#стамбул #sacral_fortificatio
У працяг неканчаткова раскрытай замежнай тэмы.
Сямівежавая фартэцыя ці Едыкуле Хісары. Была пабудаваная ў сярэдзіне XV стагоддзя пасля таго, як войскі Мехмеда ІІ Заваёўніка захапілі Канстанцінопаль. Насамрэч, чатыры з сямі вежаў ды вялікая брама - частка старых умацаванняў, што існавалі па розных дадзеных ці з V ст. ці з XII.
На гугл-мапах нагадвае пяцікутны паліганальны прускі форт з ХІХ стагоддзя, але ж тут старажытней ды цікавей.
На здымках ня бачна іншых людзей і гэта не адмыслова падабраныя кадры. Пакуль у цэнтры горада стаяць кіламетровыя чэргі ў пафасныя палацы ды мячэты, на ўскрайках старога горада цішыня ды спакой.
Усё, закрыў стамбульскі абарончы гештальт!

❤50👍15
#sacral_video #sacral_recon
Нарэшце дапілаваў ролік з фэсту па ранняму сярэднявеччу.
Мяркуецца, што падзеі адбываюцца недзе ў Х стагоддзі. Таму ролік прысвечаны паходам князя Святаслава Ігаравіча ў Балгарыю. У 969 годзе Святаслаў захапіў усход Балгарскага царства. А ў 970-м напаў на ўладанні Візантыі ва Фракіі. На відэа ўмоўная сутычка рамейскіх войскаў імператара Іаана Цымісхія з войскамі русаў ды балгараў.
https://youtu.be/kvlpDKbJF8c
Канфлікт скончыўся замірэннем. Святаслаў з дружынай вымушаны быў вяртацца ў Русь, але па дарозе яго заб'юць печанегі.
Прыемнага прагляду!
Нарэшце дапілаваў ролік з фэсту па ранняму сярэднявеччу.
Мяркуецца, што падзеі адбываюцца недзе ў Х стагоддзі. Таму ролік прысвечаны паходам князя Святаслава Ігаравіча ў Балгарыю. У 969 годзе Святаслаў захапіў усход Балгарскага царства. А ў 970-м напаў на ўладанні Візантыі ва Фракіі. На відэа ўмоўная сутычка рамейскіх войскаў імператара Іаана Цымісхія з войскамі русаў ды балгараў.
https://youtu.be/kvlpDKbJF8c
Прыемнага прагляду!
1❤28👍9⚡1
sacral_BY
Photo
#sacral_data
31 ліпеня ў маёнтку Мядзьвядка, Наваградскага павету, нарадзіўся выбітны дзеяч нашай (ды ня толькі) зямлі - Ігнат Дамейка.
Ужо была зацемка з нагоды яго скону. Раю азнаёміцца, калі ня бачылі ці ня чулі пра спадара Дамейку.
Ну і ў галаве дагэтуль часам лунае думка аб зборы сродкаў на падарожжа ў Чылі, каб наведаць ды ўшанаваць зямляка😁

1❤42👍12😁5
Каменная фартэцыя з'явілася тут яшчэ ў ХІІ ст. Памеры горада доўгі час не выходзілі за межы сценаў, пакуль у ХІХ стагоддзі ў ваколіцах не знайшлі нафту. Побач з горадам плёскаецца шмат салёнай вадзічкі, а на вузкіх вулачках здымалі сцэны фільма "Брыльянтавая рука".
Адгадайце ў якой частцы цюркскага свету зроблены гэтыя здымкі?

1❤46👍17👎1
#баку #sacral_urban
Дык вось. Горад, гаворка пра які была ў папярэднім допісе, сталіца Азербайджана - Баку.
Сярод усяка-рознай гарадской забудовы, старой ды не вельмі, звяртае на сябе ўвагу мадэрн\ар-нуво, якога ў тым жа Менску бракуе. А тут - любата!
Шмат цікавага, увогуле, знайшлося ў галоўным горадзе (і паза межамі) закаўказкай дзяржавы. Таму часам буду разбаўляць тутэйшы кантэнт далёкімі краявідамі.

1🔥42👍23👎2👏1