Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.54K subscribers
30.4K photos
639 videos
188 files
26.2K links
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Download Telegram
🎞 У межах канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні паказалі фільм пра Алеся Бяляцкага

12 кастрычніка ў варшаўскім кінатэатры "Muranów" прайшоў спецыяльны паказ дакументальнага фільма "Bialiatski / Unbroken" ("Бяляцкі. Нязломны") пра беларускага праваабаронцу, старшыню ПЦ "Вясна", былога палітвязня і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага.

Фільм распавядае не толькі пра асабістую гісторыю Алеся Бяляцкага, але і пра працу праваабаронцаў, якія працягвалі дакументаваць парушэнні правоў чалавека і падтрымліваць палітвязняў, пакуль заснавальнік "Вясны" знаходзіўся за кратамі.

«Мы бачым, што пераслед праваабаронцаў, адвакатаў, грамадскіх актывістаў, ён, на жаль, існуе і ў іншых краінах. І нават у гэтым, мне здавалася б, знаёмым фільме знаходжу тых людзей, якія вось за апошні час таксама апынуліся ў турме ці атрымалі вось такія неверагодныя тэрміны», — падкрэсліў праваабаронца. 


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121424

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤27👍4🔥1🤮1
❓Як адаптавацца да жыцця пасля несвабоды: цыкл матэрыялаў «Вясны»

Праваабарончы цэнтр «Вясна» падрыхтаваў цыкл матэрыялаў пра тое, як палітвязням і іх блізкім адаптавацца да жыцця пасля несвабоды.

У гэтых тэкстах мы абапіраліся на інтэрв'ю з псіхолагамі і падрабязна разбіралі, з якімі перашкодамі людзі могуць сутыкацца на шляху да аднаўлення.

🔹 Ад падазронасці — да блізкасці: як вярнуць права на межы і аднавіць зносіны пасля турмы

🔹 Вяртанне ў сям'ю: гайд для блізкіх палітвязня, як наноў выбудаваць сувязь

🔹 Гарманальны хаос і пошук апоры: як вярнуць сябе пасля досведу турмы і катаванняў

🔹 "Чалавек больш важны за гісторыю": гайд па інтэрв'ю з былымі палітвязнямі

🔹 Крохкая сувязь: як аднавіць кантакт з дзецьмі пасля вяртання з-за кратаў. Частка першая

🔹 Жыццё ў "эканомным рэжыме": як зняволенне трансфармуе ўспрыманне часу і штодзённы побыт

🔹 Пад парасонам чужога болю: як распазнаць прафесійную траўматызацыю і захаваць сябе

📌 У матэрыялах цыкла мы разглядаем, як выбудоўваць камунікацыю тым, хто знаходзіцца побач — блізкім, сябрам і калегам. Гаворым пра тое, як падтрымліваць чалавека, не ператвараючы клопат у навязлівы кантроль і не парушаючы яго асабістыя межы.
❤18👍2🔥1🤡1💯1😐1
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬22🙈3😱2😁1
📌 Старонку былога палітвязня Аляксандра Андрушкевіча дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэта раз у яго трапілі:

📍 TikTok-акаўнт: былога палітвязня Аляксандра Андрушкевіча («Aliaksandr Andrushkevich»);
📍 Instagram-акаўнт: «# dzenews Дзе навiны?»;
📍 Threads-акаўнт: «Oleg Kravchenko»;
📍 Суполка ў «Аднакласніках»: «Прыват».

🔗 Хроніка палітычнага пераследу 14 кастрычніка
😡18🤡7😱3🤬3🖕2👍1👎1
📄 «Чым мацнейшае беларускае грамадства, тым слабейшая дыктатура». На канферэнцыі АБСЕ абмеркавалі захаванне беларускай ідэнтычнасці

У межах канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні 14 кастрычніка адбыўся сайд-івэнт "Пра захаванне нацыянальнай і культурнай ідэнтычнасці ў аўтарытарнай Беларусі. Беларусізацыя з пункту гледжання моладзі".

У сустрэчы ўзялі ўдзел праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская, дацэнт ЕГУ Сцяпан Стурэйка і старшыня праўлення беларускага нацыянальнага моладзевага савета РАДА Аляксандра Дойніч.

Удзельнікі абмеркавалі пераслед беларускай мовы і культуры, ціск на незалежную адукацыю і выклікі, з якімі сутыкаецца беларуская моладзь у захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121427

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
👍17❤8🔥2💩1😐1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💔 Дзень маці за кратамі: лёсы жанчын, якія пацярпелі ад палітычнага пераследу ў Беларусі

Сёння ў Беларусі традыцыйна адзначаюць Дзень маці. Аднак дзясяткі беларускіх дзяцей сустракаюць гэты дзень без сваіх маці, якія апынуліся ў зняволенні паводле палітычна матываваных крымінальных спраў.
😢30🙏10🤬8😁1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Апанасам Афанасенкавым

Апанас Афанасенкаў быў асуджаны судом Гомельскага раёна паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі).

10 верасня 2024 года супраць Апанаса разгледзелі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).

Цяпер ён адбывае прысуд у ПК № 14.

✍️ Калі вы перасякаліся з Апанасам за кратамі, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤18👍1😁1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Аляксандрам Пелешам

Аляксандр Пелеш быў асуджаны ў Гродзенскім абласным судзе паводле ч. 1 і 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 КК (абраза суддзі альбо народнага засядацеля), ч. 1 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў).

Цяпер ён адбывае пакаранне ў ПК № 2.

✍️ Калі вы перасякаліся з Аляксандрам за кратамі і можаце расказаць пра яго, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤19👍1😁1
🇨🇭 У Цюрыху нагадалі пра беларускіх палітвязняў

У швейцарскім Цюрыху прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, прымеркаваная да Дня маці.

У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі беларускай дыяспары, былыя палітвязні, неабыякавыя швейцарцы, а таксама праваабаронцы міжнароднай арганізацыі Libereco.

Удзельнікі акцыі звярнулі ўвагу еўрапейскай супольнасці на праблему палітвязняў у Беларусі, расказалі пра цяжкі лёс маці, якія знаходзяцца за кратамі, і выказалі падтрымку іх сем'ям.

📌 Маці ў зняволенні: лёсы жанчын, якія адбываюць тэрміны за свае перакананні
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤33💔8🔥7⚡1👍1🤡1
💔 «Мне быў 31, а потым — бац, і ўжо 37». Яўген Юшкевіч — пра жыццё пасля 5,5 года за кратамі

Былы палітвязень Яўген Юшкевіч апублікаваў першы допіс у Threads праз месяц пасля вызвалення.

«Выйсці з турмы, ды яшчэ і ў іншай краіне, — гэта такі ж моцны стрэс, як і трапіць у турму. Адзін з самых моцных у маім жыцці», — прызнаецца Яўген.


Паводле яго слоў, за 5,5 года зняволення свет паспеў змяніцца, і цяпер яму даводзіцца нанова прывыкаць да жыцця на волі.

«У турме ёсць толькі чорны, шэры і белы — толькі тры колеры, і амаль няма чаго больш губляць», — піша ён.


Былы палітвязень таксама падзякаваў усім, хто падтрымліваў яго ў зняволенні, і нагадаў: людзям, якія правялі за кратамі шмат гадоў, бывае складана нават папрасіць пра дапамогу.

«Яны занадта доўга жылі паводле прынцыпу “не вер, не бойся, не прасі”, каб змяніцца за адзін тыдзень».
😢31💔20❤2🤡1
🤬 У Беларусі сілавікі прыходзілі да сваякоў заснавальніцы Dissidentby Марыны Касінеравай

Паводле Марыны, учора з 7-й раніцы да 9-й вечара яе шукалі ў сваякоў. Адным казалі, што яна нібыта вярнулася ў Беларусь, іншым — што яе «ўсё роўна дэпартуюць» і прызначаць «вялікі тэрмін». Пра гэта яна паведаміла ў Facebook.

Нагадаем, заўтра ў Мінску пачынаюць завочна судзіць заснавальнікаў праваабарончай ініцыятывы Dissidentby Марыну і Вячаслава Касінеравых. Справу разглядаюць у парадку спецыяльнай вытворчасці.

Сама Марына звязвае гэтыя візіты з хадайніцтвам, якое яна накіравала, каб яе пазнаёмілі з прызначаным «абаронцам» і патлумачылі, за што збіраюцца судзіць.
🤬48👎6❤3👍1💔1
📶 Гендарныя стэрэатыпы і дыскрымінацыя. Спецдакладчык ААН Нілс Муйжніекс падрыхтаваў даклад аб становішчы жанчын у Беларусі

Спецыяльны дакладчык па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс выпусціў новы даклад, прысвечаны жанчынам. Яго ён прадставіць на 81 сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

"Вясна" распавядае пра тое, якія тэмы там уздымаюцца: ад сацыяльна-эканамічных паказчыкаў і працоўных абмежаванняў да дыскрымінацыі палітзняволеных жанчын і ўмоў утрымання ў калоніях.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121433

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤29🙏2🔥1🤡1😐1🙈1
📚 У Гданьску пройдзе Свята беларускай літаратуры

Беларуская і польская літаратурныя супольнасці 7 лістапада збяруцца ў Гданьску на ўручэнні 15-й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця — найзначнейшай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі.

У праграме — прэзентацыі беларускай прозы, размовы пра пераклад і кнігавыданне, творчасць пісьменніц, а таксама жыццё і працу ў эміграцыі. Таксама пакажуць буктрэйлеры шасці кніг-фіналістаў і абвесцяць імёны лаўрэатаў прэміі Гедройця 2026 года.

🎸 Завершыць вечар музычны выступ Лявона Вольскага разам з гітарыстам Паўлам Трыпуцем.

📌 Поўная праграма Свята беларускай літаратуры па спасылцы — https://penbelarus.org/2026/10/12/svyata-belaruskaj-litaratury-15-ya-litaraturnaya-premiya-imya-ezhy-gedrojczya.html
❤22👍3🤡1😐1
⚖️ 27 палітычных прысудаў і знак «За адданасць правасуддзю»: суддзю Жанну Брысіну правялі ў адстаўку

14 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе ўрачыста праводзілі на пенсію суддзю Жанну Брысіну, якая ўдзельнічала ў разглядзе дзясяткаў палітычна матываваных спраў. Ёй таксама ўручылі знак «За адданасць правасуддзю». На гэта звярнула ўвагу «Наша Ніва».

Паводле нашых звестак, яна вынесла не менш за 27 прысудаў, а таксама разглядала апеляцыйныя скаргі палітвязняў. Некаторыя справы яна разглядала ў першай інстанцыі, іншыя — у апеляцыйным парадку.

Сярод найбольш вядомых — справа заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса. У траўні 2023 года на закрытым судовым працэсе Брысіна прызначыла яму 13 гадоў калоніі.

27 сакавіка 2025 года Еўрасаюз уключыў Брысіну ў санкцыйны спіс.
💩27🤮10😡5❤4🤡4🤬1
🗣 Паведамляйце праваабаронцам навіны пра палітвязняў

Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», агулам па заканчэнні тэрмінаў з 2020 года з папраўчых установаў выйшлі больш за 1800 чалавек.

Адзначым, што лічба палітвязняў, якія выйшлі на волю па адбыцці тэрміну, можа быць большай праз адсутнасць дакладных звестак пра іх вызваленне.

✍️ Калі вам вядома, што чалавек, асуджаны па палітычных матывах, знаходзіцца ўжо на волі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤20👍1😁1
📌 «Беларушчына азначае свабоду»: Алесь Бяляцкі — пра пераслед беларускай мовы і яе вяртанне

«Пераслед беларускай мовы і культуры — працяг старой каланіяльнай традыцыі», — пра гэта падчас канферэнцыі АБСЕ нагадаў старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.

Ён распавёў, што падчас ягонага суда суддзя адмовілася весці працэс па-беларуску, а ў калоніі палітвязняў, паводле ягоных звестак, збівалі за беларускую мову.

Але пасля 2020 года ўсё больш беларусаў свядома выбіраюць родную мову.

«Для моладзі і раней, і цяпер беларушчына азначае свабоду, свабоду творчасці, адкрытасць свету, гуманістычныя каштоўнасці, а таксама еўрапейскую будучыню для Беларусі», — адзначыў Алесь Бяляцкі.


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121427

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
💯25❤7❤‍🔥3🔥2🙏2👍1💩1😐1
💔 Дапаможам былому палітзняволенаму Антону Сотнікаву пачаць жыццё нанова

Былы палітзняволены Антон Сотнікаў пасля зняволення быў вымушаны з’ехаць у Польшчу. Праз праблемы са здароўем ён пакуль не можа паўнавартасна працаваць і мае патрэбу ў падтрымцы на час аднаўлення і пошуку працы.

Антона затрымалі 8 лютага 2021 года. Яго судзілі па так званай «брэсцкай справе» — за падзеі 10 жніўня 2020 года ў Берасці. Больш за паўгода ён утрымліваўся ў СІЗА. У выніку мужчыну асудзілі да 4 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У 2025 годз былы палітвязень выехаў з Беларусі ў Польшчу і ўжо атрымаў статус уцекача.

🤝 Падтрымаць Антона можна па спасылцы BYSOL.
❤20👍3😁2🔥1😢1