sacral_BY
#поразава #гара_цэгла #sacral_dominium Пасля далучэння заходняй Беларусі ў 1939 годзе да СССР ў палацы адкрылі лякарню. Так яна і праіснавала (з перарывам на Другую сусветную вайну) да нашых дзён. Ну як да нашых? Як бачыце, ад лякарні тут зараз толькі змрочная…
#поразава #гара_цэгла #sacral_dominium
Скончым поразаўскія прыгоды, так бы мовіць, на прыемнай ноце. Акрамя былых бальнічных інтэр'ераў, захаваліся больш старыя маўклівыя сведкі гісторыі палацу. Галандскія печы, вінтажныя дзверцы і незаўважныя цвічкі-гачкі.
Пасля мінулага допісу ў пэўных чытачоў зʼявілася справядлівае пытанне: а як атрымалася трапіць унутр? Палац жа надзейна зачынены.
Адразу папярэджу – гісторыя сумная, вандальнага ўзлому не было. А была выпадковая сустрэча. Ужо пасля агляду і шпацыру па парку пабачыў, як высветлілася, наглядчыка за сядзібай. А пры сядзібе ёсць пчальнік. І ёсць паслуга «набудзь мядку і атрымай ня толькі літр смачнага, але і экскурсію ў палац». Дарэчы, мёд той яшчэ не даеў, пару лыжак засталося.

1❤38👍17👏2🙏2
Прыйшоў час нагадаць зноў пра скарбонку патаемных ведаў, што хаваюцца ў засеках тэлеграму, але чакаюць свайго чытача.
Спадарства, сабралі для вас шмат розных суполак. І вось, вашай увазе 🤲 абноўленая тэчка «Кантэнт 3.0».
Дапрацаваны спіс годных каналаў на самыя розныя тэмы: беларуская мова, мемы, этнаграфія, падарожжы, архітэктура, сэкс-асвета і шмат чаго яшчэ.
Трымаемся разам і падтрымліваем беларускамоўны кантэнт!
https://t.me/addlist/_NklGl78uM8yNWYy
https://t.me/addlist/_NklGl78uM8yNWYy
https://t.me/addlist/_NklGl78uM8yNWYy
Калі нехта жадае далучыцца да падборкі зьвяртайцеся сюды ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot

5❤30
#лыскава #гара_цэгла #sacral_catholic
Давайце паглядзім сёння на руіны храма XVIII ст. Знаходзіцца былы касцёл у вёсцы Лыскава Пружанскага раёну, недзе паміж... нават ня ведаю, да чаго тут прывязацца? Непасрэднай дарогі да нейкіх значных населеных пунктаў быццам і няма, без чыгункі побач. Магчыма таму доўгі час не атрымлівалася сюды трапіць, пры тым, што жаданне такое маецца вельмі даўно.
А што такога? Хіба мала ў нас барокавых руінаў? У тым ліку тых, што даўно свяціліся на канале.
Па-першае, мала, трэба яшчэ! Кожны занядбаны храм - асобны скарб, прыгажосць, уражанні, што атрымалася займець, пакуль яно ўсё не развалілася. Па-другое, гэты касцёл мае рэдкую для такіх будынкаў асаблівасць. Але ў лепшых традыцыях стварэння інтрыгі, пра яе распавяду і пакажу ў наступным допісе. А пакуль старажытныя муры.
Магчыма, нехта ўжо ведае ці нават бачыў уласнымі вачыма?
Дарэчы, трапіць у Лыскава атрымалася амаль выпадкова. Везлі мяне на аўта па іншых справах і вёска трапілася на шляху. Запатрабаваў прыпынак і ніхто са спадарожнікаў аб гэтым не пашкадаваў. Спадзяюся, і вы не пашкадуеце аб змарнаваным часе на прагляд здымкаў.

1❤🔥35😢9❤6👍2🙏2💔2😨1