sacral_BY
3.01K subscribers
8.23K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#рудакоў #гара_цэгла #sacral_dominium
Пасля Барысаўшчыны едзем у зваротным накірунку, але міма Хойнікаў, па дарозе на Брагін.
Нагадаю, як і ў Барысаўшчыну, тут давялося карыстацца таксоўкай.
Збочваем да невялічкай вёсачкі на дзясятак жыхароў – Рудакоў. Нікога з іх мы не пабачым, бо нам цікава забурыцца адразу ў зараснікі былой сядзібы Аскеркаў ды Ваньковічаў. Маёнтак у другой палове ХІХ ст. належаў Генрыку Аскерку, пасля перайшоў у спадчыну дочкам Гелене ды Марыі. У 1884 годзе Гелена пабралася шлюбам са Станіславам Ваньковічам. Вось вам і два прозвішчы, частая з'ява. Палац, рэшты якога вы бачыце на здымках, быў пабудаваны толькі ў 1906 годзе ўсё пры тых жа гаспадарах. Паглядзіце на стары здымак пачатку ХХ ст. Цяжка ўявіць, што гэтыя руіны некалі так выглядалі. Тым больш, што ў савецкія часы, пасля Другой сусветнай вайны, тут дзейнічала вучылішча. Цэнтральнаму аб'ёму дабудавалі другі паверх, якога ня бачна на старым здымку.
А яшчэ ў нас ёсць малюнак вышэй згаданага Ігнацыя Урублеўскага 1891 года старога палаца. Падаецца, будынак меў рысы неаготыкі.
Дарэчы, тут таксама, як і ў Барысаўшчыне, быў бровар. Магчыма, не такі прыгожы, але ў 1912 годзе вырабіў прадукцыі на 38 тысяч рублёў, супраць 11 тыс. барысаўшчанскага. Ня буду рабіць высноў наколькі гэта шмат, але трэба памятаць, што тэрыторыя Беларусі ў той час была безумоўным лідарам па вытворчасці спірту ва ўсёй імперыі. Ледзь не да 40%.

Больш здымкаў у альбоме. Агульнага выгляду няма, бо ўсё зарослае. Як бачым, на старых здымках палац таксама ня вельмі ўлазіў у кадр.
1❤40👍11💔4
🔥24❤8👍2
#sacral_data
Сёння дзень народзінаў адной цікавай паляшучкі з ХІХ ст.
У 1827 годзе ў Пінскім павеце, вёсцы Калоднае (зараз Столінскі раён) нарадзілася Гелена Скірмунт - скульптарка, мастачка, пляменніца Напалеона Орды (напісаў, быццам гэта занятак нейкі😅).

Літаральна нядаўна атрымаў у падарунак кнігу пра яе. Толькі пачаў чытаць, яшчэ не дайшоў да паўстання 1863 года і саслання ў Тамбоў. Таму гэты допіс абыдзецца без біяграфічных цікавостак. Да часоў публікацыі некралогу (як гэта тут прынята) павінен паспець нешта падрыхтаваць.
Але вось вам кранальная цытатка з яе ліста да кузіны падчас знаходжання ў Вене:
"Калі і вы па свеце вандраваць вырашыце, то ўжо з пэўным досведам гэтай справы прашу вас, малю, ні з якім іншым пачуццем у чужую старану не рушце, як толькі з вялікай любоўю да таго, што пакідаеце. І як у каханай ведаюць постаць, рысы твару, індывідуальныя асаблівасці, а перад усім сэрца і душу, і з яе душой яднаюцца, то няхай кожны з вас мае такую каханую.
Бо яна адзіная. Я кажу вам, любыя, тутэйшы свет хоць і шырокі, але яго можна ахапіць, спазнаць і зразумець за адно імгненне. Уцягнуцца ў тутэйшае жыццё, знайсці спружыны, зразумець працэсы можна адразу, але чым далей, тым шырэй і больш тужліва трэба крычаць: наша лепшае!"

Ды цытата з ліста ейнаму мужу. Наглядзеўшыся венскіх выстаў, Гелена заклікае ўзносіць родныя вобразы ў мастацкіх творах:
"Пасля адной толькі Вены магчыма спяшаюся вынесці прысуд, можа пазней вазьму свае словы назад, але скажу, што нашым мастакам фатальна не стае арыгінальнасці, фатальна не стае смеласці. Нязмернай пахвалы годны іх памкненні, але чаму яны так па-рабску пераапранаюцца ў замежныя формы? Не дастаткова для твараў падбіраць сармацкія тыпы. Мой даражэнькі! Дзе можаш кажы пра гэта, настойвай на смялейшым увасабленні айчыннай традыцыі, на смялейшым паказе айчынных адценняў, якія абавязкова мусяць быць. Хай вывучаюць народ, у найніжэйшых праслойках, няхай знаходзяць першапачатковыя адзнакі, няхай намацваюць маральны характар народу, не шмат яго потым прыйдзецца ідэалізаваць, і няхай, барані Божа, асцерагаюцца касмапалітычнай заразы, на якую і тут скардзяцца тыя, хто адчувае глыбей. Цудоўныя, годныя пахвалы іх памкненні. Але, каб іх ажыццявіць, няхай удасканальваюцца толькі ад чужаземцаў, няхай пераймаюць надзвычайную і гнуткую тэхніку. Скажы гэта маёй Ядвізе, яна ўжо на шляху вывучэння народу, няхай імкнецца глыбей спазнаць.
Скажы брату Канстанціну, а ён гэта здолее адчуць, няхай таксама апостальствуе, паэтызуючы ў сваёй творчай душы."
1🔥32❤14👍3👏2🙏2
#хойнікі #sacral_dominium
Вяртаемся ў Хойнікі. Калі зусім дакладна, месца, якое разглядаем, у часы, што сёння цікавыя, тут была вёска Валокі. І толькі ў 1972 годзе далучана да Хойнікаў. Але тое акалічнасці. Варта згадаць, што з канца XVIII ст. тут гаспадарылі шляхцічы Прозары. Захавалі свае ўладанні і пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Хаця і падтрымлівалі паўстанне Касцюшкі, прыход Напалеона. Каралю Прозару, што быў удзельнікам тых падзей, нават прапаноўвалі ўзначаліць мясцовую шляхту ў паўстанні ў 1831 г. Але той адмовіўся, спасылаючыся на ўзрост. Паўстанне Каліноўскага тут сустрэлі яго нашчадкі, кагосьці нават пакаралі турмой, землі абклалі дадатковым падаткам, але маёнтак усё ж захаваў гаспадароў.
І вось у дасведчанага чытача ўжо напрошваецца пытанне «калі ж там хітрыя Прозары пабудавалі палац са здымкаў?»
А яны і не пабудавалі. Пасля ўсіх прыгодаў у другой палове ХІХ ст. Канстанцін Прозар праз пазыкі вымушаны быў прадаць сямейную спадчыну. Пакупнікі – купцы з Арлоўскай губерні, нейкія Аўраамавы. Вось яны і толькі 1912 годзе збудавалі класічна-эклектычны палац. Палац, парк і ўсякія карысныя пабудовы.
А перад тым, як заглянуць унутр палаца, давайце яшчэ ўспомнім страчаную спадчыну. Захаваліся здымкі неагатычных касцёла ды капліцы, 1862 года пабудовы. І па традыцыі, малюнак Ігнацыя Урублеўскага былога сядзібнага дому Прозараў.
Працяг будзе.
1❤29👍10🤔3
sacral_BY
#хойнікі #sacral_dominium Вяртаемся ў Хойнікі. Калі зусім дакладна, месца, якое разглядаем, у часы, што сёння цікавыя, тут была вёска Валокі. І толькі ў 1972 годзе далучана да Хойнікаў. Але тое акалічнасці. Варта згадаць, што з канца XVIII ст. тут гаспадарылі…
#хойнікі #sacral_museum
Ах, якія спадзевы былі на вежу палаца ў музеі. Нажаль. Праходу няма. Усё нейкія рамонты, часовыя забароны і іншыя бюракратычна-фінансавыя акалічнасці. Задаволімся тым, што ёсць. А ёсць тут два паверхі. На першым агульна-гістарычная частка. Тут усё як ва ўсіх: археалогія, этнаграфія, вайна і немцы. Можна пабачыць мілы макет замку, які сапраўды існаваў у Хойніках у ХVII-XVIII ст. І традыцыйна быў драўляным.
А вось на другім паверсе тэматыка больш вузкая і звязаная з падзеямі значна бліжэйшымі да нас. Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС. Хойнікі знаходзяцца зусім побач з зонай адчужэння, з якой выселілі каля сотні вёсак. Цікавай задумай было павесіць знакі з іх назвамі пад столлю. Шкада, трошкі губляецца гэта на фоне сучаснага «армстронгу». І мова чамусці не ўласцівая нашым дарожным знакам. Трошкі не дакруцілі цікавую інсталяцыю.
1👍44🤝10❤4👏2