sacral_BY
3K subscribers
8.23K photos
31 videos
544 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#поразава #гара_цэгла #sacral_dominium
Ох, усе папярэднія часткі вёскі Поразава, канешне, вартыя допісаў на канале, але сёння мы з вамі падышлі да таго, дзеля чаго ўвогуле задумвалася паездка. Шыкоўны помнік драўлянага дойлідства – палац ХІХ ст. маёнтка Багудзенкі, што належыў роду Бутаўт-Андрайковічам. Па прозвішчы відаць, шляхта мясцовая. Насілі модны герб «Грыф», а радавод вялі ажно ад князя Гедыміна. Палац пабудаваны пры спадары Тадэвушы, які, як кажуць легенды, быў чалавекам паспяховым, уплывовым і першым у ваколіцах (цікава, наколькі шырокіх?) набыў аўтамабіль.
Ну, вінтажны кабрыялет перад фасадам дакладна б зрабіў кампазіцыю цікавейшай.
2👍44❤13❤‍🔥65👏1🤝1
#поразава #гара_цэгла #sacral_dominium
Пасля далучэння заходняй Беларусі ў 1939 годзе да СССР ў палацы адкрылі лякарню. Так яна і праіснавала (з перарывам на Другую сусветную вайну) да нашых дзён. Ну як да нашых? Як бачыце, ад лякарні тут зараз толькі змрочная атмасфера хорараў.
Працяг будзе.
1😱30👍15😢10❤6💔2😨1
❤13👍4❤‍🔥2
#sacral_data
Сёння ўспамінаем славутага навукоўца з ХІХ ст. народжанага 18 красавіка 1838 г. у маёнтку Адамарын (суч. вёска Дубрава) – Уладзіслава Дыбоўскага. На канале ўжо былі прысвечаныя яму павярхоўныя допісы: шляхціц, даследчык, трошкі паўстанец, брат выбітнага навукоўца!
Звычайна Уладзіслаў трошкі схаваны ў цені брата Бенедыкта, які шмат падарожнічаў, шмат дзе працаваў і выкладаў. Пра Бенедыкта інфармацыі можна знайсці быццам значна больш.
Уладзіслаў быў чалавекам хваравітым і яму не «пашчасціла» быць сасланым у далёкія Сібіры-Байкалы, яго дзейнасць была больш кабінетнай (хаця ён шмат працаваў з раслінамі Наваградчыны), але гэта ня значыць, што ягоны ўклад у навуку быў менш вартым.
Зноў жа, ня будзем сёння засяроджвацца на пераліку дасягненняў і рэгаліяў, а пашукаем цікавыя факты з жыцця чалавека. Асобы. Пачнем з далечыні. Вось трошкі складанасцяў з хворага дзіцячага жыцця, якія выглядаюць жахліва, але і трошкі іранічна з вышыні сучаснага чалавека:

У Менску быў скліканы кансіліум, які вырашыў, што дзіцяці трэба лячыць электрычнасцю. У Ваньковічаў у Сляпянцы, паблізу горада, была электрафорная машына з вялікім шкляным кругам[😮...] Дзіця клалі на ізаляваны столік, круцілі кола і пускалі ток праз апухлую хворую нагу. Калі гэткае лячэнне не дапамагло, сказалі, што трэба звазіць малога пацыента ў Вільню...

Наступным лекарам стаў нейкі Іцэк з Івянца. Сродак, які ён рэкамендаваў, было абкладанне хворай нагі тоўчанымі рачнымі ракамі. Калі не дапамагло, Іцэк сказаў, што ён ведае яшчэ больш дзейсны сродак, менавіта – вараныя мазгі зайцаў.

Калі лячэнне спынілі, дзіця паволі, вельмі паволі пачало вяртацца да нармальнага стану🫤


Інфа паводле кнігі «Рыцар навукі з Нянькава». Вось такое сёння. Калісьці працягнем цікавыя ўспаміны з жыцця славутага земляка.
1👍21❤17😱5🌚1