⚖️ Да 25 гадоў калоніі і штрафы ў сотні тысяч рублёў: гучныя завочныя працэсы 2026 года
У Беларусі працягваюцца завочныя суды над палітыкамі, грамадскімі дзеячамі, добраахвотнікамі і іншымі беларусамі. Найчасцей іх абвінавачваюць у "абразе ці паклёпе на Лукашэнку", "распальванні варожасці", "экстрэмізме" і "закліках да санкцый".
Пакаранні ў 2026 годзе — ад 3,5 да 25 гадоў калоніі, а штрафы дасягаюць 225 тысяч рублёў.
Акрамя зняволення, улады арыштоўваюць і прадаюць маёмасць асуджаных, каб спагнаць прызначаныя судом сумы.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121384
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

🤬19😡6👍1👎1🤯1
🗺 Актывісты стварылі анлайн-мапу мінскіх месцаў, звязаных са смяротным пакараннем
Моладзевая арганізацыя «Рада» распрацавала сайт, на якім сабрала 14 лакацый Мінска, звязаных са смяротным пакараннем у Беларусі.
На мапе адзначаныя не толькі месцы, дзе выконвалі смяротныя прысуды, у тым ліку былая турма «Валадарка», але і лакацыі, звязаныя з «чырвоным тэрорам» 1920-х гадоў і сталінскімі рэпрэсіямі.
Прэзентацыя праекта адбылася ў Інфармацыйным пункце Рады Еўропы для беларусаў у Нацыянальнай бібліятэцы Літвы імя Марцінаса Мажвідаса ў Вільні.
🔗 Паглядзець мапу можна па спасылцы 👉 https://www.deathpenaltyminsk.online/en

😢28❤4👍2🤡1
📌 Старонку былога палітвязня Сяргея Спарыша дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Акрамя старонкі былога палітвязня Сяргея Спарыша ў «Аднакласніках», у спіс трапілі Telegram-канал «Jednaść2025» і Instagram-старонка хору беларусаў з Познані «chor_poznanski_spieuny_schod».

🤬27🤡7💊4👍1👎1😁1
🤬 Сілавікі прыйшлі да сваякоў заснавальніка «Kamaroŭka» Змітра Завадскага і былых валанцёрак
Сілавікі ў Беларусі пачалі наведваць сваякоў заснавальніка платформы «Kamaroŭka» Змітра Завадскага, Вольгі Касянчук і былой валанцёркі. Пра гэта Зміцер паведаміў у Facebook.
Паводле яго, гэта адбылося пасля таго, як платформу прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем», а праект пачаў выходзіць у плюс.
Мужчына расказаў, што сілавікоў цікавілі месца яго прапіскі, суседзі, мама і брат. Учора яны прыйшлі нават да далёкіх сваякоў, з якімі ён не бачыўся каля 15 гадоў.
Нагадаем, што ў ліпені платформу «Kamaroŭka» ўнеслі ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў».

🤬44🤡6😱3❤2👍1👎1😢1
❗️Патрабуем рэабілітацыі: праваабаронцы надалі статус «былы палітвязень» 13 беларусам
Праваабарончая супольнасць Беларусі сёння прыняла заяву, у якой запатрабавала поўную рэабілітацыю 13 чалавек, пазбаўленых волі за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў.
Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але, негледзячы на гэта, праваабаронцы ў заяве надаюць ім статус «былых палітвязняў».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121439
🔹«Мы аднаўляем справядлівасць». Праваабаронцы растлумачылі вялікую заяву аб наданні статусаў «былых палітвязняў»
⁉️ Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс «былых палітвязняў», яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў «Вясну» (@ViasnaSOS, @Viasnainfo) і распавесці пра сваю справу

😢26🤡1
🗣 «Няма ніякіх падстаў казаць пра адлігу». Алесь Бяляцкі выступіў на Саміце свабоды
15 кастрычніка старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі выступіў на Саміце свабоды.
Мерапрыемства праходзіла ў Вільні і было арганізаванае Міністэрствам замежных спраў Літвы і міжнароднай праваабарончай арганізацыяй "Freedom House".
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121441
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
15 кастрычніка старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі выступіў на Саміце свабоды.
Мерапрыемства праходзіла ў Вільні і было арганізаванае Міністэрствам замежных спраў Літвы і міжнароднай праваабарончай арганізацыяй "Freedom House".
«Нам мала вызваленння палітычных зняволеных, нам неабходная свабода», — падкрэсліў праваабаронца.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121441
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
💯38❤5🔥1🤮1😐1
⚖️ Сёння ў Мінску пачынаюць завочна судзіць заснавальнікаў Dissidentby
Сёння, 16 кастрычніка, у судзе Заводскага раёна Мінска пачынаецца працэс у дачыненні да заснавальнікаў праваабарончай ініцыятывы Dissidentby Марыны і Вячаслава Касінеравых.
Справу разглядаюць у парадку спецыяльнай вытворчасці.
Вячаславу Касінераву ставяць у віну «стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім», «распальванне іншай сацыяльнай варожасці», «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь», «абразу Лукашэнкі» і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Марые Касінеравай, акрамя гэтых абвінавачанняў, ставяць у віну таксама «паўторнае стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо кіраўніцтва ім».
Спецыяльная вытворчасць у дачыненні да Марыны і Вячаслава Касінеравых пачалася 28 жніўня 2026 года.

🖕12😡10👎5😈5🤮1
✊ Зварот да былых палітвязняў
Дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі.
🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1
Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей.
Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам.
📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на @Viasnainfo.

❤16👍1😁1🤯1
📄 Гендарныя стэрэатыпы, рэпрэсіі і жанчыны за кратамі: спецдакладчык ААН падрыхтаваў даклад пра становішча жанчын у Беларусі
Спецыяльны дакладчык ААН па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс падрыхтаваў новы даклад, прысвечаны становішчу жанчын у краіне. Ён прадставіць яго на 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
У дакладзе разглядаюцца:
▪️ гендарныя стэрэатыпы ў заканадаўстве і практыцы;
▪️ эканамічныя і сацыяльныя правы жанчын;
▪️ палітычны пераслед і рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці;
▪️ становішча жанчын, пазбаўленых волі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121433
👉 Цалкам з дакладам можна азнаёміцца тут.

❤28🙈3💩1
🌿 Падтрымайце «Вясну» ў два клікі
Мы абараняем правы чалавека ў Беларусі ўжо больш за 30 гадоў. Нягледзячы на ўсе перашкоды і цяжкасці, «Вясна» працягвае працу на карысць людзей. Нам патрэбная вашая падтрымка!
Мы сабралі ўсе магчымыя спосабы дапамогі на адной старонцы: donate.spring96.org.
Не заставайся ў баку — ахвяруй на дзейнасць праваабаронцаў!

❤26👍1😁1😐1
❗️У Беларусі яшчэ +8 новых палітвязняў
Гэта Галіна Усцюгова, Віктар Масько, Антон Дакучаеў, Інга Казючыц, Сяргей Казінскі, Святаслаў Падвашэцкі, Дзмітрый Зара і Аляксандр Руткевіч.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 https://spring96.org/be/news/121445
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

🤬32😢4😱2❤1👍1👎1
❗️ «Дзяржаўны бізнес рэпрэсій»: на канферэнцыі АБСЕ праваабаронцы распавялі пра прымусовую працу ў Беларусі
Сайд-івэнт "Дзяржаўны бізнес рэпрэсій: прымусовая праца ў Беларусі" прайшоў у межах Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве. Мерапрыемства было арганізавана Праваабарончым цэнтрам "Вясна".
Вялікая ўвага ў выступах была нададзена прымусовай працы ў месцах пазбаўлення волі (у тым ліку сярод палітвязняў), а таксама ў Лячэбна-працоўных прафілакторыях і пансіянатах, дзе ўтрымліваюцца людзі, у тым ліку пазбаўленыя дзеяздольнасці.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121447

«Дзяржава не проста талеруе прымусовую працу, але ў многіх кантэкстах сама стварае, рэгулюе, адмініструе механізмы, праз якія людзей прымушаюць працаваць, і атрымлівае ад іх выгаду», — падкрэслілі праваабаронцы.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121447
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤18👍1🤮1
🤬 Пяцярых беларускіх добраахвотнікаў палка Каліноўскага дадалі ў «спіс тэрарыстаў»
КДБ абнавіў пералік «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».
Сярод новых прозвішчаў — пяць беларускіх добраахвотнікаў: Юрый Макітаў, Міхаіл Чупрынскі, Крысціна Станкевіч, Мікалай Бойка і Наталля Нікіціна. У верасні іх завочна асудзілі на 12 і 20 гадоў калоніі. Суд звязаў усіх пяцярых з палком імя Кастуся Каліноўскага.
Акрамя добраахвотнікаў, у спіс дадалі яшчэ некалькіх чалавек: палітвязня Эдуарда Курляндчыка, 41-гадовага мінчука Арцёма Літвінко, Юлю Нікіціну і Андрэя Кашанскага.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» налічваецца 1476 чалавек, з якіх 725 — грамадзяне Беларусі.

🤬22🤡4🖕3😡3👍1👎1😱1
🔎 З «тэрарыстычнага спісу» КДБ выключылі трох былых палітвязняў
З абноўленага пераліку «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», зніклі тры чалавекі, якія раней знаходзіліся ў ім:
▪️ Ілля Смалюга — былы палітвязень, асуджаны да трох гадоў зняволення. Вызваліўся ў пачатку 2025 года.
▪️ Мікалай Амельчанка — былы палітвязень, якога вызвалілі па памілаванні 16 верасня 2024 года.
▪️ Кацярына Джыг — былая палітзняволеная, вызваленая па памілаванні 16 верасня 2024 года.
📌 Іх імёны адсутнічаюць у новым пераліку ў параўнанні з папярэдняй версіяй.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» налічваецца 1476 чалавек, з якіх 725 — грамадзяне Беларусі.
З абноўленага пераліку «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», зніклі тры чалавекі, якія раней знаходзіліся ў ім:
▪️ Ілля Смалюга — былы палітвязень, асуджаны да трох гадоў зняволення. Вызваліўся ў пачатку 2025 года.
▪️ Мікалай Амельчанка — былы палітвязень, якога вызвалілі па памілаванні 16 верасня 2024 года.
▪️ Кацярына Джыг — былая палітзняволеная, вызваленая па памілаванні 16 верасня 2024 года.
📌 Іх імёны адсутнічаюць у новым пераліку ў параўнанні з папярэдняй версіяй.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» налічваецца 1476 чалавек, з якіх 725 — грамадзяне Беларусі.
❤14👍8🤔4🔥3
💔 145 сутак у ШІЗА за адмову шыць форму для сілавікоў: гісторыя былой палітзняволенай Алены Лазарчык
Былая палітзняволеная Алена Лазарчык, якую 16 верасня вызвалілі і прымусова вывезлі ў Літву, у вялікім інтэрв’ю «Люстэрку» распавяла, як адмаўлялася шыць форму для сілавікоў і вайсковую вопратку.
За адмову працаваць супраць яе распачалі дзве крымінальныя справы паводле артыкула 411 КК — за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. Былая палітзняволеная неаднаразова адпраўлялі ў штрафны ізалятар, а пасля — у памяшканне камернага тыпу (ПКТ).
У калоніі ў Зарэччы яна правяла 145 сутак у ШІЗА і дзевяць месяцаў у ПКТ.
🔹 Тэрмін без канца: як артыкул 411-ы ператварае адбыты прысуд у бясконцае зняволенне

«На вашу фабрыку не пайду. Рабіце што хочаце».
За адмову працаваць супраць яе распачалі дзве крымінальныя справы паводле артыкула 411 КК — за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. Былая палітзняволеная неаднаразова адпраўлялі ў штрафны ізалятар, а пасля — у памяшканне камернага тыпу (ПКТ).
У калоніі ў Зарэччы яна правяла 145 сутак у ШІЗА і дзевяць месяцаў у ПКТ.
🔹 Тэрмін без канца: як артыкул 411-ы ператварае адбыты прысуд у бясконцае зняволенне
🤬32😭17💔8😁1😢1
⚖️ Лукашэнка пераставіў суддзяў: сярод прызначаных — тыя, хто разглядаў палітычныя справы
Лукашэнка пераразмеркаваў судзейскія пасады па ўсёй Беларусі. Базы «Вясны» дазваляюць прасачыць гісторыі некаторых суддзяў.
У вядомых справах людзі атрымлівалі штрафы, адміністрацыйныя арышты, абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — так званую «хімію», — або гады зняволення. Іншыя суддзі, чыя дзейнасць згадваецца ў матэрыялах, пакінулі пасады ў сувязі з адстаўкай.
«Вясна» прааналізавала новы ўказ, каб высветліць датычнасць суддзяў да рэпрэсій у Беларусі пасля 2020 года.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121452

💩23😡5❤2👍1🤮1
🎨 Сёння ва Уроцлаве адкрываецца выстава «Сны палітвязня» беларускага мастака Алеся Папковіча
Да 24 кастрычніка ва Уроцлаве можна будзе пабачыць працы беларускага мастака і былога палітвязня Алеся Папковіча, створаныя падчас зняволення і пасля яго, а таксама новыя творы, якія працягваюць гэты цыкл.
📍 Афіцыйнае адкрыццё выставы:
📌 Domek Miedziorytnika, ul. Świętego Mikołaja 1, Wrocław
🕕 18:00

«Самым складаным для мяне ў зняволенні была не адсутнасць свабоды, а немагчымасць тварыць. Нібыта я страціў частку самога сябе. І мне было важна нават у такіх умовах знайсці спосабы займацца творчасцю. Я пісаў вершы, маляваў на кавалачках паперы, марыў пра новыя праекты», — распавядаў Алесь.
📍 Афіцыйнае адкрыццё выставы:
📌 Domek Miedziorytnika, ul. Świętego Mikołaja 1, Wrocław
🕕 18:00
❤32🤡1
🧬 У Беларусі ў палітвязняў і сваякоў эмігрантаў патрабуюць здаваць ДНК
Апошнім часам з’яўляецца ўсё больш інфармацыі пра патрабаванні здаваць ДНК у Беларусі — у тым ліку да палітвязняў і сваякоў тых, хто з’ехаў з краіны. Але ці абавязкова здаваць біяматэрыял?
📌 Нагадаем пра гайд «Вясны» «Здаць адбіткі ды біяматэрыялы: ці можна адмовіцца?» У ім тлумачым, у якіх выпадках такое патрабаванне законнае, а калі ад працэдуры можна адмовіцца.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117178

🤬23😡4👍1🖕1
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬15❤4👍1😁1😡1
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
✍️ Калі вы ці вашы сваякі сутыкаліся з патрабаваннямі здаць ДНК у Беларусі, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤18😁1