалькі гадоў гэты міжнародны механізм рыхтуе даклады і выступае на інтэрактыўных дыялогах у Жэневе. На гэтых жа сесіях слова даецца і прадстаўніцы ўладаў Беларусі Ларысе Бельскай. Яна традыцыйна называе Групу "непатрэбнай" і створанай "на грошы заходніх спонсараў".
Але ці так усё адназначна на міжнароднай арэне?
Слухайце выпуск на розных падкаст-пляцоўках:
Apple podcasts | Spotify | Castbox | Youtube

❤25👍5🙈4😁1