sacral_BY
3K subscribers
8.23K photos
31 videos
544 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
❤20👍11
#sacral_data
12 лютага 1798 года ў Пецярбургу памёр экс-кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Асобай ён быў спрэчнай. Тым больш, пры ім адбыліся падзелы і знішчэнне рэспублікі двух народаў. Але сёння жадаецца распавесці пра пасмертныя прыгоды нашага земляка.
Пахаваны ён быў у расейскай сталіцы ў касцёле святой Кацярыны. І так бы спачываў сабе, калі б не прыход бальшавікоў да ўлады. У 1938 годзе храм той зачынілі і разрабавалі. А каб палепшыць трошкі стасункі з Польшчай, вырашылі перадаць прах былога караля апошнім. У Польшчы да гэтай ідэі паставіліся з сумневам, бо Панятоўскі ўспрымаўся нацыянальным здраднікам. Гаворкі пра ганаровае пахаванне ў Кракаве ці Варшаве і быць не магло. Але адмаўляцца ня зручна, тым больш, што сам Сталін настойвае. Таму вырашылі прывезці труну на радзіму Панятоўскага – вёску Воўчын на Берасцейшчыне (нагадаю, па ўмовах Рыжскага міру заходняя частка Беларусі была ў складзе Польскай рэспублікі).
А пра касцёл, дзе быў пахаваны сабж, быў допіс.

На мяжы 80-90-х гадоў (ёсць розныя даты) рэшткі Панятоўскага перавезлі ў варшаўскі касцёл святога Яна. Але што гэта за рэшткі – пытанне вялікае, бо пад час вайны Троіцкі касцёл быў без нагляду, а пасля разбураўся праз адсутнасць рамонту. Труну былога караля разрабавалі, усё каштоўнае вынеслі. Ёсць верагоднасць, што ў Варшаву адвезлі выпадковыя косткі жывёлаў, а мясцовыя легенды кажуць, што сапраўдныя рэшткі зарыты побач з касцёлам.
Вось дзе няма спакою пры жыцці, няма яго і пасля.
❤29🤔8💔7🤷‍♂3😢1💯11
sacral_BY
#ваўкавыск #sacral_catholic #sacral_graveyard Даўні візіт у Ваўкавыск адзначыўся разуменнем вялікай недасканаласці вандроўкі праз немагчымасць наведаць каталіцкія могілкі. Сімвалам той прагі да бясконца-вечнага прызначаю капліцу, якую добра відаць з вышыні…
#ваўкавыск #sacral_catholic #sacral_graveyard
Працяг могілкавага шпацыру ў Ваўкавыску. Трошкі разнастайней ды цікавей за папярэдні допіс (з усёй павагай, спадарыня капліца, але будзем шчырымі, бачылі і больш цікавыя прыклады). Разнастайней, але ўсе ўзоры даволі знаёмыя. Агулам, пасля столькіх наведаных могілак цяжка здзівіцца нечаму новаму. Але Ваўкавыск змог. І пра гэта наступны раз. [інтрыга😬]
1❤44👍96🙏1
1❤25👍4
#ваўкавыск #sacral_catholic #sacral_graveyard
Манументальнае захаванне памяці аб памерлых – такое ж мастацтва, як жывапіс, архітэктура, скульптура (а агулам і не асабліва адрознае). Колькі існуе спосабаў зрабіць гэта прыгожа? Прыкладаў ва ўсім сьвеце вельмі шмат. Але ж гэтых прыкладаў хапае і побач. Кожныя старыя могілкі дораць порцыю эстэтычнага задавальнення, але робіцца ўсё цяжэй адкрываць прыклады новых для сябе формаў могілкавага мастацтва. Калісьці такімі вынаходніцтвамі былі грыбы і ўсякія чэрапы.
Але прыемныя выпадковасці часам здараюцца. Раптоўна Ваўкавыск паказаў вось гэта: гранітны саркафаг на звярыных лапах.
Ух! Ёсць падазроны, што падобнага ў Беларусі мы больш не сустрэнем (магчыма ў нясвіжскай пахавальні Радзівілаў, але тое іншы ўзровень і правяраць трэба). Унікальны аб'ект, як алтар Сапегаў з гальшанскага касцёлу.
Але ж сама ідэя такіх помнікаў не арыгінальная і, верагодна, мае антычныя карані. Лапы ільва ці грыфона (хто ў нашым выпадку?) сімвалізавалі моц, ахову спакою нябожчыка ды бяспечны перанос душы ў замагільны сьвет. Верагодна.
Але што дакладна, дык тое, што спачывае тут спадарыня Караліна, у дзявоцтве Ясклоўская, якая праз два шлюбы мела прозвішчы Бжазоўская ды Філіпоўская. Памерла ў 1883 годзе, пражыўшы 62 гады. А за помнік трэба дзякаваць яе дзецям. Іншых біяграфічных звестак, на жаль, для вас ня маю. Але зразумела, што паходжання шляхетнага кабета была.

Вось такі допіс атрымаўся, са шматлікімі адсылкамі на пахавальную тэму. І каб яе зрабіць трошкі больш вычарпальнай, згадаю стараабрадніцкія могілкі ў Ветцы, дзе сустракаюцца помнікі-саркафагі, хоць і без лапак.
❤39👍8🙏2