#гомель #sacral_dominium
Вой, ну давайце я яшчэ разочак (верагодна, у бліжэйшыя часы апошні) пакатую вас Гомлем.
Яшчэ напрыканцы восені завітаў у раён Прудок, каб нарэшце наведаць былую сядзібу, пабудаваную ў сярэдзіне ХІХ ст. у цагляным рамантычным стылі.
Звестак пра гісторыю сядзібы у сеціве, агулам, бракуе. Літаральна паўсюль гэтае месца называюць фальваркам Багуслаўскіх. Але вось быў допіс на канале "Спадчына", дзе тлумачыцца, што гэта памылка: гаспадароў Багуслаўскіх у сядзібы не было.
А месца сапраўды прыгожае. Будзеце побач, не грэбуйце паглядзець. І калі будзеце посціць у інстаграмах, трымайце ў галаве☝️і хваліцеся патаемнымі ведамі.

"Фальварак быў далучаны да Гомеля разам з вёскай Прудок, якой у 1777 годзе валодаў Багуслаў Корвін-Красінскі, ад імя якога, відаць, фальварак атрымаў імя «Багуслаўскі», «Багуслаўск», якое захоўвалася ў 19 стагоддзі."
А месца сапраўды прыгожае. Будзеце побач, не грэбуйце паглядзець. І калі будзеце посціць у інстаграмах, трымайце ў галаве☝️і хваліцеся патаемнымі ведамі.
1🔥48👍19⚡1
#sacral_data
2 лютага, то-бок у гэты дзень, 1892 году памёр ураджэнец Пружан Люцыян Крашэўскі. Мастак і фатограф, што за дапамогу паўстанцам у 1863 годзе быў сасланы ў Пермскі край.
Як бы жадалася паказаць вялікую колькасць яго здымкаў, «якія цяпер з'яўляюцца важным матэрыялам для вывучэння Чувашыі XIX стагодзьдзя». Жадалася б, але шчыра кажучы, хацелася б увогуле іх самому пабачыць, бо ніводнага знайсці ў сеціве не атрымалася!
Гэй, спадарства! Ніхто ў Чувашыю не збіраецца/ужо на месцы? Тут гэта, трэба пашукаць нешта.
Але ж памятаем, што сабж быў яшчэ мастаком. Вось парачка яго прац: «Вітанне нявесты» ды «На этапе». Адгадайце, дзе які? Між тым, мяркуецца, што іх значна больш. Хаваюцца недзе ў Польшчы ды Украіне. У Беларусі ніводнай няма, нават у сеціва не пракрадаюцца.
Насамрэч, некалькі здымкаў яго аўтарства знайшоў. Але гэта ўжо пасля высылкі, калі Люцыян пераехаў у Польшчу.
У каментарах👇

1❤48👍8❤🔥2🔥1🙏1💔1
Усе гэтыя пошукі і падрыхтоўка зацемак пра славутых землякоў падштурхнулі на думку, што Беларусь – сапраўдны падарунак чалавецтву.
Першая думка няхітрая: з нашых земляў у свет трапіла шмат выдатных дзеячаў мастацтваў і навук. І тут нічога асаблівага няма. Выбітныя людзі спаўняцца па ўсім свеце.
Але ж, па-другое, беларуская зямля робіць гэта сапраўды шчыра і бескарысліва. Нараджаюцца мастакі, пісьменнікі, навукоўцы і ўсе іх ведаюць як выбітных палякаў, расейцаў, літоўцаў, габрэяў і г.д. Узносяць на свой нацыянальны Алімп. А беларусам і не шкада. Мы дастаткова самадастатковыя, каб абысціся бяз гэтых «ачывак». Сапраўдны падарунак аддаюць без надзеі на такую ж удзячнасць.
«А тыя людзі самі сябе лічылі беларусамі?» – можа ўзнікнуць пытанне. А хіба людзей, што перажылі мадэрнае нацыяўтварэнне, павінна гэта хваляваць? Ужо прабачце, але нацыянальны міф не цікавіцца меркаваннем шаноўных нябожчыкаў. Ці не згодныя?
Зрэшты, якая розніца? Мы ж вышэй усяго гэтага😇

❤51👍11 5🤔2
#ваўкавыск #sacral_urban
Віншую, мы ў Ваўкавыску! Горадзе цікавай старой забудовы. Яшчэ з вакзалу ў вочы кідаюцца эклектычныя пернікавыя дамкі. Але самае цікавае, звычайна, не па-сучаснаму патынкаваныя фасады. Не, за цікавым трэба зазірнуць трошкі за гэтую шырму. Вось дзе хаваецца душа. Эклектычнасць па сутнасці і па духу.

1❤69👍10👏2💯1