У Полацку затрымалі паэтку Леру Сом, піша @belsat
У яе дома правялі ператрус, забралі тэхніку і павезлі на допыт у Следчы камітэт у Віцебску. Па якой справе – пакуль невядома.
upd. Пасля допыту яе адпусцілі.
Хроніка палітычнага пераследу 14 ліпеня 👉 http://bit.ly/3wCatoD

Таксама быў ператрус ў старшыні праўлення адукацыйнага цэнтра ПОСТ Сафіі Емельянавай. У яе, акрамя кампутара і тэлефона, забралі зборнік апавяданняў выдвецтва НН: "Жанчыны выходзяць з-пад кантролю".
❗️Па дадзеных «Вясны» на 16:30, пасля ператрусаў па ўсёй Беларусі затрымалі ці звезлі на допыты мінімум 14 праваабаронцаў і актывістаў.
Вядома, што намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч затрыманы на 72 гадзіны, лёс астатніх затрыманых пасля ператрусаў адзінаццаці вясноўцаў пакуль невядомы.
Акрамя гэтага, ператрусы прайшлі (ідуць) мінімум у дзесяці чалавек, 16 офісах НДА, партый, праваабарончых арганізацый.
Як вядома, ператрусы ў праваабаронцаў адбываюцца ў межах распачатай крымінальнай справы №21128310008 па ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне групавых дзянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў).
Хроніка палітычнага пераследу 14 ліпеня 👉 http://bit.ly/3wCatoD
Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

❗️Ператрус праходзіць у кватэры палітыка Анатоля Лябедзькі. З-за гэтага ў Магілёве адмянілі публічную дыскусію пра новую Канстытуцыю, у якой ён мусіў сёння прымаць удзел.
❗️Паводле непацверджанай інфармацыі, каля офіса "Вясны" ў Мінску (вул. Мяржынскага, 8) стаяць людзі ў масках.
Паведамляюць, што чутныя гукі лому знутры.
Калі ў вас ёсць інфамацыя на гэты конт, напішыце нам на @Spring96info

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Міколы Шараха, кіраўніка ячэйкі свабоднага прафсаюза з Полацка і сябры Полоцкага праваабарончага таварыства ў хаце пачаўся вобшук.
Мікола Шарах затрыманы на 72 гадзіны па крымінальнай справе.
Ператрус у яго праводзілі супрацоўнікі Полацкага РАУС у межах узбуджанай 29 сакавіка 2021 года крымінальнай справы па арт. 341 КК "апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці".

Раніцай сілавікі з ператрусам прыйшлі да дырэктаркі Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Вольгі Смалянка. У фэйсбуке яна паведаміла, што ператрус таксама будзе адбывацца ў офісе праваабарончай арганізацыі.
Па стане на 17:40 старонка ў фэйсбуку Вольгі стала недаступнай: "Гэты кантэнт зараз недаступны. Магчыма, уладальнік выдаліў кантэнт або абмежаваў доступ да яго". Невядома, ці адпусцілі яе пасля ператрусаў дома і офісе.
Хроніка палітычнага пераследу 14 ліпеня 👉 http://bit.ly/3wCatoD
Па стане на 17:40 старонка ў фэйсбуку Вольгі стала недаступнай: "Гэты кантэнт зараз недаступны. Магчыма, уладальнік выдаліў кантэнт або абмежаваў доступ да яго". Невядома, ці адпусцілі яе пасля ператрусаў дома і офісе.
Хроніка палітычнага пераследу 14 ліпеня 👉 http://bit.ly/3wCatoD
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Паводле непацверджанай інфармацыі, каля офіса "Вясны" ў Мінску (вул. Мяржынскага, 8) стаяць людзі ў масках. Паведамляюць, што чутныя гукі лому знутры. Калі ў вас ёсць інфамацыя на гэты конт, напішыце нам на @Spring96info
У адным з мінскіх офісаў «Вясны» на вуліцы Мяржынскага адбываецца ператрус, ламалі дзверы.
«Судя по всему, ломают двери в офисе Весны на Мержинского. 4 человека, без характерного транспорта, в штатском. Слышны удары по металлу», – паведамляюць відавочцы.
"Святло ўключанае, на вуліцы з вокнаў чутны шоргат паліэтылену. На супрацьлеглым баку ад дома стаіць чорная шкода з нумарам 0471, у ёй сядзіць або стаіць каля машыны мужчына спартыўнага целаскладу", – пішуць пра ператрус у "Вясне".
Да гэтага часу невядомы лёс 11 затрыманых вясноўцаў.

▪️ Вобшук адбываецца ў кватэры актывісткі з Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Вольгі Беляўцовай.
▪️ Паведамляецца пра вобшук у Мінску на вул. Веры Харужай, 22 - там знаходзіцца офіс АГП.
Хроніка палітычнага пераследу 14 ліпеня 👉 http://bit.ly/3wCatoD
▪️ Паведамляецца пра вобшук у Мінску на вул. Веры Харужай, 22 - там знаходзіцца офіс АГП.
Хроніка палітычнага пераследу 14 ліпеня 👉 http://bit.ly/3wCatoD
❗️З ранку адсутнічала сувязь са старшынём Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесем Бяляцкім.
У 18:00 стала вядома, што Алесь Бяляцкі затрыманы. Крымінальную справу вядзе Цэнтральны апарат Следчага камітэту.
Падрабязнасці высвятляюцца.
У 18:00 стала вядома, што Алесь Бяляцкі затрыманы. Крымінальную справу вядзе Цэнтральны апарат Следчага камітэту.
Падрабязнасці высвятляюцца.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Пасля ператрусу Уладзіміра разам з жонкай Нінай павезлі ў ДФР. Цяпер Уладзіміра і Ніну Лабковічаў вязуць на допыт у Следчы камітэт. У іх трое непаўнагадовых дзяцей.
❗️Уладзімір і Ніна Лабковічы затрыманы на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы.
❗️У Мінску КДБ затрымаў актывістаў Аляксандра Руткевіча і Арыну Каршунову.
Хроніка палітычнага пераследу 14 ліпеня 👉 http://bit.ly/3wCatoD
Хроніка палітычнага пераследу 14 ліпеня 👉 http://bit.ly/3wCatoD
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
👉 У Мінску затрыманая праваабаронца Яўгенія Бабаева. Яе павезлі ў Следчы камітэт. Хроніка палітычнага пераследу 14 ліпеня 👉 bit.ly/3wCatoD
Яўгенія Бабаева затрыманая на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы.
Amnesty International заклікае міжнародную супольнасць адрэагаваць на хвалю ператрусаў у НКА ў Беларусі.
"На працягу апошніх 12 месяцаў Правы чалавека падвяргаліся бязлітаснай атацы з боку ўрада Аляксандра Лукашэнкі. На працягу гэтага часу мы заклікалі міжнародную супольнасць адрэагаваць на паведамленні аб катаваннях, гвалце з боку паліцыі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў і паўсюдных рэпрэсіях. Сённяшняя маштабная атака на жыццёва важныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці паказвае, што зробленага міжнароднай супольнасцю не дастаткова, каб пакласці канец гэтаму крызісу".
"Беларускі КДБ на мінулым тыдні выхваляўся, што праводзіць у маштабах усёй краіны аперацыю па "зачыстцы ад радыкалаў", і сёння мы ўбачылі, як гэтая зачыстка выглядае на справе. Усе затрыманыя сёння павінны быць неадкладна вызваленыя, а гэтая кампанія супраць грамадзянскай супольнасці павінна быць спыненая".
"Мы паўтараем наш заклік да міжнароднай супольнасці: грамадзянская супольнасць знішчаецца ў самым сэрцы Еўропы. Пара дзейнічаць – абараняць свабоду і справядлівасць!" - заявіла дырэктарка Amnesty International ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Стразэрс.
👉https://cutt.ly/ImFRacr

Вясна
Amnesty International: "Грамадзянская супольнасць знішчаецца ў самым сэрцы Еўропы"
Amnesty International заклікае міжнародную супольнасць адрэагаваць на хвалю ператрусаў у НКА ў Беларусі.
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
Дырэктарка SYMPA/BIPART Наталля Рабава напісала ў сваім facebook, што яе кватэра апячатаная сілавікамі.
Forwarded from Наша Ніва
Кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» зноў за кратамі. Гэты чалавек прэтэндаваў на Нобеля, мог з’ехаць з Беларусі шмат разоў, але застаўся.
Яго ўжо пераследавалі па палітычных матывах, потым адзін з выканаўцаў — падпалкоўнік СК Павел Шабека, — пакаяўся за гэта.
Хто такі Алесь Бяляцкі, які шмат гадоў бароніць ахвяр рэпрэсій? Чытайце па спасылцы
Яго ўжо пераследавалі па палітычных матывах, потым адзін з выканаўцаў — падпалкоўнік СК Павел Шабека, — пакаяўся за гэта.
Хто такі Алесь Бяляцкі, які шмат гадоў бароніць ахвяр рэпрэсій? Чытайце па спасылцы
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Сёння ў 7:30 раніцы прайшоў ператрус у праваабаронцы "Вясны" Алены Лапцёнак. У пастанове на ператрус значыліся: ч.1 і 2 арт. 342 і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса. Алену павезлі ў Следчы камітэт. Невядома, у якім яна статусе. Хроніка палітычнага пераследу…
❗️Праваабаронца "Вясны" Алена Лапцёнак затрымана на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы.
Яна ў статусе падазраванай па справе па арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў).

Forwarded from Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
Незадоўга да свайго затрымання праваабаронца Валянцін Стэфановіч далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Юліі Кашаверавай. Падтрымлівайце адзін аднаго і ўсё будзе добра!
"Добры дзень Юлія.
Вы мяне зусім не ведаеце, хаця я Вас ведаю і з акалічнасцямі Вашай справы знаёмы.
Мяне завуць Валянцін Стэфановіч, я праваабаронца з Менску, маю 48 гадоў і траіх дзетак. У дзяцінстве марыў стаць ляснічым, мараком і машыістам цягніка. Паспытаў розныя заняткі ў жыцці. Быў і маляром і студэнтам і жаўнерам, працаваў юрыстам на МПЗ. Цяпер вось актыўна назіраю за жыццём і асабліва захапляюся вясной.
Гэта я каротка прадставіўся, каб вы ведалі хто Вам піша)))
Вырашыў напісаць Вам, бо сачыў за Вашым лёсам, як і за лёсам сотняў асуджаных у выніку вядомых падзеяў. Ведаю, што атрымалі паўтары гады зняволення і зараз знаходзіцеся ў Гомелі.
Цяжка пісаць незнаёмаму чалавеку, хаця зараз мне падаецца, што ўсе мы сталі знаемымі і блізкімі адзін адному –па духу, па светаўспрыняццю і самае галоўнае ў нашым агульным памкненні да свабоды. Менавіта прага свабоды і зменаў рухала і рухае намі.
І многія заплацілі і плацяць за гэтую прагу свабоды свабодай сваёй, асабістай. Так здарылася і з Вамі, але вы мусіце ведаць, што Вас любіць вашая сям’я, ваш цудоўны тата і яшчэ шмат, шмат знаёмых і незнаёмых людзей.
Мая сястра, як і Вы, таксама медык. Яна медсястра і вельмі любіць сваю цяжкую, але вельмі патрэбную людзям працу. Яна, як і вы, заўсыды гатовая прыйсці незнаёмаму чалавеку на дапамогу, праявіць салідарнасць з тым, хто ў нядолі.
У гэтыя змрочныя часы мне хочацца пажадаць Вам моцы і трываласці, здароўя і веры. Гэты час міне, бо гэта закон прыроды. Нішто і ніхто не можа спыніць хаду часу і гісторыі. Мы будзем вольнымі, мы будзем жыць у лепшым і больш справядлівым грамадстве. Так будзе. Вы яшчэ зусім маладая і ў вас яшчэ ўсе на перадзе. Доўгае і шчаслівае жыццё.
Напішыце мне ў адказ пару радкоў, калі будзе жаданне. А я абяцаю наступнны раз распавесці Вам пра сваіх траіх катоў і дзяцей.)))
З найлепшымі пажаданнямі,
Валянцін Стэфановіч."
Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Юліі Сяргееўне Кашаверавай:
ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.
Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com
#паштоўкіадвясноўкі

⚡️20 хвілін таму скончыўся ператрус у праваабронцы і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэя Палуды. Яго затрымалі і вязуць на пляцоўку "Тэрыторыя правоў", дзе таксама адбудзецца вобшук. Хроніка палітычнага пераследу 14 ліпеня…
❗️Праваабаронца і каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда таксама затрыманы на 72 гадзіны. Пасля допыта яго перавялі ў ізалятар на Акрэсціна.
Сёння адбыўся вобшук у намесніка старшыні Руху "За Свабоду" Віктара Янчурэвіча. Канфіскавалі тэхніку, сцягі і паперы. Зараз ён на волі.