#гомель #sacral_museum
У дадатак да папярэдняга допісу. Выставачная тэма.
Вось парачка здымкаў з археалагічнай выставы, прысвечанай радзімічам. Сапраўдная архаіка. Рэчы, якім па тысячы гадоў. Мы вось жывем у ХХІ ст., лічым сябе разумнымі, можам прымусіць праз тэлефон ляцець тавары да нас з іншага краю свету, ведаем усякае пра космас. А хто можа здабыць жалезную ці медную руду з дапамогай завостранай палкі і адліць падвесачку? То-та ж! Таму асабіста я на такія рэчы гляджу з захапленнем.
А вось некалькі здымкаў з выставы, прысвечанай будаўнічым матэрыялам ХІХ-ХХ ст. Так бы мовіць, з чаго будавалі Гомель. Цэгла і кафля – таксама рэчы прывабныя, але мяне зацікавіла іншае. Ёсць у допісе здымак здымку (апошні), дзе бачны корпус гомельскай ЦЭС-1 1923 года. Цагляны стылёк, уласцівы прамысловым пабудовам з ХІХ па першую палову ХХ ст. Падобна, што зараз будынак знаходзіцца ва ўнутранай прасторы тэрыторыя прадпрыемства і пабачыць у жывую не атрымаецца. А каб не выстава, дык і не ведаў бы пра яго, увогуле...
У музеі ёсць і іншыя выставы, але гэтыя дзве падаліся найбольш цікавымі.
Чамусьці на сайце не знайшоў звестак пра тэрміны дзеяння выстаў.

1❤38👍6👏2💯1
#яроміна #sacral_urban
Прынёс тутака вам хайповага манументальненька-дэкаратыўненькага мадэрнізму – прыпынак пасярод вёскі Яроміна, што зусім побач з Гомлем. Прыпынак завецца «Магазін», але ў аўтобусе аўтаматычны голас назаве яго «магазін каштан». Вялікая пашана для крамы – мець прыпынак, названы ў свой гонар, я лічу.
А каб сюды трапіць, трэба сесці ў транспарт, што рухаецца з гораду на поўнач у пасёлак Бальшавік.

1❤58👍9🔥4👏2😁1
sacral_BY
Photo
#sacral_data
Ці чулі вы раней нешта пра Аляксандра Аскерку? Я вось звярнуў увагу на гэтую асобу, калі рыхтаваў допіс пра палац у Рудакове. Тады я і даведаўся пра існаванне гэтага чалавека, бо менавіта ў гэтым маёнтку ён нарадзіўся ў 1830 годзе. Але сёння згадваю ў дзень скону – 24.01.1911.
Але навошта яго ўспамінаць?
Ну, пэўны след у нашай гісторыі ён пакінуў. Напрыклад, выдаў беларускамоўны дзіцячы буквар-катэхізіс. А яшчэ працаваў над сялянскай рэформай, а пасля адмены прыгону стварыў Літоўскае земскае крэдытнае таварыства, якое, па яго меркаванню, аб'яднала б землеўласнікаў Літвы-Беларусі і як непадкантрольная ўладам структура, спрыяла б аднаўленню незалежнасці былога ВКЛ. Так, спадар Аляксандр быў з «белага» лагеру груповак будучага паўстання, кансерватыўна-ліберальны і менш радыкальны за «чырвоных».
Тым ня менш, калі пачалося паўстанне ў 1863 годзе (днямі была чарговая гадавіна пачатку), пэўны час быў паўстанцкім начальнікам Вільні, а "чырвоны" Каліноўскі паспеў пабыць яго памочнікам.
Быў арыштаваны, прысуджаны на смерць, але прысуд замянілі на высылку ў Сібір. Гадоў праз 10 вярнуўся на радзіму. Памёр у маёнтку малодшай дачкі ў Відзах-Лаўчынскіх. Быў старажытны допіс адтуль.
Як вам персанаж? Варты ўспамінаў?
Дарэчы, успамінаючы Рудакоў: цагляны палац быў спраектаваны Тадэвушам Раствароўскім, які быў жанаты на сярэдняй дачцэ Аляксандра – Сафіі.

1❤28👍16❤🔥5🙏1💔1
sacral_BY
#sacral_data Ці чулі вы раней нешта пра Аляксандра Аскерку? Я вось звярнуў увагу на гэтую асобу, калі рыхтаваў допіс пра палац у Рудакове. Тады я і даведаўся пра існаванне гэтага чалавека, бо менавіта ў гэтым маёнтку ён нарадзіўся ў 1830 годзе. Але сёння згадваю…
Выява для допісу ад нейра-розуму атрымалася каларытнай, лічу. Але ўсё ж я пашукаў розныя здымкі сабжа. І вось што трапілася. Малюнак польска-габрэйскага мастака Аляксандра Сахачэўскага\Лейбы Сондэра "Развітанне з Еўропай" 1894 году, прысвечаны пакараным за ўдзел у паўстанні 1863 г. У тым ліку і сабе: на малюнку аўтар прыкладае руку да стэлы. І канешне ж ёсць там і наш сённяшні герой - Аляксандр Аскерка. Шкада, што не знайшоў малюнак у большым пашырэнні, таму прыйдзецца паверыць, што вунь ён там, у піксельнай мешаніне, абведзены чырвоным кружком. Тым больш, што для тлумачэння існуе эскіз, дзе можна разглядзець галаву трошкі лепей. Як выглядае ў свае 33 гады?
1❤40❤🔥8👍5💔3⚡1
#гомель #sacral_dominium
Вой, ну давайце я яшчэ разочак (верагодна, у бліжэйшыя часы апошні) пакатую вас Гомлем.
Яшчэ напрыканцы восені завітаў у раён Прудок, каб нарэшце наведаць былую сядзібу, пабудаваную ў сярэдзіне ХІХ ст. у цагляным рамантычным стылі.
Звестак пра гісторыю сядзібы у сеціве, агулам, бракуе. Літаральна паўсюль гэтае месца называюць фальваркам Багуслаўскіх. Але вось быў допіс на канале "Спадчына", дзе тлумачыцца, што гэта памылка: гаспадароў Багуслаўскіх у сядзібы не было.
А месца сапраўды прыгожае. Будзеце побач, не грэбуйце паглядзець. І калі будзеце посціць у інстаграмах, трымайце ў галаве☝️і хваліцеся патаемнымі ведамі.

"Фальварак быў далучаны да Гомеля разам з вёскай Прудок, якой у 1777 годзе валодаў Багуслаў Корвін-Красінскі, ад імя якога, відаць, фальварак атрымаў імя «Багуслаўскі», «Багуслаўск», якое захоўвалася ў 19 стагоддзі."

1🔥48👍19⚡1