Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.54K subscribers
30.4K photos
639 videos
188 files
26.2K links
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Download Telegram
📌 Віцебскі крымінальны вышук прапанаваў жанчыне за мяжой напісаць распіску, што яна не вернецца ў Беларусь

Пра амаль анекдатычны выпадак «Віцебскай Вясне» на ўмовах ананімнасці расказала віцяблянка, якая атрымала некалькі паведамленняў ад супрацоўніка беларускага крымінальнага вышуку ў сацыяльных сетках.

Жанчыне прапанавалі напісаць «распіску» пра тое, дзе яна цяпер жыве і што не збіраецца вяртацца на радзіму. Потым трэба было сфатаграфавацца з гэтым «дакументам» і даслаць здымак аўтару прапановы.

Паводле слоў супрацоўніка, гэта нібыта дазволіла б «прыпыніць» крымінальную справу, заведзеную супраць яе за «абразу прадстаўніка ўлады».

Таксама супрацоўніка МУС цікавілі звесткі пра сям’ю віцяблянкі і яе планы на бліжэйшую будучыню.

Фотаздымак Барыс Хмельны / «Медыязона. Беларусь»
🤡35😁11🖕9😡3👍1
🗣 Юрыстка «Вясны» — пра забарону стыкераў у Telegram і новыя аб’екты «экстрэмісцкіх» пераследаў

Чаму ў Беларусі прызнаюць «экстрэмісцкімі» стыкерпакі ў Telegram і што могуць забараніць наступным? Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва лічыць, што гэта залежыць ад розных фактараў — і часам нават ад выпадковасьці.

«На маю думку, тое, які наступны сродак выказвання трапіць пад увагу і забарону — акаўнты ў TikTok, допісы ў Threads, стыкерпакі ў Telegram, — можа залежаць ад даволі выпадковых фактараў. Магчыма, гэта таксама вынік пэўных дырэктываў “зверху”, якія патрабуюць звярнуць увагу на тую ці іншую анлайн-прастору для выказвання меркаванняў, як, мяркуючы па ўсім, нядаўна адбылося з Threads», — кажа Святлана Галаўнёва.


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121408

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🔥18👍2👎2🙈2🤮1
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤17💯4👍3🔥1😁1
❗️ Яшчэ адна крыніца інфармацыі пра рэпрэсіі пад пагрозай: МУС тры тыдні не абнаўляе спіс "экстрэмістаў"

Ужо тры тыдні МУС не абнаўляе спіс "экстрэмістаў", які раней папаўняўся кожную пятніцу.

Праваабаронцы "Вясны" нагадваюць, што за гэтым не стаіць паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека: палітычна матываваныя затрыманні і суды ў Беларусі працягваюцца штодня. Знікненне яшчэ адной публічнай крыніцы інфармацыі пра рэпрэсіі можа азначаць, што ўлады спрабуюць схаваць іх маштаб.

Нагадаем, на сайце ведамства пазначана, што старонка часова недаступная «па тэхнічных прычынах». Апошняе абнаўленне было 18 верасня.

Таксама не абнаўляецца спіс асоб, датычных да «тэрарыстычнай дзейнасці». Апошні раз яго абнаўлялі 1 кастрычніка.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121415

✍️ Калі вы ведаеце пра выпадкі рэпрэсій, сутыкнуліся з пераследам самі ці валодаеце важнай інфармацыяй, паведамляйце пра гэта праваабаронцам на @Viasnainfo.
🤬30😢5😱3😁1🙈1
🎙 Голас пакалення свабоды: сустрэча з лаўрэатамі і лаўрэаткамі прэміі і прэзентацыя зборніка

Прэміяй "Голас пакалення свабоды" сёлета былі ўганараваныя дзевяць выбітных прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускай літаратурнай, журналісцкай і праваабарончай супольнасці, якія пасля 2020 года былі вымушаныя пакінуць краіну, але працягваюць творчасць і грамадскую дзейнасць у выгнанні.

7 лістапада 2026 года ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску а 18:00 адбудзецца сустрэча з лаўрэатамі гэтага года ў межах мерапрыемстваў вакол 15-й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця.

Падчас сустрэчы будзе прадстаўленая кніга "Голас пакалення свабоды" – зборнік інтэрв’ю з лаўрэатамі прэміі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121416

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤20🔥5😐2🤡1
❓ Ці можа МУС перастаць публікаваць спіс «экстрэмістаў»? Тлумачыць юрыстка «Вясны»

Спіс асоб, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці», — не проста інфармацыйны рэсурс Міністэрства ўнутраных спраў. Яго публікацыя і абнаўленне прадугледжаныя заканадаўствам. Пра гэта нагадвае юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва.

«Публікацыя Пераліку — гэта абавязак МУС і частка дзейнасці дзяржорганаў па “супрацьдзеянні экстрэмізму”. Каб на законных падставах перастаць публікаваць спіс, павінны быць унесены змены ў заканадаўства. Тады або Пералік увогуле будзе адменены, або мусіць быць створаны іншы непублічны для грамадства механізм распаўсюду Пераліку», — тлумачыць Святлана Галаўнёва.


Юрыстка таксама падкрэслівае, што сёння спіс «экстрэмістаў» — адна з нешматлікіх публічна даступных крыніц інфармацыі пра палітычна матываваны пераслед у Беларусі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121415

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬22😱2🤡2😁1💯1
💔 Дапаможам былому палітзняволенаму Антону Сотнікаву пачаць жыццё нанова

Былы палітзняволены Антон Сотнікаў пасля зняволення быў вымушаны з’ехаць у Польшчу. Праз праблемы са здароўем ён пакуль не можа паўнавартасна працаваць і мае патрэбу ў падтрымцы на час аднаўлення і пошуку працы.

Антона затрымалі 8 лютага 2021 года. Яго судзілі па так званай «брэсцкай справе» — за падзеі 10 жніўня 2020 года ў Берасці. Больш за паўгода ён утрымліваўся ў СІЗА. У выніку мужчыну асудзілі да 4 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У 2025 годз былы палітвязень выехаў з Беларусі ў Польшчу і ўжо атрымаў статус уцекача.

🤝 Падтрымаць Антона можна па спасылцы BYSOL.
❤29😢9🔥3👍1😁1
📝 Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне праз Telegram-бот @viasna_bot
🔹Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
❤15👍5🔥1🤮1
🗣 Ад асуджэння гвалту на Плошчы да абароны «Вясны»: што нобелеўская лаўрэатка Наві Пілэй казала пра Беларусь

Сёлетняя лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Наві Пілэй надавала значную ўвагу сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі падчас сваёй працы на пасадзе Вярхоўнай камісаркі ААН па правах чалавека.

«Вясна» сабрала яе ключавыя заявы пра Беларусь за 2010–2012 гады — ад асуджэння гвалту пасля прэзідэнцкіх выбараў да рэакцыі на пераслед праваабаронцаў і патрабаванняў рэабілітаваць палітычных зняволеных.

У матэрыяле вы даведаецеся пра:

▪️ першыя прысуды ўдзельнікам пратэстаў;
▪️ ціск на адвакатаў і няўрадавыя арганізацыі;
▪️ арышт Алеся Бяляцкага і рэйд у офісе «Вясны»;
▪️ разгляд сітуацыі ў Беларусі ў Савеце ААН па правах чалавека і стварэнне пасады спецдакладчыка па Беларусі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121411

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤝16👍11❤1💩1😐1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Юрыем Маісеенкам

Юрый Маісеенка быў асуджаны ў студзені 2024 года паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 2 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі).

Вядома, што Юрыя асудзілі да пазбаўлення волі. Яго месцазнаходжанне праваабаронцам невядомае.

✍️ Калі вы перасякаліся з Юрыем за кратамі, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤18😢7👍1😁1
⚖️ Блогерку Кацярыну Ваданосаву збіраюцца судзіць завочна

У дачыненні да Кацярыны Ваданосавай распачалі спецыяльную вытворчасць. Ёй інкрымінуюць ч. 3 арт. 130-1 КК (рэабілітацыя нацызму) і ч. 1 арт. 130-2 КК (апраўданне генацыду беларускага народа).

Жанчыну запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Першамайскі РУУС Мінска.

Раней Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу супраць жанчыны за нібыта «рэабілітацыю нацызму» на YouTube.

Паводле Следчага камітэта, Кацярына «ў змове з экстрэмісцкімі фармаваннямі» сістэматычна публікуе на YouTube матэрыялы, нібыта накіраваныя на «рэабілітацыю нацызму».

🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў
🤬48🖕20🤡13😁2❤1👍1👎1
📌 Пасля Тыдня супраць смяротнага пакарання старонку «Смяротнае пакаранне ў Беларусі» дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Гэта стала вынікам чарговага абнаўлення «Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў» Міністэрствам інфармацыі.

У пералік трапілі 12 старонак і акаўнтаў у сацыяльных сетках Facebook і Instagram. Рашэнні аб прызнанні іх інфармацыйнай прадукцыяй экстрэмісцкага характару вынеслі суды ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях 8, 9 і 12 кастрычніка 2026 года.

У спіс дадалі:

📍 Facebook-старонкі: «Смяротнае пакаранне ў Беларусi», «Баста», «Беларускiя Студэнты за Свабоду», а таксама акаўнты «Symon Gromyko», «Volha Aheyeva», «Alexander Esenin», «Aliaksei Tsyhankou» і «Yana Zmagar»;

📍 Instagram-акаўнты: «СТУДЫЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ТАТУIРОЎКИ Варшава», «ХАТКА- беларускае культурнае таварыства. Гданьск», «dariashulc» і «siarheihun».
🤬22🤡10🖕7💔2🗿2👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎥 Выступ Алеся Бяляцкага на сайд-івэнце ў межах АБСЕ

Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі сёння выступае на сайд-івэнце ў межах АБСЕ з прамовай «Захаванне нацыянальнай і культурнай ідэнтычнасці ў аўтарытарнай Беларусі: беларусізацыя з пункту гледжання моладзі».

«Беларуская ідэнтычнасць была знакам непрымання і расійскай імперскай улады, і савецкай рэпрэсіўнай машыны. Таму яе знішчалі», — кажа Алесь Бяляцкі.
❤34👍7🔥4💯2🤮1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Іванам Кавальчуком

Іван Кавальчук быў асуджаны Мінскім гарадскім судом да пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 368, ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса.

Палітвязень адбывае прысуд у ПК-2.

✍️ Калі вы перасякаліся з Іванам за кратамі і можаце расказаць пра яго, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤15😢3👍1😁1
❗️ Палітвязня Ціхана Осіпава будуць судзіць трэці раз за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

Былая палітзняволеная Антаніна Канавалава паведаміла, што супраць палітвязня Ціхана Осіпава распачалі трэцюю крымінальную справу за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». Раней палітвязня ўжо двойчы асудзілі паводле арт. 411 КК за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». Агулам яму дадаткова прызначылі яшчэ два гады і два месяцы пазбаўлення волі.

У зняволенні ў Ціхана пачаліся сур'ёзныя праблемы са здароўем, у тым ліку з хрыбетнікам і сэрцам. Цяпер ён утрымліваецца ў ШІЗА ў ваўкавыскай калоніі № 11.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121420

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬42😢7💔3👍1🙏1
💔 Маці ў зняволенні: лёсы жанчын, якія адбываюць тэрміны за свае перакананні

Сёння ў Беларусі традыцыйна адзначаюць Дзень маці. Аднак дзясяткі беларускіх дзяцей сустракаюць гэты дзень без сваіх маці, якія апынуліся ў зняволенні паводле палітычна матываваных крымінальных справаў.

Сярод асуджаных жанчын — шматдзетныя маці, маці дзяцей з інваліднасцю, жанчыны, якіх затрымалі разам з мужамі, а таксама тыя, чые дзеці былі позбаўленыя мацярынскай апекі ў першыя месяцы жыцця.

Гэты матэрыял прысвечаны розным лёсам маці, затрыманых праз палітычны пераслед у сучаснай Беларусі. За гэтымі гісторыямі — дзеці, якія штодня чакаюць вяртання сваіх маці дадому.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121421

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
💔35😭9❤4🤬2🤷‍♂1😁1
🗣 Паведамляйце праваабаронцам пра сваіх родных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах

Па стане на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 878 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 10000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.

❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS, @Viasnainfo

📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.


✍️Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!
😢12🤬4❤3👍1😁1