#баку
Прапаную пачаць панядзелак з артэфактаў далёкіх экзатычных культур. Настолькі экзатычных, што для іх не існуе адпаведных тэгаў.
Мясціны, дзе газ выходзіць натуральным чынам з зямлі і самаўзгараецца, не маглі не стаць нечым сакральным. Згадкі пра гэтую з’яву былі ўжо ў V ст. І недзе тады, у раннім сярэднявеччы, зараастрыйцы пачалі пакланяцца гэтым агням недалёка ад сучаснага Баку. Вобраз бога на зямлі ж, няйначай. Аднак, на жаль, храмавы комплекс на здымках не такі старажытны. Ён пабудаваны ў XVIII ст. Пэўныя часткі і таго пазней. І ня гледзячы на прысутнасць вогнепаклоннікаў (сучасным такая назва, дарэчы, не падабаецца), пераважна тут гаспадарылі шываісты з сікхамі. Бо ўжо з XV-XVI стт. у рэгіёне пашыраецца гандль з Індыяй. Ну а што? І зараз вось зараастрыйцаў у свеце добра калі 300 тыс. А індуістаў больш за мільярд!
У 1855 побач быў пабудаваны нафтаперапрацоўчы завод. Натуральныя агні пачалі слабець, а ў пачатку ХХ ст. зусім патухлі. Толькі ў другой палове ХХ ст. храм аднавілі і ўсталявалі газаправод.
Таму хатняе заданне: чытаем Авесту, шануем Ахура-Мазду. Ну і гурт “Куін” паслухаць можна, бо Фрэдзі Мэркуры з сям’і парсаў-зараастрыйцаў.

1❤🔥32👍11🔥8👎1👏1🙏1
#ашмяны #sacral_orthodox #sacral_graveyard
Праваслаўныя могілкі - з’ява звыклая. Старых гістарычных з іх менш, а прыгожых старых яшчэ меней!
Ашмянам у гэтым сэнсе пашчасціла. Шпацыруючы ад каталіцкіх могілак да габрэйскіх, як раз сустракаем добры ўзор з прыгожымі помнікамі ад сярэдзіны ХІХ ст. да першай паловы ХХ ст.
На больш старых здымках з сеціва можна бачыць, што раней тут было шмат вялікіх дрэваў і мала пустазелля. Зараз усё наадварот: дрэваў больш няма, а трава высокая.

1👍51❤5❤🔥1
#sacral_data #sacral_unity
Выкапаў з уласных архіваў здымак царквы, пабудаванай у #Маладзечна ў 90-х гадах.
Навошта гэта патрэбна, можаце спытаць вы? А вось, сёння чарговая гадавіна абвяшчэння Берасцейскай уніі (1596 г.), а гэтая сучасная царква як раз адносіцца да прыхода Беларускай грэка-каталіцкай царквы. А ў сучаснай Беларусі уніяцтва - з'ява слаба распаўсюджаная (да 10 тыс. вернікаў), таму нельга грэбаваць такім шыкоўным інфаповадам ды не запосціць старажытны здымак амаль новенькага будынка.
Сярод дзеючых уніяцкіх храмаў цяжка знайсці старыя гістарычныя будынкі. Бадай, толькі капліца на магілёўскіх могілках можа пахваліцца стогадовым+ узростам.

1❤🔥45👍13❤8🙏3