sacral_BY
3.01K subscribers
8.23K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#ліпнішкі #sacral_catholic
Першы касцёл у Ліпнішках фундаваў у 1510 годзе вялікі князь (па сумяшчальніцтве кароль) Жыгімонт Стары. Памятаем з папярэдняга допісу, што ў той час гэта былі ўладанні вялікіх князёў літоўскіх. Прапусцім нудны спіс згарэлых драўляных храмаў, скокнуўшы адразу ў пачатак ХХ ст. Менавіта ў гэты час быў пабудаваны Казіміраўскі касцёл у модным тады сярод шляхты рамантычным стылі - неаготыка.
За савецкім часам храм не зачыняўся. А вось у час, калі зроблены здымкі, быў прыкрыты. Здымкі інтэр'еру давялося рабіць праз вокны ды краты галоўнага ўваходу.
Дарэчы, як і касцёл у Суботніках, гэты быў асвячоны даволі позна, у міжваенны час і тым жа віленскім арцыбіскупам Ялбжыкоўскім. Асвячоны ў гонар святога Казіміра. Чулі пра такога? Гэта не нейкі старажытны манах з Францыі ці ўвогуле палестынскі пакутнік першых стагоддзяў, а малодшы сын караля і князя Казіміра IV. Быў вельмі набожным і жыў аскетычна. Памёр у 25 гадоў ад сухотаў у 1484 годзе ў Горадні. А кананізацыя пачалася ў першай палове XVI ст. Канчаткова святым ён стаў у 1602 годзе. Кожная сур'ёзная дынастыя жадала б мець уласнага святога заступніка са свайго роду (для Руракавічаў такім быў Аляксандр Неўскі ці святы Ўладзіслаў для вугорскіх Арпадаў). І такі патрон з'явіўся ня толькі ў саміх Ягелонаў, але і ў адносна свежаахрышчаным па-рымску ВКЛ. Гучыць цынічна? Але ж гэта вельмі важная і статусная з'ява для тых часоў. Часоў, калі рэлігія была неад'емнай часткай жыцця агулам і палітыкі ў прыватнасці. Ды і нельга сказаць, што княжыч\каралевіч ня меў пашаны ў грамадстве і спачування праз заўчасны скон. Усё ж адстойваў хрысціянскія каштоўнасці ўласным прыкладам, а не мячом.
2❤2020👍9🤷‍♂1👏1
❤40👍7🙏2👏1
#ліпнішкі #sacral_urban
Вымушаны прызнацца, што не паспеў спазнаць і раскрыць увесь патэнцыял Ліпнішак. Напрыклад, да свайго сораму, гэтым разам абыдземся без могілак. Хаця парачка верагодна цікавых у мястэчку ёсць. Таму хай гэты допіс будзе прысвечаны цікавостцы, якую, на жаль, ніхто больш ня ўбачыць - шыкоўныя гандлёвыя рады. Зараз цяжка паверыць, што ў вёсцы на 1,5 тысячы чалавек у цэнтры стаяла такая прыгажосць. З іншага боку, Ліпнішкі былі дастаткова буйным мястэчкам, каб яшчэ ў 1633 годзе атрымаць ад вялікага князя і караля Уладзіслава IV Вазы Магдэбурскае права і герб. У чырвоным полі вершнік з дзідай у руцэ. На шчыце намаляваны герб Пілява. Але гэта выява з прывілею ўжо 1792 года ад Станіслава Аўгуста Панятоўскага (з сучасным спадкаемцам побач).
Гандлёвыя рады выкананы ў неагатычным стылі. Напэўна, як і касцёл, пабудаваныя на мяжы ХІХ-ХХ ст. Аднак, гледзячы на пэўныя здымкі, складаецца адчуванне, што глядзіш на краявіды далёкага ўсходу, спазнаўшага ўплыў персідскай архітэктуры (3 здымак). Толькі ў мяне так?
Здымкі, у асноўным, часоў Першай сусветнай вайны і пасля яе. Верагодна, будынак не перажыў ужо Другую сусветную.
А каб дадаць пазітыўнай павестачкі, паглядзіце на капліцу ля дарогі, што такі ёсць на старых здымках і захавалася сёння.
Бывайце, Ліпнішкі. Час вяртацца дадому і рыхтавацца ехаць у іншы бок.
1❤48👍10👏2🙈1
sacral_BY
Шыкоўныя індустрыяльныя краявіды адкрывае самы доўгі пешаходны мост у Беларусі. Не пытайце, колькі ён там метраў. Лепш адгадайце, дзе ён?
#гомель #sacral_urban
☝️Памятаеце допіс з гамялёўскім пешаходным мостам у далёкім ліпені? Гэта, ведаеце, усё нездарма. Гэта, як у таго Чэхава стрэльба! Дарэчы, а ці ёсць нейкія выразы, сінанімічныя "чэхаўскай стрэльбе"? Я вось ня чуў. Таму прапаную ўвесці выраз "гомельскі мост". Тыпу, калі ёсць допіс з ім, то пазней ён куды-небудзь абавязкова прывядзе.
Вось зараз, для пачатку, ён завёў нас паглядзець чарговыя ўзоры разнастайных ліштваў драўлянай забудовы, што раскідана па ўсяму гораду. Вельмі люблю іх.
1❤60👍7😍5👏1
#sacral_data
25 верасня 1765 года нарадзіўся дзеяч Рэчы Паспалітай, больш вядомы, як аўтар паланэзу "Развітанне з Радзімай" - Міхаіл Клеафас Агінскі. Лічыцца, што твор напісаны, калі сабж з'язджаў за мяжу пасля паразы паўстання Касцюшкі ў 1794 годзе.
А вось помнік Агінскаму ў #Маладзечна, дзе ў яго гонар названы музычны каледж.
👍37❤28🙏1
sacral_BY
#гомель #sacral_urban ☝️Памятаеце допіс з гамялёўскім пешаходным мостам у далёкім ліпені? Гэта, ведаеце, усё нездарма. Гэта, як у таго Чэхава стрэльба! Дарэчы, а ці ёсць нейкія выразы, сінанімічныя "чэхаўскай стрэльбе"? Я вось ня чуў. Таму прапаную ўвесці…
#добруш
На канале было шмат допісаў з Гомеля. Вось паабяцаў яшчэ. Але пакуль трэба змарнаваць паўгадзінкі, сеўшы на маршрутку на гомельскім аўтавакзале, каб выехаць за горад і трапіць у суседні райцэнтр. Горад Добруш. Месца, якое мала ў каго выклікае турыстычныя памкненні. А патэнцыял, між тым, пэўны ёсць. Паспрабую яго раскрыць.
❤37👍18👏2⚡1