sacral_BY
3K subscribers
8.24K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#станькава #sacral_orthodox
На супрацьлеглым беразе сажалкі ракі Рапуса стаіць Свята-Мікалаеўская царква псеўдарускага стылю. Пабудавана яна ў 1858 годзе на грошы Эмерыка Гутэн-Чапскага. Хаця граф і вызнаваў каталіцтва, будаўніцтва праваслаўнай царквы, упісанай у ансамбаль уласнага маёнтку, стала праявай лаяльнасці да імперскіх уладаў. За гэтае будаўніцтва нават атрымаў ад Аляксандра ІІ ўзнагароду. Верагодна, ордэн Святога Станіслава 3-й ступені, што заснаваў яшчэ Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.
Як сведчаць пісьмовыя крыніцы з XVIII стагоддзя, раней на гэтым месцы стаяла спачатку драўляная царква, пабудаваная Радзівіламі да канца XVI ст. А пасля пажару ўжо ўніяцкая царква Пятра і Паўла.
Да 1835 года вакол царквы дзейнічалі могілкі, але загад Мікалая І "аб захадах да спынення злоўжыванняў пры пахаваннях памерлых" прымусіў закрыць могілкі і перанесці іх за "горад". Меркавалася, што гэта дапаможа прадухіліць эпідэміі халеры.
Існуе легенда, згодна з якой ад царквы да палаца быў прарыты падземны ход. І ўвогуле, пэўная сетка падземных камунікацый засталася яшчэ з часоў Радзівілаў.
ХХ стагоддзе было цяжкім для храма. Як і для шматлікіх іншых падобных устаноў пасля прыходу бальшавікоў. Храм зачынялі, рабавалі, ператваралі ў зернясховішча, але галоўныя разбурэнні храм атрымаў у 1961-м. Будынак разбуралі выбухоўкай, каб выкарыстаць цэглу для рамонту плаціны, што ўвесну прарвала на рацэ.
Згодна іншым легендам, спатрэбілася 3 выбухі, каб купал храма пачаў развальвацца. І дапамога вайсковых цягачоў, каб разбурыць сцены, але і ў тых зламаліся рухавікі. А яшчэ ў 30-я, калі звальвалі крыж з купала, ім задушыла некалькіх супрацоўнікаў НКУС. Вось яны, патаемныя духоўныя сілы чалавечай бязладнасці.
Адбудавалі храм зусім нядаўна. Яшчэ ў пачатку 00-х можна было бачыць непатрэбныя руіны. Што было б цікава, але даўно справа была, не паспеў, таму сёння так.
👍35🤔10❤7👏1🙏1
Добрага ранку, спадарства!
Сёння мала што міжнародны дзень праявы спантанай дабрыні, дык яшчэ час падзяліцца з вамі не спантанай, а старанна зробленай падборкай беларускіх каналаў для задавальнення розных густаў.
Не праходзьце міма. Заходзьце, вывучайце, далучайцеся!

🐴 Палявая пошта — Беларусь на старых паштоўках і фотаздымках.

🏠Кавалачак жыцця— тут падкажуць, што паглядзець увечары. Рэцэнзіі на навінкі кіно і серыялаў на роднай мове.

🦋cybulinka — самыя важныя навіны і гісторыі з розных сфераў навукі.

📚 BelKantent — можна пачытаць свежыя навіны пра кампутарныя камплектуючыя, тэхналогіі, і сучасныя гульні.

💕Prošča | Прошча — канал прысьвечаны сьвятым мейсцам Балцкага расьсяленьня, а таксама крыўска-літоўскай міталёгіі й традыцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤25👍5⚡2
#станькава #sacral_graveyard #sacral_orthodox
Да 1835 года вакол царквы дзейнічалі могілкі, але загад Мікалая І "аб захадах да спынення злоўжыванняў пры пахаваннях памерлых" прымусіў закрыць могілкі і перанесці іх за "горад".


Згадка могілак у папярэднім допісе з'явілася нездарма. Бо наступнай кропкай станькаўскага шпацыру будуць могілкі. Старыя і закінутыя. Калі ня ведаеш пра іх існаванне, то і ня звярнеш увагі на зараснікі побач з дарогай недалёка ад могілак сучасных на ўскрайку вёскі.
Дакладных звестак няма, але падобна, што менавіта сюды перанеслі вясковы праваслаўны некропаль пасля 1835 года.
На трэцім здымку помнік з імям Станіслаў Казей. Звярнуў увагу нездарма, бо менавіта ў Станькаве нарадзіўся хлопчык-партызан, загінулы ў 14-гадовым узросце, Марат Казей. Па бацьку ён - Іванавіч, а дзядоў звалі Георгій ды Аляксандар. Значыць ня дзед, але сваяком мог быць. Ці не🤷‍♂️
❤39👍6❤‍🔥5⚡2🙏1
#sacral_data
Ноччу 21 лютага 1649 года жыхары Бабруйск адкрылі гарадскую браму, каб пакінуць месца, не патрапіўшы пад шалёную шаблю жаўнераў Януша Радзівіла, што павінны былі ўварвацца ў горад.
З кастрычніка мінулага года, на хвалі паўстання Багдана Хмяльніцкага, Бабруйск быў захоплены казакамі атамана Паддубнага\Паддубскага\Паддубіча (не пытайце, як яго імя). Небагатыя месцічы ад шчасця зладзілі разню заможнай шляхты ды ўтапілі старасту ў рацэ. Верагодна, па традыцыі дасталася і габрэйскай грамадзе.
Праз некалькі месяцаў горад узялі ў аблогу войскі ВКЛ, аднак горад паспяхова адбіваў штурмы. 20 лютага да Бабруйску падышоў атрад Януша Радзівіла. Пачаліся перамовы. Ведаючы, што адбылося ў Пінску і Мазыры, бабруйчані (бабруйчукі?) вымушаны былі быць больш згаворлівымі і пагадзіліся адкрыць горад і выдаць паўстанцаў, спадзяючыся, што горад ня будзе разрабаваны.
І што было далей?
Як пісаў удзельнік тых падзей, шляхціц з Наваградчыны, Багуслаў Маскевіч ва ўспамінах: "Пахолка аднаго за адну хустку, якую быў узяў, ... загадаў на браме павесіць, хустку пры ім паклаўшы". То-бок, Януш Радзівіл стрымаў слова ды не дазволіў рабаваць горад, мяркуючы па такіх сведчаннях. Тым ня менш, войскі Радзівіла спалілі замак (вунь ён палае на гравюры 1649 года), які ўтрымлівалі казакі, схапілі атамана Паддубнага, пасадзілі на кол разам з паплечнікамі і жорстка пакаралі тых, каго палічылі датычнымі да бунту.
Дыпламатычны ганец дзяк Кунакоў пісаў цару Аляксею Міхайлавічу: "мещан де всех которые и город ему отворили, мучил из животов и руки отсек у 800 чел., постинал (адсёк галовы) 150 чел., на паля (калы) возбиял больши 100 чел."
Карацей, для горада падзеі цікавыя, але трагічныя. Хутка пасля гэтага пачнецца новая вайна і Бабруйск будуць чакаць новыя разбурэнні, як і шмат іншых месцаў цяперашняй Беларусі.

Дарэчы, у Менску можна пабачыць партрэт Януша Радзівіла 1634 года. У мастацкім музеі вісіць. Бачыце, які модны? На пазнейшых партрэтах ён ужо прадстае больш кансерватыўным сарматам з доўгімі вусамі. СаСКІФіўся, так бы мовіць.
1👍53😱8❤4🤷‍♂3💔3⚡1
sacral_BY
#станькава #sacral_orthodox На супрацьлеглым беразе сажалкі ракі Рапуса стаіць Свята-Мікалаеўская царква псеўдарускага стылю. Пабудавана яна ў 1858 годзе на грошы Эмерыка Гутэн-Чапскага. Хаця граф і вызнаваў каталіцтва, будаўніцтва праваслаўнай царквы, упісанай…
#станькава #гара_цэгла #sacral_fortificatio

Існуе легенда, згодна з якой ад царквы да палаца быў прарыты падземны ход. І ўвогуле, пэўная сетка падземных камунікацый засталася яшчэ з часоў Радзівілаў


Легенды такія пачуць можна паўсюль. Шкада толькі, што адкапаць тыя патаемныя хады пакуль ні ў каго не атрымалася. І тое ня дзіўна, яны ж патаемныя.
А вось адшукаць рэшткі фартыфікацый, хоць і ня надта вялікай старажытнасці, магчыма.
Вось чарговы ўзор ДАКу Менскага ўмацаванага раёну так званай “лініі Сталіна”. 30-х гадоў. Жарты жартамі, а ўзрост гэтых жалеза-бетонных скрыначак імкліва набліжаецца да стагоддзя. Яшчэ ня так даўно сядзібы ды храмы такога ўзросту былі нечым старажытным з іншага свету, і вось ужо творы амаль сучасных тэхналогій становяцца побач з імі ў сваёй гістарычнай загадкавасці.
❤44👍19🤔5👏1