Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.54K subscribers
30.4K photos
639 videos
188 files
26.2K links
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Download Telegram
📚 Алесь Бяляцкі наведаў кніжны кірмаш у Франкфурце

У нядзелю на кніжным кірмашы ў Франкфурце адбылася сустрэча з удзелам лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, былога палітвязня, юрыста Максіма Знака і старшыні Беларускага ПЭНу Таццяны Нядбай.

Удзельнікі пагаварылі пра свабоду слова, сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама пра новыя беларускія кнігі і іх значэнне для культуры.
❤36👍6🔥2🤡2😁1😐1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Дзмітрыем Колабавым

Дзмітрый Колабаў быў асуджаны ў Гродзенскім абласным судзе паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 1 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы) і ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку).

Цяпер ён адбывае пакаранне ў ПК-2.

✍️ Калі вы перасякаліся з Дзмітрыем за кратамі, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
❤20👍2😁1
🤬 Палітзняволеную Вольгу Брыцікаву ў траўні змяшчалі ў ШІЗА

Паводле інфармацыі праваабаронцаў "Вясны", напрыканцы траўня палітзняволеную актывістку незалежнага прафсаюзнага руху Вольгу Брыцікаву змяшчалі ў штрафны ізалятар гомельскай калоніі № 4 на сем сутак.

Прычына спагнання невядомая. Пры гэтым адміністрацыя калоніі парушыла працэдуру: перад змяшчэннем у ШІЗА Вольгу не агледзеў лекар.

Нагадаем, Вольга — былая старшыня незалежнага прафсаюза "Нафтан". Жанчына адпрацавала на прадпрыемстве 16 гадоў і праз сваю пазіцыю была звольненая.
🤬51😢9❤4👍1👎1
Старонку французскай праваабаронцы Катрын Баўрэ дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі Facebook-старонкі:

📍 Суполкі і ініцыятывы: «Рух Воля» і «Вольная Беларусь»;
📍 Асабістыя акаўнты: праваабаронцы Катрын Баўрэ («Caterine Bauré»), журналіста Юрася Дзяшука («Юрась Дзяшук»).
🤡20🤬10💊8🖕4👍1👎1
🗣 «Які ты цар, калі не можаш нікога караць смерцю?» Валянцін Стэфановіч — пра тое, чаму ў Беларусі не адмяняюць смяротнае пакаранне

Чаму беларускія ўлады працягваюць захоўваць смяротнае пакаранне і нават не ўводзяць мараторый? На гэтае пытанне ў праграме «Раніца з Белсатам» адказаў праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч.

На яго думку, адна з магчымых прычын — тое, што для Лукашэнкі смяротнае пакаранне з'яўляецца інструментам улады.

«Гэта як цар, які можа памілаваць, можа казніць. Вяршыцель лёсаў. Ну, напэўна, гэта важна для яго», — адзначае праваабаронца.


Яшчэ адна магчымая прычына — палітычныя і геапалітычныя прыярытэты беларускіх уладаў. Валянцін Стэфановіч мяркуе, што захаванне смяротнага пакарання не супярэчыць знешнепалітычным арыенцірам, якія выбірае Лукашэнка.

«Варта думаць пра тое, якую Беларусь мы выбіраем, якую будучыню для нашай краіны», — падсумоўвае праваабаронца.
💯30❤3👍1👎1🔥1🤬1🤡1🙈1
📌 «За ім быў пастаянны кантроль»: былы палітвязень расказаў пра ціск на Васіля Прохарава ў калоніі № 1

Былы палітзняволены наваполацкай калоніі № 1 на ўмовах ананімнасці распавёў пра стан 57-гадовага Васіля Прохарава, пацярпелага ў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і былога дэсантніка, якога асудзілі да 11 гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачання ў "здрадзе дзяржаве".

«За ім быў пастаянны кантроль. Да Васіля пастаянна падсылалі правакатараў і стукачоў».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121401

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
😢22🤬10💔9😱4❤1😁1
📄 Беларускія праваабаронцы: «Улады становяцца ўсё менш пераборлівымі ў метадах ціску»

12 кастрычніка 2026 года праваабарончая кааліцыя апублікавала заяву з ацэнкай сітуацыі з рэпрэсіямі ў Беларусі. Кааліцыя прадставіла сваю ацэнку сітуацыі з рэпрэсіямі ў краіне.

«Шырокае кола людзей, што закранаецца рэпрэсіямі, у спалучэнні з усё больш латэнтным характарам рэпрэсіўных практык істотна абцяжарваюць атрыманне інфармацыі ды маніторынг рэпрэсіўных дзеянняў уладаў», — гаворыцца ў заяве.


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121403

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
💯24❤2🔥1😁1🤬1
⚽️ Праваабаронцы ў Варшаве правялі першы спартовы турнір "Футбол за жыццё"

У Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання, 10 кастрычніка, беларускія праваабаронцы правялі адметную праваабарончую акцыю ў Варшаве. У межах традыцыйнага Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі адбыўся першы спартыўны турнір "Футбол за жыццё".

Ініцыятыва стала новым фарматам прыцягнення ўвагі да праблемы вышэйшай меры пакарання, якую дагэтуль ужываюць у Беларусі.

Спаборніцтва аб'яднала ўдзельнікаў і ўдзельніц з розных краін, а галоўны кубак турніру дастаўся інтэрнацыянальнай камандзе, паведамляе Telegram-канал "Смяротнае пакаранне ў Беларусі".

Чытаць па спасылцы 👉 https://dp.spring96.org/be/news/121400
❤22👍7🤷‍♂3🔥1🤡1💯1
💔 Два гады і сем месяцаў таму затрымалі Віталя Чопіка

Віталь — жыхар Брэста, які быў затрыманы за тое, што назіраў за палітычна матываванымі судамі. Мужчыну абвінавацілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Суддзя Яўген Брэган прызначыў Віталю сем гадоў пазбаўлення волі, а таксама штраф памерам 1000 базавых велічыняў (40 000 рублёў).

Вядома, што пасля затрымання палітвязня дастаўлялі ў шпіталь на хуткай са слядамі моцнага збіцця, а колер твару Чопіка быў жоўтым (што можа казаць аб пашкоджанні печані праз збіццё).
😢27💔10🤬4👎2❤1👍1😱1
🚀 Каля 60 стыкерпакаў за 2026 год трапілі ў спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў"

У Беларусі працягваюць прызнаваць Telegram-стыкеры "экстрэмісцкімі матэрыяламі". У 2026 годзе ў спіс трапілі, сярод іншага, стыкеры Zhyve Belarus, наборы з Мелстроем і стыкерпакі з нацысцкай сімволікай.

Паводле інфармацыі "Вясны", толькі за апошні год такіх набораў налічваецца каля 60.

Чаму так адбываецца і навошта гэта ўладам, распавяла юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121408

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤡22🤬15😁6👎2🖕2❤1👍1
⚖️ Да 25 гадоў калоніі і штрафы ў сотні тысяч рублёў: гучныя завочныя працэсы 2026 года

У Беларусі працягваюцца завочныя суды над палітыкамі, грамадскімі дзеячамі, добраахвотнікамі і іншымі беларусамі. Найчасцей іх абвінавачваюць у "абразе ці паклёпе на Лукашэнку", "распальванні варожасці", "экстрэмізме" і "закліках да санкцый".

Пакаранні ў 2026 годзе — ад 3,5 да 25 гадоў калоніі, а штрафы дасягаюць 225 тысяч рублёў.

Акрамя зняволення, улады арыштоўваюць і прадаюць маёмасць асуджаных, каб спагнаць прызначаныя судом сумы.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121384

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬19👍1👎1
✊ Зварот да былых палітвязняў

Дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі.

🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1

Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей.

Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам.

📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на @Viasnainfo.
❤12💯3🔥2😁1
🗣 Ад асуджэння гвалту Плошчы да абароны "Вясны": што нобелеўская лаўрэатка Наві Пілэй казала пра Беларусь

Сёлеташняя лаўрэатка Нобелеўскай прэміі Наві Пілэй надавала надзвычайную ўвагу становішчу сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі падчас свайго знаходжання на пасадзе Вярхоўнай камісаркі ААН па правах чалавека.

Яна займала гэтую пасаду з 2008 па 2014 год. У гэты перыяд беларуская супольнасць сутыкнулася з пагаршэннем сітуацыі ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, і кіраўніцтва Упраўлення Вярхоўнага камісара паслядоўна фіксавала масавыя парушэнні фундаментальных правоў і свабод.

Пілэй паслядоўна патрабавала вызвалення палітвязняў і асобна падкрэслівала ключавую ролю Праваабарончага цэнтра "Вясна" ды яго лідараў у фіксацыі злачынстваў рэжыму.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121411

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤26👍7💩2😐1🙈1
🎥 «Архіпэляг БЕЛАГ-2». «Пасля турмы пачынаецца пекла». Як былых палітвязьняў выціскаюць з Беларусі

У пятай частцы другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» «Радыё Свабода» расказвае, як пасля вызвалення былых палітвязняў жыццё ў Беларусі можа ператварыцца ў пекла і чаму яны вымушаныя ўцякаць з краіны.

«Калі я выйшла з калоніі, жыццё ператварылася ў пекла. І так атрымалася, што прыйшлі ня толькі да мяне, але прыйшлі і да маёй маці», — распавядае былая палітзьняволеная Вольга Такарчук.


Новы выпуск па спасылцы 👉 https://www.youtube.com/watch?v=cTWWMRsP4Lw
❤15🤬11😁1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Дзянісам Прывалавым

Дзяніс Прывалаў быў асуджаны ў судзе Партызанскага раёна Мінска паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Цяпер ён адбывае пакаранне ў ПК-2.

✍️ Калі вы перасякаліся з Дзянісам за кратамі, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
❤21👍3😢2🔥1😁1
🤬 Беларусу забаранілі ўезд у Расію на 100 гадоў за ўдзел у пратэстах 2020 года

Вярхоўны суд Рэспублікі Карэлія пакінуў у сіле забарону на ўезд у Расію для беларуса Максіма Стасевіча да 17 красавіка 2126 года. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».

16 жніўня 2020 года мужчына удзельнічаў у пратэстах у Мінску. У Беларусі яго не судзілі. У 2021 годзе ён пераехаў у Карэлію і працаваў у дзіцячым лагеры.

У снежні 2025 года мужчыну затрымалі ў Санкт-Пецярбургу па запыце Беларусі, але не выдалі, бо ўдзел у дэманстрацыі не з'яўляецца злачынствам у Расіі.

У красавіку 2026 года беларуса затрымалі ў Карэліі за знаходжанне ў мясцовасці без дазволу ФСБ. Яго аштрафавалі, але ад дэпартацыі адмовіліся. Пасля гэтага Цэнтр па процідзеянні экстрэмізму МУС Карэліі забараніў яму ўезд у Расію на 100 гадоў. Падставай назвалі тое, што Стасевіч нібыта «схаваўся ад органа крымінальнага пераследу на тэрыторыі Расіі».
🤬24🤡16😱4❤1👍1👎1🖕1