sacral_BY
3K subscribers
8.23K photos
31 videos
544 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#жылічы #sacral_track
Па-за чаргой напішу нататку пра апошняе падарожжа. Нават назва будзе:
«Вяртанне праз 7 гадоў ці лагістычнае пекла»

Ну як пекла? Давайце па парадку.
Сабраўся паглядзець, што там нарабілі ў беларускім «версалі». Першы раз быў у палацы ў 2019-м, калі актыўна праходзілі будоўлі\рэстаўрацыі. Тады мяне зручна завезлі на аўто. Гэтым разам такой магчымасці не было і вандроўка атрымалася нашмат весялейшая:
Раніцай (каля 9 гадзіны) шуруем на маршрутцы Менск-Бабруйск. Там на аўтавакзале шукаем рэйс у бок Рагачова. На маё шчасце, была пятніца, а гэта значыць, што ў 11:30 ёсць бусік на Доўск. Трэба выскачыць у вёсцы Перасека, збочыць з трасы і неяк пераадолець 6-7 км, каб апынуцца ў Жылічах. Вельмі зручна там на павароце сустракалі аднаго з пасажыраў «Жыгулі». А чаму б ня сесці на хвост да іх? Без праблемаў.
Мы на месцы. Гадзінка-другая, агляд скончаны. Трэба вяртацца. Ёсць аўтобус... а 19-й. Вой, не, доўга. Выходзім на вялікую дарогу з працягнутай рукой.
- Вам куды?
- Перасека. Ці мо ў Бабруйск едзеце?
- Не, да Вялікіх Бортнікаў давязу.

Шыкоўна, гэта куды бліжэй да культурнага гораду. Выскокваю на прыпынку, азіраюся. Падыходзіць хлапец, суе паперку. Там расклад мясцовай маршруткі: праз 20 хвілін адчальваем у Бабруйск. Ну а далей самі разумееце...
Карацей, маршрут складаны, быццам, але так удала склалася, што амаль без усіх гэтых чаканняў і пакутаў на шашы з выцягнутай рукой.

Пазней запілую допіс у стылі «было\стала». А пакуль паскарджуся: як гэта так? Такі амбіцыйны і дарагі праект! Такое месца перспектыўнае! І ніякага табе зручнага аўтобуса, каб туды-назад пракаціцца. Тым больш, што ў Жылічах цэлы каледж ёсць. Навучэнцы ж неяк павінны дабірацца.
На сёння ўсё. Працяг будзе.
1❤32👍13🤷‍♂2🌚2😨1
#вілейка #sacral_jews #sacral_graveyard
Шмат тых, хто бачыў апошнюю «сторыз» на канале, пазналі месца, пра якое зараз пойдзе гаворка. Канешне, гэта горад Вілейка. Толькі сёння не самая відавочная славутасць, а весткі з ускраін: могілкі! Пры тым юдэйскія. Пры тым гэта першыя габрэйскія могілкі, што наведаў адмін некалі даўно (больш за 10 гадоў прайшло). Тады я яшчэ не зразумеў, што пабачыў. Пабачыўшы за столькі гадоў шмат-шмат розных могілак (юдэйскіх, у дадзеным выпадку), не магу прыпомніць, дзе б яшчэ так масава выкарыстоўвалі падобныя саркафагі з бетону? Няўжо перад намі ўнікальны аб'ект? Вельмі, ведаеце, падобна.
Лёс гэтых могілах ня просты (але не ўнікальны): пасля вайны з могілак бралі пясок, разбівалі бетон, каменныя мацэвы цягнулі для гаспадарчых патрэбаў (і зараз недзе ёсць хаты з надмагіллямі ў падмурку) ды не захавалася ніводнай гранітнай шыльды з саркафагу. Мяркуючы па нішах у бетоне яны былі. А яшчэ дайшоў стары здымак, які яшчэ яскравей пацвярджае гэтую версію (зазірні ў каментары).
1❤35💔5👍3🤬3😢1😨1
❤10👍2
#sacral_data
25 чэрвеня 1892 года пайшоў з жыцця ўраджэнец Віцебшчыны – Іван Чэрскі. Не ў сябе дома на ложку, а недзе на берагох ракі Калымы, ужо недалёка ад Паўночнага Ледавітага акіяну. Проста паглядзіце на мапу. Вось гэта падарожжа! Ды ў ХІХ ст. Там, канешне, ужо жылі людзі, падданыя імперыі, але ўяўленні пра наваколлі былі, мякка кажучы, недасканалымі. Вось менавіта спадар Чэрскі быў адным з тых, хто гэтыя веды ўдасканальваў. Давайце хуценька прасочым яго шлях да дамавіны ў далёкай вёсцы Калымскае.
У 1863 годзе 17-гадовы студэнт Янка далучыўся да паўстанцаў Каліноўскага (кажуць, нават непасрэдна да атраду Кастуся), трапіў у палон, быў асуджаны на бестэрміновую рэкруцкую службу ў Сібіры. Там-сям неяк выжываў, але галоўнае, што сустрэў калегу-паўстанца Аляксандра Чаканоўскага, які даў маладзейшаму Чэрскаму базу ведаў па геалогіі. Далей іншыя цудоўныя сустрэчы, самаадукацыя і ў пачатку 70-х маем сур'ёзнага навукоўца, які хоць і ня вольны чалавек, не зусім здаровы, але гатовы да доўгіх экспедыцый.

З галоўных дасягненняў, што паспеў зрабіць Чэрскі за свае ня поўныя паўстагоддзя жыцця:
- геалагічна-геамарфалагічнае даследванне берагоў Байкалу, мапай якога карысталіся ажно да 1940-х гг;
- геалагічнае даследаванне Сібірскага паштовага тракту, што пазней стане Транссібірскай чыгуначнай магістраллю, у тым ліку, дзякуючы намаганням высланага беларуса;
- даследаванне берагоў рэк паўночна-ўсходняй Сібіры (экспедыцыя, якую ён так і не скончыў).
Спадар Іван адчуваў, што гэта☝️ягоная апошняе падарожжа, таму ў 1890 годзе паспявае, першы раз за шмат гадоў, наведаць радзіму, сваякоў на Віцебшчыне.
25 чэрвеня ў навукоўца пачаўся моцны прыступ задышкі, з горла пайшла кроў, вечарам І. Чэрскі сканаў ад сухотаў. Тры дні, праз буру, удзельнікі экспедыцыі (яго жонка Маўра ды праваднік казак Растаргуеў) не маглі адплыць да заімкі Калымскае, а пасля некалькі дзён дзяўблі замёрзлую зямлю, каб выкапаць магілу. Пахаванне адбылося толькі 1 ліпеня (вось такое лета!). Паставілі драўляны крыж з агароджай. У 1943 годзе тут паставілі каменны помнік.
Што цікава, жонка Чэрскага павяла экспедыцыю далей, да Ніжне-Калымску.

У гонар нашага земляка было названа шмат геаграфічных абʼектаў: горы, хрыбты, вулкан, ледавік, пасёлак, вуліцы.
На радзіме яго імя носіць вуліца ў Верхнядзвінску, музей у вёсцы Валынцы. У 95 годзе выпусцілі паштовую марку з ім. А яшчэ ў Іркуцку існуе таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага.

На здымках старонікі “За даляглядам айкумены” В.А. Ярмоленкі.
1❤‍🔥32🙏4👍3🔥3❤1💔1😇1
#вілейка #sacral_orthodox
Не самы цікавы мураваны помнік, але якая назва! - Храм Марыі Егіпецкай! Экзатычна? Трошкі. Але ж само хрысціянства да пэўнага часу было экзотыкай, а многія галоўныя персанажы - ураджэнцы Палестынаў, Сірыяў і гэных іхных Егіптаў. А жыціе ў Марыі было цікавае: зарабляла блудадзействам у Александрыі, потым адкрыла сваё сэрца Ісусу, пакаялася і сышла маліцца ў палесцінскую пустыню. Там яе знайшоў іераманах Засіма (збягаў туды пасціцца). Праз год Марыя ўжо пайшла да Засімы на прычасце. Пайшла пешшу па водах Ярдану. Гэта VI ст. Тады такое здаралася. Яшчэ праз год Засіма знайшоў Марыю на старым месцы нябожчыцай і папрасіў мясцовага льва (VI ст, не здзіўляйцеся) вырыць ёй магілу.
Прападобная Марыя лічыцца заступніцай тых, хто змагаецца з цялеснымі спакусамі ды блуднымі думкамі. Частку грошай на гэты храм ахвяраваў арлоўскі дваранін Апалон Рэдкін. Менавіта ён пажадаў, каб царква насіла імя гэтай сьвятой. Вось дзе загадкавыя абставіны: чаму Марыя Егіпецкая і што звязвала спадара з Вілейкай?
❤27👍10🤔6❤‍🔥1👏1😁1