sacral_BY
3K subscribers
8.23K photos
31 videos
544 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#waldmachtfrei
Сёння пра актуальнае.
На вуліцы снег, сонца і мароз.
Трымаю ў курсе🫡
❤54👍6❤‍🔥3🫡3👏1
sacral_BY
Photo
#ваўкавыск #sacral_catholic
5 гадоў назад прабежка па Ваўкавыску (амаль літаральна, бо часу да цягніка бракавала) была фінальнай падзеяй пэўнага падарожжа. Тады касцёл св. Вацлава быў зачынены, а допіс быў прысвечаны экстэр'еру. Летась раніцай дзверы храма адчынілі, каб прыбрацца перад імшою. А тут я па памытай... Але ніхто не аблаяў і не прагнаў. Дзякуй той жанчыне, што аднеслася з паразуменнем!

Дарэчы, святы Вацлаў, мяркуючы з назвы, кантэксту і ўласных асацыяцый, усё ж не аказаўся палякам. Раптоўна, гэта быў чэскі князь з Х стагоддзя. Лічыцца пакутнікам, бо забіты язычнікамі. Шануецца ня толькі каталікамі, але праваслаўнымі.
Так, і што ж тут за чэскі след у гэтай гісторыі? Ну, насамрэч, касцёл асвечаны ў 1850 годзе віленскім біскупам Вацлавам Жылінскім. У гонар яго і назвалі. Дакладней, у гонар заступніка і цёзкі апошняга.

Дарэчы №2: адзіную праваслаўную выяву св. Вацлава ў Беларусі знайшлі ў Полацку ў Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры. Даўно жадаю і планую наведаць.
❤56👍5🙏3👏1
#ваўкавыск #sacral_catholic
А яшчэ на тэрыторыі касцёлу стаіць неагатычная каплічка 1880-х гадоў пабудовы. Належала роду з прозвішчам Сегень. Неяк раней не траплялася на вочы, таму гучыць трошкі экзатычна. У капліцы былі пахаваны прадстаўнікі ваўкавыскай шляхты: Тадэвуш з жонкай Тэкляй і іхны сын Тадэвуш з жонкай Аляксандрай.
Апошняга ў 1863 годзе згадваў генерал-губернатар Мураўёў у лісце да губернатара Скварцова, як найбольш актыўнага паўстанца Ваўкавыскага павету. Магчыма з гэтым звязана, што Т. Сегень памёр у далёкім Франкфурце (па версіі Анатоля Федарука).

Хто ведае, як завецца герб на уваходам? Падобны на Сыракомлю, але ж трошкі не зусім.
❤45👍8🙏1
#ваўкавыск #sacral_catholic #sacral_graveyard
Даўні візіт у Ваўкавыск адзначыўся разуменнем вялікай недасканаласці вандроўкі праз немагчымасць наведаць каталіцкія могілкі. Сімвалам той прагі да бясконца-вечнага прызначаю капліцу, якую добра відаць з вышыні Шведскай горкі і якая, быццам прывабліваючы ўвагу, кажа "тут будзе цікава".
Вось, праз 5 гадоў не забыў, вырашыў праверыць. Капліца не хлусіла, гэта сапраўды цікава і нават месцамі незвычайна. Але пра гэта пазней. Сённяшні допіс прысвечаны, хоць і не самому цікаваму тут аб'екту, але ж дамінанце на гэтай прасторы. Час выпрошваць для яе падабайкі💁🏻‍♂️
1❤52👍8👏4❤‍🔥1🙏1
❤20👍11
#sacral_data
12 лютага 1798 года ў Пецярбургу памёр экс-кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Асобай ён быў спрэчнай. Тым больш, пры ім адбыліся падзелы і знішчэнне рэспублікі двух народаў. Але сёння жадаецца распавесці пра пасмертныя прыгоды нашага земляка.
Пахаваны ён быў у расейскай сталіцы ў касцёле святой Кацярыны. І так бы спачываў сабе, калі б не прыход бальшавікоў да ўлады. У 1938 годзе храм той зачынілі і разрабавалі. А каб палепшыць трошкі стасункі з Польшчай, вырашылі перадаць прах былога караля апошнім. У Польшчы да гэтай ідэі паставіліся з сумневам, бо Панятоўскі ўспрымаўся нацыянальным здраднікам. Гаворкі пра ганаровае пахаванне ў Кракаве ці Варшаве і быць не магло. Але адмаўляцца ня зручна, тым больш, што сам Сталін настойвае. Таму вырашылі прывезці труну на радзіму Панятоўскага – вёску Воўчын на Берасцейшчыне (нагадаю, па ўмовах Рыжскага міру заходняя частка Беларусі была ў складзе Польскай рэспублікі).
А пра касцёл, дзе быў пахаваны сабж, быў допіс.

На мяжы 80-90-х гадоў (ёсць розныя даты) рэшткі Панятоўскага перавезлі ў варшаўскі касцёл святога Яна. Але што гэта за рэшткі – пытанне вялікае, бо пад час вайны Троіцкі касцёл быў без нагляду, а пасля разбураўся праз адсутнасць рамонту. Труну былога караля разрабавалі, усё каштоўнае вынеслі. Ёсць верагоднасць, што ў Варшаву адвезлі выпадковыя косткі жывёлаў, а мясцовыя легенды кажуць, што сапраўдныя рэшткі зарыты побач з касцёлам.
Вось дзе няма спакою пры жыцці, няма яго і пасля.
❤29🤔8💔7🤷‍♂3😢1💯11