#гара_цэгла
Чарговы раз праходзіў праз закінуты будынак былога дому адпачынку/наркадыспансэру/дзіцячага дому. Ах, якая нерухомасць гіне ля маляўнічага берагу Свіслачы!
Звярніце ўвагу на разнастайную кампазіцыю, з дазволу сказаць, стрыт(рум)арту на сцяне. Я вось люблю такую спаннатанную праяву творчасці. Ёсць у гэтым нешта шчырае, архаічнае, амаль першабытнае. Вельмі пасуе сумным сценам сучасных гмахаў ды платоў. А занядбанкам - тым больш!
А як вам такое? Няварты вандалізм ці творчы пачатак?

👍36❤11🤔5🤮1🤪1
#sacral_data
23 траўня 1761 года Шчучын атрымаў права на гарадское самакіраванне ад караля і князя Аўгуста Саса ІІІ. Пазней зʼявіцца і герб, гістарычнай выявы якога не захавалася. Але ёсць апісанне, згодна з якім быў створаны герб сучасны: «Гэтаму месту Шчучыну знак альбо пячатку з імем уладальніка (IS – колішні ўладальнік Юзаф Сцыпіён, які дарэчы, памёр яшчэ ў 1743-м🤔) як есть гэтым прывілеем выражана».
Ня тое, каб традыцыя самакіравання шматвяковая, але ж шматгадовая. Ачыўку можна залічыць.
З нагоды ўспамінаем шчучынскія допісы:
🔹Палац;
🔹калегіюм піяраў;
🔹царква;
🔹капліца.

❤34👍16
#sacral_recon
Справаздача з чарговага візіту на феадальныя наезды XV стагоддзя ў заходняй Еўропе ад вашага ваенкору (у добрым сэнсе). Хто там з кім ваюе? Хто перамог, а хто не зусім? Якая розніца? Проста глядзім на старажытную лютасць ды прыгажосць!
А шмат-шмат здымкаў глядзіце ў альбоме.

❤🔥57👍15😱2🫡2
❤66❤🔥16👍9⚡3👌3🔥2😢2
#sacral_recon #sacral_video
Мінусы сярэднявечных феадальных войнаў: нічога не зразумела. Хто там з кім ваюе, калі і дзеля чаго?
Плюсы: усё адно цікава і прыгожа.
Вось, бярэм папкорн, назіраем!
https://youtu.be/oTIRfSsDMwk

YouTube
RabenFest - 2024
Феадальныя вайсковыя наезды XV стагоддзя на фэсце клуба Уния "Меч и Ворон" у траўні 2024-га..
❤23🫡10👍4🤡1