#поразава #sacral_catholic #sacral_graveyard
Сёння шпацыр па могілках. Чарговы і доўгачаканы. Напэўна, варта тут затрымацца і паразглядаць высокую (як тыя крыжы) культуру чалавечай памяці. Працяг будзе, але пакуль спыніцеся і пасузірайце.

1❤36👍15🙏2 2
#sacral_data
У гэты дзень 1875 году памёр, народжаны ў Горадні мастак-баталіст, Януар Сухадольскі.
А гэта значыць, нагода згадаць стары допіс пра яго, згадаць музей у гомельскім палацы і згадаць нагоду, каб яго наведаць: менавіта там можна пабачыць пэўныя яго творы.
Напрыклад:
▫️Ахалціхская бітва 1828 году;
▫️Здача фартэцыі Абас-Абады;
▫️Здача фартэцыі Эрзурум.

🙏29👍7💔5❤1
sacral_BY
#поразава #sacral_catholic #sacral_graveyard Сёння шпацыр па могілках. Чарговы і доўгачаканы. Напэўна, варта тут затрымацца і паразглядаць высокую (як тыя крыжы) культуру чалавечай памяці. Працяг будзе, але пакуль спыніцеся і пасузірайце.
#поразава #sacral_catholic #sacral_graveyard
Працягнем шпацыр па поразаўскіх могілках.
Ну, гэта пацягне на мясцовую дамінанту. Не тое каб капліца, але нейкая сямейная пахавальня. Належала роду Булгарыных (хм, продкі, відаць па прозвішчы, не тутэйшыя). На жаль, інфы па гэтых спадарах не знайшоў, ды і ня ўсе імёны зараз разглядзець сам магу (справа ж даўно была). Але сеціва падкінула цікавае. Сярод прадстаўнікоў роду быў ураджэнец Меншчыны – Фадзей\Тадэвуш Булгарын. Чалавек займальнай (і не адназначнай) біяграфіі: сын удзельніка паўстання Касцюшкі, ваяваў супраць Напалеона, а пазней за яго. Сімпатызаваўдзекабрыстам снежанцам, а потым стаў інфарматарам 3 аддзялення (палітычная паліцыя). Па ўспамінах меў кепскі характар і за сваю сатырычную творчасць у бок кіраўніцтва неаднаразова цярпеў ад гэтага самага кіраўніцтва. А калегі па літаратурнай дзейнасці самі крэмзалі пра яго крытычныя жарты.
Ну так, ад вышэй пералічанага мы прыйшлі да галоўнага: спадар Булгарын – расейскі пісьменнік. Так яго пазіцыянуюць. Але сам сябе ён лічыў ліцьвінам (часам прыроджаным палякам ці чалавекам рускай культуры), а пэўныя сябры называлі беларусам. Вось, што ён сам пісаў пра нашу мову:
А яшчэ ён аўтарплутовского круцельскага раману «Іван Выжыгін», у якім згадваецца як сама Беларусь, так сустракаецца тая самая «руськая гаворка». Сам не чытаў, але трошкі заінтрыгаваны. Патэнцыйна цікавы літаратурны помнік з пэўнай прэзентацыяй, усё ж і ня вельмі, але старажытнай Беларусі ад чалавека са спецыфічным бэкграўндам.
А з могілкамі (ага, допіс пра іх, нагадаю) мы яшчэ ня скончылі. Працяг будзе.
Працягнем шпацыр па поразаўскіх могілках.
Ну, гэта пацягне на мясцовую дамінанту. Не тое каб капліца, але нейкая сямейная пахавальня. Належала роду Булгарыных (хм, продкі, відаць па прозвішчы, не тутэйшыя). На жаль, інфы па гэтых спадарах не знайшоў, ды і ня ўсе імёны зараз разглядзець сам магу (справа ж даўно была). Але сеціва падкінула цікавае. Сярод прадстаўнікоў роду быў ураджэнец Меншчыны – Фадзей\Тадэвуш Булгарын. Чалавек займальнай (і не адназначнай) біяграфіі: сын удзельніка паўстання Касцюшкі, ваяваў супраць Напалеона, а пазней за яго. Сімпатызаваў
Ну так, ад вышэй пералічанага мы прыйшлі да галоўнага: спадар Булгарын – расейскі пісьменнік. Так яго пазіцыянуюць. Але сам сябе ён лічыў ліцьвінам (часам прыроджаным палякам ці чалавекам рускай культуры), а пэўныя сябры называлі беларусам. Вось, што ён сам пісаў пра нашу мову:
«Тая мова, якую я называю беларускай, польскія гісторыкі ды філолагі называюць руськай. Гэты "ь" пасля "с" складае ў іх розніцу паміж народам і моваю руськім ды рускім, ці літоўскім. У сутнасці, гаворка, якой пісаліся дыпламатычныя акты ў Літве: беларуская».
А яшчэ ён аўтар
А з могілкамі (ага, допіс пра іх, нагадаю) мы яшчэ ня скончылі. Працяг будзе.
1❤30👍14👏3🙏1🌚1
#поразава #sacral_catholic #sacral_graveyard
У адрозненні ад папярэдняга допісу, сёння гаворка пойдзе пра асобу, якая мае непасрэднае дачыненне да пахавання на здымках. Вось толькі пра жыццё чалавека гэтага вядома значна менш. Калі шчыра, амаль нічога.
"Казімір Шалкевіч. Герой паўстання 1863 году. Польская рэспубліка." - напісана на крыжы. Калі нарадзіўся? Кім быў? У які момант загінуў? Не зразумела. Крыж, відаць, усталявалі ў міжваенны час.
Кажуць недзе тут жа пахаваны іншы паўстанец Ян Дзьмухоўскі. Але яго магілу не бачыў. У час наведвання нават ня ведаў пра яе. Таму ня ведаю пра яе лёс і стан.
Як гэта часта здараецца, калі няма непасрэдных фактаў, жыццё падкідвае нешта ўскоснае. Напрыклад, сёння яно падкінула трошкі статыстыкі пра ўдзел жыхароў мястэчка ў тым паўстанні:
- 111 сялян атрымалі штрафы за дапамогу паўстанцам;
- 4 далучыліся да паўстанцаў;
- 7 чалавек былі высланы ў аддаленыя губерні імперыі (пераважна сяляне, 2 ксяндзы і шляхцянка), а 3, па стане на 1867 год, былі пад наглядам паліцыі.
Вось.

2❤30👍8❤🔥4⚡1
#поразава #sacral_catholic
Касцёл арханёла Міхаіла пабудавалі ў 1828 годзе. Помнік класіцызму. Стыль мала, што сур'ёзны, дык яшчэ бутавы мур дадае нейкай хтанічнай суворасці. Жорстка і палельна-перпендыкулярна. Усё ў духу нашчадкаў Палемона, што засвоіўшы нашыя лясныя парадкі, не забыліся эстэтыкі сваіх паўднёвых продкаў.
Але кажуць, што ўнутры прыхаджанаў чакае вясёлы барочны алтар (мяне не чакаў, было зачынена). Цікава, адкуль ён зʼявіўся? Стары драўляны храм згарэў яшчэ ў канцы XVIII ст.
Дарэчы, першы касцёл у Поразаве зʼявіўся ў далёкім 1460 годзе, пры каралі і князі Казіміры Ягайлавічы. Салідны ўзрост, улічваючы марудны распаўсюд парафіў у ВКЛ за межамі вялікіх адміністрацыйных цэнтраў. Каралеўскае мястэчка, што скажаш…

1❤38👍9 4🙏1