#станькава #sacral_dominium
Сённяшнім допісам здзівіць будзе цяжка. Ці ўсё ж паспрабаваць? Хіба дарэмна здымкі чакаюць свайго часу з колішняй восені?
Цяжка ўявіць сабе лепшую лагістыку для невялічкага падарожжа ў выходны дзень. Бо маршруткі туды ходзяць раз на 11(!) хвілін увесь дзень. Падкажыце, куды яшчэ можна так зручна з'ехаць? Фаніпаль з Дзяржынскам не прапаноўваць. Бо менавіта праз іх праходзіць маршрут, яны ж забяспечваюць асноўны трафік пасажыраў ну і працяглы час язды - больш за гадзіну.
"Чаго туды перціся?" - спытаеце вы, калі яшчэ ня чулі пра гэтае месца. Канешне ж глядзець на рэшты сядзібы ўплывовага графскага роду, важных дзеячаў на Меншчыне, Гутэн-Чапскіх.
Комплекс пачаў фармавацца ў другой палове ХІХ ст. пры гаспадаранні Эмерыка Чапскага. Шкада, але цэнтральны аб'ект сядзібы, мураваны палац не перажыў ХХ стагоддзя. Затое ўвагі варты цікавай формы павільён. Так званы "Скарбчык", дзе ўжо не малады граф зладзіў уласны музей з калекцыямі манет, зброі, дакументаў, медалёў. Дзе гэта ўсё зараз? Цікавае пытанне... А скарбчык, вось ён, стаіць. Мо нешта там у куце закацілася і засталося? Цяжка паглядзець, зачынена. Акрамя таго, шпацырым па парку, назіраем розныя гаспадарчыя пабудовы, старыя дрэвы, сажалку з альтанкай на беразе. Карацей, можна ехаць, калі дома сумна. Я вось шмат гадоў назад быў і яшчэ раз вырашыў. Але акрамя сядзібы, там яшчэ нешта ёсць. Таму працяг будзе і вітанкі ад сонечнай пары.

1❤61👍8❤🔥5💔3🔥1😢1🌚1
А вы ведалі пра сядзібу ў Станькава?
Anonymous Poll
40%
Так. І наведваў\ла
30%
Так. Але не наведваў\ла
23%
Не. Але зараз наведаю.
8%
Не. І наведваць не збіраюся.
🔥9👍2
#станькава #sacral_dominium #sacral_urban
Варта, мабыць, дадаць другую частку замалёвак з закуткоў сядзібнага парка ды ваколіц у Станькава. Чаго ім у шуфлядзе пыліцца?

1❤53👍12👏9❤🔥6
sacral_BY
#sacral_data Традыцыйна віншую з народзінамі выбітнага мастака і вандроўніка па абшарам былой Рэчы Паспалітай, ураджэнца Піншчыны - спадара Напалеона Орду! 215 гадоў. Лічы, юбілей. А вас, хлопчыкі ды дзяўчаткі, з надыходам пятніцы! Якія мясціны на выявах пазнаеце?…
#sacral_data
Пачатак году. А гэта значыць, што прыйшла пара збіраць чарговы ўраджай. Леташні ўраджай мясцін, дзе быў і якія намаляваў Напалеон Орда.
Бо менавіта ў гэты дзень 1807 года нарадзіўся наш выбітны дзеяч.
Нарадзіўся ён у маёнтку Варацэвічы, які ў мінулым сезоне шаноўная рэдакцыя нарэшце займела гонар наведаць.
Чарговая порцыя краявідаў у лічбавую скарбонку канала і калекцыю ўражанняў.
Ды й хэпі бёздэй, спадар Напалеон!
Знайшлі знаёмыя мясціны?

❤🔥48❤22👍13👏2🙏1